Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Ну, мы ў той спісак не папалі, дзе бытта партызанскія сем'і. Таму мы засталіся. Нас вывезлі адсюль.

А калі мы потым вярнуліся ў сяло, каб накапаць картошкі ці жыта сваё зжаць, — усё тут было спалена.

Патом пачалі калодзежы глядзець: гэта ўжо было пасля вайны.

Немцы людзей у душагубках травілі на беразе, а потым прывозілі і скідвалі ў калодзежы. Тут чатыры такія калодзежы. Душагубка — машына спецыяльная была, закрытая, і газам атраўлівалі…

Немцы спачатку людзям сказалі, што будуць прывозіць малых дзяцей, сірат, каб у нас яны, у Касцюковічах,

жылі. Дык мы думалі, калі яны прыехалі, што гэта яны вязуць тых дзяцей. А яны не дзяцей нам везлі, а прыехалі ды нас загубілі…»

Больш памятае Дар'я Гусак, тады — ужо дарослая.

Людзі з сяла былі выгнаны на бераг Прыпяці, што і тады спакойна плыла сабе ў сваю вечнасць па раздоллі зялёнай даліны, унізе ад Касцюковіч і далекавата, калі хадзіць на раку пехатой.

«…Нас, партызанскія сем'і,— расказвае Дар'я Несцераўна, — паставілі на беразе асобна. Мужчын і жанчын асобна. Яшчэ ў мяне сястра была, з дваццаць чацвёртага года. Маці папрасіла аднаго паліцая:

— Мой даражэнькі, ты маіх гэтых дзевак забяры куды-небудзь, усё роўна нам ужо магіла.

Дык ён нас дваіх узяў туды, дзе збіралі адпраўляць у Германію.

Як мы ўжо ішлі, дык бачылі — разбіралі ў вёсцы калодзезі, ужо іх падгатаўлялі на людзей… А гэтыя душагубкі, знаеце, яшчэ толькі пад'ехалі. Такія яны, як вот ездзяць нападобіе кузні ў нас. З МТС. Толькі ў гэтых цвет цёмна-зялёны, а там, як бы вам сказаць, салатавы. Такія нейкія вілюхі. Іх дзве было: адна на беразе, а другая ўжо тут пад'ехаўшы, к калодзежу.

Яны, знаеце што, сядзелі на беразе, мужчыны, іх пасадзілі ў рад па шэсць чалавек, на каленцах… То адзін яшчэ аглянуўся так, — гэта Грыша Адамоўскі,— а немец падышоў і прыкладам як дасць сюды па шыі, дык ён вот так абвесіў галаву, і кроў пайшла з носа, з рота. I ён болын не падняў галавы.

У мяне маці і бацька засталіся там…»

Нейкі Іван Рачыцкі, чорная душа, перад вайною спрытны прыстасаванец, што залез быў, калі браць па ягоных маштабах, даволі высока, дапамагаў карнікам распазнаваць у натоўпе касцюкоўцаў партызанскія сем'і і тых, каго ён лічыў памочнікам партызан.

«…Дык адных астаўлялі, а другіх выводзілі,— расказвае яшчэ адна цётка, значна старэйшая, Дар'я Мінаўна Карась. — А тых, што пакінулі, а потым забілі,— тым гаварылі, што іх павязуць кацерамі.

Толькі іх не павезлі тымі кацерамі, а чатыры калодзежы напхалі. Вот у гэтым адны жанчыны, у гэтым адны дзеткі. Там два калодзежы — адны мужчыны… Яны падзялілі іх.

Як прыязджала наша камісія, руская, — раскопвалі. Дык тут адны мужчыны. Голыя, голыя! Раздзявалі іх. Бацька адзін прышоў, сына свайго пазнаў, ён наверсе быў, і пахаваў на могілках. Цэленькія ўсе былі, не пазгорбленыя і нічога. Словам — яны травілі. Бо як кідалі б жыўём, дык чалавек курчыўся б, гнуўся б у вадзе, а то яны цэленькія, роўненькія. Ляжалі, як іх пакідаў, так і ляжалі…»

Карнікі стараліся, каб іх работа была чыстая», каб

яе ў вёсцы тады ніхто, апроч х саміх, не бачыў. На беразе Прыпяці людзей саджалі ў тыя «салатавыя аўтобусы», у кожным з якіх змяшчалася да шасцідзесяці чалавек. У дарозе да вёскі людзі душыліся выхлапным газам, каля калодзежаў іх гаспадарліва раздзявалі і голых кідалі ў прадонне. Усё рабілася настолькі спраўна і ціха, што тыя, хто заставаўся тым часам каля ракі, стоячы на каленях і тварам ад вёскі, нічога не бачылі і не чулі. Тыя ж, хто быў у той дзень асуджаны не на смерць, а толькі на часовае выгнанне з роднай вёскі або на вываз у Нямеччыну, былі ўжо выгнаны і вывезены з Касцюковіч.

I усё ж Дар'я Гусак, калі яе міма гналі, заўважыла, як рыхтавалі для людзей калодзежы, бачыла і той «салатавы аўтобус»… Бачыла, аднак не ведала, што тут да чаго, і разабралася толькі пасля, значна пазней, калі над тымі карнікамі, якім не ўдалося ўцячы або замесці сляды, адбыўся суд і на судзе тым пабывалі людзі з Касцюковіч.

Выраз «Чынгісхан з тэлеграфамі» належыць А. I. Герцэну. Сімвал нелюдства бачыўся яму ў палавіне мінулага стагоддзя ўзброеным ужо не толькі рукамі ды нагамі, шаблямі ды лукамі, але тэлеграфамі, параходамі, чыгункамі, стрэльбамі Мінье і ракетамі Кангрэва…

Знішчаючы мірнае насельніцтва, фашысцкія чынгісханы розных рангаў карысталіся і метадамі сваіх папярэднікаў, і новай, дасканалай тэхнікай. Былі ў іх аўтаматы, міны, аўтамабілі, радыё, бронецягнікі, самалёты і супернавінка — іхняе вынаходніцтва — Sonderwagen або Gaswagen, душагубка, рухомая памочніца канцлагерных газавых камер.

Альберт Шпэер, міністр узбраення і ваеннай прамысловасці трэцяга рэйха, адсядзеўшы дваццаць гадоў, адмераных яму на Нюрнбергскім працэсе, напісаў «успаміны». У гэтай кнізе пра свайго друга і фюрэра ён гаворыць так:

«Гітлер быў першы, хто здолеў прымяніць тэхналогію для мэтаў масавага злачынства».

Колькі пакут, колькі жахлівай антычалавечнасці стаіць за словамі гэтага кампетэнтнага сведчання!..

«Селекцыя»

Прыходзіць чарговы эшалон з «перасяленцамі» з Балкан ці з Усходу, людзей выгружаюць, рабуюць іх рэчы ў казну рэйха, саміх гоняць калонамі ў лагер і, выстраіўшы, разводзяць у два бакі: каго адразу ў крэматорый, у полымя, а каму яшчэ, покуль голад не з'еў іх мускулы, працаваць на карысць фашысцкай Германіі.

«Селекцыя» — так гэта называлася ў асвенцімах і майданаках.

Мэты, якія фашызм здзяйсняў на фабрыках смерці, у канцлагерах, рэалізоўваліся таксама і ў беларускіх вёсках. I тут — з аднаго боку масавае знішчэнне «непатрэбнага» насельніцтва, а з другога — паляванне на рабоў, лоўля людзей для працы ў Германіі.

«Селекцыя», адбор: каго забіць адразу, спаліць сёння, на месцы, а каго заўтра — цяжкай працай, голадам у Германіі. Мэты — тыя самыя, што і ў лагерах смерці. Толькі прыёмы, метады — дапасаваныя да ўмоў, калі ахвяры, людзі, не акружаны дротам, калі навокал поле, кусты, партызанскі лес…

Поделиться:
Популярные книги

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Сами мы не местные

Жукова Юлия Борисовна
2. Замуж с осложнениями
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.35
рейтинг книги
Сами мы не местные

Эволюционер из трущоб. Том 9

Панарин Антон
9. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 9

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Наследник 2

Шимохин Дмитрий
2. Старицкий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Наследник 2

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Вдовье счастье

Брэйн Даниэль
1. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вдовье счастье

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Разборки авторитетов

Сухов Евгений Евгеньевич
Я – вор в законе
Детективы:
боевики
7.69
рейтинг книги
Разборки авторитетов

Семь способов засолки душ

Богданова Вера
Детективы:
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Семь способов засолки душ