Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

— Гэта ты, Том?

— Я.

— Ш-ш!.. — прашаптала яна. — Усе спяць. Вельмі знясілелі.

— Табе таксама не шкодзіла б паспаць.

— Я цябе чакала. Усё добра?

— Парадак, — адказаў Том. — Але нічога расказваць не буду. Раніцай сама пра ўсё даведаешся. Табе тут падабаецца?

Маці зноў прашаптала:

— Кажуць, у іх тут гарачая вада ёсць.

— Ага, ёсць. А цяпер спаць кладзіся. Я ўжо не прыпомню, калі ты апошні раз спала.

Але маці дапытвалася:

— А што ты такое не хочаш мне расказаць?

— Ды нічога. Ідзі спаць.

І тут яна сказала тонам капрызнай дзяўчынкі:

— А як я засну, калі ўвесь час

толькі і думаць буду, чаму ён расказваць не хоча.

— А ты не думай, — сказаў Том. — Раніцай, як устанеш, надзень свежую сукенку і… тады сама пра ўсё даведаешся.

— Не, я з такімі думкамі заснуць не змагу.

— А трэба. — Том весела хмыкнуў. — Трэба паспаць.

— Добрай ночы, — ціха прамовіла маці, прыгнулася і юркнула ў цемру пад брызент.

Том залез цераз задні борт на машыну. Ён лёг дагары на драўляную платформу і, падклаўшы сплеценыя рукі пад галаву, прыціснуў локці да вушэй. Ноч рабілася халаднейшай. Том зашпіліў пінжак на грудзях і зноў закінуў рукі за галаву. Над ім ззялі яркія, колкія зоркі.

Том прачнуўся яшчэ зацемна. Яго пабудзіла нягучнае бразганне. Ён прыслухаўся і зноў пачуў ціхі ляск жалеза аб жалеза. Ён расправіў зацёклыя рукі і ногі і зябка пакурчыўся. Лагер яшчэ спаў. Том прыўзняўся і стаў глядзець цераз борт грузавіка. Горы на ўсходзе былі сінявата-чорныя, але за імі, на вачах у яго, занялося кволае святло, кранула абрысы гор бледнай чырванню і, расцякаючыся па небе, рабілася ўсё халаднейшым, шарэла і меркла, пакуль зусім не злілося з непрагляднай ноччу над заходнім гарызонтам. А ўнізе, у даліне, зямлю завалакло лілаватае перадсвітальнае сутонне. Зноў нешта бразнула. Том правёў позіркам уздоўж шэрагу палатак, крыху святлейшых за шэрань зямлі. Каля адной з іх бліснуў чырванавата-жоўты агеньчык, які прабіваўся праз шчыліны прапаленай бляшанай печкі. Над куртатай трубой віўся шэры дымок.

Том пералез цераз борт і саскочыў на зямлю. Не спяшаючыся, ён пайшоў да печкі. Каля яе ўбачыў маладзенькую жанчыну, убачыў, што на сагнутай у локці руцэ яна трымае грудное дзіця і што яно ссе, схаваўшы галаву пад кофтачку маці. Маладзіца хадзіла каля печкі, падпраўляла сушняк у топцы, перастаўляла канфоркі, каб была лепшай цяга, адчыняла засланку; а дзіця не пераставала смактаць, і маладая маці спрытна перакідвала яго з рукі на руку. Дзіця не замінала ёй завіхацца каля печкі, не парушала лёгкасці і зграбнасці яе рухаў. А чырванавата-жоўтыя язычкі полымя выбіваліся са шчылін у печцы і кідалі трапяткія блікі на палатку.

Том падышоў бліжэй. У нос ударыў прыемны пах смажанай свіной грудзінкі і гарачага хлеба. На ўсходзе хутка святлела. Том падышоў да самай печкі і выцягнуў над ёю рукі. Маладзіца паглядзела на яго, кіўнула яму галавой, і дзве яе касы тузануліся ў бакі.

— Добрай раніцы, — павіталася яна і перавярнула скрылік грудзінкі на патэльні.

Полка ў палаткі задралася, і з яе выйшаў малады мужчына, а за ім старэйшы за яго гадамі чалавек. Абодва былі ў сініх, новых з выгляду рабочых баваўняных штанах і ў такіх самых куртках са шчыльнай набіўкай, на якіх блішчалі медныя гузікі. Абодва мужчыны былі вельмі падобныя адзін да аднаго — рысы твару рэзкія, вострыя. У малодшага падбародак зарос цёмнай шчэццю, а ў старэйшага — сівой. Галовы ў іх былі мокрыя, з валасоў сцякала вада, збіраючыся кроплямі на шорсткіх бародах. Шчокі вільготна паблісквалі. Яны сталі поплеч і моўчкі пазіралі, як святлее неба на ўсходзе. Потым адначасова пазяхнулі і перавялі позірк на светлыя краі ўзгоркаў.

І тут яны заўважылі Тома.

— Добрага ранку, — прамовіў старэйшы, і на яго твары не адбівалася ні прыязнасці, ні варожасці.

— Добрай раніцы, — адказаў Том.

Малодшы таксама павітаўся:

— Добрага ранку.

Кроплі вады на іх тварах высыхалі. Абодва падышлі бліжэй і сталі грэць над плітою рукі.

Маладая жанчына не пераставала ўвіхацца каля печкі. Толькі на хвілінку яна пасадзіла дзіця і завязала косы шнурком на патыліцы, і цяпер яны матляліся ў яе за спінай. Яна паставіла на вялікую скрыню алавяныя кубкі і талеркі і каля іх паклала нажы і відэльцы, вылавіла з густога сала скрылікі свініны і паклала на алавянае блюда, дзе яны, крыху яшчэ пасквірчэўшы і пашыпеўшы, ператварыліся ў хрумсткія скваркі. Потым яна адчыніла дзверцы духоўкі і выняла з яе бляху з вялікімі пышнымі праснакамі.

Калі ад бляхі пацягнула пахам гарачых праснакоў, мужчыны глыбока ўдыхнулі носам паветра. Малодшы ціха ўсклікнуў:

— А божачкі!

Старэйшы мужчына павярнуўся да Тома:

— Ты снедаў?

— Яшчэ не. Мае вунь там. Не падняліся яшчэ. Адсыпаюцца.

— Дык садзіся з намі. У нас, дзякуй богу, яды хапае.

— Ну дзякуй, — адказаў Том. — Такі смачны дух, што цяжка адмовіцца.

— А што, хіба няпраўда? — сказаў малодшы мужчына. — Ты калі-небудзь чуў пах прыямнейшы? — Абодва падышлі да скрыні і прыселі адзін супраць аднаго на кукішкі.

— Працуеш тут? — пацікавіўся малодшы.

— Толькі збіраюся, — адказаў Том. — Мы сёння пад ноч толькі прыехалі. Я яшчэ не паспеў агледзецца.

— А мы дванаццаты ўжо дзень працуем.

Ад печкі пачуўся голас жанчыны:

— Нават новую адзежу ўжо купілі. — Мужчыны глянулі на свае каляныя курткі і крыху збянтэжана ўсміхнуліся. Жанчына паставіла на скрыню талерку са смажанінай, пышныя, румяныя праснакі, міску з растопленым салам, кацялок з кавай і таксама прысела на кукішкі каля скрыні.

Абодва мужчыны напоўнілі свае талеркі, палілі праснакі гарачым салам і пасаладзілі каву.

Старэйшы напхаў поўны рот праснака, жаваў, жаваў, сёрбаў каву і глытаў.

— Божа мой, якая смаката! — сказаў ён і зноў напхаў рот.

Малодшы сказаў:

— Мы дванаццаты ўжо дзень добра ядзім. Ні разу не было так, каб не пад'елі — і снеданне, і абед, і вячэра. Працуем, атрымліваем грошы і добра харчуемся. — Ён зноў, ледзь не як ашалелы, накінуўся на ежу, наклаўшы сабе поўную талерку. Потым абодва мужчыны выпілі пякучай кавы, выплюхнулі гушчу на зямлю і зноў налілі ў кубкі.

— Ну, час ісці, — сказаў старэйшы.

Малады павярнуўся да Тома:

— Слухай, мы тут трубы пракладаем недалёка. Хочаш, пойдзем з намі, можа, і цябе гаспадар возьме.

Том сказаў:

— О, вельмі вам удзячны. І за снеданне дзякуй вялікі.

— Калі ласка, — сказаў старэйшы. — Мы паспрабуем табе памагчы ўладзіцца на працу, калі хочаш.

— Вы проста наскрозь мяне бачыце — вядома, хачу, — адказаў Том. — Толькі пачакайце хвілінку. Я сваіх папярэджу. — Ён паспешліва пайшоў да сваёй палаткі, нагнуўся і зазірнуў пад брызент. У прыцемку ўбачыў няясныя постаці на матрацах. Пад адной коўдрай нехта раптам заварушыўся. З-пад яе, выкручваючыся, як змяя, выбралася Руці, валасы падалі ёй на вочы, сукенка была памятая, уся скручаная. Дзяўчынка асцярожна выпаўзла на жываце з палаткі і стала на ногі. Шэрыя вочы яе са сну глядзелі спакойна і ясна, без гарэзлівасці. Том адышоў ад палаткі, кіўком галавы паманіў яе за сабой, вочы іх стрэліся.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Рэйн Мона
2. Дом для дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Божья коровка 2

Дроздов Анатолий Федорович
2. Божья коровка
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Божья коровка 2

Феномен

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Феномен

Идеальный мир для Лекаря 24

Сапфир Олег
24. Лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 24

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Мой личный враг

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.07
рейтинг книги
Мой личный враг

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Облачный полк

Эдуард Веркин
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Облачный полк

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7