Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Касяк Іван

Шрифт:

Маскоўскі ўрад аднавіў БССР у перадваенных межах, адступаючы Польшчы Беласток з беларускімі паветамі. Па-ранейшаму этнаграфічныя беларускія акругі з гарадамі Смаленск, Рослаўль, Бранск, Клінцы, Вялікія Лукі іншыя былі далучаныя да Расейскай СФСР. Дзьвінск беларускімі воласьцямі быў далучаны да Латвійскай ССР. Вільня з беларускімі паветамі была далучаная да Летувіскай ССР. Абшар БССР быў падзелены на 7 акругаў: Гарадзенскую, Берасьцейскую, Гомельскую, Менскую, Маладэчанскую, Магілеўскую і Віцебскую.

На канфэрэнцыі ў Ялце ў лютым 1945 году было адхіленае жаданьне Сталіна, каб усе 16 савецкіх саюзных рэспублік прыняць сябрамі творанай міжнароднай Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў, а прынята сябрамі-закладчыкамі дьзве: БССР і УССР як «сувэрэнныя» дзяржавы, найбольш пацярпелыя ад нямецкай напасьці. Сталін хацеў мець больш галасоў у ААН, каб уплываць на вырашаньне міжнародных спраў праз гэтую ўстанову.

Як правіла, на сэсыі ААН ад БССР высылаліся дэлегатамі расейцы. Да іх дадавалася некалькі беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў і артыстых, каб пры патрэбе дэманстраваць для вонкавага сьвету беларускасьць дэлегацыі. На сэсыях ААН у Нью-Йорку савецкія дэлегацыі ад БССР, УССР і СССР памяшчаліся ў будынку СССР. Расейская дэлегацыя СССР кіравала, наглядала і кантралявала дэлегацыі ад БССР і УССР. На працягу ўсіх мінулых гадоў не здаралася, каб дэлегацыі БССР і УССР зрабілі адхіленьні ад становішча СССР на форуме ААН. Толькі настаўніца Касэнкіна выскачыла праз акно з будынку місыі СССР на волю, дэманструючы на ўвесь сьвет існуючыя там парадкі.

Для дэманстраваньня набліжэньня СССР да стандартаў заходняга сьвету Вярхоўны Савет СССР 15 сакавіка 1946 году прыняў закон аб перамене назоваў Савету Народных Камісараў СССР, саюзных і аўтаномных рэспублік у Саветы Міністраў.

Тэй самай мэце ашукваньня вольнага сьвету служылі зьмены канстытуцыяў СССР, БССР і іншых рэспублік. Зьмененая канстытуцыя БССР у часе ад 23 сьнежня да 11 ліпеня 1947 году прадбачала, што Беларуская ССР мае права свабодна выйсьці са складу Саюзу ССР (арт. 15); што тэрыторыя БССР ня можа быць зьмененая бяз ейнай згоды (арт. 16); што БССР мае свае рэспубліканскія вайсковыя фармацыі (арт. 16 а); што БССР мае права ўваходзіць у непасрэдныя зносіны з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі дагаворы і мець дыплёматычных і кансулярных прадстаўнікоў (арт. 166). Усе гэтыя лібэральныя зьмены канстытуцыяў засталіся толькі на паперы.

Найсьціплейшая спроба рэалізацыі гэтых артыкулаў каралася як цяжкае дзяржаўнае злачынства супроць савецкай улады.

Тэй самай мэце ашукваньня служыла і зьмена дзяржаўнага сьцягу БССР з 25 сьнежня 1951 году — ніжэйшая траціна сьцягу была замененая на зялёны колер ды быў дададзены арнамант з беларускай народнай вышыўкі ўздоўж краю сьцягу каля дрэўца.

Уздым беларускага нацыянальнага духу ў народзе на ўсёй Беларусі пад час нямецкай акупацыі змусіў маскоўскі ўрад прыняць драконскія мерапрыемствы дзеля вынішчэньня патэнцыяльных карэньняў для адраджэньня гэтага нацыяналізму. Скуткоўным сродкам на гэта мела быць сыстэматычная і пасьлядоўчая русыфікацыя Беларусі. Цэнтральны Камітэт Усесаюзнай Камуністычнай Партыі ў 1946 годзе прыняў пастанову аб адукацыі і пераадукацыі камуністычных і савецкіх кіраўнікоў. Сыстэма партыйных школаў густой сеткай пакрыла Беларусь: адна вышэйшая школа, 177 сярэдніх і 2500 ніжэйшых партыйных школаў неадкладна былі пушчаныя ў працу. Адначасна пачалася чыстка партыйнага апарату. У сярэдзіне 1946 году было звольнена са становішчаў 90% акруговых сакратароў партыі, 96% акруговых і гарадзкіх адміністрацыйных ураднікаў і 82% старшыняў калгасаў. Асабліва моцны быў тэрор у 1947—1948 гадох. Тады партыю ачышчалі ад касмапалітаў і ад уплываў з Заходняй Эўропы. У партыі адсоўвалі ад кіраўніцтва жыдоў і беларусаў, а заступалі іх расейцамі. 7 сакавіка 1947 году былі аддзеленыя становішчы першага сакратара ЦК партыі ад Старшыні Рады Міністраў БССР. Першым сакратаром ЦК партыі быў прызначаны расеец Ніколай Гусаров, а Старшынёй Рады Міністраў — расеец А. Клешчов. Прэзыдэнт Вярхоўнага Савету БССР, ён-жа і віцэ-прэзыдэнт Савету Нацыянальнасьцяў ССР, Мікола Наталевіч, беларус, 18 сакавіка 1948 году быў звольнены з гэтых становішчаў, пазбаўлены ордэну Леніна і тытулу «Героя Савецкага Саюзу». Яго наступнікам быў прызначаны расеец Б. Н Козлов. Да канца 1948 году ўсе беларусы камуністыя былі звольненыя з вышэйшых становішча і замененыя расейцамі. У 1951 годзе ўрад БССР у ліку 33 асоб складаўся з 22 расейцаў, 1 жыда, 1 грузіна і 9 беларусаў. У сакавіку 1952 году міністрам Дзяржаўнай бясьпекі (МГБ) быў прызначаны М. Баскаков, міністрам мэліярацыі А. Макаров, міністрам прамысловасьці будаўнічых матар'ялаў В. Ісідоров; прэзыдэнтам Вярхоўнага Савету БССР I. Болдырев. Усе яны былі расейцамі.

Даваенныя савецкія парадкі на Беларусі былі поўнасьцю адноўленыя. У Заходняй Беларусі са спазьненьнем савецкі ўрад пачаў прымусова ўводзіць калгасы. Сяляне не хацелі ісьці ў іх і рабілі супраціў. Савецкія ўлады жорстка распраўляліся з апорнымі, клеймячы іх «бандытамі», расстрэльваючы і масава дэпартуючы ў канцлягеры Мардовіі і Караганды. Для ўмацаваньня калгасаў у Заходняй Беларусі ў 1950 годзе пры МТС былі створаныя палітаддзелы, якія, стасуючы

тэрор, сачылі за ўсёй земляробчай гаспадаркай. У гэтым самым годзе ўва ўсей БССР адбылося ўзбуйненьне 11242 калгасаў у 3852 вялікія аграгарады, што аблягчала дзяржаўнае кіраўніцтва і кантроль, але не павялічвала ўраджаяў з зямлі.

Кіраўніцтва МТС і калгасаў абсаджвалася расейцамі. У 1953 годзе партыйная арганізацыя з Ленінграду накіравала на Беларусь каля 200 інжынераў і тэхнікаў. У ліку трыццацітысячнікаў тры тысячы чалавек партыйнага і савецкага апарату з прадпрыемстваў і ўстановаў згаласілася на працу ў земляробстве. 3 іх было выбрана 930 чалавек старшынямі калгасаў. У 1953—1954 гадох у калгасы Беларусі было накіравана 5720 аграномаў I заатэхнікаў. Для кантролю і інтэнсіфікацыі прыгону ўсяго беларускага сялянства былі ўзмоцненыя існуючыя і створаныя новыя партыйныя арганізацыі ў калгасах. Ад 1954 да 1956 году была створана 1421 новая партыйная арганізацыя.

Прамысловасьць Беларусі адбудоўвалася не з пункту гледжаньня мяйсцовых рэсурсаў і патрэбаў, а будавалася цяжкая прамысловасьць згодна імпэрыяльным плянам маскоўскага ўраду. Беларусь знаходзілася ў глыбокім тыле заходніх межаў, абсаджаных савецкімі арміямі. Для эвэнтуальных апэрацыяў савецкіх арміяў у Заходняй Эўропе патрэбныя былі прадпрыемствы па рамонце цяжкай зброі ў блізкім тыле. Таму былі збудаваныя вялікія аўтамабільны і трактарны заводы ў Менску, якія можна было пераставіць на патрэбы прадукцыі цяжкай зброі. Менскі матацыклавы і вэласіпэдны заводы маюць такі-ж самы характар. Станкабудаўнічыя заводы імя Варашылава і імя Кірава ў Менску, як і заводы ў Гомелі, Віцебску і Оршы, маюць тое-ж прызначэньне. Заводы будовы кранаў, электраматораў і падшыпнікаў у Менску ды шмат іншых належаць да тэй самай катэгорыі. Уся сыравіна для гэтай машынавай прамысловасьці прывозіцца з далёку з Расеі, а прадукцыя высылаецца па ўсім сьвеце згодна загадам з Масквы.

Патрэбы беларускага насельніцтва стаяць на далёкім канцы ў маскоўскіх плянаваньнях. Больш за дзесяць гадоў па сканчэньні вайны масы беларускага насельніцтва галадалі і недаядалі ды жылі ў зямлянках. Маскоўскім урадам пяршынство аддавалася захопніцкай акцыі СССР у Іране, дывэрсыі ў Грэцыі, блёкадзе Заходняга Бэрліну, падпарадкаваньні сабе Югаславіі і Кітаю ды ўтрымваньні свайго панаваньня ў захопленых краінах Сярэдняй Эўропы.

Ад першай паловы 1946 году ў БССР прысылалася дапамога харчамі з УНРРА для шпіталяў і дзіцячых дамоў. Амэрыканскі Чырвоны Крыж прыслаў для многіх шпіталяў харчы і розную бялізну. Аднак гэта дапамога больш служыла савецкай экспансыі, чым уцісканаму беларускаму народу.

Гісторыя БССР была ізноў перапрацаваная па загадзе з Масквы. Цяпер быў паложаны націск на выдуманы факт, што беларускі народ заўсёды імкнуўся да аб'яднаньня з расейскім народам у аднэй славянскай сямьі, дзе глёрыфікавалася кіруючая роля расейцаў. Залаты век беларускай культуры ў XVI стагодзьдзі прадстаўляўся як выдумка рэакцыйных беларускіх нацыяналістых і павінен быў быць адкінуты.Мастацкая літаратура ўціскалася ў казённыя рамы нацыянальнай па форме, а савецка-расейскай па духу. Савецка-расейская тэматыка датычна айчыннай вайны і перамогі мела быць дамінуючай. Працы беларускіх пісьменьнікаў з 1945—1948 гадоў, прысьвечаныя беларускім пісьменьнікам народнікам, як Баршчэўскі, Чачот, Рыпінскі, Ельскі, Гарун і іншыя, крытыкаваліся савецкімі публіцыстымі за беларускі характар гэтых пісьменьнікаў, адцягваючы беларусаў ад супольнага з расейцамі рэвалюцыйнага руху. Працы, прысьвечаныя В. Дуніну-Марцінкевічу, М. Багдановічу і іншым, крытыкаваліся савецкімі публіцыстымі як нацыяналістычны ўхіл. У дадатку, беларускія пісьменьнікі гэтага часу абміналі сувязь беларускай літаратуры з расейскай дэмакратычнай літаратурай.

Гэтая крытыка і скаваньне расейцамі беларусаў мелі на мэце зьнішчыць самастойныя асновы беларускай гісторыі і літаратуры і паставіць іх у становішча, падпарадкаванае расейскай гісторыі і літаратуры.

Расейская мова зьяўлялася ўрадавай мовай у БССР. Навучаньне ў вышэйшых, сярэдніх і ніжэйшых школах адбывалася на расейскай мове. Толькі частка калгасных школаў ужывала беларускую мову навучаньня. Усе навуковыя і дасьледчыя ўстановы ўжывалі расейскую мову. Кнігі, газэты і часапісы ў БССР выдаваліся на расейскай мове. Толькі дробная частка газэт, часапісаў і мастацкай літаратуры выдаваліся малымі тыражамі на беларускай мове. Але і гэта зрусыфікаваная беларуская мова русыфікавалася далей па загадзе з Масквы. Вучоныя і пісьменьнікі мелі ўказаньне браць словы з расейскай мовы, для якіх не было адпаведніка ў сваёй мове. З РСФСР прывозілася мноства кнігаў, газэт і часапісаў на расейскай мове, уключаючы школьныя падручнікі. Па гарадох БССР людзі асьцярагаліся гутарыць пабеларуску, каб не стаць падазронымі ў «буржуазным нацыяналізме».

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Вторая жена мужа

Караева Алсу
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Вторая жена мужа

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Меч Предназначения

Сапковский Анджей
2. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.35
рейтинг книги
Меч Предназначения

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Искатель 2

Шиленко Сергей
2. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 2