Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:
– Турбуюся я за цябе, - сказаў ён.
– Увогуле ў нас мясцiны цiiхя, бандытаў, зразумела, няма, чым iм цiкавiцца, але нейкае да цябе ёсць небяспечнае прыцяжэнне.
– Я не баюся. Дзякую за лекi. Дабранач.
Ганна хуценька зачынiла дзверы, падумаўшы, што, калi дзед пакрыўдзiўся, у яе будзе даволi часу з iм зладзiць... Дзед яшчэ пастаяў на ганку, паўздыхаў, потым зарыпелi прыступкi. Кi падышоў да акна ў сенцах - дзед пацiху iшоў па сцежцы.
– Дзякуй, Ганна, не ведаю, што б мы без цябе рабiлi, - сказаў Кiн.
– Не крывiце
– Ваша праўда, - сказаў Кiн.
Ён прайшоў, мякка ступаючы, у халодны пакой. Кiн уключыў шар i павёў яго з святлiцы польскай князёўны, цяпер цёмнай, на двор, цераз залiтую дажджом плошчу, мiнаючы конавязь, дзе перамiналiся мокрыя конi, мiнаючы калодзеж, у закутак, да Раманавай хаты. За плотам, у двары шар апусцiўся да зямлi i спынiўся. Кiн выпрастаў рукi са столiка, перайшоў у другi куток пакоя, дзе стаяла тонкая металiчная рама, пад ёю блiшчала платформачка, падобная на падлогавыя вагi. Паветра ў раме ледзь варушылася.
– Давай напругу, - сказаў Кiн.
– Адну хвiлiнку, - сказаў Жуль.
– Дай я прыму рэчы, а то потым не будзе калi адхiнуцца.
За спiной у Ганны зашапацела, пстрыкнула. Яна павярнулася i ўбачыла, як знiк адзiн чамадан - з лiшняй вопраткай, потым другi, з пультам. Сенцы апусцелi. Кiн ступiў у раму. Жуль падсунуў табурэцiк блiжэй да шара i нацягнуў на левую руку пальчатку.
– Пачынаецца ювелiрная праца, - сказаў ён.
Кiн зiрнуў на Ганну, як ёй здалося, дзiўна - ён быццам не зразумеў, з кiм размаўляе Жуль.
– Увага, - сказаў ён.
Шар быў скiраваны ў пусты двор. Пад невялiкаю паветкай ля веснiчак скурчыўся, вiдаць, драмаў, стражнiк, падобны да Кiна.
– Крыху блiжэй пад хлеў, - сказаў Кiн.
– Асцярожна, - сказаў Жуль, - жадаю шчасця.
Кiн падняў руку. Пачулася моцнае гудзенне, нiбыта ў пакой заляцеў пчалiны рой. I Кiн знiк.
21
I тут жа Кiн апынуўся ў двары. Усвядомiць гэты пераход было няцяжка, таму што Кiн быў адзеты адпаведна таму часу i месцу.
Ён выйшаў з ценю хлява - на дварэ стаяла такая цемра, што можна было толькi ўгадваць постацi. Кволае святло прабiвалася з шчылiн дзвярэй у хляве. Кiн слiзгануў туды, ледзь адчынiў дзверы - лучына асвятляла нiзкае памяшканне, на нiзкiм палку гулялi ў косцi два стражнiкi. Кiн пайшоў да варотаў. Стражнiк каля iх стаяў нерухома. У той момант, калi Кiн быў зусiм побач са стражнiкам, тры разы стукнуў у дзверы - на той бок плота стаяў Раман, каля яго ног, як згорблены сабачка, - блазан Акiплеша. Стражнiк уздыхнуў, пацягнуўся ў сне. Кiн хутка накiраваўся да варотаў, выглянуў, пазнаў Рамана i адцягнуў засаўку.
– Нi халеры не вiдаць, - прамармытаў Раман.
– Я правяду да дзвярэй, - сказаў Кiн.
– Iдзiце за мною.
– У такую цямрэчу можна выйсцi, - сказаў Раман блазну.
– Мiж iншым, частку дабра б мы вынеслi.
– А далей што?
– спытаўся блазан.
– Будзеш, дзядзечка, па лесе чарапкi
– Не спяшайся, у гразь уступлю, - сказаў Раман Кiну. Ён iшоў па драўляных мастках, трымаючыся за крысо яго плашча.
Ганна раптам хмыкнула.
– Ты чаго?
– спытаўся Жуль.
– Ведаў бы Раман, што калегу за крысо трымае.
– Лепш, каб не ведаў, - сур'ёзна адказаў Жуль.
– Ты чаго гэта падглядваў, дзядзечка?
– спытаўся блазан.
– Не паверыў, што дам каханай зелля?
– Яна прыйдзе да мяне?
– Спытайся ў каго разумнейшага!
Зарыпелi прыступкi ганка. У дзвярах, якiя адчынiлiся, акрэслiлiся постацi людзей.
Кiн адразу адступiў убок. Данёсся блазнаў голас:
– Штосьцi гэтага ратнiка не памятаю.
– Яны ўсе на адзiн твар, - сказаў Раман.
Праз шчылiну дзвярэй было вiдаць, як блазан адкiнуў люк у склеп. Заглянуў усярэдзiну. Выпрастаўся.
– Мажэй не вяртаўся, - сказаў ён.
Голас яго раптам задрыжаў. Ганна падумала, што i блазны стамляюцца быць блазнамi.
– Лепш будзе, калi ён не вернецца, - сказаў Раман.
– Розум пакiдае цябе, баярын, - сказаў блазан жорстка.
– Мажэй аддана служыў табе шмат гадоў.
– Горад не выстаiць, нават калi ўся лiтва прыйдзе на дапамогу.
– Калi загiне епiскап, будзе справядлiва.
– I рыцары адпомсцяць нам люта. Мы загiнем.
– Мы выйграем дзень. Прыйдзе лiтва.
– Я думаю пра самае галоўнае. Я на парозе тайны. Яшчэ дзень, тыдзень, месяц - i сакрэт фiласофскага каменя ў мяне ў руках. Я стану вялiкi... Князi дзяржаваў i царквы будуць у мяне ў нагах... Нiхто не адважыцца адабраць у мяне Магдалену.
– Дурань, - сказаў спакойна блазан, - разумны, а дурнейшы за мяне. Епiскап...
– А што, епiскапу золата не патрэбна? Улада не патрэбна? Епiскап будзе берагчы мяне, як залатую птушку.
– Але ў клетцы, дзядзечка.
– Умовы будуць мае.
– Птушка ў клетцы загадала гаспадару яду падаваць?
– Будуць падаваць. Як мiленькiя.
– Рыцары прыб'юць цябе, не будуць разбiрацца...
– Епiскап ведае, што я тут. Не дасць мяне ў крыўду.
– А ты яго таму беражэш?
– Гэта праўда. Не дзеля мяне - дзеля вялiкай тайны.
– Ой, баярын, заглянi сабе ў душу. Хiба не страшна?
– Страшна, страшна... страшна!
– Тады ўцякай! Усё кiдай! Раман раптам выхапiў нож.
– Я заб'ю цябе!
– Нельга!
– крыкнуў блазан. З нечаканым спрытам ён пераскочыў цераз адчынены люк, перад слаба асветленай пашчай якога спынiўся Раман. Ухмылка не знiкла з яго твару. Ён кiнуўся на двор, Кiн ледзь паспеў адхiлiцца. На ганку блазан спынiўся, нiбы не разумеючы, як там апынуўся, потым натапырыўся, увабраўшы галаву ў шырокiя плечы.
– Дожджык, - сказаў ён, - дожджык якi... Да скону свету дожджык... Жыцця няма, праўды няма, адзiн дожджык.
Зарыпелi прыступкi. Блазан выйшаў на двор...