Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У дрымучых лясах

Бядуля Змітрок

Шрифт:

Надыдзе час, калі сам Бог зловіць рыбу Левіятана, зарэжа агромністага бугая, дастане старое Ноева віно і наладзіць пір для сваіх цадыкаў-праведнікаў. Ежа і пітво будуць у шэсцьдзесят разоў смачнейшыя, чымся на зямлі.

Хедэр

Калі я дома расказаў дзеду аб гэтых гутарках, яму гэта не спадабалася. Ён забраў мяне ў Боруха і аддаў у хедэр к другому рэбэ (настаўніку). Зваўся ён — рэб Залман. Ён быў касавокі, з чорнай густой барадой старадаўняга асірыйца. На руках ён меў па шэсць пальцаў. Адным сваім выглядам «шэсцярэнь» наводзіў страх на

вучняў. У яго «хедэры» (школе) пачаліся мае сапраўдныя пакуты.

У цесным пакоі пры адным стале сядзела каля дзесяці хлопчыкаў. Сядзелі мы безвыходна па дванаццаць гадзін. З дому нам прыносілі есці. Дзень быў падзелены на чытку малітваў, Бібліі і Талмуда. Прыблізна гадзіна часу аддавалася на чыстапісанне па-старажыдоўску і на вывучэнне першых чатырох правіл арыфметыкі. Вольнымі ад хедэра мы бывалі паўдня ў пятніцу і паўдня ў суботу. Два разы на год вучні хедэра мелі канікулы — месяц вясною і месяц увосені.

Усе дзесять вучняў маліліся і чыталі разам уголас. У хедэры стаяў незвычайны шум, нібы гулі некалькі раёў пчол. Кожны з вучняў лічыў такую нудную і аднастайную вучобу за катаргу. Рэбэ прыходзілася ўбіваць «божую навуку» ў галовы вучняў кулакамі. Ён біў нас бязлітасна дзень у дзень. Дамоў я прыходзіў з хедэра заўсёды падрапаны, з апухлым тварам. Бацькі на гэта не зварочвалі ніякай увагі.

За цяжкія праступкі рэб Залман караў нас бізунамі па голым целе, як прыгонных у часы паншчыны. Я помню два такія пакаранні.

Я вельмі любіў маляваць. Рэбэ гэта лічыў непрыстойным заняткам і забараняў «псаваць паперу». Аднаго разу ён знайшоў у мяне размаляваны аркуш паперы: чалавечкі, дрэўцы, хаткі, жывёлы. Рэбэ за гэта ўсыпаў мне некалькі гучных аплявух. Тут жа хтосьці з вучняў данёс, што я на першай старонцы Бібліі намаляваў свінку. У набожных жыдоў свіння лічылася нячыстай жывёлай. За гэту свінку рэбэ сарваў з мяне вопратку, кінуў мяне на ўслонак, загадаў маім таварышам трымаць мяне за рукі і ногі, а сам сцёбаў мяне цвёрдай дзягай па голай спіне…

У другі раз я ўчыніў таксама цяжкі «грэх». Гуляючы з дзецьмі ў суботу ў лесе, я натрапіў на суніцы. Паводле закона юдэйскай рэлігіі ў суботу збіраць ягады няможна, бо гэта работа. А субота — дзень адпачынку. З'явілася нястрымнае жаданне папробваць спелых пахучых суніц. Я разважаў так: «Зрываць ягады рукамі божым законам не дазволена, але адразу з кусткоў зрываць ротам і есці можна. У суботу ж жыды не посцяць…» Я лёг на зямлю і давай прагна есці суніцы…

— Грэх! Грэх! — крычалі мае таварышы і ўцяклі дамоў раней за мяне.

— Грэх… Грэх… — звінела ў маіх вушах.

Царыца Шабас

Дамоў я ішоў адзін. Дзеці ўжо раструбілі на ўсё мястэчка пра мой вялікі грэх перад царыцай Шабас.

У гэты дзень сам Бог адпачываў пасля стварэння свету. У гэты дзень і грэшнікі ў пекле адпачываюць. Пра Шабас напісан цэлы том Талмуда. Юдэйская армія, якая даўней паўстала супроць рымлян, заўсёды ў шабас адпачывала, не баранілася. Рымскія легіянеры рэзалі іх у суботу, як ягнят. Так кажа легенда. Ёсць мора Самбатыён, дзе на востраве жывуць веліканы — Маісеева племя. Каб ніхто з людзей не мог туды дабрацца, з неба несупынна падаюць у мора Самбатыён каменні. Толькі ў шабас там спакойна.

А я паквапіўся на суніцы…

Што скажа маці і бабуля

пра мой учынак? Яны ж гатуюць ежу ў пятніцу і ў шабас адпачываюць. Нават карову самі не дояць. Вады з крыніцы не прыносяць і лямпы самі не запальваюць. Усё гэта робіць удава Марта. А ў пятніцу на захад сонца бабуля і маці ў чэсць Шабас запальваюць свечкі. Маці — у стаячых падсвечніках, а бабуля — у вісячым сямісвечніку. Яны моляцца на свечкі, засланяючы далонямі вочы, каб не глядзець на святы агонь… У шабас і дзеці не растуць… трава на полі не расце… крамы і корчмы зачынены…

А я паквапіўся на суніцы…

Што скажа на мой учынак дзед і бацька, якія ў шабас нічога не робяць? Што скажа столяр Янка, які ўмее спяваць шабасовыя песні на старажыдоўскай мове? Што скажа мой строгі рэбэ? Ён адзін з самых адданых рыцараў царыцы Шабас. У буднія дні ён заўсёды грызе свае ногці — па шэсць на кожнай руцэ. Затое ў шабас гэты злы шэсцярэнь ніколі іх не трывожыць. У шабас і ногці яго адпачываюць.

А я паквапіўся на суніцы…

Сіняе шоўкавае неба. Залатое сонца. Жаўранкі спяваюць гімны царыцы Шабас. На лугах звіняць косы. Навакол радуецца жытняе поле, а я самы нешчаслівы на свеце хлопчык. Я здрадзіў царыцы Шабас. Мяне чакае кара.

Я ўяўляю сабе царыцу Шабас у выглядзе нашай багатай карчмарыхі Златы: тоўстая, кароткая і злая, злая… На яе галаве капялюшык са штучнымі белымі кветкамі, чырвонымі журавінкамі і зялёнымі лісткамі. Над капялюшыкам красуецца пышнае пяро павы. Яна, царыца, у сіняй, колеру неба з залатымі крапінкамі, шоўкавай ратондзе. На грудзях — залаты гадзіннік. На тлустай шыі — тры нізкі бліскучага жэмчугу. На пальцах — залатыя пярсцёнкі з аметыстамі і карбункуламі. Голас у царыцы Шабас таксама злы і калючы, як у нашай карчмарыхі Златы.

Не люблю я царыцы Шабас, нягледзячы на тое, што ў яе дзень я напалавіну вольны ад хедэра. Бяда, што ў гэты дзень ты, як мёртвы, — нічога рабіць няможна… А вось гэтая ж царыца — злая, як ведзьма, — мае крыллі і лунае над палямі і лясамі. Яна сочыць за тым, каб жыдоўскія хлопчыкі ягад не збіралі ў лесе. Чым жыдоўскія хлопчыкі горшыя за нежыдоўскіх хлопчыкаў?

Мяне чакае рэбэ з цвёрдай дзягай у руках. Ён — кат, гад, разбойнік. Ён — агідны, люты чалавек.

Каб гэта наш вядзьмар Карпуха зачараваў мяне ў цялушку, у рабенькую цялушачку з лысінкай на лбе. Я пабрыкваў бы па полі і не баяўся б ні царыцы Шабас, ні рэбэ. Маці шукала б мяне, клікала б, звала:

— Дзе ты, сынок?

А я не хлопчык, а цялушка.

Каб я ведаў чароўнае слова — перакінуўся б у зязюльку. Я паляцеў бы ў блізкі лес і, нягледзячы на Шабас, кляваў бы суніцы, брусніцы, чарніцы… А то ўзляцеў бы на зялёную вярбу ля нашай хаты. Маці пыталася б:

— Дзе ты, сынок?

А я з вярбы: «ку-ку! ку-ку!» Потым узняўся б у сіняе неба, з імпэтам кінуўся б уніз на агідны твар рэбэ і давай яго кляваць і драпаць кіпцюрамі.

Было б таксама някепска, каб я быў хаця б аўсяным каласком на нашай страсе. Іх шмат на даху нашай хаты. Дзед мне гаварыў, што іх тут сам Бог сеіць. Гляджу сабе са страхі на далёкі тракт… На мяне садзіцца залатая пчолка, прыгожы матылёк. Дожджык мяне палівае, сонейка грэе, ветрык калыша… Мне так добра — не трэба маліцца. Я вольны ад нудных псалмоў, ад нецікавага Талмуда. Я расту і ў Шабас, і ніхто мяне не карае за гэта…

Поделиться:
Популярные книги

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Восхождение Примарха 5

Дубов Дмитрий
5. Восхождение Примарха
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восхождение Примарха 5

Смертельно влюблён

Громова Лиза
Любовные романы:
современные любовные романы
4.67
рейтинг книги
Смертельно влюблён

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Пробуждение. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
15. Путь
Фантастика:
фэнтези
уся
5.00
рейтинг книги
Пробуждение. Пятый пояс

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Сын Тишайшего 2

Яманов Александр
2. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 2

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Журналист

Константинов Андрей Дмитриевич
3. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.41
рейтинг книги
Журналист