Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямніцы полацкай гісторыі

Орлов Владимир Алексеевич

Шрифт:

Цікава, што пяру Жыгімонта Лаўксміна належыць і першы вядомы падручнік харальнай музыкі для навучэнцаў езуіцкіх калегіумаў.

У сваёй кнізе «Беларусы ў ЗША» Вітаўт Кіпель піша пра тое, што ў 1659 годзе ў будучым Нью-Ёрку, а тады яшчэ Нью-Амстэрдаме, з’явіўся выкладчык Полацкага калегіума доктар Куртыус (гэта лацінізаваная форма прозвішча Курта або Курчэўскі), які стаў першым выкладчыкам лаціны і гэтак званай «рускай», а насамрэч беларускай мовы сваёй радзімы ў першай лацінскай школе (яна была вышэйшай навучальнай установай) будучай сталіцы Злучаных Штатаў.

Свае радкі ў гісторыі Полацкага калегіума пакінуць аўтар папулярнага ў свой час падручніка грэцкае мовы Максім Вайцахоўскі і прафесар архітэктуры Тадэвуш Жаброўскі (ён кіраваў будаўніцтвам полацкага езуіцкага

кляштара). Тут выкладаў беларус з-пад Горадні Марцін Пачобут-Адляніцкі — вучоны-энцыклапедыст, будучы рэктар Віленскага універсітэта, сябра Каралеўскага астранамічнага таварыства ў Лондане, сябра-карэспандэнт Парыжскай акадэміі навук.

Такія педагогі выхоўвалі годных вучняў.

Полацкіх настаўнікаў успамінаў беларускі жывапісец Валенці Ваньковіч, аўтар знакамітых партрэтаў Міцкевіча, Напалеона, Пушкіна (ён лічыўся найлепшым партрэтыстам Санкт-Пецярбурга). Са сценаў Полацкага калегіума з яго выдатнай мастацкай школай выйшаў славуты расійскі медальер, скульптар і гравёр Фёдар Талстой.

Вучыўся ў Полацку, а потым чытаў у калегіуме курс тэалогіі польскі паэт, драматург і гісторык Нікодам Мусніцкі, які напісаў для полацкага школьнага тэатра трагедыі «Смерць Цыцэрона», «Флавій» і камедыі «Дзівак» і «Падазронасць». У полацкай друкарні пабачылі свет яго кнігі «Тэатральныя забаўкі» і «Забаўкі драбнейшыя паэтычныя», а таксама эпічная паэма «Палтава».

Яшчэ адзін выхаванец калегіума, чыё імя ўвайшло ў энцыклапедыі, — Караль Фларыян Карыцкі, педагог і царкоўна-палітычны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, доктар філасофіі, прафесар Віленскай акадэміі і рэктар Нясвіжскага калегіума. Званне доктара філасофіі меў і гадаванец полацкіх езуітаў Францішак Папроцкі, які з 1760 года ўзначальваў друкарню Віленскай альмаматэр і быў выдаўцом і рэдактарам «Літоўскага кур’ера» — першага ў Княстве інфармацыйнага тыднёвіка.

Спадзяюся, вы ўжо мелі асалоду чытаць кнігу «Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», якую першыя рэцэнзенты захоплена параўноўвалі з казкамі «Тысячы і адной ночы». Тым, у каго знаёмства са шляхцічам Завальнем і яго гасцямі яшчэ наперадзе, скажу, што гэтую кнігу стварыў выпускнік Полацкага калегіума Ян Баршчэўскі. Яго карані — у прыдзвінскай, полацкай зямлі, таму пра яго пагаворым падрабязней.

Радзіма Баршчэўскага — вёска Мурагі над вялікім возерам Нешчарда, што дасюль захавала першабытную прыгажосць. Прывезены бацькам, небагатым шляхцічам-уніятам, у калегіум, уразлівы і чуллівы падлетак хутка заслужыў у таварышаў мянушку Паэт. Янкавы творы гучалі на школьных святах, сябры перапісвалі ў сшыткі паэму «Пояс Венеры», дзе юны вершатворац наракаў, што ў найноўшыя часы ўжо няма на свеце кахання. Прычынаю такой сумнае высновы была, мабыць, панна Максімавічанка з Мурагоў першае паэтава захапленне. Аднойчы, прыехаўшы ў родную вёску на вакацыі, ён прысвяціў каханай верш «Ды чым жа твая, дзеванька, галоўка занята», які стаў папулярнай у шляхецкіх дварах песняю. У Мурагах напісанае і вядомае ўжо нам вершаванае апавяданне «Рабункі мужыкоў», звязанае з падзеямі 1812 года.

Пасля Полацкай альмаматэр Ян з нейкім дзесяткам рублёў у кішэні апынуўся ў Пецярбургу. Зарабляў з урокаў грэцкай і лацінскай моваў, выдаваў літаратурны альманах «Незабудка», а штовясны браў у рукі кій, закідваў за плечы кайстру і пешкі выпраўляўся са сталіцы імперыі ў роднае Прыдзвінне, дзе збіраў полацкія паданні, легенды і казкі: пра заклятыя скарбы і ваўкалакаў, пра вужыную карону і цмока, што вылупіўся з пеўневага яйка… Вершы Баршчэўскага прыхільна ацаніў сам Міцкевіч, але вечны след у літаратуры пісьменнік з Мурагоў пакінуў дзякуючы фантастычным гісторыям, якімі ў доўгія зімовыя вечары падарожнікі разлічваюцца са шляхцічам Завальнем за гасціннасць. Дарэчы, ва ўяўленні Завальні Полацк быў не толькі сталіцаю асветы і кніжнае навукі, але і вельмі небяспечным месцам, дзе звілі сабе кубло чарнакніжнікі і дзе атабарыўся сам легендарны верхавод беларускіх чараўнікоў пан Твардоўскі.

Паміж аповедамі пра полацкіх чарнакніжнікаў і злую чараўніцу Белую Сароку аўтар «Шляхціча» з сентыментальнай замілаванасцю ўзгадвае блаславёныя

гады студэнцтва. Вось ён у адну з летніх вандровак, адмераўшы колькі сотняў вёрст па пецярбургскім гасцінцы, падыходзідь да горада свайго юнацтва. «Сады Спаса нагадваюць мне травеньскія праходкі, тэатр сярод густых ліпаў на вольным паветры; там юначае ўяўленне пад клапатлівым вокам настаўнікаў вучылася пазнаваць Творцу гэтага свету, яго турботы пра кожную тварыну і захапляцца прыгажосцю неба і зямлі.

Недалёка ад Палаты стаіць мураваны касцёл святога Ксаверыя; тут магілы, дзе спачывае прах цноталюбівых манахаў езуіцкага ордэна, свецкай моладзі і старых, з якімі я некалі быў знаёмы і сябраваў…

За Палатою, на шырокай роўнядзі, як люстэрка, адбівае сонечнае святло плямка вады, званая Валоваю азярынай. Кажуць, што калісьці яна была ў самім горадзе і да хрышчэння стаялі пры азярыне святыні Перуна і Бабы Ягі, але цяпер не засталося аніякіх слядоў той старажытнасці.

У ваколіцах Полацка кожная мясціна ў расказах тутэйшых жыхароў мае нейкую гістарычную памятку. На другім баку Дзвіны за колькі вёрст адсюль ёсць невялікі касцёл святога Казіміра; тут, апавядаюць, з’явіўся Казімір перад войскам сваіх суайчыннікаў і перавёў іх праз імклівую рачную плынь; і сёння паказваюць у тым месцы пад Струннем пясчаны падводны вал, па якім пераходзіла войска. Царква Барыса і Глеба, нібыта пабудаваная цудоўным чынам самімі святымі; Экіманія — маёнтак паноў Беліковічаў ля самае Дзвіны на стромым беразе ў прыгожай мясціне; увесь горад відаць адтуль як бы ў чароўнай панараме, а вясною, у паводку, ля падножжа гары чуваць музыку і песні са стругаў, што плывуць да Рыгі.

Прабіў гадзіннік на вежы былога езуіцкага касцёла, і гэты голас, як прывітанне адданага сябра, крануў маю душу. Ён знаёмы мне з дзяцінства: колісь адлічваў час вучэння і адпачынку, будзіў на світанні да новае працы.

…Набліжаецца Вялікдзень; з якім пачуццём, з якой вераю ўсе выконваюць рэлігійныя абавязкі! Пасты, падрыхтоўка да споведзі — якую асалоду і спакой прыносяць яны душы! У Чысты чацвер кожны клас з настаўнікам наведвае астрогі і шпіталі, раздаючы ўсюды грошы і міласціну.

У езуіцкіх школах вакацыі пачыналіся звычайна першага жніўня… У той дзень Полацк мог быць сталіцаю ўсёй Белай Русі; шум і грукат вазоў адзываўся па ўсім горадзе: адны ехалі на ўрачыстасці ў дзень святога Ігнація Лаёлы; другія — каб падзякаваць за турботы тым, хто выхоўваў іх дзяцей; іншыя — «каб пабыць у тэатры», бо вучні рыхтавалі да гэтых дзён пастаноўку…» [19]

19

Урыўкі са «Шляхціча Завальні» падаюцца ў перакладзе з польскай мовы Міколы Хаўстовіча.

У фантастычных аповедах Яна Баршчэўскага блукае па полацкім наваколлі таямнічая Плачка, аплаквае заняволеную зямлю, дзе чужынцы завялі свае парадкі. Калі пісалася кніга, сяброў Таварыства Ісуса ў Полацку ўжо не было, ніводнага з іх не засталося і ва ўсёй імперыі. Тым не менш, прынамсі, двух праваслаўных расійскіх манархаў самы каталіцкі на свеце ордэн успамінае цёплым словам. Манархі гэтыя — Кацярына II і Павел I. Я не здзівіўся б, даведаўшыся, што ў сённяшняй галоўнай ордэнскай рэзідэнцыі вісяць іх партрэты, а паміж імі — гравюра з барокавымі сілуэтамі старадаўняга Полацка.

Адразу пасля захопу ўсходняй Беларусі Кацярына пісала генерал.губернатару Чарнышову: «Иезуитским монастырям и училищам сделайте особую опись. Вы за сими наипаче недреманно смотреть имеете, яко за коварнейшими из всех прочих латинских орденов». Здавалася, пасля такіх словаў сябрам Таварыства Ісуса трэба было пакаваць валізы. Але муза гісторыі Кліо ўжо пякла на сваёй кухні адзін з парадоксаў эпохі.

Рымскія папы называлі езуітаў «вачыма свайго розуму». Яго святасць Клімент_/ХIV трымаўся іншай думкі. Пасварыўшыся з ордэнам, ён вырашыў, што пражыве і без гэтых занадта пільных вачэй. У 1773 годзе ён выдаў булу пра скасаванне Таварыства Ісуса і пазбавіў яго ўсіх пасадаў, маёмасці і навучальных установаў.

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №8

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №8

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Батальоны тьмы. Трилогия

Болл Брайан Н.
18. Фантастический боевик
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Батальоны тьмы. Трилогия

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Саженец

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Саженец

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12