Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Евангелле ад Мамы

Барадулін Рыгор

Шрифт:

Хачу сустрэцца

Урэшце ўсё сатрэцца, Патухне медзяком. На схіле год сустрэцца З забытым юнаком, З чубатым і насатым, Няўклюдным, вінаватым — Хачу сустрэцца ціха, Сам-насам памаўчаць, Адыдуць гнеў і ліха. А ўсё наноў пачаць. Захочацца сустрэчы. І палец качарга Загне ў гарачай печы, І выць па-чалавечы Пачне туга. Хачу на быстрай рэчцы З самім сабой сустрэцца, Зноў сынам называцца, Рунець, красаваць, налівацца…

* * * Чыстыя ад гаманы й маны

Чыстыя
ад гаманы й маны,
Дзе толькі не палуналі Словы ўсявышнія? Пахнуць яны Снамі ды палынамі.
Вешчыя сны Адасніліся нам, Зніклі калыскі чаўнамі. І засталося цяпер палынам Раскашавацца над намі.

Інструкцыя

А ўсмешка б’е нуду, Як пуга пастухова. Расчэсваць бараду Звыкаю паступова. Лагодна час брыдзе, Ўцякаюць прэч абразы. Здаецца, ў барадзе Растуць на ўсё адказы. І сцені на сцяне Праходзяць чарадою. Пытанне: «Быць ці не?» Таксама з барадою. Нашто шукаць брады, Як рэчка перасохла. Наяўнасць барады Змушае філасофстваваць. Ні пад чыю дуду Не след збіваць падковы. Расчэсваць бараду — Занятак разумовы. Каб ашукаць бяду І заставацца з краю, Расчэсваць бараду Усім рашуча раю!

Рыпі!

Пяро! Паперу леш, Чарніла цэбар выпі. Рыпі, бо ў рыпе лепш Зайсціся, чым ва ўсхліпе. Рып змоўніцкіх дзвярын І крокаў рып на снезе. І рып — Аж да жмурын! — На маладым начлезе. Хапала й чарнаты. Страх рупіўся ўтрупела. Ды ні на кога ты Употай не рыпела!

* * * Дыхнула блізкасцю з пакоя…

Дыхнула блізкасцю з пакоя. І ты канкрэтная… І мне Так захацелася спакою, Каб там з табой, З адной табою, Быць у магчымай старане, Дзе можна прачынацца разам, Задуманыя бачыць сны, Дзе сад І плот з патайным лазам, Дзе, непадлеглая абразам, Адчуе радасць смак віны. Але… Пра гэта іншым разам.

Лістападаўскае

Скруціў вятрышча ялінавы млён, Не дамалоўшы парошу ў муку. Залістападзіла. Скалануўся клён: Дрыгатлівы агонь Павесіўся на суку…

Пад вечар

Ступаю па лістах, Што па слюдзе, Так і не ўгледзеўшы, Як дзень паменеў. Паперадзе Мой цень бязгучна йдзе, Напамінаючы Пра царства ценяў…

Вачыма селяніна

Па авечках тужаць ваўначоскі. Весялей па бруку скача воз. Горад рос, як горб, Заплеччу ў вёскі І, нарэшце, вёску перарос. Як спытаць, У згодзе ці ў кляцьбе Вёска пачуваецца ў гарбе?

З якой бяды?

На гараджан, як на штукароў, Глядзяць задуманыя вяскоўцы. Праспект страшнейшы за цёмны роў. Роў пераскочыў І будзь здароў. Сцюдзёна — плечы давер ватоўцы. У склепе — бульба, сала ў хляве, У лесе дровы, вада ў крыніцы. А клёк вядома дзе — ў галаве. У вёсцы Пакуль чалавек жыве, Яму ад клопатаў не адбіцца. А гараджане ўсе штукары, Аруць і сеюць ля тэлеэкрана. Яны,
як тыя дрэвы ў кары,
Незагароджаныя двары Пільнуюць, Распусціўшыся рана.
Штодня — Аж іхніх падэшваў шкада — Цякуць асфальтам, быццам вада З сарванага крана… Там штукары, Дык з якой жа бяды Выпіхваюць дзетак у гарады Задуманыя вяскоўцы старанна?

* * * Я ўсё-ткі з цёмнага застою…

Я ўсё-ткі з цёмнага застою На волю выпускаю гнеў. Мой гнеў ступае пехатою, А некалі ж ляцець умеў. А можа, гэты гнеў і ёсць Ці не найсамае чаканне, Няўцямнае, як сканаванне? І пераходзіць гнеў у злосць…

У адпаведнасці

Разам з восенню Настрой свой Менск мяняе. Дол гарыць Ад лістападавых слядоў. Каштанамі, Як рудымі камянькамі, Адбіваецца каштан ад халадоў.

Усё жыве

Абгароджаны малыя саджанцы Дрэвамі былымі, быццам сценамі, Што з нябыту ўсталі, як нябожчыкі, Каб убачыць: зелянее змена. Жабурынне нерастуе ў сажалцы, У здзіўленні хата водзіць сценамі, Салаўёў заснулых будзяць пошчакі, Воку змроку фарбы хлусяць смела.

Хаценне

Я — Карфаген, разбураны табою, Мне не падняцца ў неба з-пад руін. Глухі палын І прыцемны ўспамін Не разбудзіць Архангельскай трубою. Яшчэ дасюль душа не верыць болю. Вятры, вяртаючыся з пагасцін, З сабою знеслі весніцы вясцін, Дзе радасць разміналася з журбою. Як белы свет, Самотнею адзін, Я — Карфаген, разбураны табою…

* * * У гарадах бялеецца бярэзіна…

У гарадах бялеецца бярэзіна, Як і душа на скразняках жыцця. З-пад Пцічы, З-пад Бярэзіны прывезена Бярэзіна, Сваіх лясоў дзіця. Вятрамі газавітымі мілуецца, Радзей сваіх аднашумлівак сніць, Урбанізуецца, Асімілюецца, Губляючы зялёных думак ніць. Тугу ўзвярэдзіць Гул матораў сцішаны, Абудзіць сонны ток ад забыцця, Як маладыя грудзі парадзішыны, Што раптам Страцілі дзіця…

Над возерам ля Глыбачкі

Сяргею Законнікаву

Настрой як стаў на дыбачкі, Так і звякуе. Над возерам ля Глыбачкі Зязюля кукуе. Лілейнай пупавінаю Перапавіта скруха. Ў імя Айца й Сына і Святога Духа, Кукуй, вяшчуха. Гукні на ўсё наўколішча Навіну такую, Пад гэтым небам колькі йшчэ Я пракукую? Мне, куфру ўжо бязвекаму, Не ў страхі страта. Хоць некаму, хоць некаму Наабяцай багата. Ніхто й хвіліны — Веру я — Мне не пазычыць. Табе ж ці лёгка, Шэрая, Паабяцаць, пазычыць?

Спёка-92

Аблокі, дзе ваш лёд высокі? Сухмень, Пакінь свае пракуды! Нікому не ўцячы ад спёкі, Нібы ад старасці, Нікуды. Злятае яблык вялабока. Зямля пытае: — Я сырая? Здаецца, Толькі слова спёка Усё засмягла паўтарае. Свет выгарыць, згарыць, Здаецца, Цень у палон святла Здаецца.
Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Николай I Освободитель. Книга 2

Савинков Андрей Николаевич
2. Николай I
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 2

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX