Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямніцы полацкай гісторыі

Орлов Владимир Алексеевич

Шрифт:

У сувязі з вайной (амаль усе сябры Таварыства Ісуса былі эвакуяваныя ў Волагду, але некалькі студэнтаў ваявалі на баку Напалеона) заняткі ў Полацкай акадэміі пачаліся 8 студзеня 1813 года. Студэнтаў прынялі тры факультэты: тэалагічны; моваў і літаратур; філасофіі і вольных навук. Пасля праведзенай у 1815-м рэарганізацыі факультэтаў засталося два — філасофіі і моў і тэалагічны. У дадатак да дысцыплін, знаёмых нам з праграмаў калегіума, тут вывучалі прыкладную матэматыку, хімію, заалогію, батаніку, мінералогію, трыганаметрыю, палітычную эканомію і статыстыку, права.

На філалагічным факультэце выкладаліся такія мовы і створаныя на іх літаратуры, як лацінская, грэцкая,

старажытнаяўрэйская, польская, расійская, французская, нямецкая, італьянская, арабская. Курс той ці іншай мовы вёў педагог, для якога яна была родная і які ведаў яе да найтанчэйшых нюансаў. Узровень адукацыі ў Полацкай акадэміі дазваляў яе выхаванцам практыкавацца ў перакладах з нямецкай на старажытнагрэцкую або з французскай на лаціну.

Навучальны год доўжыўся з 15 верасня да 15 ліпеня. Штодня студэнты мелі па шэсць гадзінных лекцый; у аўторак і ў чацвер — толькі тры, астатні час прызначаўся для заняткаў гімнастыкай, маляваннем, музыкай і танцамі.

Стварэнне акадэміі прычынілася да сапраўднага росквіту ў Полацку музычнай культуры. Штодзень урачыстай імшы ў саборы святога Стэфана акампанаваў студэнцкі аркестр з сарака музыка. Пра яго склад сведчыць вопіс інструментаў: дзве скрыпкі, бас, два кларнеты, дзве флейты, дзве валторны, фагот, тры трубы, бубен, турэцкі барабан, дзве пары літаўраў, талеркі, трохвугольнік… У акадэмічным музеі дэманстраваўся сканструяваны полацкімі майстрамі унікальны інструмент — нешта накшталт скрыпкі для двух смычкоў. А ўявіце ўражанні вернікаў, калі да гэтага аркестра далучалі свае галасы найвялікшыя ў Беларусі арганы.

Курс тэорыі музыкі ў акадэміі чытаў прафесар Якуб Кондру, які «выкладаў па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах з 9 да 10 і з 13 да 15 гадзін. У акустыцы звяртаў увагу на правілы і ўласцівасці гукаў простых, адбітых і складаных. У матэматычнай музыцы выкладаў тэорыю тонаў музычныя інструменты і правілы згоды галасоў».

У друкарні ці, дакладней, у выдавецтве, што дзейнічала пры акадэміі, выходзілі падручнікі замежных моваў матэматыкі, паэтыкі і рыторыкі. Тут друкаваліся навуковыя трактаты, календары і літаратурныя зборнікі. У Полацку пабачылі свет «Слоўнік старажытнасцей» і «Лацінска-польскі лексікон», былі перавыдадзеныя творы Фэдра, Цыцэрона, Гарацыя, Тыбула, Непота. Выйшлі кнігі Пятра Скаргі, Язэпа Руцкага, Міхала Карыцкага, Яна Каханоўскага, Адама Нарушэвіча. 3 канца XVIII стагоддзя мясцовыя жыхары атрымлівалі «Каляндар Полацкі».

Выходзіў ілюстраваны літаратурна-навуковы часопіс на польскай мове «Месячнік Полацкі» (першы часопіс на сучасным абшары Беларусі), дзе побач з гістарычнымі, статыстычнымі і літаратуразнаўчымі матэрыяламі надрукаваны, да прыкладу, пераклад трагедыі Еўрыпіда «Арэст», зроблены віцяблянінам Янам Мігановічам.

Заснавальнікам часопіса быў выпускнік Полацкага калегіума філосаф Вінцэнт Бучынскі, адказным рэдактарам — прафесар фізікі i доктар філасофіі Юзаф Цытовіч (ён жа фігуруе ў дакументах і як «наглядчык музеума»), Аўтары — пераважна выкладчыкі і студэнты.

Праваслаўныя гісторыкі імкнуліся ўсяляк зняважыць «Месячнік Полацкі», называючы яго не іначай, як «журнальчиком». (Дый што іншае магло выходзіць у «гняздзе абскурантызму», як яны характарызавалі акадэмію?) Між тым, часопіс меў шэсць аддзелаў: літаратуры і вольных навук, маральна-філасофскі, фізіка-матэматычны, гістарычны, крытыкі і літаратурных навінаў. У чатырнаццаці нумарах, якія паспелі пабачыць свет з 1818 да 1820 года, змешчаныя 85 артыкулаў у тым ліку ўрыўкі са старажытных рукапісаў акадэмічнай бібліятэкі. Тытульны ліст кожнага выпуска аздаблялі словы Гарацыя: «Quid verum atque decens curo et rogo, et omnis in hoc sum. —

Што праўдзіва i прыгожа, пра тое клапачуся і пытаюся і ўвесь таму адданы».

Перагорнем старонкі трох першых сшыткаў «Месячніка» за 1818 год, дзе друкаваліся «Кароткія звесткі пра Полацк». 3 іх можна, у прыватнасці, даведацца, што з 1782 да 1817 года найвышэйшая тэмпература ў горадзе была 22 ліпеня 1805 года — +30,5 °C, а найніжэйшая 26 студзеня 1816 года — -32 °C.

Часопіс паведамляе, што ў Полацку васемнаццаць садоў пераважна вішнёвых і яблыневых. 3 дванаццаці вялікіх вуліц толькі тры брукаваныя, а па 34 малых увесну лепей прабірацца, трымаючыся як мага бліжэй да плота. Праз горад праходзяць тры паштовыя тракты (пецярбургскі, рыжскі ды віцебска-магілёўскі) і пяць купецкіх: віленскі, лепельскі і бешанковіцкі на левым баку Дзвіны, дзісненскі з невельскім — на правым. Шырыня Дзвіны сягае 90 сажняў («вада чыстая і здаровая»), а Палаты — 20 сажняў.

Насельніцтва: 171 духоўная асоба, 2178 хрысціянаў 9 цыганоў і 2588 яўрэяў. Высокая смяротнасць, асабліва сярод яўрэйскіх дзяцей. У 1817 годзе памерла 85 хрысціянскіх дзяцей і 308 юдзейскіх. Яўрэі не дазвалялі рабіць сваім малым прышчэпкі супраць воспы, што і было галоўнай прычынаю шматлікіх смярцей.

Чытаем далей. У Полацку 932 дамы, з іх 59 мураваныя. Тры разы на тыдзень — у нядзелю, сераду і пятніцу — у горадзе таргі. Двойчы на год — кірмашы: Краснік і Збор. На Зборы 1817 года бочка (прыблізна 500 літраў) жыта каштавала 40 рублёў асігнацыямі, пшаніцы — 55, аўса — 18, ячменю — 16, грэчкі — 25, гароху — 35.

Як сведчыць артыкул, акадэмія займалася дабрачыннасцю. 56 дзяцей беднай шляхты мелі дармовае жытло, кнігі, ежу і лекі. 67 полацкіх шкаляроў задарма кармілі. Дзяўчаты-беспасажніцы вучыліся ў доме для бедных. Езуіты апекаваліся і адной з дзвюх гарадскіх багадзельняў.

За гады сваёй дзейнасці (1787–1820) полацкае выдавецтва, пры якім існавала кнігарня, выпусціла больш за паўтысячы назваў кніг пераважна на польскай і лацінскай, а таксама на расійскай, італьянскай, нямецкай, французскай і іншых мовах, у тым ліку літоўскай і латышскай. Па-беларуску выходзілі, праўда, толькі зборнікі духоўных песняў. (Дзе ты, сучаснае полацкае выдавецтва?)

Папаўняліся экспанатамі музей і карцінная галерэя. (На начатку гэтага стагоддзя ў адным з адрэстававаных карпусоў колішняй Акадэміі адчынілася Полацкая галерэя з багатым зборам беларускага мастацтва XVIII–XX стст.) Студэнты і выкладчыкі змайстравалі славуты сонечны гадзіннік, які знаходзіўся на акадэмічным пляцы і заўсёды збіраў шмат народу, бо апрача таго, што паказваў час, даваў багата іншай астранамічнай інфармацыі.

Сорак тысяч тамоў налічвала акадэмічная бібліятэка, якая была ў XIX стагоддзі найбагацейшым кнігазборам у Беларусі. Тут захоўваліся Полацкія евангеллі — тры рукапісы XII-ХIV стагоддзяў на пергамене (цяпер у Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу). Разам з імі гонарам бібліятэкі былі калекцыя велікакняжацкіх і каралеўскіх грамат і не менш каштоўны збор Біблій XVI–XVII стагоддзяў, які налічваў каля ста кніг. Захавалася апісанне галоўнай бібліятэчнай залы. На ўваходзе, у нішы паміж двума маршамі сходаў быў гіпсавы грот са статуямі Дзевы Марыі з немаўлём і ўкленчанага перад імі Лаёлы. Паабапал дзвярэй наведніка сустракалі гадзіннік з боем і ртутны барометр у паліраваных жоўтых футлярах. У самой бібліятэцы — дваццаць даўжэзных разьблёных шафаў з цёмнага дрэва з бюстамі і вазамі ды яшчэ шэсць меншых. Дзевяць масіўных сталоў на паўтара сажня даўжынёю і пры кожным — пяць абцягнутых скураю крэслаў.

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №8

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №8

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Батальоны тьмы. Трилогия

Болл Брайан Н.
18. Фантастический боевик
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Батальоны тьмы. Трилогия

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Саженец

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Саженец

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12