Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:

– Смаленск нiхто не зачэпiць. Смаленск - вялiкi горад, - сказаў блазан.
– Нас з баярынам Раманам адтуль так гналi, што мы нават паперы забраць не паспелi. I друкарскi варштат наш спалiлi.

– Якi варштат?

– Каб малiтвы друкаваць.

– Баярын Раман з д'яблам знаецца?

– Куды яму! Калi б д'ябал за яго быў, хiба ён дапусцiў бы, каб манахi нас у Смаленску папалiлi?

– Д'ябал хiтры, - сказала князёўна.

– Не без таго, - сказаў блазан.
– Любы табе наш баярын?

– Так

нельга казаць. Я ў Смаленск еду, там мяне замуж аддадуць. За князевага сына. Iзяслава Ўладзiмiравiча.

– Калi даедзеш, - сказаў блазан.

– Не кажы так. Мой бацька рыцарам сябар. Ён iм зямлю даў.

– А ноччу хто разбярэцца?

– Князь Вячка iх у горад не пусцiць. Ён смелы вiцязь.

– Дзiця ты, ну проста дзiця.
– Блазан устаў i падышоў да стала.
– Гэта квас у цябе?

– Мне таксама дай напiцца, - сказала, лёгка ўстаючы з дывана, дзяўчына.

Блазан раптам рэзка азiрнуўся, паглядзеў на дзверы.

– Пiць, кажаш, хочаш?

– Ану ж, - сказаў Кiн i скiраваў шар да дзвярэй, пранiзаў iх, i ў вузкiм калiдоры Ганна ўбачыла ссутуленага ў кутку Рамана.

– Ён яе кахае, - сказала Ганна.

– Гэтага нам яшчэ не хапала.
– сказаў Жуль.

– А цётка на яе сварылася, што горнецца да князя, памятаеце?

– Памятаю, - сказаў Кiн, вяртаючы шар у пакой. Якраз у той момант, калi блазан, лоўка, як фокуснiк, лiнуў з бутэлечкi ў кубак прываротнага зелля. Падаў дзяўчыне.

– Дзякуй. Ты не iдзi, Акiплеша. Мне страшна адной.

– Усё, - сказаў Кiн.
– Пара збiрацца.

19

– Як вы думаеце, - сказала Ганна, пакуль Кiн падбiраў з ложка кашулi i боты, - той жамойт заб'е епiскапа?

– Не, - сказаў Кiн.
– Епiскап памрэ гадоў праз пятнаццаць. Жуль, правер, каб нiчога не заставалася ў сенцах.

– А вы не вернецеся?
– раптам Ганна зразумела, што вiдовiшча канчаецца. Апошняя дзея - выкраданне чарадзея. I гледачы пакiдаюць залу. Акцёры загадзя сабралi рэквiзiт i пераязджаюць у iншы гарадок.

– Калi ўсё абыдзецца, - сказаў Кiн суха, - то не вярнуся. Жуль перакiне нас дамоў. Дзед Генадзь прыходзiў?

Ганна кiўнула.

– Згатаваць кавы?

– Толькi сабе i Жулю, - сказаў Кiн, - перад адпраўкаю лепш не есцi. Я заўтра ранiцай паснедаю. Дома...

– Усё-такi гэты шум мне непрыемны, - сказала Ганна.
– Дзяўчына нiчога не падазрае...

– Ён яго раб, - сказаў Кiн.
– Раман яго выратаваў ад смерцi. Але прываротнага зелля не iснуе. Гэта даказана навукай.

– Не ведаю, - сказала Ганна.
– Вы ж самi гаворыце, што Раман унiверсальны генiй. Можа, прыдумаў. Былi ж раней розныя сакрэты.

– Я буду пераадзявацца, - сказаў Кiн.
– I баюся вам перашкодзiць. Вы хацелi згатаваць кавы.

– Безумоўна, - сказала Ганна, - хацела. Яна падпалiла ў плiце - добра, што ўзяла з сабою молатай кавы, - гэтыя

прышэльцы, вядома, не падумалi, што будуць кармiцца тры днi. Дармаеды. Лайдакi. Ганна была страшэнна сярдзiтая. I зразумела чаму. Яе прысутнасць трывалi, як i прысутнасць дзеда Генадзя. А чаго ж ты чакала, галубка? Што цябе запросяць на экскурсiю ў будучыню? Лухта, ты проста нi пра што не думала, авырашыла, што бясплатныя забавы будуць цягнуцца вечна... Кiн за перагародкаю нечым грукнуў. Цiкава, цi бярэ ён з сабою зброю?

– Ну як?
– спытаўся Кiн.

Ганна азiрнулася. У дзвярах на кухню стаяў з кароткаю барадою мужчына з трынаццатага стагоддзя, заможны, дужы, меч збоку, кальчуга пад накiдкаю, на шыi незвычайны абруч - накшталт сярэбранай змяi. Быў гэты мужчына нiжэйшы ростам, чым Кiн, шырэйшы ў плячах, доўгiя, выгаралыя месцам валасы былi сабраныя тасёмкай.

– Я б вас нiколi не пазнала, - сказала Ганна.

– Дзякуй, - адказаў Кiн.

– А чаму змяя?

– Гэта вуж. Я лiтоўскi воiн, з Раманавай аховы.

– Але яны ж адзiн аднаго ведаюць.

– Цяпер цёмна. Я не буду высоўвацца на пярэднi план.

– А я кавы згатавала, - сказала Ганна.

– Кавы? Будзьце ласкавы, налiце Жулю.

Жуль ужо сабраў адзiн з пультаў, зачынiў чамадан i вынес у сенцы. Сам вярнуўся да пульта сувязi.

– Жуль, - сказала Ганна, - выпi кавы.

– Дзякуй, - сказаў Жуль, - пастаў, калi ласка, на столiк.

Ганна паставiла кубачак пад выключаны шар. Калi не патрэбна, лепш не набiвацца. У сенцах яе дагнаў Жулеў голас.

– Мне шкада будзе, што я вас больш не пабачу, - сказаў ён.
– Такая ў нас праца.

– Такая праца, - усмiхнулася Ганна, паварочваючыся да яго. Яна была яму ўдзячная за жывыя словы.

Кiн стаяў на кухнi, сёрбаў каву.

– Вам жа нельга!
не стрымалася Ганна.

– Вядома, лепш не пiць. Толькi вось вам не хапiла.

– Нiчога, я яшчэ сабе згатую.

– Правiльна, - сказаў Кiн.

20

Выхад у мiнулае ледзь быў не сарваўся. Яны ўсе стаялi ў сенцах над чамаданамi i скрынкамi. I зноў пачуўся стук у дзверы.

– Хто?
– спыталася Ганна.

– У цябе ўсё ў парадку?
– запытаў дзед Генадзь.

– А што?

– Галасы чую, - сказаў дзед.

Кiн кiнуўся ў кухню. Жуль зачынiўся ў тыльным пакоi. Ганна марудзiла з засаўкай.

– У мяне радыё, - сказала яна.
– Радыё я слухала. Я ўжо зноў легла.

– Спаць легла, а святло не тушыш, - прабурчаў дзед.
– Я табе анальгiну прынёс.

– Навошта мне анальгiн?

– Ад галавы, вядома. Хiба не скардзiлася?

Прыйшлося адчынiць. На вулiцы павяваў вiльготны вецярок. Яркi месяц асвятляў дзедаў капялюш. Дзед iмкнуўся заглянуць Ганне за спiну, але ў сенцах было цёмна. Пачак таблетак быў цёплы, нагрэўся ў дзедавай жменi.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Дикая фиалка заброшенных земель

Рейнер Виктория
1. Попаданки рулят!
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка заброшенных земель

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Квантовый воин: сознание будущего

Кехо Джон
Религия и эзотерика:
эзотерика
6.89
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего

Неудержимый. Книга VI

Боярский Андрей
6. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VI

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Демон

Парсиев Дмитрий
2. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Демон