Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямніцы полацкай гісторыі

Орлов Владимир Алексеевич

Шрифт:

На дзвінскія берагі кіраваліся юнакі і старыя. У ліку першых палачанінам стаў дваццацісямігадовы італьянец Каятан Анджыяліні, які на радзіме меў славу таленавітага прапаведніка, жывапісца і дойліда. Гэта забяспечыла яму месца прафесара багаслоўя і архітэктуры. Полацк даў прытулак і тром яго братам, якіх Бог таксама шчодра надзяліў талентамі. Нічым не саступаў айцу Каятану малады парыжанін Дзідзье (Дэзедэры) Рышардо, прафесар Сарбонскага універсітэта, паліглот, знаўца гісторыі і археалогіі, які пазней стане рэктарам Аршанскага калегіума. Італьянец Алоіз Руснаці пісаў у гэты час на лаціне «Элегію да рыбаў ракі Палаты». Пасаду прафесара спеваў і касцёльных абрадаў заняў, прыехаўшы з Рыма, айцец Калумбан Пфайфер, немец з паходжання, які ведаў шэсць моваў і славіўся надзвычайнай эрудыцыяй. Пераадолеўшы акіян, праз Лісабон і Данцыг

Полацка дасягнуў амерыканскі мільянер Тэнорыа дэ Карваял, што ахвяраваў ордэну ўсё сваё багацце. Яго вітаў былы рэктар калегіума, а цяпер ужо віцэ-генерал Таварыства Ісуса Станіслаў Чарневіч. Пачынаючы з яго, Полацк стаў рэзідэнцыяй езуіцкіх генералаў — найвышэйшых асобаў ордэна.

Ці бачыў калі-небудзь горад у сваёй гісторыі столькі бліскуча адукаваных талентаў? Сюды ехалі літаратары, мастакі, медыкі, бібліяфілы і гісторыкі, хімікі і астраномы. На полацкіх пляцах і вуліцах, у калідорах і залах калегіума гаварылі тады на добрым дзесятку еўрапейскіх моваў. Аднак, паводле старога ордэнскага правіла, усе іншаземцы, нават вельмі старыя, вучылі мову народа, сярод якога пасяліліся.

Полацк перажываў новы ўзлёт. На нейкі час ён стаў адной з інтэлектуальных сталіц Еўропы, што спрыяла ўздыму калегіума (напрыканцы стагоддзя ў ім было трыста студэнтаў) і ўсёй адукацыйнай справы ў Беларусі. Праграма 1796 года сведчыць, што студэнты езуіцкіх калегіумаў, апрача ранейшых дысцыплін, вывучалі беларускую, расійскую, французскую і нямецкую мовы, агульную гісторыю, фізічную і палітычную геаграфію, алгебру, тэарэтычную і практычную механіку і гідраўліку, цывільную і вайсковую архітэктуру, тэорыю жывапісу, балістыку, піратэхніку і розныя рамёствы. На філасофскім курсе выкладаліся этыка і псіхалогія, логіка, анталогія (вучэнне пра быццё), этыялогія (медычная навука аб прычынах і ўмовах узнікнення хваробаў), касмалогія, астраномія, эксперыментальная фізіка, оптыка, найвышэйшая матэматыка.

У вольны ад ачмурэння народных масаў час рэктар калегіума, а потым і генерал ордэна Габрыэль Лянкевіч папаўняў бібліятэку, набыў у астранамічны кабінет тэлескоп і збор рукапісаў астранома з еўрапейскім імем Хрыстафора Эрмарта. У параўнанні з езуіцкімі школамі навучальныя ўстановы імперыі былі настолькі прымітыўныя, што расійская знаць, каб даць дзецям прыстойную адукацыю, часта прывозіла іх у Беларусь.

Імператар Павел у дачыненнях з полацкімі езуітамі браў прыклад з маці. Гэтым часам генералам быў Францішак Каро, аднак у сапраўднасці кіраваў ордэнам славенец з паходжання Габрыэль Грубэр, асоба, выдатная ў полацкай гісторыі і прыкметная ў гісторыі сусветнай.

Горад яго дзяцінства — Вена, год нараджэння — 1740-ы. У дваццаць пяць гадоў Габрыэль уступіў у Таварыства Ісуса і рыхтаваў сябе да місіянерскай працы ў Кітаі. Забарона дзейнасці ордэна змусіла змяніць планы і ў 1784 годзе з’явіцца ў Полацку.

Спачатку ён выкладаў у калегіуме матэматыку, механіку, эксперыментальную фізіку, маляванне і архітэктуру ды рупліва абсталёўваў кабінеты і аўдыторыі ўсім неабходным — для заняткаў і для таго, каб уразіць любога госця. Частку прыладаў прывезлі з замежжа, большасць зрабілі ў полацкіх майстэрнях, прычым аўтарам шматлікіх вынаходак быў сам Грубэр. У астранамічнай зале, напрыклад, знаходзіўся тэлескоп даўжынёю восем футаў [20] і яшчэ тры рэфлектарныя тэлескопы, барометры, тэадаліты, экватарыялы, секстанты, квадранты, тры астранамічныя гадзіннікі, нябесны і зямны глобусы. Калекцыя мінералагічнага кабінета зрабіла б гонар любому універсітэту: алмазы, рубіны, смарагды, сапфіры, гранаты, тапазы, узоры глебы, руды і металаў, залатыя, плацінавыя і срэбныя самародкі. У фізічным кабінеце стаялі тры электрычныя машыны і электрафор болей за шэсць футаў у дыяметры.

20

Фут роўны 30,48 см.

Нагадаю, што яшчэ ідзе XVIII стагоддзе.

Вучоныя майстры захапляліся рознымі аптычнымі і механічнымі эфектамі. Непадрыхтаванаму наведніку калегіума здавалася, што ён трапіў у сапраўднае царства дзівосаў. Зірнуўшы ва ўштукаванае ў вакно ўвагнутае люстэрка, можна было ўбачыць самога сябе на крыжы над званіцаю базылянскага кляштара. Па залах ездзіў у калясцы Купідон, у краме гандляваў

купец-робат — яшчэ адзін твор полацкіх механікаў. Пра галоўнае калегіумнае дзіва паведамляе том III «Живописной России»: «Чудовищною редкостью, приводившею в восторг и трепетное любопытство, служила колоссальная говорящая человеческая голова. Высоко в стене, почти под потолком, вделана была голова старца с длинными седыми волосами.

Подвижная, c глазами, принимавшими разные выражения, и, главное, говорящая на всех употребительных языках, голова эта, понятно, приводила в недоумение, восторг и в то же время возбуждала страх. Иезуит, сопровождавший посетителей музея, приглашал их задавать какие угодно и на каком угодно языке вопросы. Голова немедленно отвечала внятно, громко, логично, с полным знанием обстоятельств и обстановки спрашивавшего, так что тот приходил просто в ужас».

Езуіцкі збор рэдкасцей меў мноства мастацкіх вырабаў з каштоўных камянёў, каралу і бурштыну. Ад выгляду ўсіх гэтых табакерак, пячатак, мазаік, кубкаў разбягаліся вочы. Захапленне ў гасцей выклікалі зробленыя са слановай косці партрэт Кацярыны Вялікай у срэбнай асадзе і яйка з мініяцюрнымі шахматамі, шашкамі і кеглямі. Сем ёмістых скрынак займала нумізматычная калекцыя. Дадайце сюды археалагічныя знаходкі, кітайскі посуд, біўні мамантаў, зброю розных плямёнаў і народаў, рукапісы старажытных актаў, велізарную калекцыю ракавін… Адметнасцю Полацкага музея была прызначаная для заняткаў маляваннем зала архітэктонікі з унікальным зборам копій і мадэляў старажытных будынкаў, мастоў, калонаў.

Прайшоўшыся па залах музея, пабудаванага па тыпу кунсткамеры і адчыненага ў 1787 годзе, затрымаемся ў карціннай галерэі. Яе, як і музей, таксама стварыў Габрыэль Грубэр. Ад напісаных на дрэве карцін Рубенса «Смерць Архімеда» і «Пошукі Архімедавай магілы» пяройдзем да вельмі добрых копіяў з Рафаэля і Тыцыяна. На процілеглай сцяне цэлы шыхт партрэтаў еўрапейскіх манархаў, побач з якімі дзеячы Рэфармацыі Марцін Лютэр і Жан Кальвін. Скульптуры, дзве тысячы гравюраў. Некалькі вялікіх палотнаў самога Грубэра, майстра перспектывы і аўтара вельмі прафесійных фрэскавых размалёвак музейных сценаў. Мастацкі летапіс калегіума ў выглядзе дзесяткаў выяваў вядомых педагогаў і выпускнікоў. Адзін з гэтых партрэтаў — магістра архітэктуры і жывапісу Язэпа Прозара — захоўваецца сёння ў Маскве, другі — прафесара старажытных усходніх моваў Міхала Квіена — у калекцыі Беларускага мастацкага музея.

Яны могуць належаць пэндзлю мастака I. Дарэці, які працаваў у Полацку ў 60-я гады XVIII стагоддзя.

Можа, нам пашанцуе, і каля выхаду з галерэі, побач з трыма драўлянымі манекенамі ў рыцарскіх панцырах, мы сустрэнемся з маэстрам Грубэрам. «У гэтай прыгорбленай постаці, — пісаў пра яго сучаснік, — з вялізнай, зусім непрапарцыйнай малому целу і завостранай уверсе галавой, змяшчаліся розум і талент дэмана і найзлейшае сэрца; у заўсёды апушчаных долу вачах блішчэла нейкае злавеснае святло; сціплая і як быццам нясмелая хада хавала самыя ганарлівыя і дзёрзкія планы душы».

Аўтар партрэта відавочна не належаў да Грубэравых сяброў, але ў тым, што да розуму і дзёрзкасці планаў, не памыляўся.

Здаецца, нельга знайсці такую галіну навукі ці мастацтва, у якой прырода не надзяліла б прафесара талентам. Матэматык, гісторык, хімік, музыка, медык, кандытар… Жывапісец і спрактыкаваны гравёр з цвёрдай рукой, ад якога атрымаў першыя ўрокі майстэрства Фёдар Талстой. Мовазнаўца, што вольна валодаў лацінай, італьянскай, французскай, нямецкай, польскай, расійскай і беларускай мовамі. Такая універсальнасць спрыяла Грубэру-палітыку. Калі расійскі трон заняў Павел I, дзвюх думак наконт таго, хто паедзе з місіяй да новага імператара, у Полацку не ўзнікла.

Айцец Габрыэль адразу займеў уплывовыя знаёмствы ў найвышэйшых сталічных колах. Аднойчы, калі ўсе прыдворныя медыкі распісаліся ў бяссіллі, ён вылечыў імператрыцу Марыю Фёдараўну ад зубнога болю. Павел узнагародзіў Грубэра ордэнам, але той сціпла адмовіўся, растлумачыўшы, што статут Таварыства Ісуса не дазваляе прымаць свецкія ўзнагароды, а абавязвае служыць валадарам толькі дзеля славы Божай.

Уражаны адукаванасцю полацкага прафесара імператар з прыемнасцю бавіў з ім вечары. Неяк Павел паскардзіўся, што ў сталіцы ніхто не ўмее гатаваць такі смачны шакалад, які ён піў некалі ў італьянскім езуіцкім кляштары. Грубэр прапанаваў свае паслугі, i, пакаштаваўшы напой, цар пацвердзіў: у Італіі яго частавалі дакладна такім.

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №8

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №8

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Батальоны тьмы. Трилогия

Болл Брайан Н.
18. Фантастический боевик
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Батальоны тьмы. Трилогия

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Саженец

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Саженец

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12