Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямніцы полацкай гісторыі

Орлов Владимир Алексеевич

Шрифт:

На левабярэжжы Дзвіны, якое засталося ў Рэчы Паспалітай, апісвалі езуіцкія маёнткі велікакняжацкія рэвізоры. Архівы захавалі іх справаздачу, і мы, хоць крыху і адхілімся ўбок ад тэмы, усё ж не прамінём выпадку асцярожна пагартаць ломкія старонкі.

Экімань пакінула ў рэвізораў невясёлае ўражанне. Мяшчане скардзіліся, што манахі забралі ў калегіум старыя граматы на карыстанне выганамі ды лясамі і на права гнаць гарэлку, а ў выніку доўгага пастою царскіх салдатаў мястэчка зусім заняпала. У тагачаснай Экімані былі драўляны касцёл, прыходская уніяцкая царква і вялікая гаспода, дзе мясціўся расійскі лазарэт. За чвэрць мілі адсюль пачыналася Бельчыцкая слабада, якую тады чамусьці называлі Кабаком. Экіманскаму

фальварку падпарадкоўваліся вёскі Хаценічы і Палюдавічы — з касцёлам і рэзідэнцыяй каталіцкіх місіянераў.

Казімірова на дзвінскім беразе насупроць Струні мела будаўнічы лес, тры азярыны і добры млын. Касцёл святога Казіміра стаяў нахіліўшыся і ніякіх каштоўнасцей, апрача абразоў, не меў. Падрабязна апісаўшы Туроўлю, Загацце, Мосар, Наўліцы і больш далёкія ад Полацка маёнткі, рэвізоры ў другой частцы справаздачы пераходзяць да выстаўленых езуітам прэтэнзій.

Полацкая шляхта несла камісарам вялікага князя закладныя паперы, дамовы і запаветы, даводзячы правы на забраную ў ордэна маёмасць. Прэтэнзіі да Таварыства Ісуса былі ў полацкага канюшага Падзвінскага, паноў Ігната Садоўскага, Каспара Чыжа, Пятра Шыстоўскага, Рамана Крука, Міхала Бяганскага, Базыля Валькоўскага, у браслаўскага падкаморага Мірскага, земскага суддзі Полацкага ваяводства Пятра Буйніцкага. На сваю долю ў дзяльбе смачных езуіцкіх пірагоў разлічвалі духоўныя асобы: прыёр Барысаглебаўскага кляштара Чудоўскі і прадстаўнік уніяцкага арцыбіскупа Аўгусцін Война — манах-базылянін і полацкі архівіст. У рэвізорскіх вопісах сустракаюцца і іншыя прозвішчы ваколічнай шляхты: Булгакі, Бутовічы, Бялевічы, Васілеўскія, Вішыцкія, Іласковічы, Жабы, Корсакі, Рэуты, Стаброўскія, Цяліцы, Шышкі…

Цікава зазірнуць у тую частку «рэвізіі», дзе гаворыцца пра шляхі павелічэння панскіх прыбыткаў і паляпшэння сялянскіх гаспадарак. У прыватнасці, у фальварках прапануецца стварыць збожжавы фонд дапамогі сялянам, штогод прадаваць кожнаму двару ў крэдыт і па самых нізкіх коштах паўбочкі солі, пару лемяшоў, касу і дванаццаць пачкаў тытуню. Панам раілі паклапаціцца, каб мужыкі заводзілі пчолы і садзілі сады. «Трэба таксама палепшыць жыццё падданых, — пісалі рэвізоры, — і дабіцца, каб кожны меў бульбу. Тады ён і збожжа захавае, і травы есці не будзе».

Усё гэта чынілася, аднак, на левым беразе Дзвіны, у іншай дзяржаве, а на правабярэжжы адбываліся рэчы, на першы погляд, неверагодныя. Замест таго, каб выкарыстаць пастанову Клімента ХІV для выгнання езуітаў праваслаўная імператрыца давала ім прывілей за прывілеем. Палітыка ордэна святкавала перамогу над самім рымскім папам.

Механізм перамогі быў досыць просты. Калі беларускія землі далучылі да імперыі, уніяцкае і лацінскае духавенства стала да новай улады ў адкрытую апазіцыю. Прысягаць на вернасць Кацярыне яно не спяшалася, адпаведным чынам настройвала і вернікаў. Выконваючы царыцын наказ, людзі генерал-губернатара Чарнышова нястомна сачылі за паводзінамі езуітаў і слалі ў сталіцу поўныя здзіўлення рэляцыі, чытанне якіх прыносіла Кацярыне не трывогу, а зусім іншыя пачуцці. Полацкія езуіты першыя прысягнулі ёй і з гэтае прычыны адправілі ў саборы святога Стэфана ўрачыстае набажэнства. Літургія прайшла ў храме і ў дзень імянінаў імператрыцы.

Mяінчане i шляхта слухалі казанні ў яе гонар і таксама пачыналі прысягаць расійскаму трону.

Рэктар Полацкага калегіума Станіслаў Чарневіч выправіўся ў Санкт-Пецярбург. Дэпутацыя не марнавала часу. Чарневіч зачараваў вучонасцю і манерамі беларускага генерал-губернатара, а полацкі прапаведнік Язэп Катэбрынг так уразіў імператрыцу красамоўствам, што атрымаў пажыццёвую пенсію. «Надо сознаться, что эти мошенники — отличные люди, — пісала Кацярына ў лісце. — Нигде еще не смогли устройть что нибудь подобное их школам».

Імператрыца

выдатна разумела выгоды сяброўства з езуітамі. Па-першае, яна ставіла сабе на службу багаты ордэн і заваёўвала сімпатыі новых падданых каталіцкага веравызнання. Па-другое, не трацячы ні рубля, захоўвала на далучаных землях высокаразвітую сістэму адукацыі. Абараняючы айцоў-езуітаў Кацярына распачала з папскім дваром барацьбу, якая напоўніла архіў расійскага міністэрства замежных справаў заявамі і нотамі, дзе Полацк згадваўся часцей за любую іншую кропку на геаграфічнай карце. Бясконца гаварылі пра далёкі беларускі горад і ў Ватыкане. Чуючы пра Полацк, папы моршчыліся, быццам ад зубнога болю: недзе там багацеў і набіраў сілу забаронены імі ордэн.

Сгіробы папаў уздзейнічаць на Кацярыну праз еўрапейскіх манархаў не далі плёну. У межах сваёй праваслаўнай імперыі царыца не дазволіла ні надрукаваць, ні публічна абвясціць пастанову пра скасаванне ордэна. На ўсе ўшчуванні і пагрозы з Ватыкана полацкія езуіты, сціпла апусціўшы вочы, з тонкай усмешкаю адказвалі, што дзеля выканання рымскіх загадаў яны гатовыя ахвяраваць нават уласным жыццём, ды гэтага не дазваляюць ім свецкія расійскія ўлады.

Папскі нунцый Аркеці сядзеў у Варшаве з заданнем што б там ні было знішчыць непакорлівы ордэн. У Полацк таемна паехаў нунцыяў агент-святар. Паводле распрацаванага плана, той павінен быў заявіцца ў калегіум, сабраць у залу ўсіх манахаў і прачытаць ім папскі загад аб забароне Таварыства Ісуса. Езуіцкія выведнікі таксама не сядзелі склаўшы рукі. Не паспеў пасланец Аркеці ступіць на правы бок Дзвіны, як мусіў блізка пазнаёміцца з паліцыяй, развітацца са сваімі паперамі і сесці назад у човен.

Полацкія езуіты ўсё больш убіраліся ў сілу. Мы ўжо ведаем, як пышна яны прымалі імператрыцу. У Пецярбургу манахі знайшлі сабе апекуна ў асобе царыцынага фаварыта князя Пацёмкіна. Самы магутны чалавек у імперыі прагнуў пераканаць сябе і астатніх, што ён ніякі не выскачка, не просты смаленскі шляхціч, а вядзе радавод ад старой і знакамітай фаміліі. Езуіты хутка знайшлі адпаведныя дакументы, і новы рэктар Полацкага калегіума Францішак Каро быў з Пацёмкіным ужо ў такім сяброўстве, што разам з лістамі абавязкова пасылаў яму тузін пляшак мёду-трайняку са сваіх скляпоў.

Кацярына дала дазвол адчыніць у Полацку навіцыят — установу для падрыхтоўкі езуіцкіх паслушнікаў-навіцыяў. У лютым 1780 года некалькіх навіцыяў урачыста прынялі ў забаронены ордэн. Вестка пра гэта разнеслася па еўрапейскіх краінах і перасекла на караблях акіян. Яна азначала, што Полацк зрабіўся сталіцаю Таварыства Ісуса.

Езуіцкія місіі існавалі і ў іншых беларускіх гарадах, але Таварыства Ісуса абрала для сваёй часовай сталіцы менавіта Полацк. У гэтым, безумоўна, выяўлялася разуменне выключнай ролі горада ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці і культуры. Гнаныя прыхільнікі ордэна знайшлі горад на картах і рушылі туды з усяго свету. Дзвінскія берагі замянілі ордэну берагі Тыбра. (Гэта доўжылася да 1814 года, калі папа Пій VII выдаў булу пра аднаўленне Таварыства Ісуса і ім зноў пачалі кіраваць з Рыма.)

Езуіты Злучаных Штатаў прыслалі ў Полацк просьбу зацвердзіць амерыканскую філію ордэна пад назваю Беларускай правінцыі.

Ахвочыя ўступіць у Таварыства (найбольш іх знаходзілася ў Італіі, Францыі, Нямеччыне, Швейцарыі і Польшчы) прыбывалі да расійскага пасланніка ў Вене, атрымлівалі пашпарт і дабіраліся да Варшавы. Адтуль у Полацк ехалі праз Горадню і Вільню. Кожнага папярэджвалі, што на шляху са сталіцы Вялікага Княства ён абавязкова павінен завітаць у мястэчка Ушачы і зрабіць візіт да заўзятай прыхільніцы ордэна графіні Жабы. Пасля дрогкіх экіпажаў і небяспечных начлегаў у прыдарожных корчмах вандроўніка чакалі пасланыя насустрач браты-манахі, заліты агнямі палац і каралеўскі пачастунак.

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №8

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №8

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Батальоны тьмы. Трилогия

Болл Брайан Н.
18. Фантастический боевик
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Батальоны тьмы. Трилогия

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Саженец

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Саженец

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12