Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

Маці сказала:

— Я хацела б лепш жыць у доміку. Як толькі ў нас будзе на што, адразу купім домік.

Бацька сказаў Элу:

— Скончым снедаць, возьмем грузавік і паедзем шукаць працы — ты, я і дзядзька Джон.

— Ага, — сказаў Эл. — Вось каб устроіцца дзе-небудзь у гаражы, калі б знайшлося свабоднае месца. Нічога мне больш не трэба. І каб дастаць яшчэ стары ўцэнены «фордзік». Афарбую ў жоўты колер і буду сабе раз'язджаць прыпяваючы. Бачыў тут прыгожанькую дзяўчынку. Перамаргнуўся з ёю. Прыгожанькая, як чорт ведае што.

Бацька строга сказаў:

— Спярша

ты на працу ўладкуйся, а потым ужо катом хадзі.

Дзядзька Джон выйшаў з туалета і паволі падыбаў да палаткі. Маці зірнула на яго і нахмурылася.

— Ты ж не памыўся… — пачала яна і раптам убачыла, што ён зусім хворы, слабы, сумны. — Ідзі пад брызент, паляжы там, — сказала яна. — Ты нездаровы.

Дзядзька Джон пакруціў галавой:

— Не. Я саграшыў, і гэта мне кара. — Ён паныла прысеў каля скрыні, наліў сабе кавы ў кубак.

Маці зняла з патэльні апошнія аладкі і, нібы мімаходзь, сказала:

— Прыходзіў адміністратар лагера, пасядзеў трохі, выпіў кавы кубак.

Бацька паволі падняў на яе вочы:

— Прыходзіў? А што было яму трэба?

— Проста так, час прабавіць, — манерна адказала маці. — Прысеў, выпіў кавы. Сказаў, добрую каву нячаста даводзіцца яму піць, а ў нашай вельмі смачны пах.

— Што ён хацеў? — дапытваўся бацька.

— А нічога не хацеў. Прыйшоў глянуць, як мы тут.

— Нешта не верыцца, — буркнуў бацька. — Напэўна, выведвае, вынюхвае ўсё навокал.

— Ды не! — засердавала маці. — Я адразу разбяру, хто чаго прыходзіць, мяне вучыць не трэба.

Бацька выплюхнуў на зямлю кававую гушчу з кубка.

— Ты пакінь гэту прывычку, — выгаварыла яму маці. — Глянь, якая тут чысціня.

— Тут яшчэ такую чысціню навядуць, што і жыцця не будзе, — прабурчаў бацька, зачэплены за жывое. — Ну канчай, Эл. Паедзем шукаць працу.

Эл выцер рот далонню.

— Я гатовы, — сказаў ён.

Бацька павярнуўся да дзядзькі Джона:

— Ты з намі едзеш?

— Еду.

— Табе ж нездаровіцца.

— Нездаровіцца, але я паеду.

Эл залез у кабіну.

— Трэба недзе гаручага дастаць, — сказаў ён і завёў матор. Бацька і дзядзька Джон селі побач з ім, і грузавік пакаціўся па шырокім праходзе між палатак.

Маці правяла іх позіркам, потым узяла вядро і пайшла з ім да балеяў пад паветкай санітарнага блока. Там яна наліла ў вядро гарачай вады і панесла да палаткі. І калі Ружа Сарона вярнулася з туалета, маці ўжо мыла посуд у вядры.

— Вунь тваё снеданне, на талерцы, — сказала маці і пільна паглядзела на дачку. Валасы ў Ружы Сарона былі мокрыя і гладка прычасаныя, твар чысты, ружовы. На ёй была сіняя сукенка ў маленькія белыя кветкі. На нагах — лодачкі, купленыя яшчэ да вяселля. Ад матчынага позірку яна пачырванела.

— Ты, я бачу, прыняла душ, — сказала маці.

Ружа Сарона хрыплавата загаварыла:

— Я стаю там, раптам прыходзіць жанчына і пачынае мыцца. Ведаеш, як гэта робіцца? Заходзіш у такую загарадку, ну як стойла ў хляве, паварочваеш ручкі, і на цябе вада льецца — гарачая і халодная, якая хочаш. І я памылася!

— Я таксама зараз пайду, — ажывілася маці. — Толькі вось прыбяру тут. Ты мне пакажаш як.

— Я кожны дзень буду мыцца, —

не змаўкала Ружа Сарона. — А жанчына гэтая… яна паглядзела на мяне, убачыла мой жывот… і ведаеш, што сказала? Сказала, што сюды кожны тыдзень медыцынская сястра прыходзіць. І што мне абавязкова трэба да яе схадзіць, і яна раскажа мне, што рабіць, каб дзіця было здаровае. Усе жанчыны, кажа, ходзяць да яе. І я таксама пайду. — Яна проста захліпалася ад узрушэння. — І ведаеш яшчэ што? На мінулым тыдні тут адна нарадзіла, і ўвесь лагер урачыста адзначаў гэта, нанеслі дзіцяці бялізны і розных падарункаў… нават калыску… такую плеценую. Не зусім новую, але яе пафарбавалі ў ружовы колер, і яна стала як новенькая. І далі маленькаму імя, торт спяклі. О госпадзі! — Уздыхнуўшы на поўныя лёгкія, яна змоўкла.

Маці сказала:

— Хвала богу, нарэшце мы зажылі сярод сваіх людзей. Зараз пайду прыму душ.

— О, там цудоўна, — сказала Ружа Сарона.

Маці выцірала алавяныя талеркі, ставіла іх адна на адну і гаварыла:

— Мы Джоўды. Нікому ў вочы не зазіраем. Дзед нашага дзеда змагаўся ў рэвалюцыю. Мы былі фермеры, пакуль не запазычыліся банку. І тыя… тыя людзі… яны нядобрае рабілі з намі. Кожны раз, як хто з іх прыходзіў, мне здавалася, быццам плёткай мяне б'юць… і нас усіх. А ў Нідлсе той палісмен?.. Ён нібы што зрабіў са мною, я азлобілася. Мяне самую сорам узяў. А цяпер мне няма чаго саромецца. Народ гэты — наш народ… наш. А адміністратар… прыйшоў, пасядзеў, выпіў кавы… і ўвесь час кажа: «Місіс Джоўд тое, місіс Джоўд гэтае» і «Як вашы справы, місіс Джоўд?» — Маці змоўкла і ўздыхнула. — Я сябе зноў чалавекам адчула. — Яна паставіла на горку талерак апошнюю, пайшла пад брызент і там, пакапаўшыся ў скрыні, дастала з яе свае туфлі і чыстую сукенку. Потым знайшла ў той жа скрыні папяровы пакецік з завушніцамі. Выйшаўшы з-пад брызенту, яна сказала Ружы Сарона: — Як прыйдуць жанчыны, скажы, я хутка вярнуся, — і знікла за вуглом санітарнага блока.

Ружа Сарона цяжка апусцілася на скрыню і глянула на свае вясельныя туфлі — лакіраваныя лодачкі з чорнымі банцікамі з матэрыі. Яна працерла наскі лодачак пальцам і выцерла яго аб спод падола. Нагінаючыся, яна адчула свой жывот, а калі выпрасталася, памацала яго і слаба ўсміхнулася.

Па дарозе да пральні ішла высокая поўная жанчына са скрынкай з-пад яблыкаў — у ёй ляжала нямытая бялізна. Твар у жанчыны быў цёмны ад моцнага загару, вочы чорныя, пільныя, дапытлівыя. Паверх паласатай баваўнянай сукенкі на ёй быў прасторны фартух з мешкавіны, на нагах мужчынскія паўчаравікі са скуры двух колераў. Яна прыкмеціла, як Ружа Сарона пагладзіла сабе жывот, убачыла слабую ўсмешку на яе вуснах.

— Ну! — крыкнула жанчына і весела засмяялася. — Хто, ты думаеш, будзе?

Ружа Сарона зачырванелася і апусціла вочы долу, потым глянула на жанчыну спадылба і злавіла на сабе позірк яе бліскучых чорных вочак.

— Не ведаю, — прамармытала Ружа Сарона.

Жанчына шлёпнула скрынку на зямлю.

— Жывая пухліна, — засмяялася яна, заквактала, як квактуха. — Каго б ты лепш хацела? — дапытвалася яна.

— Сама не ведаю… можа, хлопчыка… Ага, хлопчыка.

— Вы нядаўна прыехалі, га?

Поделиться:
Популярные книги

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Час Презрения

Сапковский Анджей
4. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Час Презрения

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Запределье

Михайлов Дем Алексеевич
6. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.06
рейтинг книги
Запределье

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Пятьдесят оттенков серого

Джеймс Эрика Леонард
1. Пятьдесят оттенков
Проза:
современная проза
8.28
рейтинг книги
Пятьдесят оттенков серого

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4