Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)
Шрифт:

Бандыты, вiдаць, не мелi намеру забiваць сваiх палонных.

Напалохаўшы i наздзекаваўшыся з iх, бандыты разбеглiся па выспе, вiдаць, каб агледзець мясцовасць, дзе яны апынулiся.

Палонных яны пакiнулi пад наглядам двух сваiх таварышаў.

Але тыя, напэўна, былi п'яныя: як толькi астатнiя пайшлi, абодва яны залезлi ў лодку i адразу ж заснулi.

Такiм чынам палонныя засталiся адны. Але, замест таго каб выкарыстаць момант i дзейнiчаць, яны сядзелi на пяску i азiралiся па баках у поўным адчаi.

Гэта нагадала мне першы дзень майго з'яўлення на выспе.

Гэтаксама i я тады сядзеў на беразе, безнадзейна азiраючыся наўкол, i таксама лiчыў сябе загiнуўшым. Я быў упэўнены тады, што мяне разарвуць драпежныя звяры, залез на дрэва i праседзеў там усю ноч. Наогул не было такiх жахаў, якiя б не здавалiся мне на тым першым часе. А мiж тым як цiхамiрна пражыў я ўсе гэтыя гады! Але нiчога гэтага я тады не прадбачыў.

Таксама i гэтыя трое няшчасных былi ў адчаi, не ведаючы, што выратаванне блiзка.

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ШОСТЫ

Рабiнзон сустракаецца з капiтанам ангельскага карабля

Бандыты высадзiлiся на выспе ў час прылiву. Пакуль яны здзекавалiся з палонных, якiх яны прывезлi з сабой, а потым блукалi па незнаёмай выспе, прайшло вельмi многа часу: пачаўся адлiў, i лодка апынулася на мелi.

У ёй, як ужо гаварылася, заставалася два чалавекi, якiя вельмi хутка заснулi.

Праз гадзiну адзiн з iх прачнуўся i, убачыўшы, што лодка стаiць на зямлi, паспрабаваў сцягнуць яе да вады, але не здолеў. Тады ён пачаў клiкаць астатнiх. Тыя прыбеглi i ўзялiся памагаць яму, але лодка была такая цяжкая, а пясок быў такi мокры i рыхлы, што ў iх не хапiла сiлы спусцiць яе на ваду.

Тады яны, як сапраўдныя маракi - а маракi, як вядома, самы бесклапотны народ на ўсiм свеце i нiколi не думаюць пра будучыню, - кiнулi лодку i зноў пайшлi гуляць. Перад тым як пайсцi, адзiн з iх моцна гукнуў другому:

– Ды кiнь ты, Джэк, яе! Ахвота табе мазолiць рукi! Вось будзе прылiў, яна сама i ўсплыве.

Гэта гаварылася па-ангельску. Значыць, яны i сапраўды былi мае землякi.

Пакуль яны не пайшлi, я то сядзеў, стаiўшыся за агароджай крэпасцi, то сачыў за iмi з вяршынi пагорка.

Да пачатку прылiву заставалася не меней дзесяцi гадзiн.

Значыць, увесь гэты час iх лодка праляжыць на пяску.

Вечарам, калi сцямнее, я выйду са свайго сховiшча, падкрадуся да гэтых матросаў блiжэй; буду сачыць за кожным iх учынкам, за кожным рухам i, магчыма, я здолею падслухаць, пра што яны будуць гаварыць.

А пакуль не сцямнела, трэба было рыхтавацца да бою. Цяпер у мяне быў куды больш моцны i небяспечны працiўнiк, чым раней, i рыхтавацца трэба было куды больш старанна.

Я доўга рыхтаваў стрэльбы, чысцiў i зараджаў iх, а потым загадаў Пятнiцу, якi пад маiм кiраўнiцтвам зрабiўся вельмi ўдалым стралком, узброiцца з ног да галавы. Я ўзяў сабе дзве паляўнiчыя стрэльбы, а яму даў тры мушкеты. Астатнюю зброю мы таксама размеркавалi памiж сабою.

Трэба сказаць, што ў гэтых даспехах у мяне быў вельмi ваяўнiчы выгляд. На мне была мая грубая куртка з казiнага футра i вялiзная калматая шапка, на баку вiсела голая шабля, за поясам былi два пiсталеты, на кожным плечуку па стрэльбе.

Як ужо гаварылася, я вырашыў не распачынаць нiчога, пакуль не сцямнее.

Але гадзiны ў дзве, калi сонца пачало прыпякаць асаблiва моцна, я заўважыў, што матросы пайшлi ў лес i не вярнулiся.

Вiдаць, iх змарыла спёка, i яны заснулi ў цяньку.

Iх палонным было не да сну. Няшчасныя панура сядзелi пад нейкiм вялiзным дрэвам, прыгнечаныя сваiм горкiм лёсам. Памiж iмi i мною было не болей чвэрцi мiлi.

Iх нiхто не вартаваў, i я вырашыў, не чакаючы вечара, прабрацца да iх i пагутарыць з iмi. Мне карцела даведацца, што яны за людзi i чаму яны тут. I я пайшоў да iх з тым дзiўным узбраеннем, якое я толькi што апiсваў. За мною следам крочыў Пятнiца. Ён таксама быў узброены з галавы да ног, хаця i не здаваўся такiм страшыдлам, як я.

Я падышоў да трох палонных зусiм блiзка (яны сядзелi да мяне спiною i не бачылi мяне) i гучна спытаў iх па-гiшпанску:

– Хто вы такiя, сеньёры?

Яны здрыганулiся ад нечаканасцi, але, здаецца, напалохалiся яшчэ больш, калi ўбачылi, якое страшыдла падышло да iх. Нiхто з iх не адказаў нi слова, i мне здалося, што яны збiраюцца ўцякаць ад мяне.

Тады я загаварыў па-ангельску.

– Джэнтльмены, - сказаў я, - не палохайцеся. Магчыма, вы сустрэнеце сябра там, дзе менш за ўсё чакаеце сустрэць яго. Я ангелец i хачу вам дапамагчы. Вы бачыце: нас толькi двое; у нас ёсць зброя i порах. Кажыце ж адразу, якiм чынам мы можам аблегчыць ваш лёс, якое няшчасце надарылася з вамi?

– Нашых няшчасцяў так многа, што апiсваць iх было б вельмi доўга, адказаў адзiн палонны, - мiж тым нашы мучыцелi непадалёку i кожную хвiлiну могуць вярнуцца сюды. Але вось вам уся наша гiсторыя ў некалькiх кароткiх словах. Я капiтан карабля; мой экiпаж узбунтаваўся. Я заўсёды любiў матросаў, i яны мяне любiлi. Пад маёй камандай iм жылося выдатна. Але iх збiла з панталыку шайка мярзотнiкаў, якiя завялiся на судне ў апошнi час. Гэтыя мярзотнiкi падбухторылi iх зрабiцца пiратамi - марскiмi бандытамi, каб рабаваць i палiць караблi. Таварышы мае, якiх вы тут бачыце (адзiн - мой памочнiк, другi - пасажыр), ледзь упрасiлi гэтых людзей не забiваць нас, i, нарэшце, яны згадзiлiся, з той умоваю, што высадзяць нас на якiм-небудзь бязлюдным беразе. Так яны i зрабiлi. Мы былi ўпэўнены, што нас чакае тут галодная смерць, - мы лiчылi гэту зямлю бязлюднай. Цяпер жа высветлiлася, што тут жывуць людзi, якiя гатовы самааддана выратаваць нас ад смерцi.

– Дзе гэтыя бандыты?
– спытаўся я.
– Куды яны пайшлi? У якi бок?

– Яны ляжаць пад тымi вунь дрэвамi, сэр, - паказаў капiтан на пясок, што вiднеўся непадалёку.
– Сэрца ў мяне абмiрае ад страху: я баюся, што яны ўбачаць вас i пачуюць, пра што мы зараз гаворым. Калi так, то мы загiнулi! Яны бязлiтасна заб'юць нас усiх да аднаго.

– У iх ёсць зброя?
– спытаў я.

– Толькi дзве стрэльбы i яшчэ адна, якую яны пакiнулi ў лодцы.

– Цудоўна, - сказаў я.
– Астатняе я бяру на сябе. Усе яны спяць, i нам было б няцяжка падкрасцiся да iх i ўсiх iх перабiць, але цi не лепей захапiць iх жывымi? Магчыма, яны адумаюцца, пакiнуць разбой i захочуць стаць сумленнымi людзьмi.

Поделиться:
Популярные книги

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

Дочь Хранителя

Шевченко Ирина
1. Легенды Сопределья
Фантастика:
фэнтези
9.09
рейтинг книги
Дочь Хранителя

История "не"мощной графини

Зимина Юлия
1. Истории неунывающих попаданок
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
История немощной графини

Де Виан Рейн. Хозяйка Инс-Айдена

Арниева Юлия
2. Делия де Виан Рейн
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Де Виан Рейн. Хозяйка Инс-Айдена

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Душелов. Том 4

Faded Emory
4. Внутренние демоны
Фантастика:
юмористическая фантастика
ранобэ
фэнтези
фантастика: прочее
хентай
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 4

Барин-Шабарин

Гуров Валерий Александрович
1. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Секретарь лорда Демона

Лунёва Мария
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Секретарь лорда Демона

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Измена. Право на обман

Арская Арина
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на обман

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9