Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны

Талстой Аляксей Мікалаевіч

Шрифт:

З узнятай лапай чарапаха апусцілася ў ваду».

— Не трацячы ні хвіліны, бегчы ў Краіну Дурняў! — закрычаў Карабас Барабас, паспешліва засоўваючы канец барады ў кішэню, хапаючы шапку і ліхтар. — Я сяду на беразе сажалкі. Я буду ласкава ўсміхацца. Я буду прасіць і маліць жаб, апалонікаў, вадзяных жукоў, каб яны прасілі чарапаху… Я абяцаю ім паўтара мільёна самых тлустых мух… Я буду рыдаць, як адзінокая карова, стагнаць, як хворая курыца, плакаць, як кракадзіл. Я стану на калені перад самым маленькім

жабянём… Ключык павінен быць у мяне! Я пайду ў горад, я зайду ў адзін дом, я прабяруся ў пакой пад лесвіцай… Я адшукаю маленькія дзверцы, — міма іх усе ходзяць, і ніхто не заўважае іх. Усаджу ключык у замочную шчыліну…

— У гэты час, разумееш, Бураціна, — расказваў П'еро, седзячы пад мімозай на прэлых лістах, — мне так стала цікава, што я ўвесь высунуўся з-за фіранкі.

Сіньёр Карабас Барабас убачыў мяне.

— Ты падслухоўваеш, нягоднік! — і ён рынуўся, каб схапіць мяне і кінуць у агонь, але зноў заблытаўся ў сваёй барадзе і са страшэнным грукатам, перакульваючы крэслы, расцягнуўся на падлозе.

Не памятаю, як я апынуўся за акном, як пералез цераз плот. У цемры шумеў вецер і хвастаў дождж.

Над маёй галавой чорная хмара асвятлілася маланкай, і за дзесяць крокаў ззаду я ўбачыў Карабаса Барабаса і прадаўца п'явак, якія беглі за мною. Я падумаў: «Загінуў», — спатыкнуўся, упаў на нешта мяккае і цёплае, схапіўся за чыесьці вушы…

Гэта быў шэры заяц. Ён са страху заверашчаў, высока падскочыў, але я моцна трымаў яго за вушы, і мы памчаліся ў цемры цераз палі, вінаграднікі, агароды.

Калі заяц стамляўся і садзіўся, пакрыўджана жуючы раздвоенай губой, я цалаваў яго ў лобік.

— Ну, калі ласка, ну яшчэ трошкі праскачам, шэранькі…

Заяц уздыхаў, і зноў мы імчаліся невядома куды — то ўправа, то ўлева…

Калі хмары разагнала і ўзышоў месяц, я ўбачыў пад гарою гарадок з пахіленымі ў розныя бакі званіцамі.

Па дарозе да горада беглі Карабас Барабас і прадавец п'явак.

Заяц сказаў: «Эхе-хе, вось яно, заечае шчасце! Яны ідуць у Горад Дурняў, каб наняць паліцэйскіх сабак. Гатова, мы прапалі».

Заяц зусім абвяў. Уткнуўся носам у лапкі і апусціў вушы. Я прасіў, я плакаў, я нават кланяўся яму ў ногі. Заяц не варушыўся.

Але калі з горада выскачылі галопам два курносыя бульдогі з чорнымі павязкамі на правых лапах, заяц дробна задрыжаў усёй скурай, — я ледзь паспеў ускочыць на яго верхам, і ён даў шалёнага драла па лесе…

Астатняе ты сам бачыў, Бураціна.

П'еро скончыў расказ, і Бураціна спытаў яго асцярожна:

— А ў якім доме, у якім пакоі пад лесвіцай знаходзяцца дзверцы, што адмыкае ключык?

— Карабас Барабас не паспеў расказаць пра гэта… Ах, ці не ўсё роўна нам, — ключык на дне возера… Мы ніколі не ўбачым шчасця…

— А гэта ты бачыў? — крыкнуў яму ў вуха Бураціна.

І, выцягнуўшы з кішэні ключык, пакруціў ім перад носам П'еро. — Вось ён!

Бураціна і П'еро прыходзяць да Мальвіны, але ім адразу ж прыходзіцца ўцякаць разам з Мальвінай і пудзелем Артамонам

Калі сонца ўзнялося над скалістай горнай вяршыняй, Бураціна і П'еро вылезлі з-пад куста і пабеглі цераз поле, па якім учора ўночы кажан звёў Бураціна з дома дзяўчынкі з блакітнымі валасамі ў Краіну Дурняў.

На П'еро смешна было глядзець, — так ён спяшаўся хутчэй убачыць Мальвіну.

— Паслухай, — пытаўся ён праз кожныя пятнаццаць секунд, — Бураціна, а што, яна будзе рада мне?

— А я адкуль ведаю…

Праз пятнаццаць секунд зноў:

— Паслухай, Бураціна, а раптам яна не будзе рада?

— А я адкуль ведаю.

Нарэшце яны ўбачылі белы домік з намаляванымі на аканіцах сонцам, месяцам і зоркамі.

З коміна ўзнімаўся дымок. Вышэй яго плыло невялікае воблака, падобнае на кашэчую галаву.

Пудзель Артамон сядзеў на ганку і час ад часу гыркаў на гэтае воблака.

Бураціна не вельмі хацелася вяртацца да дзяўчынкі з блакітнымі валасамі. Але ён быў галодны і яшчэ здалёку пацягнуў носам пах паранага малака.

— Калі дзяўчынка зноў надумаецца нас выхоўваць, нап'ёмся малака, — і нізавошта я тут не застануся.

У гэты час Мальвіна выйшла з доміка. У адной руцэ яна трымала фарфоравы кафейнік, у другой — кошык з пячэннем.

Вочы ў яе ўсё яшчэ былі заплаканыя, — яна была ўпэўнена, што пацукі выцягнулі Бураціна з каморкі і з'елі.

Толькі яна села за лялечны стол на пясчанай дарожцы, — блакітныя кветкі загайдаліся, матылькі ўзняліся над імі, як белыя і жоўтыя лісты, і з'явіліся Бураціна і П'еро.

Мальвіна так шырока расплюшчыла вочы, што абодва драўляныя хлопчыкі маглі б свабодна туды скочыць.

П'еро, убачыўшы Мальвіну, пачаў мармытаць словы — такія няскладныя і неразумныя, што мы іх тут не прыводзім.

Бураціна сказаў як быццам нічога і не было:

— Вось я яго прывёў, — выхоўвайце…

Мальвіна нарэшце зразумела, што гэта не сон.

— Ах, якое шчасце! — прашаптала яна, але адразу ж дадала дарослым голасам: — Хлопчыкі, ідзіце зараз жа мыцца і чысціць зубы. Артамон, правядзі хлопчыкаў да студні.

— Ты бачыў, — прабурчаў Бураціна, — у яе бзік у галаве — мыцца, чысціць зубы. Каго хочаш са свету зжыве чысцінёй…

Усё ж яны памыліся. Артамон кутасікам на канцы хваста пачысціў ім куртачкі…

Селі за стол. Бураціна аплятаў яду за абедзве шчакі.

П'еро нават не адкусіў ні кавалачка пірожнага; ён глядзеў на Мальвіну так, нібы яна была зроблена з міндальнага цеста.

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Ваше Сиятельство 11

Моури Эрли
11. Ваше Сиятельство
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 11

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Небо в огне. Штурмовик из будущего

Политов Дмитрий Валерьевич
Военно-историческая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
7.42
рейтинг книги
Небо в огне. Штурмовик из будущего