Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залатая дзіда

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Раман, — звярнуўся Базыль да брата, — ты дома пабудзь, а я ў лес пайду.

— Чаго цябе туды панясе?

— Я думаю, што Бардун у лес пабег. Ён пабаіцца заставацца ў вёсцы. Ведае, што мы мужчынам пра яго раскажам. Яны яму не даруюць за тое, што Бурхана вызваліў. Ён яшчэ не паспеў пераправіцца праз раку. Я даганю яго і назіркам за ім пайду. Бардун ведае, дзе знаходзяцца татары.

— Ну і што?

— Ён адразу пабяжыць туды, дзе яны хаваюцца. Яму захочацца праверыць, ці там яны. І я праведаю, дзе гэты атрад.

Прывядзе ён мяне туды.

— Праведаеш і паведаміш нашым мужчынам-воям? — здагадаўся Раман.

— Вядома, паведамлю.

Раман нейкі час стаяў, адкрыўшы рот, а пасля ўсклікнуў:

— І я з табою пайду!

Такога Базыль ад яго не чакаў. Хоча разам у лес пайсці. Няўжо забыўся, як ад татараў уцякалі, як Бардун запыніў?

— Раман, калі зноў трапім у рукі Бардуна, то на гэты раз ён нас не выпусціць. Не спадзявайся.

— Не заўважыць ён нас. Мы пачакаем, пакуль цераз рэчку пераправіцца. А ў лесе… У лесе ад кусціка да кусціка будзем перабягаць. Ён нават не падумае, што мы за ім сочым.

Базыль тупнуў нагою:

— Дома заставайся! Раман апусціў галаву.

— І дзядуля ў лесе, і татка ў лесе. І ты пойдзеш у лес. Я без цябе тут сабе месца не знайду.

Базыль уздыхнуў. Не, не пераканаеш яго, нічога яму не дакажаш. Болей няма як марудзіць. Бардун зараз праз раку пераправіцца, схаваецца ў лесе. Там яго не знойдзеш.

Базыль махнуў рукою.

— Ну, як хочаш. Толькі каб пасля не наракаў на мяне.

Мінуўшы хвайнячок, яны ўзышлі на пагорак. За пагоркам — балота, парослае аерам. Аер тут густы, высокі. Ёсць такія купіны, што дарослы з галавою схаваецца. Адразу за балотам — рака, дзе звычайна стаяць чаўны. Гэтае месца — чорны тарфяны бераг — у вёсцы называюць Перагноем.

Базыль, захіліўшыся рукою ад сонца, пачаў углядацца ўперад і ледзь стрымаўся, каб не ўсклікнуць: па балоце прабіраўся да ракі Бардун.

— Вунь ён! Вунь! Бачыш? — тыцнуў пальцам Раман.

— У лес ідзе, — сказаў Базыль. — А ты мне не верыў. Яны збеглі з пагорка і, расхінаючы рукамі аер, пайшлі па балоце. На ўскрайку балота Базыль стаў, пачаў уважліва аглядацца. Ні душы.

— Няма Бардуна? — падаў голас Раман.

— Няма.

— Братка, ён на той бераг пераплыў. Ён да лесу па лазе прабіраецца.

Так, на тым беразе лазняк, які выводзіць у самы лес. Правільна разважае Раман. Па лазняку прабіраецца Бардун да лесу. Не хоча, каб з вёскі яго заўважылі. Што ж, няхай прабіраецца па лазняку. Усё роўна яго можна апярэдзіць. У лазняку шмат сцяжынак пратаптана. Ён, Базыль, ведае, якая з іх хутчэй прывядзе да лесу.

— Базыль, мы знойдзем Бардуна? — прагаварыў Раман. Базыль павярнуўся да яго.

— Ідзі дамоў. Яшчэ не позна.

— Не. Я з табою.

— Не адставай, калі са мною, — прамовіў Базыль і выбег на бераг.

Яны ўскочылі ў човен, які стаяў з краю. Базыль узяў у рукі вясло, адштурхнуўся. Човен паплыў, разразаючы

носам ваду.

— Братка, дзе той човен, у якім Бардун пераплыў? — запытаў Раман.

Базыль, вяслуючы, глядзеў на бераг, парослы асакой. Там цяжка схаваць човен. А непадалёку, калі падняцца па рацэ ўверх, ёсць старыца — даўняе рэчышча ракі. Старыца зарасла не толькі асакой, але і чаротам. У чароце, пад навіслай над вадою лазой, можна не адзін гэткі човен схаваць. Можа, Бардун дзесьці там затаіўся, пазірае на іх? Во ўзрадуецца, калі зловіць у кустах!

Човен уткнуўся носам у бераг. Базыль, трымаючы напагатове вясло (гэтым ён вырашыў бараніцца), стаяў, прыслухоўваючыся.

— Няма Бардуна. Ён у лес прабіраецца, — падаў голас Раман. — Калі б быў тут, то выскачыў бы.

— Няма. Прабіраецца, — з палёгкай уздыхнуў Базыль. Яны вылезлі з чоўна і па знаёмай сцяжынцы неўзабаве выйшлі на лясны ўскраек.

— Што цяпер будзем рабіць? — запытаў Раман.

— Хавайся за куст. Зараз Бардун з лазы вылезе. Я думаю, што мы яго апярэдзілі,— сказаў Базыль.

Яны схаваліся за куст, прыселі. А Бардуна ўсё няма і няма, не паказваецца з лазы.

— Братка, дзе ж Бардун? — запытаў Раман.

Базыль устаў. Так, цяпер вядома, дзе вядзьмак. Ужо ў лесе ён. Не ўдалося яго апярэдзіць. У лесе яго не знойдзеш. Лягчэй іголку ў стозе сена знайсці.

— Братка, пойдзем дамоў? — прамовіў Раман.

Назад… Дамоў… Уцёк вядзьмак. Пойдзе туды, дзе хаваюцца татары. Туды пойдзе… А пасля? Пасля ён вернецца ў сваю хаціну. У хаціну… Яна ж знаходзіцца непадалёку ад таго возера, па якім яны на чоўне ехалі, ратуючыся ад татараў. Ёсць выйсце. Не так шмат азёраў у лесе. Бардунову хаціну будзе няцяжка знайсці, калі ад возера да яе кіравацца.

— Базыль, чаго стаіш? Пойдзем дамоў? — напомніў Раман.

— Не. Нам трэба нашых вояў убачыць. Мы дапаможам ім знайсці Бардунову Хаціну. Яны запытаюць у яго, дзе знаходзяцца татары.

— Так ён ім і скажа.

— Скажа, калі прыціснуць. Бацька з ім не будзе тары-бары разводзіць. Яму трэба Марысю выратаваць.

— Ты ведаеш, дзе нашы мужчыны-воі? Як мы іх убачым?

— Убачым. Думаю, што яны па ўсім лесе рассыпаліся.

— То давай пагукаем. Пачуюць — самі сюды прыскачуць.

— А калі Бардун пачуе? Ён адразу пазнае, што мы гукаем. З ім, сам ведаеш, жартачкі кепскія.

— Кепскія, — кіўнуў галавою Раман.

— Хадзем, — сказаў Базыль. — Павінна ж нам пашчасціць.

Яны пацягнуліся ў глыб лесу.

— Базыль, вось каб цяпер знянацку выскачыў Бардун у мядзведжай шкуры, што б ты зрабіў? — парушыў маўчанне Раман.

Базыль зірнуў на яго. Адно з двух было б, калі б такое здарылася: альбо са страху здранцвелі, альбо наўцёкі прыпусціліся.

— Базыль, дзядуля нам казаў, што прародзічам беларусаў быў мядзведзь. Памятаеш? — зноў прагаварыў Раман.

Поделиться:
Популярные книги

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Невеста драконьего принца

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Невеста драконьего принца

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Чернозёмные поля

Марков Евгений Львович
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Чернозёмные поля

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Поющие в терновнике

Маккалоу Колин
Любовные романы:
современные любовные романы
9.56
рейтинг книги
Поющие в терновнике

Жития Святых (все месяцы)

Ростовский Святитель Дмитрий
Религия и эзотерика:
религия
православие
христианство
5.00
рейтинг книги
Жития Святых (все месяцы)