Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

— Ногі паадарвала!

Я вады прашу, а ён кажа:

— Вады няма.

Яны яе патруцілі, немцы.

— Не, мамаша, — гавораць мне, паглядзеўшы, — вашы ножкі цэлы.

Перавязалі мяне і тых салдатаў, і нас павезлі…»

Было радыё.

Яно не толькі каардынавала работу карнікаў як сродак сувязі — яно іх тады і весяліла.

У вёсцы Святая Воля Івацэвіцкага раёна быстрая цётачка Аўдоцця Ермаловіч, у вайну дзіця, а цяпер сама ўжо маці, нават удава з малымі неслухамі, расказвала нам пра гэткую весялосць. Жанчына плакала, успамінаючы, як яны, некалькі малых, схаваліся ў драўляным зрубе пустога, амаль даверху засыпанага калодзежа, аброслага высокім

быльнягом, і чулі крык і плач і страляніну — наверсе, у вёсцы, дзе засталіся іх мамы, бабулі, брацікі і сястрычкі, якія самі яшчэ не ўмелі ўцякаць.

Немцы ўключылі ў сваёй машыне радыё, яно грымела нейкай музыкай, галёкала нейкія песні, і дзеці чулі праз гэтую весялосць не ўсё. Не ўсё яны таксама бачылі. Быструю Дзянку, як называлі Аўдоццю Іванаўну змалку, падсадзілі па сценцы калодзежнага зруба, і яна бачыла, — яна дагэтуль бачыць, — як немцы, адных людзей пастраляўшы, мылі ў вялікім цэбры закасаныя рукі, выціралі іх белымі ручнікамі, а потым зноў пачыналі расстрэльваць.

А радыё іх весяліла…

Былі самалёты.

Пра паядынак старэнькай, нямоглай жанчыны з баявым самалётам «люфтваффэ» расказвала нам Зінаіда Путронак, сакратар сельсавета ў вёсцы Боркавічы Верхнядзвінскага раёна. Тады ёй было дзевяць год, і жыла яна ў роднай вёсцы Ваўкі, дзе адбываўся той паядынак.

«…Не паспелі мы да гэтага лесу даехаць, як наляцела другая парція самалётаў і пачалі паліць хаты. Якой-та жыдкасцю. Варашылава бабуля… Яе сын цяпер у Міёрскім раёне пражываець. А тады быў на фронце. Сям'я вялікая была. Было сямёра дзяцей… Яна засталася адна і да паследняга сваю хату зашчышчала. Яны тры разы палілі, а яна ўсё пяском тры разы тушыла… Ну, потым яна ўжо не змагла. Нізка-нізенька самалёт спусціўся і падпаліў. I яна ўжо была абгарэўшы, сіл не было, і яна пайшла. У нас называлася такая Старасека — лес. А вёску ўсю нашу спалілі…»

У вёсцы Лозкі Калінкавіцкага раёна, дзе забіта 476 чалавек, супраць бабуль, дзяцей, жанчын і ўсіх іншых няўзброеных, мірных людзей быў выкарыстаны бронецягнік. 22 чэрвеня 1942 года. Гэта было вельмі зручна: лясная вёска расцягнулася каля самай чыгункі, на аўтаматны стрэл ад яе.

Расказвае Кацярына Крот, што была тады маладою дзяўчынай.

«…Ну, я той дзень… У мяне сястра была і бацька, маці не было. Мы жылі ўтраіх…

Не магу я расказваць… (Плача.)

Тады я з сястрой была на рабоце. Стрэл адкрыўся. Чуем — поезд ідзе, стрэл адкрыўся. Мы прышлі дадому…

От характар — гаварыць не магу…»

Калісьці, можна здагадвацца, валявая і энергічная, яна прыкусвае губу і змаўкае, каб не расплакацца зноў.

Гаспадыня хаты, у якой мы сядзім, Вольга Века, мала старэйшая за расказчыцу, сама перажыла той жахлівы «стрэл».

Апроч ваеннага гора, аднаго для ўсёй вёскі, ёсць у яе яшчэ і нядаўняе, ужо толькі сваё: загінуў малады, адзіны сын. Электраманцёр. Цягнулі высакавольтную лінію, і на яго «ўпаў слуп». Фота вясёлага, бравага юнака павялічана разам з даўнейшым фота маці, калі яна, Вольга Іосіфаўна, і сама была маладая, вясёлая. Гэты падвойны партрэт, нібы здымак шчаслівай пары або, яшчэ болыл падобна, дружных сястры і малодшага брата, вісіць у міжваконні пад белым вышываным ручніком. Умудроная даўнім і новым горам жанчына, гаспадыня стаіць каля свае халоднай белай кахлянкі, залажыўшы за спіну рукі, якія цяпер не пагрэеш, і на плач сяброўкі, што госцей прыйшла з другое вёскі, дзе замужам, нягучна, але на ўсю глыбіню разумення, сур'ёзна кажа:

— Ты не плач. Пацярпі. Трэба цярпець.

О, як жа ён умее гэта, наш народ!.. Сяброўка супакойваецца пакрысе і ўжо гаворыць зноў.

«Там гэты канец, дзе людзей білі, ужо гарэў поўнасцю. Ужо вёску палілі з поезда. Нас на вуліцу павыходзіла, можа, чалавек пяцьдзесят, і гаворым:

— Дзеўкі, уцякайма ў лес!

А сястра мая гаворыць, што не пойдзе. Бо гаварылі людзі раней, што і з самалёта будуць страляць, і ўсяляк страшылі, але — не стралялі…

I вось сабралі нас і вядуць проста ў той агонь. Мы просімся, а яны нас цераз вуліцу вядуць у двор, і ўжо там хлеў падпальваюць. I так мне хочацца, і так жа мне хочацца ўцячы!.. Адзін раз я паспрабавала. Жыта было пасеяна каля самай вуліцы, дык я хацела туды, а немец замеціў, крыкнуў і вінтоўку наставіў. I я пашла. Ідзём, ідзём, а там, дзе ўжо яны палілі, сільна многа немцаў відаць. Дайшлі мы да сярэдзіны, дзе ўжо мы жылі, сям'я наша, а тут стаяла хата незгарэўшая і абгароджаная, як і трэба. I падружка ішла са мною. Дык яна гаворыць:

— Давай сюды ўцякаць!

А на гэтую сторану вецер кланіў, дык усё пагарэла і садоў не засталося. А іду я, можа, метраў дзесяць наперад. А потым вось так азірнулася назад. Тая дзяўчына пабегла сюды, а я сюды. Тыя два немцы — яны мяне не замецілі, і трэці не замеціў. Я і пабегла ў двор, а там ужо ў картоплю, у жыта і — папаўзла.

А тых усіх павялі.

Я адпаўзла так метраў, можа, са сто ад вёскі і ляжу ў жыце, думаю: «Што ж яны там будуць з імі рабіць?» Праўда, я далекавата была ад іх, адтуль, дзе іх палілі,— метраў, можа, з чатырыста, а можа, і болып. Ляжу я і слухаю, а іх там з аўтаматаў: та-та-та-та — строчаць, строчаць з аўтаматаў, як завялі ўжо ў хату. Ляжу я, ляжу, а потым бачу — гараць ужо хаты і вёску ўсю асвяціла. Відна стала, бо ўжо цямнець збіралася.

А поезд так і хадзіў па пуці: сюды-туды, сюды-туды. Як ён біў па сялу! 3 кулямётаў ды з усяго. Аж тое жыта косіць!..

А я ў разоры ляжу. Бо я чула, што мужчыны гавораць, як на вайне — у ямку трэба. Ляжу я к пуці галавою, а поезд, здаецца, коціцца ў нагах. Так перапужалася, што не чуствую нічога. Ляжала, ляжала я, ужо цямнее. Чую: машыны пагулі на Васілевічы. I поезд пайшоў. Той, што страляў.

Я тады ў жыце ўстала, вярнулася на сваё селішча і пагукала, можа, дзе хто ёсць. Аніхто не адзываецца, толькі тавар раве, ды каты мяўкаюць, ды сабакі брэшуць… Дзе ж дзецца? Куды ж ісці?.. Пайду я забяру тое барахло, што кінула, і пайду ў лес.

Падыходжу я туды — багацтва ўжо ляжыць, а людзей няма, і ўжо цямнее. Сустрэла дваюродную сястру, і яна сказала мне, што людзей папалілі…»

Бронецягнік — тэхніка баявая, толькі прыстасаваная для забойства мірнага насельніцтва.

Была і тэхніка спецыяльная…

З яе работай, дакладней — са слядамі гэтай работы, мы пазнаёміліся ў вёсцы Касцюковічы, кіламетраў з трыццаць ад Мазыра, уверх па Прыпяці.

Расказвае малады чарнявы мужчына ў цяльняшцы пад расшпіленай кашуляй. Прыпяцкі бакеншчык Андрэй Казак, у хаце якога мы адразу тут прыпыніліся.

«…Мне восем гадоў было. Я помню так: Падышлі машыны, к нам напроці, дзе вот мы жывом на цэнтры. Падышла машына з халабудай. Стала. Там гэта, у гэтай халабудзе, знаходзілася бочка. Кожны падыходзіў ды па кружцы пілі чаго-та. Там і немцы, і паліцаі былі. Наверна, гарэлку.

Народ сагналі ўвесь і пачалі зганяць на бераг.

Мы малыя былі, нас матка за рукі дзяржала. Матка чаго-та сказала на аднаго паліцая. Ён вінтоўку наставіў і хацеў: моў, я цябе прыкончу! Тутака мы пачалі галасіць.

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Имя нам Легион. Том 10

Дорничев Дмитрий
10. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 10

Царь поневоле. Том 2

Распопов Дмитрий Викторович
5. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 2

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Загадки Лисы

Началова Екатерина
3. Дочь Скорпиона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Загадки Лисы

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Гнев Пламенных

Дмитриева Ольга Олеговна
5. Пламенная
Фантастика:
фэнтези
4.80
рейтинг книги
Гнев Пламенных

Отмороженный 9.0

Гарцевич Евгений Александрович
9. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 9.0

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Помещицы из будущего

Порохня Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Помещицы из будущего

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость