Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залатая дзіда

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Чаму ж не, — азваўся Базыль. — Мне дзядуля расказваў, як мядзведзь аднаго мужчыну ад смерці выратаваў, калі той вечарам на рэчцы рыбу лавіў.

— Раскажы.

— Пасля раскажу.

— Цяпер раскажы.

— Ну, слухай. Сядзеў адзін мужчына на беразе, рыбу лавіў. Чамусьці ў той вечар не вельмі добра клявала. Ён прылёг на бок і заснуў. Раптам праз сон чуе, што быццам песні спяваюць. Расплюшчыў вочы і бачыць: вакол яго дзяўчаты, адна адной прыгажэй, карагод водзяць.

— Гэта былі русалкі? — не стрываў, перапыніў брата Раман.

— Русалкі. Той мужчына таксама змікіціў, што

гэта за дзяўчаты. Зразумеў, што бяда побач. Падхапіўся, каб уцячы, а яны шчыльным колам стаяць, не пускаюць, песню пяюць. Ды так, што аж за сэрца бярэ. Заслухаўся мужчына, стаіць, рот разявіўшы. Русалкі зайшлі ў ваду, за сабою яго клічуць.

— Няўжо ён пайшоў за імі? — усклікнуў Раман.

— Пайшоў, як мы з табою ішлі па Бардуновым загадзе. Зачаравалі яны яго. Усё далей, далей ідуць у раку. І ён за імі брыдзе. Яны ўсміхаюцца яму, спяваюць. Вада ўжо да плячэй даходзіць. Ён не заўважае, вось-вось з галавою схаваецца. Раптам аднекуль вылез мядзведзь ды як зараве! Русалкі перапалохаліся, з піскам зніклі пад вадой, а мужчына, апамятаўшыся, вылез на бераг і пабег дамоў. Каб не мядзведзь, то ўтапіўся б, зацягнулі б яго русалкі пад ваду. Выратаваў мядзведзь таго мужчыну, пашкадаваў.

— Цікава, — сказаў Раман.

— Мядз… — пачаў Базыль, ды замоўк, як язык праглынуў: ён пачуў, як уперадзе, за густым арэшнікам, нешта трэснула, быццам хтосьці неасцярожна наступіў на сухую галінку.

І Марыся, і дзядуля, і татары

Базыль стаяў наструніўшыся.

— Чуў, як трэснула? — прамовіў Раман. — Тут Бардун. Ён на галіну наступіў. Уцякайма. Базыль хацеў павярнуцца і кінуцца наўцёкі, ды з-за кустоў выйшла… Марыся.

Базыль стаяў і вачам сваім не верыў. Адкуль яна з'явілася? Няўжо адпусцілі яе татары?

— Базыль! — крыкнула Марыся і кінулася да яго. Базыль абняў яе, прытуліў да сябе.

— Базыль! Базыль! — уголас заплакала сястрычка.

— Цішэй ты, — папрасіў яе Базыль. — Татары пачуюць. Марыся адразу перастала плакаць. Неяк зусім па-даросламу глянула на яго.

— Думаеш, што пачуюць?

— Пачуюць. Не трэба плакаць.

Раман, узяўшы Марысю за руку, пагладзіў.

— Марыся! Ты-ы? Яна зноў у слёзы.

— Раман! Раман!

— Марыся, мы цябе бачылі. Цябе Джавад вёў на вяроўцы, — сказаў Раман.

— Як жа ты адстала ад нас? — усклікнуў Базыль.

— Я… Я бегла за вамі і ўпала. Татары мяне злавілі,— усхліпнула Марыся.

Базыль падвёў яе да вываратня, пасадзіў.

— Цябе татка шукае. З ім нашы мужчыны. Дзядуля таксама пайшоў у лес.

— Дзядуля мяне нядаўна вызваліў,— паціху прамовіла Марыся.

— Як? — вырвалася ў Базыля. А Марыся запытала:

— Дзе мама?

— Яна за вёскай, на беразе стаіць. Зачакалася цябе. Вось узрадуецца, калі ўбачыць! — усклікнуў Раман.

Марыся апусціла галаву.

— Я да яе хачу.

Базыль пераступіў з нагі на нагу. Вядома, Марыся рвецца дамоў. Ды няхай крыху адпачне. Натамілася, бедная. Маці, калі яе ўбачыць, канешне, будзе на

сёмым небе ад радасці. Нарэшце ўсміхнецца. А ці ўсміхнецца? Бацька ж у лесе. І дзядулі няма. Марыся казала, што дзядуля яе вызваліў. Дзе ж ён? Можа, загінуў у бойцы з татарамі?

Базыль прысеў на кукішкі насупраць сястры.

— Марыся, цябе дзядуля вызваліў?

— Дзядуля… Татары ехалі на конях… Джавад мяне вёў на вяроўцы… Дзядуля зверху, з хваіны, як скочыць на Джавада! Джавад зваліўся з каня, кінуў вяроўку. Дзядуля крыкнуў мне, каб уцякала. Я і шмыгнула ў ельнічак. Я бегла… Я ішла… Думала, што дамоў не траплю…

Дык вось яно што! Усё-ткі падпільнаваў дзядуля татараў. На Джавада скочыў. Мабыць, пацямнела ў Джавада ўваччу. А што ж з дзядулем? Няўжо забілі яго татары?

Базыль адчуў, што да горла падступіў даўкі камяк. Вось-вось слёзы пырснуць з вачэй.

— Марыся, хадзем дамоў,— сказаў ён. Марыся хуценька ўсхапілася.

— Хадзем.

Цяпер Базыль не адпускаў Марысю, трымаў за руку. Яму здавалася: адпусці яе руку — і згіне яна, растворыцца, нібы ў тумане.

— Братка, — падаў голас Раман, — а наш дзядуля жывы? Як ты думаеш?

Базыль ледзь чутна прагаварыў:

— Думаю, што жывы.

— Яго татары ў палон узялі?

— У палон.

— Яны яго зноў прывяжуць да дрэва?

— Не, ён уцячэ ад іх.

Калі шчыра сказаць, то ён, Базыль, не верыў, што дзядулю ўдасца ўцячы ад татараў. Чаму сказаў Раману, што ўцячэ? Трэба ж нешта казаць, раз пытаецца брат. А вось Марыся нават голасу не падае. Відаць, страх яе гняце. Малайчына, што не разгубілася, калі дзядуля ёй крыкнуў, каб уцякала. На Джавада дзядуля скочыў. Што ж падумаў Джавад, калі дайшоў да сябе? Па ягоным загадзе дзядулю прывязалі да хваіны. Думалі, што загіне. А дзядуля жывы. Джаваду, мусіць, здалося, што з таго свету ён з'явіўся. Надоўга яму гэтыя дзянькі запомняцца.

Яны моўчкі ішлі па лёсе. Раптам здалёк данесліся прыглушаныя галасы.

Базыль стаў.

— Чуеце? — звярнуўся ён да Рамана і Марысі.

— Нехта сюды прабіраецца, — прамовіў Раман.

— Гэта татары, — прагаварыла Марыся.

— Хавайцеся, — сказаў Базыль і лёг за куст.

— Едуць нечысці,— не вытрываў Раман.

— Ляжы і носа не высоўвай, — папярэдзіў яго Базыль. Ён глянуў на Марысю. Ляжыць, не варушыцца, нібы застыла. Што ж, бядою навучаная.

— Братка, трэба ўцякаць, — заварушыўся Раман, Вядома, лепей было б уцячы. Але ж трэба праверыць, куды накіроўваюцца татары. Пасля можна следам за імі пайсці. Зараз яны з'явяцца. Зараз… Напэўна, Джавад пакажацца першым.

Базыль на гэты раз не адгадаў. З гушчару выехаў… Бурхан. У сядле сядзіць, як уліты. За спінаю вісіць лук, збоку — калчан са стрэламі. "Ён зноў з татарамі, зноў да іх прыбіўся, — здагадаўся Базыль. — Няўжо Бардун злітаваўся над ім, свой нагавор з яго зняў, душу яму вярнуў?"

Бурхан махнуў рукою. Неўзабаве паказаўся Джавад. За канём, на якім ён сядзеў, ішоў дзядуля. Рукі ў яго былі звязаныя. За дзядулем ехалі іншыя татары.

Базыль глядзеў на дзядулю. Жывы ён. Жывы… Можна выратаваць яго, калі пайсці за татарамі. Недзе ж спыняцца яны на ноч. Калі заснуць, то можна падкрасціся да дзядулі і развязаць яму рукі.

Поделиться:
Популярные книги

Дочь Хранителя

Шевченко Ирина
1. Легенды Сопределья
Фантастика:
фэнтези
9.09
рейтинг книги
Дочь Хранителя

Собрание сочинений. Том 5

Энгельс Фридрих
5. Собрание сочинений Маркса и Энгельса
Научно-образовательная:
история
философия
политика
культурология
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений. Том 5

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Достигая Вершин

ZerKo
1. Достигая Вершин
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Достигая Вершин

Лэрн. На улицах

Кронос Александр
1. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Лэрн. На улицах

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Судьба

Проскурин Пётр Лукич
1. Любовь земная
Проза:
современная проза
8.40
рейтинг книги
Судьба

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора