Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Касяк Іван

Шрифт:

24—25 траўня 1917 году ў Менску адбыўся зьезд беларускага каталіцкага духавенства. Зьезд духавенства між іншага, пастанавіў дамагацца шырокай аўтаноміі для Беларусі і ўвядзеньня беларускае мовы ў сьвятынях.

Хутка пасьля зьезду беларускага каталіцкага духавенства ў Пецярбурзе паўстала «Хрысьціянская Дэмакратычная Злучнасьць», якая пазьней пераназвалася ў Беларускую Хрысьціянскую Дэмакратыю. Партыя гэтая, на чале якое спачатку стаяў кс. др. Ф. Абрантовіч, пачынаючы ад 1917 г. аж да 1936 г. выдавала часапіс «Крыніца».

У сувязі з тым што на чале Беларускага Нацыянальнага Камітэту стаяў абшарнік, сярод шырокіх колаў беларусаў паўстала незадавальненьне. Яно давяло да таго, што хутка паўстала Цэнтральная Рада Беларускіх Арганізацыяў

і Партыяў, да якое маглі належаць толькі дэмакратычныя арганізацыі.

У Маскве ў гэным часе паўстала Беларуская Народная Грамада. Яна гуртавала ўсе беларускія ўцякацкія арганізацыі, раскіданыя па розных гарадох (Кіеве, Адэсе, Маскве, Калузе, Саратаве, Тамбове і інш.).

Першыя гурткі беларусаў-вайскоўцаў, як падае К. Езавітаў у «Беларускай Газэце» (№ 45 з 1943 г.), пачалі закладацца ў пачатку траўня. Закладалі іх сьведамыя беларускія работнікі, якія былі змабілізаваныя ў розныя тэхнічныя вайсковыя часткі, і сьведамая беларуская інтэлігенцыя, якая таксама апынулася ў арміі ў якасьці вайсковых чыноўнікаў, унтэр-афіцэраў і афіцэраў. Асабліва энэргічна працавалі змабілізаваныя ў армію беларускія народныя настаўнікі.

З тых вестак, якія ўдалося сабраць, вынікае, што 1-шы гурток беларусаў-вайскоўцаў быў закладзены 8 траўня 1917 г. у Рызе малодшым унтэр-афіцэрам 24-е асобнае тэлеграфнае роты Язэпам Мамонькам. Тады паўсталі паасобныя гурткі пры іншых частках XII арміі на Паўночным фроньце, арганізацыю якіх кіравалі, разам з Я. Мамонькам, паручнік Макарэвіч і Якуб Дадон. Бадай адначасна ў Балтыцкім флёце працаваў матрос Васіль Муха, які заклаў арганізацыю «Маракоў-беларусаў Балтыцкага флёту»; прыцягнуўшы да яе і гэнэрала Аляксяеўскага ў Выбаргу. Сярод беларусаў-вайскоўцаў у Петраградзе працаваў падпаручнік 2-га кулямётнага запаснага палку Алесь Чарвякоў, сябра Цэнтральнага Камітэту БСГ. На румынскім фроньце першыя вайсковыя беларускія гурткі заклалі: паручнік Антон Баліцкі, Сьцяпан Некрашэвіч і Алесь Кучынскі, якія пазьней арганізавалі моцнае асяродзьдзе беларускага нацыянальнага руху ў Адэсе. На Каўкаскім фроньце закладаў гурткі паручнік Язэп Троська, на Кіеўскім — паручнік Канстантын Hop, у 5-й арміі пад Дзьвінскам працаваў К. Езавітаў, а на Заходнім фроньце — старшы унтэр-афіцэр 24-га транспарта Сымон Рак-Міхайлоўскі, 546-га пяхотнага Ваўчанскага палку капітан Ярушэвіч, 372-й Менскай дружыны капітан Адамовіч, 43-га Сібірскага стралецкага палку падпаручнік Ігнат Дварчанін ды шмат іншых. У Барысаве беларускіх вайскоўцаў арганізаваў Б. Захарка.

Усе гэтыя вайсковыя гурткі паўставалі ў траўні, чырвені і ліпені месяцах з ініцыятывы і нацыянальнага пачуцьця паасобных беларускіх афіцэраў і жаўнераў, якія адчувалі і добра разумелі безадкладную патрэбу самаарганізацыі ўсіх беларусаў, дзе-б яны ні былі.

Вайсковыя гурткі шукалі сувязі з БСГ і БНК, патрабуючы стварэньня асобнае цэнтральнай арганізацыі, якая задзіночвала-б усе лічныя палкавыя, дружынныя, дывізыйныя і гарнізонныя гурткі ды выдавала-б для іх сваю беларускую газэту.

Дзеля таго ў Менску пасьля колькіх беларускіх жаўнерскіх зьездаў стварылася Цэнтральная Беларуская Вайсковая Рада. Зараз-жа пасьля гэтага, у кастрычніку 1917 г., Цэнтральная Рада Беларускіх Арганізацыяў і Партыяў пераназвалася ў Вялікую Беларускую Раду, вызнаўшы сябе за агульнае беларускае народнае прадстаўніцтва.

У лістападзе месяцы 1917 году ў Пецярбурзе зарганізаваўся Беларускі Акруговы Камітэт пры ўсерасейскім савеце сялянскіх дэпутатаў. Камітэт гэты быў станоўка прарасейскай бальшавізуючай арыентацыі. На чале яго стаў Е. Канчар. У лістападзе адбылося таксама колькі беларускіх бальшавіцкіх зьездаў у Менску.

Апрача таго, тады-ж паўсталі: Беларуская Партыя Народных Сацыялістых, Партыя Беларускіх Сацыялістых-Рэвалюцыянэраў, Партыя Беларускіх Сацыялістых-Дэмакратаў, Беларуская Арганізацыя Чыгуначнікаў, Выканальны Камітэт Вайсковых Беларусаў Паўночнага, Заходняга, Паўдзённа-Заходняга і Румынскага

фронтаў. Усіх беларускіх арганізацыяў цяжка нават і пералічыць, бо было іх запраўды багата па розных гарадох і местачках. Няможна таксама пералічыць усіх беларускіх зьездаў, нарадаў, якія адбываліся вельмі часта. Зазначым адно, што беларусы бралі ўдзел у вагульнай маскоўскай дзяржаўнай нарадзе, у прадпарлямэньце Расейскае рэспублікі, у зьезьдзе народаў у Кіеве і іншых. На маскоўскай дзяржаўнай нарадзе ў жніўні 1917 г. беларускімі дэлегатамі былі: В. Ластоўскі, Я. Дыла, Р. Астроўскі і А. Бурбіс.

Разьвіцьцё рэвалюцыйнага руху ў Расеі, вялікая колькасьць розных беларускіх арганізацыяў вымагала стварэньня адзінага найвышэйшага кіраўнічага беларускага воргану і заняцьця беларускім народам выразнага становішча. Усё гэта прычынілася да таго, што зьявілася думка склікаць Усебеларускі Кангрэс, у якім узялі-б удзел беларусы ўсіх палітычных кірункаў і прадстаўнікі ўсіх беларускіх арганізацыяў. На кангрэсе гэтым мелася быць і дэлегацыя бальшавікоў, але яна спазьнілася і ня мела ніякага ўплыву на ход кангрэсу.

Склікала Усебеларускі Зьезд-Кангрэс Вялікая Беларуская Рада. Пачаўся ён у Менску 15 сьнежня 1917 г. у памешканьні Гарадзкога Тэатру. Сабралася на кангрэс 1 872 дэлегаты, з якіх 1 167 было з пастаноўкім, а 705 — з дарадным голасам. Былі сярод іх прадстаўнікі ад усяе Беларусі. За старшыню кангрэсу быў абраны праф. Серада, за ягонага заступніка — Вазіла, а за сакратароў — паэта Прушынскі (Алесъ Гарун), Калядка, Гушча, Грыб і Шэўчук. Адначасна выбралі Раду Зьезду з 71 прадстаўніка, названую Радаю Старэйшых. На кангрэсе адразу выявіліся дзьве групы: незалежніцкая і русафільская. Група незалежнікаў складалася галоўна з старых беларускіх дзеячоў, вялікай часткі жаўнераў і прадстаўнікоў ад Гарадзеншчыны, Віленшчыны (уцекачоў), Меншчыны і Смаленшчыны і імкнулася да таго, каб стварыць беларускую дзяржаву. Група русафільская, за якой стаялі прадстаўнікі Віцебшчыны і Магілеўшчыны, хацела, каб Беларусь мела цесную лучнасьць з Расеяй.

Змаганьне між групамі пільна сачылі бальшавікі, якія мелі ўжо ў сваіх руках уладу і дэлегацыя якіх, як ужо гаварылася, чамусьці спазьнілася на кангрэс. Калі бальшавікі спасьцяраглі, што бальшыня зьезду стаіць на дзяржаўным гледзішчы, 17.XII.1917 г. абкружылі будынак, дзе адбываўся кангрэс, войскам, абставілі панцырнікамі і кулямётамі і сілай кангрэс разагналі, хоць ягоныя ўдзельнікі рабілі ў дзьверах барыкады і не паддаваліся. Шмат удзельнікаў кангрэсу бальшавікі пабілі і арыштавалі. Не зважаючы на вялікае забурэньне ў залі сакратару кангрэсу Грыбу ўдалося ўсё-ж-ткі прачытаць рэзалюцыю, якая абвяшчала Беларусь рэспублікай і была пацьверджаная ўсім кангрэсам.

Пасьля разгону кангрэсу ягоныя дэлегаты 18.XII. 1917 г. сабраліся ў чыгуначным дэпо і перадалі Радзе Зьезду паўнамоцтвы на далейшае змаганьне за ідэалы беларускае дзяржаўнасьці. Рада Зьезду выбрала Выканальны Камітэт і даручыла яму кіраўніцтва беларускай справай.

Калі бальшавікі разганялі ў Менску Усебеларускі Кангрэс, у Берасьці адбываліся мірныя перамовы між Нямеччынай і бальшавіцкай Расеяй. Выканальны Камітэт Усебеларускага Кангрэсу, хоць існаваў блізу што нелегальна, усё-ж выслаў сваю дэлегацыю на чале з д-рам Цьвікевічам у Берасьце, каб яна бараніла там беларускія інтарэсы. Дэлегацыі беларускай самастойна не ўдалося ўзяць удзелу ў перамовах, таму беларускія дэлегаты зьяўляліся ў форме раднікаў украінскае мірнае дэлегацыі, якая была афіцыйна дапушчаная да перамоваў і якая прыхільна ставілася да беларусаў. Але з мірных перамоваў нічога ня выйшла. Нямецкае войска выступіла супроць бальшавікоў і пасоўвалася на ўсход. Бальшавікі загадзя пакідалі Беларусь і 19 лютага 1918 г. ня было іх ужо ў Менску. Уладу ў горадзе і акрузе ўзяў у свае рукі Выканальны Камітэт Усебеларускага Зьезду. Ён 21.11.1918 г. абвесьціў сябе найвышэйшай уладай на Беларусі і зьвярнуўся да жыхарства з наступнай Першай устаўной граматай «Да народаў Беларусі»:

Поделиться:
Популярные книги

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Миротворец

Астахов Евгений Евгеньевич
12. Сопряжение
Фантастика:
эпическая фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Миротворец

Семь Нагибов на версту

Машуков Тимур
1. Семь, загибов на версту
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Семь Нагибов на версту

Город драконов

Звездная Елена
1. Город драконов
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Город драконов

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Наука и проклятия

Орлова Анна
Фантастика:
детективная фантастика
5.00
рейтинг книги
Наука и проклятия

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Полное собрание сочинений в одной книге

Зощенко Михаил Михайлович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Полное собрание сочинений в одной книге

Блуждающие огни 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 3

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Город Богов 2

Парсиев Дмитрий
2. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 2

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Начальник милиции. Книга 6

Дамиров Рафаэль
6. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 6