Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У дрымучых лясах

Бядуля Змітрок

Шрифт:

— Еш, дуда, і маўчы, а то ластаўка на тваім языку гняздо саўе.

Пасля абеду ён браў мяне з сабою ў кузню.

Заўсёды па вечарах дзед сядзеў пры стале над тоўстым фаліянтам. Перад ім стаяла лямпа на меднай падстаўцы свайго вырабу. Ён ківаўся ўзад і ўперад у чорнай ярмолцы, чытаў упаўголас рэчытатывам, пасля кожнай фразы задумваўся, глядзеў на вісячы сямісвечнік і ціха, працягла напяваў. Я паглядаў на аграмадны дзедаў цень на сцяне, і мяне агортвала дрыма. Калі ён зноў пераходзіў да чыткі, я прачынаўся. Дзед тады выносіў мяне праз сенцы ў камору маіх бацькоў

і распранаў.

Аднаго разу дзед мне даў грошык на цукерку. Я пайшоў у краму і замест цукеркі купіў белы аркуш паперы. Дома я склаў паперу ў маленькую кніжачку і папрасіў маці, каб сшыла. Потым я дастаў з дзедавай шафы чарнільніцу, ручку і том Бібліі. На шырокім тапчане я расчыніў том на першай тытульнай старонцы і давай у сваю кніжачку перапісваць адтуль незразумелыя мне друкаваныя літары. Па нейкай справе дзед прыбег з кузні.

— Ай, дуда! — спалохаўся ён. — Біблію чарнілам зальеш…

— Я ж пішу! — пахваліўся я.

Дзед паглядзеў, што я пішу ў сваёй маленькай кніжачцы, і заківаў галавой ад дзіва.

— Дык ты ж, дуда, сапраўдны друкар! Бач, як друкуе. Цюцелька ў цюцельку!

— Пачытай, дзед, што я надрукаваў… — папрасіў я.

— Гэта не па-жыдоўску, і я не разумею, — сказаў дзед і паклікаў маці. Яна прачытала:

— «Дозволено цензурой».

— Ах, дуда, «доз-во-ле-но цен-зу-рой»… Бачыш, які ты ў мяне разумны!.. Га? Калі «дозволено цензурой», дык я табе куплю «алефбейс» (алфавіт). А Бібліі не чапай. Яна дарагая. Абальеш чарнілам. Я больш строгі за цэнзуру. Яна дазваляе, а я забараняю.

Я пакрыўдзіўся.

— Буду маляваць на кніжачцы пеўнічкаў…

— Малюй, дуда, пеўнічкаў…

ІІраз тыдзень камісіянеры прывезлі з Менска жыдоўскі алфавіт, надрукаваны на адным баку вялізнага, у паўстала, аркуша паперы. Дзед наклеіў алфавіт на картон і пачаў па вечарах вучыць мяне грамаце. Мне было тады пяць з палавінай год.

Пры кожным маім поспеху на алфавіт падаў медны грошык.

— Гэта анёл з неба кідае, бо добра вучышся! — гаварыў дзед.

А калі я спаймаў над маёй галавой дзедаву руку з новым грошыкам, дзед рагатаў не менш за мяне і пахваліў:

— Ніколі не паддавайся на абман, дуда мая, ніколі!

Праз некалькі тыдняў я ўжо бегла чытаў малітвеннік. У сувязі з гэтым я зрабіўся хатнім духоўнікам сваёй непісьменнай бабулі. Я кожную раніцу чытаў уголас малітвы, а бабуля шаптала за мною слова ў слова. Да мяне гэту работу выконвала маці. Абавязак быў вельмі нудны, бо я яшчэ ніводнага слова не разумеў па старажыдоўску, а словы малітвы былі на гэтай мове. Кожны дзень бабуля ўзнагароджвала мяне за такую ранішнюю службу салодкай сушанай морквай і арэхамі.

Таямніцы неба і зямлі

У мястэчку была другая беззямельная сям'я — Борух і яго жонка Сора. Яны жылі на другім канцы мястэчка ў маленькай хатцы, знутры і знадворку аблепленай глінай. Борух — стары, нізкага росту чалавек, з вялікай галавой на шчуплых плячах — браў на вучобу трох-чатырох дзяцей. Яго жонка Сора хадзіла з кошыкам шкляной пасудьі па вёсках. Яна прадавала пасуду ці абменьвала на прадукты, і з гэтага яны жылі.

Борух займаўся тайнай навукай «кабаллы». У кожную раніцу ён хадзіў на блізкае возера на абрад «святога амавення». У кожную поўнач ён уставаў, абсыпаў галаву попелам у знак жалобы, садзіўся на зямлю і аплакваў зруйнаванне храма Іерусалімскага. Часам удзень ён хадзіў у лес, дзе ў самоце вывучаў таямніцы неба і зямлі. Дзень у дзень ён пісаў нейкі філасофскі трактат. Яго ў ваколіцы лічылі святым чалавекам. Да яго на парады прыходзілі і беларусы.

У сем год мяне аддалі ў навуку да Боруха. У яго вучыліся дзеці пасадзецкага багача-карчмара. Яны былі нашмат старэйшыя за мяне і вучылі талмуд. Я ніколі да гэтага часу не бываў у хатцы Боруха. Я з цікавасцю аглядаўся па кутках хаціны і заўважыў, што тут уся пасуда са шкла і гліны, лыжкі — драўляныя, гліняныя падсвечнікі, злепленыя груба ім самім. Падлога была гліняная. І рукі і твар самога Боруха мелі колер гліны. Ён вечна дыміў люлькай — старасвецкай бурштынавай з доўгім, у два аршыны, плеценым цыбуком. Хлопцы карчмара былі гультаі, і Борух часта спакойна і ўдумліва паганяў іх канчуком-шасціхвосткай.

— Вучыцеся, бычкі! — гаварыў ён пры гэтым.

Некалькі гадзін у дзень ён займаўся выключна мною. Раздзел за раздзелам чытаў са мной Біблію, тлумачачы бегла значэнне старажыдоўскіх слоў. Ён мяне ніколі не біў. Апрача гэтага, ён кожны дзень аддаваў гадзіну на вусную размову са мною. Ён мяне называў сваім «духоўным сынам». Тлумачыў, што ўсё на зямлі Бог — нябесны ганчар — выляпіў з гліны. З гліны мы выйшлі ды ў гліну вернемся. «Чалавечая душа, — гаварыў Борух, — божая іскра. Бог даў чалавеку дабро і праўду, а чорт — зло і фальш. І вось у вечным змаганні між сабою дабра і зла, праўды і фальшы праходзіць чалавечае жыццё, нібы малюсенькая кропля ў акіяне вечнасці, нібы дробны чаўнок у бурлівай стыхіі несупыннага патоку». Аграмадныя светлыя вочы Боруха свяціліся двума страшнымі аганькамі. Ён мяне заварожваў.

Борух растлумачыў мне ўсю механіку зямлі і неба.

Зямля ляжыць на хвалях вялікаводнага Ўкіёнуса. Зямлю акружае вялізная рыба Левіятан, што вечна трымае свой хвост між зубоў. Калі б Левіятан выпусціў хвост і выпрастаўся б, дык ад гэтага ўзняліся б хвалі да самага неба, уся зямля апынулася б пад вадою, як у часе першага патопу.

У вялікіх пустэчах, дзе чалавек не мае доступу, знаходзяцца ў падзямеллях бочкі з віном ад часоў Ноя — некалькі тысяч год. А там на мурожных горах пасецца агромністы бугай. Рагамі ён падпірае аблокі. А калі ён пачынае рыкаць, тады ў нас грымяць грымоты.

Над зямлёю вісіць сем нябёс. Кожнае неба падпіраюць анёлы, такія высокія, што калі б па такім анёлу пайшоў чалавек пехатой, дык ад пят да галавы ён дабраўся б за пяцьсот год. На анёлах усюды вочы. Мы іх бачым і называем зоркамі. На сёмым небе знаходзіцца Адэнай, Шэхіна і Руах-Гакойдаш — нешта падобнае да хрысціянскай троіцы. Яны знаходзяцца ў раі. З імі разам жывуць праведнікі-цадыкі. Там на кіпарысе вісіць арфа цара Давіда, на якой іграе вецер. Музыка ў шэсцьдзесят разоў прыгажэйшая за музыку на зямлі.

Поделиться:
Популярные книги

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Восхождение Примарха 5

Дубов Дмитрий
5. Восхождение Примарха
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восхождение Примарха 5

Смертельно влюблён

Громова Лиза
Любовные романы:
современные любовные романы
4.67
рейтинг книги
Смертельно влюблён

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Пробуждение. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
15. Путь
Фантастика:
фэнтези
уся
5.00
рейтинг книги
Пробуждение. Пятый пояс

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Сын Тишайшего 2

Яманов Александр
2. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 2

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Журналист

Константинов Андрей Дмитриевич
3. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.41
рейтинг книги
Журналист