Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У дрымучых лясах

Бядуля Змітрок

Шрифт:

— Пэўна, ваўкі з'елі, — гаварылі людзі.

Усё лета палясоўшчыкі скардзіліся, што хтосьці крадзе ў іх хлеб і мёд.

І вось у самую восень, калі надышлі халады, хлопчык вярнуўся дамоў.

— Дзе ж ты быў?

— У мядзведзяў…

— Як гэта?

— Захацелася да іх. Вось я і пайшоў…

— Чым жа ты жывіўся там, сынок?

— Мядзведзіха прыносіла мне хлеб і мёд.

Кожны раз, канчаючы гэта апавяданне, Вышамірскі гаварыў:

— Каб я з гэтага месца не ўстаў, калі маню!

І ён уставаў з месца і адыходзіў дамоў, абапіраючыся аб кіёк.

— Хлусіць Вышамірскі, — гаварыў дзед.

— Лепш разумная мана, чымся неразумная праўда, — апраўдвала Вышамірскага бабуля.

Верабей і цар Саламон

У

гадавыя святы дзед любіў выпіць. Аднаго разу ён быў да таго п'яны, ажно хістаўся на нагах. Дзед пачаў скардзіцца, што хата старая і ў ёй нельга жыць.

Хістаючыся, ён выйшаў з хаты, узяўся за вугал і сказаў да бабулі, якая выбегла за ім:

— Перавярну хату, тады Анупрэй збудуе мне новую!

Ён узяўся абедзвюма рукамі за вугал і давай натужвацца.

— Кінь, яшчэ падарвешся, — крычала на яго бабуля.

— Перавярну! Усю зямлю дагары нагамі перавярну! — харахоліўся дзед. — Я дужы, як Гірша-Меер каваль! Я гнеўны, як разбойнік Ціхан! Я строгі, як ураднік Ясінскі!

Тут жа стаяў Анупрэй і рагатаў.

Калі дзед працверазіўся, Анупрэй з яго пачаў жартаваць.

Дзед адказаў свайму домаўласніку байкай.

— Цар Саламон пабудаваў у Іерусаліме хорам. Усе цары Ўсходу і Захаду прыехалі да яго на ўрачыстасць. Яны любаваліся хорамам. Сцены былі з горнага каменя. Дах — медны. Унутры хорам быў аздоблены золатам і серабром. Цары Ўсходу і Захаду хвалілі пабудову. «Ніякая сіла не зварухне такі гмах з месца», — гаварылі яны. У гэты час на медным даху хорама стаяла пара верабеек і слухала гутарку цароў. Верабей, які на царскім піру дзеўбануў драбінку хлеба з лужыцы віна, быў п'яны. Ён зарагатаў пісклявым галаском і сказаў другому вераб'ю: «Глупства гавораць людзі. Я вось тупну нагой — і хорам разваліцца ў пыл і пясок». Цар Саламон, які разумеў мову звяроў і птушак, прыслухоўваўся да гутаркі вераб'я. Ён кіўнуў да вераб'я пальцам. Верабей адразу працверазіўся, спалохана ўзляцеў на дарагі пярсцёнак Саламонава пальца, на які паказаў яму цар, пакланіўся і запытаўся: «Чым маленькі падданы можа служыць вялікаму цару?» Цар Саламон усміхнуўся і сказаў: «Зараз жа ўзляці на дах, тупні нагой ды разбуры мой хорам. А калі ты гэта не здолееш зрабіць — мой востры меч зніме тваю галаву з плеч». Верабей задрыжэў ад страху, узмахнуў крылцамі, нізка пакланіўся цару і сказаў: «Няхай цар Саламон жыве тысячу год. Ці ж ты перад сваімі жонкамі часам не пахвалішся? Вось і я пахваліўся перад сваёй жонкай. Даруй, вялікі цар». «Дарую, — сказаў цар Саламон. — А за тое, што ты так разумна выкруціўся, дазваляю табе збудаваць гняздо на адной з высокіх веж майго хорама».

Скончыўшы байку, дзед дадаў:

— А цяпер, Анупрэпка, я табе пакажу, што я не хваліўся!

Дзед узяў кол, падсунуў пад трухлявы вугал хаты, і ўся сцяна захісталася.

— Ды ты, Лэйзарка, хату разбурыш, — устрывожыўся Анупрэй.

Праз некалькі дзён мы перабраліся ў Анупрэеву пуню, і Анупрэй са сваімі сынамі перасыпаў сцены хаты, падняўшы яе на некалькі вянцоў.

Бацькава скрыпка

З бацькам мне прыходзілася сустракацца рэдка. Ён выязджаў у лес раніцою, калі я яшчэ спаў. Вяртаўся дадому ўвечары, калі я ўжо таксама спаў. З сабою ў торбачцы маці яму давала хлеб, сыр, крутое яйцо, медную місачку, лыжку, соль, часам бутэльку малака. Сваю торбачку ён заўсёды хаваў у вялікай торбе з аўсом для каня. Ён прыгатаўліваў сабе ля рэчкі арыгінальную ежу: набіраў у місачку вады, засольваў, накрышваў туды крутое яйцо і еў з хлебам. Адпачываў ён па суботах. Дзед быў ім нездаволены: бацька нестаранна маліўся Богу, часта зусім не маліўся. Улетку ён увесь суботні дзень пасвіў каня. Узімку ён карміў яго аўсом. Конь быў заўсёды гладкі, дагледжаны. Маці скардзілася, што ўсе яго заработкі з'ядае конь.

Аднаго разу бервяно ўдарыла бацьку па назе, і ён прахварэў некалькі тыдняў. Ён сядзеў на ложку з забінтаванай нагой і смяшыў мяне сваімі жартамі. Я не ведаў, што ён такі вясёлы і дасціпны. Калі боль нагі зменшыўся і бацька ўжо мог ступаць па падлозе, ён дастаў з камода скрыпку ды граў старадаўнія жыдоўскія мелодыі. Ён таропіў мройныя чорныя вочы праз акно ў лес і граў сумна-сумна… Ён часта імправізіраваў мелодыі, фантазіраваў. Граў ён заўсёды

ціха-ціха, нібы камусьці наігрываў сакрэт ці перад невідочным блізкім сябрам скардзіўся на сваё жыццё. Я слухаў загіпнатызаваны, зачараваны. Ком падступаў мне да горла, і я ўцякаў, каб не заплакаць.

Даўгакрылы бусел

У гэты час даўгакрылы бусел прынёс мне з неба ў хату першую сястрычку Марыю.

Так мне тлумачыла жвавая бабулька, калі нарадзілася мая першая сястра. Пры гэтым бабуля белай крэйдай начыртала лінію па сценах хаты і нешта ўдумліва шаптала.

Я вельмі злаваўся на даўгакрылага бусла. Навошта яму было прыносіць сюды маленькую Марыю? Няхай бы яна жыла сабе над воблакамі. Справа ў тым, што са з'яўленнем маленькай Марыі ўся ўвага маці і бабулі была аддадзена ёй. У мой дзіцячы маленькі свет укралася першая зайздрасць. На некаторы час маці забыла пра свае каптуры і пра мяне. Разам з бабуляй яна купала малютку, пелянала і спявала песню над яе зыбкай, што вісела пасярод каморкі, прывязаная да бэлькі на вяроўках, нібы кабінка да паветранага шара.

Люлі, Мэрачка мая, Люлі, дочанька мая. Пад калыскай беленькай Стаіць козлік шэранькі. Пойдзе козлік на таржож, Мэры купіць піражок, Міндальчыкі, цукерачкі У залатых паперачках. Люлі-люлі-люленькі…

Даўгакрылы бусел атруціў маё сэрца нечаканай крыўдай. Я хадзіў адзінокі і ад злосці біў кіем крапіву, што разрасталася за вугламі нашай хаткі. Пры гэтым я прыгаварваў:

— Вось табе, злы бусел! Вось табе, злая Марыя!

Гадзінамі я сядзеў на краі дарогі. Па небе імчаліся ў бок лесу караваны ружовых і белых воблакаў. Яны здаваліся мне выраем буслаў і маленькімі Марыямі. Па тракце праязджалі караваны з таварамі. Пахла дзёгцем. Скрыпелі калёсы. Коні ледзь-ледзь цягнуць вазы. Штохвіліну лёскат пугі і ядраныя лаянкі камісіянераў-фурманаў рэжуць паветра. А на вазах сядзяць розныя людзі, мужчыны і жанчыны пад парасонамі. Вось адзін утаропіўся ў расчыненую на яго каленях кнігу.

— Адкуль яны едуць і куды яны едуць? — задаваў я сабе запытанне. — Ці гэта не тыя мудрацы зямлі, пра якіх так часта гаворыць мой дзед? Ці гэта, можа, з племені тых асілкаў, што трымаюць сонца на сваёй спіне, нібы медны таз? А можа, ускочыць у адзін з гэтых вазоў ды гайдануць далёка-далёка: на самы край свету… І няхай сабе маці і бабуля няньчацца са сваёй Марыяй… Бусел на крыллях не аднясе мяне дамоў…

Часта па дарозе імчаліся конна маладыя паненкі ў чорных амазонках з паляўнічымі стрэльбамі за плячыма. Часта на прыгожым фаэтоне каталася старая пані Чапкоўская з двума белымі сабачкамі на каленях.

Бабуля навучыла мяне знімаць шапку перад панамі. Аднаго разу нейкі смяшлівы паніч з залатым пяром у дзівосным капелюшы кінуў мне ў шапку плітку шакаладу. Ніхто з нас не ведаў, што гэта. А дзед забараніў мне папробваць плітку на смак. Ён гаварыў:

— Не еш, дуда! Можа, на сале свіным смажылася…

Есці сала лічылася ў нас вялікім грэхам.

Я аддаў шакалад майму сябру — шэраму кату. Ён з'еў, пасля чаго мы з ім гулялі вакол хаты: ён гнаўся за мною, я — за ім.

Я доўга сумаваў па тым, што бусел прынёс маёй мацеры маленькую Марыю. Ох, гэты бусел! Ён бязлітасна разбурыў мой супакой. Усе мне здрадзілі, усе мяне забылі…

Дазволена цэнзурай

Адзін дзед, слаўны добры майстар, скромны мастак, творца прыгожых бліскучых пасудзін, не здрадзіў мне. Нягледзячы на з'яўленне ўнучкі, старшы ўнук быў яму па-ранейшаму дораг. Пры абедзе ён садзіў мяне побач з сабою за стол. Раней чым сабе, дзед накладваў мне ежу ў алавяную місачку. Потым ён даставаў з ніжняй палічкі кніжнай шафы сіняватую бутлю з чыстым спіртам, наліваў сабе ў срэбраны ўзорчаты келішачак, адным глытком выпіваў, закусваў густа пасоленым хлебам, зноў ставіў бутлю і келішак у шафу і спакойна садзіўся абедаць. У дзеда быў заведзены парадак есці моўчкі. Калі я пры ядзе звяртаўся да яго з запытаннямі, ён дабрадушна адказваў:

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Идеальный мир для Лекаря 24

Сапфир Олег
24. Лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 24

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Измайлов Сергей
5. Граф Бестужев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Инвестиго, из медика в маги

Рэд Илья
1. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги