Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)
Шрифт:

З гэтымi павучаннямi гiшпанец i стары дзiкун рушылi ў дарогу на той самай пiрозе, на якой iх прывезлi на маю выспу.

Як весела было мне збiраць iх у гэту дарогу! За ўсе дваццаць сем год майго зняволення на выспе я ўпершыню мог спадзявацца на тое, што вырвуся адсюль на волю. Я даў гэтым людзям вялiкi запас хлеба i разынак, каб хапiла iм i нашым будучым гасцям.

Нарэшце я пасадзiў iх у пiрогу i пажадаў iм добрай дарогi. Развiтваючыся, я дамовiўся з iмi, што калi яны будуць везцi ў сваёй пiрозе гiшпанцаў, яны ўзнiмуць сцяг

у адкрытым моры, каб я мог здалёк пазнаць iх пiрогу.

Адчалiлi яны пры свежым ветры ў дзень поўнi, у кастрычнiку.

На жаль, я не магу назваць больш дакладную дату, бо, аднойчы згубiўшы правiльны падлiк дзён i тыдняў, я потым ужо не здолеў аднавiць яго.

Мiнула даволi многа часу з моманту ад'езду маiх вандроўнiкаў. Я чакаў iх з дня на дзень. Мне здавалася, што яны позняцца, што ўжо дзён восем назад павiнны былi яны вярнуцца на выспу. Раптам адбыўся адзiн зусiм не прадбачны выпадак, якога яшчэ нiколi не здаралася за ўсе гады майго жыцця на выспе.

Неяк на досвiтку, калi я яшчэ спаў моцным сном, прыбягае да мяне Пятнiца i моцна крычыць:

– Едуць! Едуць!

Я падхапiўся, у момант апрануўся, пералез цераз агароджу i выбег у гай (ён да гэтага часу так разросся, што яго смела можна было ўжо зваць лесам).

Я да такой ступенi забыўся пра небяспеку, што, насуперак звычаю, не ўзяў з сабою нiякай зброi. Я быў цвёрда ўпэўнены, што гэта вяртаецца гiшпанец са сваiмi сябрамi.

Якое ж было маё здзiўленне, калi я ўбачыў у моры, мiляў за пяць ад берага, незнаёмую лодку з трыкутным ветразем! Лодка трымала курс прама на выспу, яе падганяў моцны спадарожны вецер, i яна хутка наблiжалася. Iшла яна не з боку мацярыка, а з паўднёвага канца выспы.

Адным словам, гэта была зусiм не тая лодка, якую мы чакалi.

На ўсякi выпадак трэба было падрыхтавацца да абароны.

Я прапанаваў Пятнiцу схавацца ў гаi i ўважлiва сачыць за людзьмi, якiя знаходзiлiся ў лодцы, таму што нам невядома было, сябры гэта цi ворагi. Затым я вярнуўся дадому, прыхапiў падзорную трубу i пры дапамозе лесак узлез на вяршыню гары, каб, не будучы бачны сам, агледзець усю мясцовасць; так рабiў я заўсёды, калi баяўся нападу ворагаў.

Не паспеў я падняцца на гару, як адразу ж убачыў карабель.

Ён стаяў на якары каля паўднёва-ўсходняга берага выспы, мiляў за восем ад майго жытла. Ад берага да яго было не больш пяцi мiляў.

Карабель, несумненна, быў ангельскi, ды i лодка, як я цяпер мог упэўнiцца, аказалася ангельскiм баркасам.

Не магу выказаць, якiя разнастайныя пачуццi выклiкала ў мяне гэтае адкрыццё.

Маю радасць ад таго, што я ўбачыў карабель, прытым ангельскi, радасць ад чакання сустрэчы з маiмi суайчыннiкамi (значыць, з сябрамi) немагчыма апiсаць.

Разам з тым нейкая патаемная трывога, якую я не мог растлумачыць, вымушала мяне паводзiць сябе асцярожна.

Перш за ўсё я задаў сабе пытанне: навошта спатрэбiлася ангельскаму купецкаму судну заходзiць у гэтыя мясцiны,

якiя ляжалi, як мне было вядома, у баку ад усiх гандлёвых шляхоў ангельцаў? Я ведаў, што яго не магла прыгнаць бура, таму што апошнiм часам на моры буры не было. Калi нават на караблi сапраўды знаходзiлiся ангельцы, мне ўсё роўна няварта да пары да часу паказвацца iм на вочы, бо зусiм верагодна, што з'явiлiся яны сюды не з добрым намерам. Лепей ужо мне i надалей заставацца на выспе, чым даверыцца падазроным людзям i аказацца ў руках якiх-небудзь бандытаў цi забойцаў.

Стоячы на гары, я не пераставаў сачыць за лодкай, якая наблiжалася да выспы.

Раптам яна зрабiла круты паварот i пайшла ўздоўж берага ў напрамку да бухтачкi, дзе я калiсьцi прычальваў з плытамi. Вiдаць, тыя, што сядзелi ў лодцы, выглядалi, дзе б лепей прычалiць. Яны не заўважылi бухтачкi i прычалiлi ў другiм месцы, за паўмiлi ад яе.

Я быў шчаслiвы, што яны высадзiлiся менавiта там, бо, калi б яны зайшлi ў бухтачку, яны апынулiся б, можна сказаць, у мяне на парозе i - хто ведае! магчыма, выгналi б мяне з мае крэпасцi i абрабавалi б да нiткi.

Людзi выйшлi на бераг, i я мог упэўнiцца, што гэта сапраўды ангельцы, ва ўсякiм разе большасць з iх. Аднаго цi двух, праўда, я палiчыў за галандцаў, але я памылiўся, як потым выявiлася. Усiх было адзiнаццаць чалавек.

Трое з iх, вiдаць, былi прывезены сюды ў якасцi палонных, таму што пры iх я не заўважыў нiякай зброi i мне здалося, што ў iх звязаны ногi. Я бачыў, як пяць чалавек, што першыя выскачылi на бераг, выцягвалi iх з лодкi.

Адзiн з палонных, вiдаць, нечага прасiў: рухi яго рук выказвалi i пакуту, i мальбу i роспач. Вiдаць, ён быў у адчаi. Двое другiх таксама аб нечым упрошвалi, працягвалi наперад рукi, але ўвогуле яны як быццам былi спакайнейшыя i не так яскрава выказвалi сваё гора.

Я глядзеў на iх i нiчога не разумеў. Раптам Пятнiца крыкнуў мне:

– О, Робiн Круза! Глядзi: белыя чалавекi таксама ядуць чалавекаў, як дзiкiя!

– Ты звар'яцеў, Пятнiца!
– сказаў я яму.
– Няўжо ты думаеш, што яны iх з'ядуць?

– Вядома, з'ядуць, - адказаў ён.

– Не, не, Пятнiца, ты памыляешся, - запярэчыў я.
– Баюся, што яны iх заб'юць, але можаш быць упэўнены, што есцi iх яны не будуць.

Я яшчэ не ўсё разумеў, што адбываецца ў мяне на вачах, але ўвесь дрыжаў ад жаху пры думцы, што зараз можа адбыцца крывавая расправа.

Мне нават здалося, што адзiн з бандытаў занёс над галавой сваёй ахвяры нейкую зброю, накшталт цесака цi шаблi.

Уся кроў застыла ў мяне ў жылах: я быў упэўнены, што няшчасны павалiцца нежывым. Як я шкадаваў у той момант, што каля мяне няма гiшпанца i старога дзiкуна!

Я заўважыў, што нi ў кога з бандытаў не было з сабою зброi.

"Добра было б, - падумаў я, - падкрасцiся да iх цяпер, стрэлiць ва ўпор i вызвалiць гэтых палонных".

Але абставiны склалiся зусiм iнакш.

Поделиться:
Популярные книги

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Невеста драконьего принца

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Невеста драконьего принца

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Чернозёмные поля

Марков Евгений Львович
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Чернозёмные поля

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Поющие в терновнике

Маккалоу Колин
Любовные романы:
современные любовные романы
9.56
рейтинг книги
Поющие в терновнике

Жития Святых (все месяцы)

Ростовский Святитель Дмитрий
Религия и эзотерика:
религия
православие
христианство
5.00
рейтинг книги
Жития Святых (все месяцы)