Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Жыла я адна, адна, а потым замуж вышла, і замуж мой плахой — мужык жулікаваты, мяне бросіў, дзяцей бросіў, трое дзяцей, тры дзевачкі. I я змагаюся, іх вучу, дабіваюся. Праўда, первая замуж вышла, дзесяць класаў кончыла і замуж вышла — радзі мяне вышла замуж.

— Мама, — кажа, — будзем меншых вучыць. Я табе буду памагаць пад старасць.

Харошая яна, у Лонве жывець. Адна ў тэхнікуме, а меншая — восем кончыла і таксама хоча вучыцца. Асталася я адна — з-пад пуль вышла, з гэтае крыві, дык хай хоць дзеці мае жывуць, каб яны ў людзі пашлі…»

Расказвае Вольга Фамінічна Гайдаш з Першамайска Рэчыцкага раёна.

«…Чатырнаццатага мая сорак трэцяга года немцы спалілі нашу вёску. Мужа майго

ўзялі партызаны каўпакоўцы восенню сорак другога года, і два тыдні пасля гэтага мы пераехалі ў лес. За Каўпаком у нас пайшло чалавек восемдзесят. У лесе мы, партызанскія сем'і, сядзелі ўсю зіму. Пасля нам прыйшлі сказалі:

— Хто ў Каўпака, то вы не бойцеся — вас расстрэльваць не будуць.

Сказалі гэта нам свае людзі, а людзям гэтым — немцы. Ну, мы і папрыязджалі дадому. Я таксама ў лесе з канём была. Пераначавала я ў брата, а потым прыходзіць матка мая, свякруха, і кажа, што прыходзілі з паліцыі і казалі, каб я дома была заўтра, у дзесяць гадзін, і каб нікуды не ішла. Ну, мне страшна стала, што ганяюцца за мной. Я пабыла і зноў пайшла на сяло. Прыходжу з сяла ўжо ўвечары. Зарэзала аўцу. У лес уцякаць пачала зноў збірацца… Луплю тую аўцу ў адзінаццаць гадзін. Прыходзяць, стукаюць вечарам. Святла тады не было, капцілка. Яны пастукалі, я спалохалася, расцяралася. У мяне дзяцей было трое: сын з трыццаць пятага года і дочка з трыццаць сёмага, а меншанькая — з трыццаць дзевятага. Тая сядзіць каля мяне, а мне дзецца недзе. Я баялася, бо яны ганяліся за адзежаю майго гаспадара: у яго былі боты хромавыя і кожанка. Забраць хацелі ад мяне. Страх мне стаў. А тут падпечча ў нас, дзе куры заганяюць. Свякруха пайшла адкрываць сенцы, а я пад тую печ, бо баялася. А дзеці большыя, што былі на печы, не ўбачылі, дзе я. А меншанькая сядзела. А матка:

— Вот была толькі што, а дзе дзелася, не ведаю. Яна думала, што я за ёю выскачыла на двор, яна і не бачыла, што я пад печ схавалася…

— Ну, дык скажы ёй, каб яна заўтра ў дзесяць была дома.

Яны паехалі, а я тады каня запрэгла, мяса тое, аўцу нялупленую, на воз і ў лес. Двое дзяцей са мной паехала, а меншанькая з бабай засталася. Матка не пусціла яе. Яна і так у лесе тым намерзлася. Назаўтра ў дзесяць гадзін яны прыехалі, забралі маці маю і дзіця. Яна яшчэ ім песенькі пела, дзіця тое… Чатыры гады дзевачцы было. I тут яерасстралялі разам з усімі. Трынаццаць душ тады забілі, старых жанчын і дзяцей…

А ў маі месяцы, трынаццатага, прыехалі да нас у лес і сказалі… Мы там у лесе сядзелі, стары араў, дык яны таго старога паклікалі і сказалі:

— Хто ў лесе сядзіць — аб'яві ім, каб ехалі дамоў, бо ў лесе пастраляем.

I па лесе яны пахадзілі, каго захапілі ў куранёх, пастралялі — дзяцей малых і старых. Людзі перапалохаліся: сабраліся ўсе, паехалі ў вёску, ноччу. Проста як абоз ішоў з таго лесу. Уранні прышлі дадому. Прышла я да суседа, ён друг наш быў, і пытаюся:

— Што будзем, Брэль, рабіць? А ён кажа:

— Хто куды хоча, а мая сям'я нявінная, не буду я адвячаць за кагота.

Яго з сям'ёю тады забралі: і ён, і дзеткі яго ўсе пагарэлі.

Ну, сталі гнаць худобу, цяляты. Людзей пазганялі. Тут адна старая засталася, таксама партызанская сям'я. Яна з сяла прыбегла сюды на наш канец, Халіха гэтая. Я пытаюся:

— Цётка, партызанскія сем'і зганяюць асобна ці ўсіх людзей разам?

А яна гаворыць:

— Усіх зганяюць у сараі, у хаты, хто партызанская сям'я, а хто і не партызанская.

Ну, я стаю з дзецьмі, на вуліцы. Каля хаты свае, каля дзвярэй стаю. Прагналі яны адну кучу, прагналі другую. Сястры маёй дачка была ў Германіі, дык сястра пісьмы дзяржыць, а я ў яе пытаюся:

— Куды ты, Тацяна, пойдзеш? А яна кажа:

— Ты хавайся, а я пайду туды: у мяне пісьмо е, дык мо ў Германію мяне забяруць?

Дочка яе была ў Германіі, а дзве дома былі, а сын быў у партызанах. Яна

думала, што яе пісьмы тыя спасуць. Іх там у хаты пазаганялі, а я дзе стаяла — стаю, чакаю. У мяне вось такая думка была: узяла і выпіла я добра і думаю, каб білі нас у хаду. I дзяцей так настрапаліла:

— Сынок і донька, будзем уцякаць, штоб білі нас, а не так.

Немцы цялят вязуць па вуліцы, а потым толькі трох ідуць і жанчын гоняць, бабулек. Адзін, такі малады, відна, чысты немец. Падыходзіць да мяне. А мой пацан… Шапка на ём — шлём такі быў, пуп зверху. Краснаармейская. Дык немец за той пуп узяў, шапку падняў над галавой, потым зноў надзеў. Ручка хлопчыкава ў мяне ў гэтай руцэ, а дочкі — у гэтай. Немец яму зноў зняў і зноў надзеў шапку. А тады трэці раз яго вось так пад паху падхапіў і падняў. I мне вот здаецца, што ён кіне і заб'е яго. Паставіў. Зноў тую шапку падняў і зноў апусціў. Дык я тады кажу:

— Пан, я пайду рабёнка свайго вазьму.

У мяне ўжо тады рабёнка не было, але мне так на вум узбегла. Дык ён засмяяўся і кажа:

— Ідзі!

Сам сабраўся і пайшоў. Дык мы ў двор свой. Ну, у хату зайшлі — няма чаго браць. А я думала, што ён сцеражэ і ўб'е нас. Кошка была з кацянятамі за печкай. Я тую кошку з кацянятамі ўкруціла ў хустку і выношу на двор. Гэты мой сын паглядзеў і кажа:

— Мама, ужо няма нікога, паехалі. Давай астрагу паставім у калодзеж і пахаваемся.

Паставілі мы астрагу, улезлі дзеці, і я ўлезла, і так мяне відна.

— Не, так мы прападзем, дзеці!

Выскачылі мы на агарод. Там у нас бліндаж быў. Але ў тым бліндажы ўжо суседка сядзіць, чатыры душы. I тут яшчэ жанчына бяжыць з дзеткамі, у яе маленькае дзіцятка. I тая — туды. Сталі крычаць тыя дзеці. Ну, мы і вылезлі адтуль. Вылезла я са сваімі дзецьмі, ажно бачу — бягуць за гэтаю жанчынаю ўдагонь, утрох. Немцы. Бягуць, — ну, мне ўжо некуды дзецца. Я ў разору вось так. I дзеці мае ў разору паміж градамі пападалі. Яны ў той бліндаж, выгналі тую жанчыну. Дзве дочкі ў яе; і была там жанчына чужая. Збілі іх і пагналі ў вёску. А ў вёсцы ўжо стогне зямля, гарыць, крычаць!.. Так усё прама — ажно сумна ляжаць. Той хлопчык уцёк назад у бліндаж, думаў, што я ў бліндажы. I суседа другога ўцёк. Ну, яны ў бліндаж не палезлі, бо я ім сказала, каб ішлі ў разору, бо з бліндажа павыганяюць. Яны ў разоры палеглі. Маіх двое і я. Усіх пяць нас у разоры. Перабеглі цераз нас. I кошка ж тая з кацянятамі ляжыць каля мяне, і кукла, што я сабіралася ў Германію. Яечкі, сала кусок і хлеба луста. Яны тую маю куклу нагой кашканулі і, значыцца, пабеглі. Я сама сабе думаю: «Ці яны падумалі, што мы бітыя?» Яны прабеглі. Потым зноўку бягуць, хаты паляць, хлявы ўжо, сараі нашыя. Гарыць ужо дзярэўня. Ужо дым. Тут у мяне ў галавах стог саломы стаіць, і я ўжо расцяралася, як ён стаў тую салому паліць зажыгалкай… На мне тая тужурка-кожанка і боты хромавыя, бо падумала я, што згару сама і ўсё на мне згарыць. Я расцяралася, а дзеці спяць — мае двое і чужыя. Мае рукі во так пазакладаныя за галаву былі, дык рука ўпала. Ён на маю руку стаў, перайшоў… I сабраліся яны, пайшлі. Салому запалілі. А дзеці ляжаць — пазасыналі. Толькі ўжо як салома загарэлася, і хлеў наш загарэўся, і полымя стала прыпякаць — дзеці гараць: і рубашкі на іх, і косы гараць. Мой ужо ўвесь абгарэў хлопчык, крычыць:

— Ой, мама! Я не магу ўжо ляжаць!

— Ляжы!

А тут шляшок, во гэта вулачка наша каля школы. Мы туды павярнулі, дык па нас б'юць, страляюць, пулі сыплюцца, як боб. Мы зноў там ляжалі, гэты мой хлопец устаў… Тут такія копчыкі каля нас, дык я іх туды папераносіла. Ужо сонца заходзіла. Вечар. Ціхі такі. Шулы стаяць — гараць, а мне ўсё здаецца, што гэта немцы стаяць. Папераходзіла я сюды, а тут у мяне на дварэ конь стаіць. Толькі сухары ўкраты ў мяне з возу.

Я ўжо тады, увечары, пайшла шукаць, хто ў лесе застаўся жывы…

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Имя нам Легион. Том 10

Дорничев Дмитрий
10. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 10

Царь поневоле. Том 2

Распопов Дмитрий Викторович
5. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 2

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Загадки Лисы

Началова Екатерина
3. Дочь Скорпиона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Загадки Лисы

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Гнев Пламенных

Дмитриева Ольга Олеговна
5. Пламенная
Фантастика:
фэнтези
4.80
рейтинг книги
Гнев Пламенных

Отмороженный 9.0

Гарцевич Евгений Александрович
9. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 9.0

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Помещицы из будущего

Порохня Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Помещицы из будущего

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость