Крыніцы
Шрифт:
Даволі-такі складаную справу гэтую Бародка вырашыў, на здзіўлепне i радасць Лемяшэвіча, хутка i проста: тут жа падказаў Валатовічу, адкуль можна ўзяць гэтыя сродкі. Старшыня райвыканкома не пярэчыў, але ўсумніўся — ці можна так зрабіць? Сакратар райкома ўзяў адказнасць на сябе.
— Жывая справа, Павел Іванавіч, патрабуе не фармальнага, а жывога i аператыўнага кіраўніцтва. — І ён павярнуўся да Лемяшэвіча. — Вось так. Грошы мы вам дамо… Дамо… Рабіце школу ўзорнай… Хутка пераходзім да ўсеагульнага сярэдняга навучання… Але, — ён зноў налёг грудзьмі на стол, наблізіўшыся да Лемяшэвіча, які
«Няпраўда! — хацелася крыкнуць Лемяшэвічу. — Ніхто не поўз, i ніхто зараз не смяецца — усё гэта выдумка».
Але ж была доля праўды. І дагэтуль у душы Лемяшэвіча застаўся вельмі непрыемны, брыдкі асадак, а таму ён не мог рашуча запратэставаць супраць слоў сакратара. Першую хвіліну ён сядзеў ашаломлены. Ён адчуў сябе хлапчуком, вучнем перад суровым настаўнікам, а для яго крыху самалюбівага i незалежнага характару гэта было самае абразлівае i балючае адчуванне.
«Хто ж гэта мог данесці? Няўжо Наталля Пятроўна? Не можа быць!.. Прыходчанка… — i ў душы яго пачала расці злосць. — На сябе паглядзіце! Што пра вас гавораць!»
Валатовіч сядзеў моўчкі, апусціўшы вочы.
— …Званне настаўніка — святое званне… І калі запляміць яго, скампраметаваць — не будзе вам павагі ні ад вучняў, ні ад бацькоў. А ваш абавязак — выхоўваць у падрастаючага пакалення новую, камуністычную мараль… У дадатак вы — дырэктар, камуніст, прадстаўнік партыі… Вы павінны выхоўваць не толькі вучняў…— Бародка ўмеў сказаць. Нават самыя збітыя, газетныя выразы з яго вуснаў гучалі са сваёй першароднай сілай — пранікнёна, свежа i моцна, словы білі, як камяні.
Але Лемяшэвіч ужо не слухаў, бо злосць запоўніла ўсю яго гордую істоту. Ідучы сюды, ён меў намер пагутарыць з Бародкам наконт кватэры Прыходчанкі. Пагутарыць ветліва, папрасіць, каб ён зрабіў уплыў на яе. Ён ведаў, што Бародка, напэўйа, пакрыўдзіцца, зазлуе… Ну, i няхай!.. На гэта дырэктар i разлічваў. Пазлуе, але пасля мусіць задумацца над сваімі паводзінамі, а. гэта ўжо — немалы вынік.
Але цяпер, калі ўеё павярнулася так нечакана, калі ўзвялі паклёп на яго, Лемяшэвіч, запальчывы па характеру, не мог гаварыць ветліва, стрымана. Ён загаварыў таксама, як абвінаваўца:
— Вы кажаце праўду: званне настаўніка — высокае званне. Але яшчэ больш высокае званне партыйнага работніка… сакратара райкома. І я мушу сказаць вам: не аднаго мяне, a ўвесь наш калектыў абураюць вашы начныя візіты да Прыходчанкі. Вось гэта сапраўды повад для жартаў i кпін усіх Крыніц!..
Бародка павольна прыўзняўся і, абапіраючыся на стол, скамячыў пачак папярос; твар яго зноў як бы асунуўся ўніз, абвіслі шчокі. Лемяшэвіч таксама ўстаў.
Нейкі момант яны стаялі, раздзеленыя сталом, i з непрыязню i злосцю глядзелі адзін аднаму ў вочы: Бародка зверху (ён быў значна вышэйшы), Лемяшэвіч —
— Гэта не ваша справа. Не суйце нос куды не трэба. — Бародка не вытрымаў позірку, апусціў вочы i вялікім намаганнем стрымаў сябе, каб не закрычаць, не выгнаць вон гэтага блазнюка, які адважыўся так гаваоыць з ім.
— Я — камуніст i дырэктар школы, — знешне спакойна адказаў Лемяшэвіч, i гэтая спакойнасць яго абяззброіла сакратара, які звычайна ўмеў знайсці выхад з любога, самага цяжкага, становішча. Але тут… Каб яны былі адзін на адзін, каб не блішчалі з-пад акуляраў насмешлівыя вочы Валатовіча ці хаця б не было перад гэтым такой размовы з ім.
«Перш за ўсё спакой перад гэтым «крытыкам», каб ён не падумаў, што я спалохаўся». — Арцём Захаравіч сеў i ўзяў трубку тэлефона. Папрасіў, каб выклікалі абком, даючы гэтым зразумець, што размова скончана, нічога іншага ў такім стане ён прыдумаць не мог.
Лемяшэвіч спыніўся на двары ўзрушаны, з гарачым тварам, але з пачуццём задаволенасці. Яго спыніла адчуванне, што ён нешта згубіў ці забыў. Ён памацаў у кішэні партбілет… Усё на месцы, а адчуванне не знікла. І раптам ён засмяяўся: з ганка райкома сыходзіў Валатовіч з яго саламяным капелюшом у руках.
— Што ж вы «галаву» забылі? — пажартаваў Валатовіч.
Аддаючы капялюш, ён ласкава сціснуў Лемяшэвічу кісць рукі. Міхась Кірылавіч зразумеў: старшыня райвыканкома ўхваляе яго ўчынак.
— Хадзем, будзем думаць, як аформіць вам грошы, — сказаў Валатовіч.
Бародка даў волю сваім пачуццям пасля таго, як з кабінета, не спяшаючыся, з заклапочаным выглядам выйшаў Валатовіч. Ён падхапіўся, як толькі ссутуленая спіна старшыні знікла за дзвярамі, шпарка закрочыў па прасторным пакоі. Ірвануў каўнер кашулі.
— Блазнюкі!.. Крытыкі саплівыя! — злосва шаптаў ён, мабыць, забыўшыся, што адзін з гэтых «блазнюкоў» гадоў на дзесяць старэйшы за яго. — Змовіліся? Месца хочацца заняць, таварыш Валатовіч? Не з вашым спрытам! Не з вашым талентам! Толькі дзякуючы мне ты трымаўся на месцы, стары мяшок! Я працаваў i за сябе i за цябе! Я цягнуў раён! Наватар знайшоўся! Кіраўнікі!.. «Не так кіравалі»? Вырашыў сыграць на перабудове? Перабудуемся без цябе!
Крыху супакоіўшыся, ён спыніўся каля стала, каб закурыць, але ўсе папиросы былі скамечаны, i ад гэтага зноў выбухнула злосць. Ён махнуў кулаком з заціснутымі ў ім папяросамі.
— Ды я захачу — след ваш прастыне ў маім раёне! — І зусім скамечаны пачак паляцеў у куток. А наогул — напляваць мне на вас!
Ён быў упэўнены ў сваей сіле, у сваім аўтарытэце перад масамі i перад вышэйшымі кіруючымі органам!. Ён ведаў: яго цэняць у абкоме — вопытны, настойлівы, аператыўны работнік. A загадчыкі аддзелаў абкома і аблвыканкома нават крыху баяліся яго. «Бародка? З ім лепш не звязвайся, а то ён цябе на чарговай канферэнцыі так разнясе, што млосна стане».
I ён «разносіў» каго трэба, нават часам дабіраўся да сакратароў абкома (толькі не да паршага, безумоўна), да міністраў, i за ім усталявалася слава прынцыповага чалавека. Сакратары райкома, нездаволеныя кім-небудзь з абласных работнікаў, звычайна прасілі Бародку: «Арцём Захаравіч, аднаму табе па сіле зваліць гэтага дуба. Рубані!»