Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямніцы полацкай гісторыі

Орлов Владимир Алексеевич

Шрифт:

Дваццаць гадоў доўжылася ўнутранае аздабленне сабора святога Стэфана, якім поруч з нашымі майстрамі займаліся мастакі і скульптары з Італіі. Вернікаў уражвалі мармуровыя калоны, цудоўныя абразы і сярод іх «Сабор святых пакутніц» і «Святая Тройца», маляваныя ў Вероне славутым Сальваторам Розам. У 1765 годзе ў храме з’явіўся алтар, у стварэнні якога ёсць даробак беларуса Сымона Чаховіча, які атрымаў мастацкую адукацыю ў Рыме (пазней ён намалюе для калегіума сорак чатыры карціны). Цэнтральным алтарным абразом стаў яшчэ адзін твор італьянца Розы — «Пабіццё святога першапакутніка Стэфана камянямі», або «Закаменаванне Стэфана». Праз год упершыню паспрабавалі голас саборныя арганы — твор Дамініка Адама Каспарыні.

Пасля

таго, як у полымі жудаснага пажару 1750 года загінулі ўсе драўляныя езуіцкія дамы, кляштар пачаў апранацца ў камень. Побач з саборам, з заходняга боку, падняўся магутны трохпавярховы будынак, парадны пад’езд якога выходзіў на Іллінскую (пазней Верхнепакроўскую) вуліцу. Езуіты будавалі на вякі: дрэнажавалі зямлю, стварылі складаную сістэму падземных вадасцёкаў у выглядзе галерэй, праклалі ў мурах вентыляцыйныя хады. Трохпавярховая камяніца мела прыбудову на два паверхі, але такой самай вышыні. У верхняй зале мясцілася бібліятэка, у ніжняй — раскошная сталоўня. Паблізу была мураваная студня 30-метровай глыбіні. У галоўным будынку налічвалася 84 аднапакаёвыя келлі з адным вакном, сем двухпакаёвых, а таксама дванаццаць пакояў на два вакны і два пакоі — на тры.

Займацца духоўнымі практыкаваннямі манахі любілі ў поўнай цішыні. Келлі аддзяляліся адна ад другой тоўстай сцяною. Над галавой іх насельнікі мелі скляпеністую столь. Грубак было небагата. У сцены паасобных келляў будаўнікі ўштукавалі каміны, а большасць, як і залы, ацяпляліся праз цагляную і кафляную падлогу, дзе ішлі цеплаправоды.

Да канца XVIII стагоддзя езуіты змуравалі каля сабора Стэфана ўжо колькі дзесяткаў будынкаў. Насупроць яго паўднёвага фасада стаяла трохпавярховая пабудова з друкарняй, кнігарняй і тэатрам. У шматлікіх флігелях асталяваліся піваварня з медаварняй, свечны заводзік, васкабойня, сукнавальня, пякарня, кузня, фарбавальня, разніца. У сутарэннях аднаго з флігеляў манахі мелі запасную студню, наверсе — аптэку, фармацэўтычную лабараторыю і сушыльню для зёлак. Разам з навучальнымі карпусамі, з дамамі святароў і шпіталем, з разнастайнымі майстэрнямі і свірнамі, з багадзельняй, вяндлярняй, дзвюма стайнямі на 24 і 14 коней, з батанічным садам — усё гэта было горадам у горадзе, цалкам прыстасаваным да самастойнага існавання.

Езуіты ўмелі ўладкоўваць сваё жыццё грунтоўна і прыгожа. Паўднёвы схіл пагорка, дзе знаходзілася ордэнская сядзіба, быў схаваны за сцяной, чые рэшткі можна ўбачыць з дзвінскай набярэжнай і сёння. Тэрасу за гэтым мурам упрыгожвала пара ліпавых алеяў, паміж якімі раслі фруктовыя дрэвы і ад ранняй вясны да позняе восені мяняў усе барвы прыроды вялізны кветнік.

Не зважаючы на зацверджаны царскімі ўладамі генеральны план горада, езуіты перагарадзілі Іллінскую вуліцу новым трохпавярховым корпусам з калонамі. Яго шыкоўныя размаляваныя фрэскамі залы далі прыстанак карціннай галерэі, музею, хімічнай лабараторыі, фізічнаму, гістарычнаму і этнаграфічнаму кабінетам.

Тут займаліся вучні Полацкага калегіума.

Пра тое, як сябры Таварыства Ісуса «ўбівалі ў галаву працоўнаму люду ідэю пакорлівасці», у нас напісана шмат. Я хачу распавесці, як яны вучылі. Бо выраз «езуіцкая адукаванасць» мае не меншае, а, бадай, большае права на існаванне, чым звыклыя нам словазлучэнні тыпу «езуіцкая хітрасць» або «езуіцкае вераломства».

Гісторыя Полацкага калегіума бярэ пачатак 2 ліпеня 1580 года. На яго закладзінах прысутнічаў Сцяпан Батура, а першым рэктарам быў Пётр Скарга. Спярша калегія размяшчалася на востраве — магчыма, у сценах колішняга манастыра Іаана Прадцечы. Напэўна, ордэн

кіраваўся меркаваннямі бяспекі, але тут былі і свае мінусы: на пачатку і ў канцы зімы ненадзейны лёд адразаў вучняў і настаўнікаў ад горада. Таму калегіум хутка перабраўся на бераг.

У першы навучальны год бацькі прывялі да манахаў усяго пяць хлопчыкаў ды неўзабаве бар’ер недаверу быў зламаны, і ў калегіум паступілі нават сыны праваслаўнага полацкага епіскапа Феафана і самога ваяводы Дарагастайскага.

Калі б вы жылі ў Полацку ў 2-й палове XVI — пачатку XIX стагоддзя і вырашалі, куды пайсці вучыцца, або куды аддаць у навуку дзяцей, я параіў бы вам — да езуітаў. Балазе, вучылі яны не толькі добра, але і задарма, і ад шкаляроў не патрабавалася быць католікамі ад нараджэння або мяняць веру. Неабавязкова было належаць і да шляхецкага ці духоўнага стану: манахі з Таварыства Ісуса ахвотна прымалі ў свае школы дзяцей сялянаў і мяшчанаў.

Якраз у 1581 годзе, калі адчыніў дзверы Полацкі калегіум, генеральная кангрэгацыя ордэна пастанавіла падрыхтаваць для езуіцкіх школ агульную праграму і методыку. У аснову гэтага дакумента пад назваю «Спосаб і лад навучання» леглі працы педагогаў эпохі Рэнесансу і прынцыпы адукацыі Парыжскага ды іншых еўрапейскіх універсітэтаў «Спосаб і лад», абавязковы для ўсіх калегіумаў і акадэмій, быў складзены так прадбачліва, што дзейнічаў да XIX стагоддзя. Паводле яго вучыліся ў езуіцкіх школах у Мадрыдзе, Рыме і Лісабоне, у Старым і Новым свеце. Паводле яго ішло навучанне і ў Полацку.

У палове XVIII стагоддзя ў сучасных межах Беларусі існавала дзевяць езуіцкіх калегіумаў якія можна з пэўнымі агаворкамі назваць вышэйшымі навучальнымі ўстановамі гуманітарнага кшталту, блізкімі да універсітэтаў. Полацкі калегіум належаў да гэтак званых поўных і адрозніваўся ад універсітэта фактычна толькі тым, што не меў яго аўтаноміі ды права прысуджаць навуковыя ступені.

Паспрабуем уявіць, што мы нарадзіліся два з паловаю стагоддзі таму і бацькі даручылі клопат пра нашую адукацыю полацкім езуітам.

Парог калегіума мы пераступім у дзесяць гадоў ужо навучыўшыся ў парафіяльнай школцы або ў хатняга настаўніка-дарэктара чытаць ды пісаць і — абавязкова — трохі ведаючы лаціну. Узыходжанне да вяршыняў ведаў пачынаецца з пяцікласнай гімназіі. Тут выкладаюцца дысцыпліны з цыкла вольных мастацтваў— граматыка, рыторыка, паэтыка… За шэсць гімназічных гадоў (у апошнім, пятым, класе вучыліся два гады) трэба засвоіць гэтыя навукі і дасканала авалодаць лацінскаю ды старажытнагрэцкаю мовамі.

Пашыранай думцы пра забарону ў езуіцкіх школах беларускай мовы пярэчаць факты. Мяркуючы па гадавых справаздачах калегіумаў навучанне ў малодшых класах, пакуль хлопчыкі не зусім вольна пачуваліся ў лаціне, прынамсі да сярэдзіны XVII стагоддзя, ішло менавіта па-беларуску. 3 1584 года старабеларуская мова выкладалася ў Полацкім калегіуме як самастойная дысцыпліна. Потым прыйшла пальшчызна, бо так хацела сама шляхта. Але і пазней у навучальнай праграме прысутнічаў адмысловы курс беларускай, ці, як яна называецца ў дакументах калегіума, «заходнерускай», мовы. Сам статут Таварыства Ісуса вымагаў, каб прыбываючы ў чужую краіну, сябры ордэна адразу авалодвалі яе мовай.

Мы — навучэнцы Полацкага калегіума. У першым гімназічным класе нашы галоўныя намаганні прысвечаныя лаціне — мове ўсёй адукаванай Еўропы. Мы займаемся граматыкай, чытаем выбраныя лісты Цыцэрона, падступаемся да старажытнагрэцкае мовы. Праграма другога класа ўскладняецца: творы Юлія Цэзара, «Журботныя элегіі» Авідзія… Трэці клас: тонкасці лацінскай граматыкі, Цыцэронава прамова «Аб сяброўстве», «Энеіда» Вергілія, байкі Эзопа. Новая прыступка называецца класам паэтыкі. Узровень ведаў ужо дазваляе нам чытаць антычных гісторыкаў, оды Гарацыя, урыўкі з Гесіёда, Феагніда ды іншых любамудрых грэкаў.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Мифы Древней Греции

Грейвз Роберт Ранке
Большие книги
Старинная литература:
мифы. легенды. эпос
9.00
рейтинг книги
Мифы Древней Греции