Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залатая дзіда

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

Яны выйшлі на шырокую паляну, залітую сонцам. Пасярод яе стаяў векавы дуб з абгарэлай вершалінай. "Напэўна, нядаўна маланка пацэліла, падпаліла", — падумаў Базыль. Ён хацеў запытацца ў дзядулі, ці доўга яшчэ ісці, як нечакана ў паветры прамільгнула страла і ўторкнулася ў тоўсты камель дуба. Яна часта-часта дрыжала, быццам незадаволеная тым, што ёй не ўдалося навылёт прабіць векавое дрэва.

— Чорная страла! — вырвалася ў Базыля.

Так, гэтая страла была чорная. Яна, здавалася, дрыжала не пераставаючы. І губы дрыжалі, стараючыся вымавіць: "Дзядуля…"

Чорная

страла, як Базыль чуў ад старэйшых, — гэта знак, які нясе бяду. Пасля яе з'яўлення на людзей з віскам і енкам наляталі татары. Яны бралі ў палон дзяцей і падлеткаў, асабліва палявалі за дзяўчынкамі, каб завезці далёка-далёка, у заморскую краіну, і прадаць там у няволю. У мінулым годзе татары ў лесе схапілі хлапчукоў з суседняй вёскі. Паранены бацька аднаго з хлапчукоў прыцемкам прыпоўз у вёску, расказаў, як уторкнулася ў дрэва чорная страла, як выскачылі татары, завыўшы па-воўчы. Затым пагалоскаю пайшло ад вёскі да вёскі, што нападаюць, сілком забіраюць дзяцей, знікаючы зданямі. Цэлую зіму людзі не чулі пра іх. І вось зноў чорная страла.

— Дзядуля… — нарэшце прамовіў Базыль. Дзядуля стаяў, азіраючыся па баках.

— Дзядуля, тут татары. Яны ў кустах хаваюцца, за намі цікуюць, — таропка прашаптаў Раман.

Базыль адступіў убок. Дзядуля, уцякайма.

— Стойце! — сказаў дзядуля.

Базыль зірнуў на чорную стралу. Сядзіць у камлі дуба, як змяінае джала. Нездарма было трывожна на душы.

— Дзядуля, мне страшна, — не стрывала, прызналася Марыся.

— І мне страшна, — сказаў Раман. Дзядуля павярнуўся да Базыля.

— Базыль, вазьмі за рукі Рамана і Марысю. Ідзіце за мною.

— А татары? Яны вось-вось…

— Ідзіце за мною. Калі я вам крыкну, каб уцякалі, то бегма бяжыце. Мяне не чакайце. Базыль, ты старэйшы. Зразумеў?

Вось яно што! Дзядуля хоча іх выратаваць. Як жа ён гэта зробіць? Замалоцяць яго тут татары.

— Не, — замахаў галавою Базыль.

— Сястрычку і брата выведзі з лесу, — прагаварыў дзядуля. — Скажаш нашым, што тут татары. Трэба, каб людзі ведалі. Ідзіце за мною!

Дзядуля накіраваўся на ўскраек паляны. Базыль, узяўшы за рукі Рамана і Марысю, вёў іх за дзядулем.

Над палянай лятаюць, кружацца матылі. Дзесьці непадалёку ў густой траве чуецца гучнае, скрыпучае: "Крэк-крэк, крэк-крэк…" Базыль ведае, што гэта драч.

Дзе ж татары? Чаго яны чакаюць? Можа, думаюць, што яшчэ хто-небудзь з'явіцца на паляне? Але ж выпусцілі чорную стралу — свой знак бяды. Дык чаго ж марудзяць?

"Крэк-крэк, крэк-крэк", — яшчэ гучней закрычаў драч. Раптам пачуўся прарэзлівы свіст, затрашчалі кусты, і на паляну з усіх бакоў вылецелі коннікі ў паласатых халатах. У кожнага на поясе крывая шабля, за спінамі — лукі.

— Дзядуля, я не хачу, я не паеду з татарамі! — усклікнула Марыся.

Базыль адчуў, як яна мацней учапілася за ягоную руку. Дзядуля, Базыль, Раман і Марыся сталі, збіўшыся ў купінку, а татары, як восы, пачалі кружыцца вакол іх. Коні з шалёнай хуткасцю насіліся адзін за адным. З-пад капытоў ляцела зямля. Яе мяккія камякі білі па нагах, здаралася,

траплялі ў твар. Церпкім конскім потам давала ў нос.

Некаторыя татары трымалі ўзнятыя ўгору дзіды, на канцах якіх былі прымацаваны хвасты коней. Гэтыя хвасты развяваліся нібы дзіўныя пачварныя крылы.

Базыль адчуў, што становіцца млосна, што кружыцца галава. Каб не ўпасці, ён шырэй расставіў ногі.

Коні сталі як па камандзе. Цяпер Базыль мог добра разгледзець татараў. Усе як адзін шыракатварыя, на галовах — лісіныя шапкі. Праўда, адзін з іх у чалме. Неяк ён, Базыль, паехаў з дзядулем у горад і там убачыў мужчыну ў гэткай жа чалме. "Чаму ён ходзіць у такой дзіўнай хустцы?" — пацікавіўся тады Базыль у дзядулі. "Гэта не хустка, а чалма, — сказаў дзядуля. — Татарын ён. Так заведзена ў іх. Ён іншага роду-племені". Базыль і да гэтага чуў, што на свеце ёсць шмат народаў, сярод якіх і татары. А ў той дзень дзядуля сказаў яму, што татары даўно пасяліліся ў горадзе.

— Стары… — раптам прагаварыў татарын у чалме. Базыль ад неспадзеўкі аж уздрыгануў. Чаму татарын гаворыць па-нашаму?

— Ах ты, сабака! — адказаў дзядуля. — Прадаў нас, крымчакоў прывёў сюды!

— Я сабака? — завыў татарын. — Ты сам стары сабака! Табе трэба было новую кашулю адзець!

Цяпер Базыль здагадаўся, чаму татарын у чалме ведае нашу мову. Нездарма дзядуля сказаў, што ён прадаў нас. Гэта быў адзін з тых, хто жыў на нашай зямлі. Ён нават тутэйшыя звычаі ведае: пра новую кашулю напомніў… Здаўна сярод беларусаў заведзена: перад смерцю апранаць тое адзенне, у якім уступалі ў шлюб, тым самым у сваёй памяці звяртаючыся да самых светлых часін свайго жыцця. Не баяліся беларусы немінучага канца.

— Ты не палохай мяне. — прамовіў дзядуля. Татарын у чалме, не зводзячы вачэй з дзядулі, тыцкаў рукою, каб дастаць з ножнаў шаблю. Ягоная рука калацілася, дрыжала.

Базыль з жахам глядзеў на татарына. Зараз ён выме шаблю, узмахне ёю, і…

— Бурхан, пацакай. Ясцэ паспеес, — спыніў татарына ў чалме адзін з ягоных сябрукоў.

— Не! Я яго! Я…

— Пацакай! Каму казу?

— Пачакаю. Твая воля, Джавад.

"Татарына ў чалме зваць Бурхан, а гэтага, які не даў яму засячы дзядулю, — Джавад, — здагадаўся Базыль. — Джавад, як відаць, тут самы галоўны. Нездарма Бурхан яго паслухаўся. І Джавад крыху ведае нашу мову. Мажліва, таксама ў нас жыў. Мажліва, знарок да нас прыязджаў. Прыкідваўся сябрам, а сам прыглядаўся, вывіжоўваў, каб пасля прывесці атрад хаўруснікаў".

Бурхан, спадылба зірнуўшы на дзядулю, сказаў:

— Джавад, калі можна будзе засячы старога?

— Пацакай. Даўно я з такімі, як ён, не сустракаўся. Хочацца пагаварыць з ім.

— Няма чаго з ім гаварыць, — буркнуў Бурхан.

— Як цябе зваць? — запытаў у дзядулі Джавад.

— Піліп, — адказаў дзядуля.

— Страсна табе, Пылып?

Дзядуля маўчаў. Джавад пад'ехаў бліжэй.

— Дзяцей я вам не аддам. Ведаю, што за імі прыехалі,— нарэшце прагаварыў дзядуля.

— Не аддасі? — ашчэрыўся Бурхан. — Засяку сабаку! Джавад махнуў рукою.

Поделиться:
Популярные книги

Башня Ласточки

Сапковский Анджей
6. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Башня Ласточки

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Злыднев Мир. Дилогия

Чекрыгин Егор
Злыднев мир
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Злыднев Мир. Дилогия

Избранное

Ласкин Борис Савельевич
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Избранное

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII