Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Марына мой стары сябар, цудоўны таварыш, партызанка. A ўсё іншае бабскія плёткі, балбатня. Хто адбярэ ў мяне права заехаць да сябра?

— Сярод ночы? — з нядобрай іроніяй спытаў Лемяшэвіч.

Бародка злосна зірнуў на яго, але сказаў спакойна, інтымна:

— Добра. Будзем шчырымі. Я кахаю гэтую жанчыну. Хто забароніць мне кахаць?

Малашанка па-сяброўску пагразіў яму пальцам:

— Арцём! Не захапляйся!

— А ваша сям'я, дзеці? — спытаў Лемяшэвіч.

— Вы — малады ідэаліст, Лемяшэвіч. Калі вы ажэніцеся i пажывеце, колькі я…

— Ну, ведаеш, гады не апраўдваюць разбэшчанасці,— ужо сур'ёзна i

нават злосна перапыніў яго Малашанка. — Я бачу, табе ке мінуць бюро.

— Што вы мне — бюро, бюро! — у сваю чаргу ўзлаваўся Бародка, бляднеючы. — Я хачу пагутарыць як мужчына з мужчынам. Маю права я кахаць?

Лемяшэвічу непрыемна была гэтая размова, ён хацеў хутчэй скончыць яе, але не мог ужо: калі даходзіла да спрэчкі па любому пытаншо, ён ніколі не мог змаўчаць, застацца ўбаку, а тым больш цяпер, калі ўсё гэта так закрапала яго.

— А хто не мае права кахаць! — горача сказаў ён. — Кахайце, кал! ласка. Але давайце пагаворым не як мужчыны, а як педагогі. Я малады педагог, вы — старэйшы…

— Я? — спытаў Бародка.

— Вы… Чаму вам не хочацца лічыць сябе педагогам? Вам партыя даверыла выхаванне…

— Паўсотні тысяч людзей, — падказаў Малашанка, паварочваючы замест Бародкі рыбу, якая пачала падгараць.

— Але… i вы старэйшы сярод нас… Вы — кіраўнік, прадстаўляеце партыю, стаіце на варце яе вышэйшых маральных прынцыпаў. На вас глядзяць, у вас пераймаюць, асабліва моладзь… Вы заўважце, якімі вачамі глядзіць на вас юнак гэты, Касцянок… Магчыма, вы яго ідэал… І я не ведаю… Магчыма, ён не разумее… Не ведаць ён не можа… Магчыма, не звяртае ўвагі… Ці, магчыма, i гэты ваш учынак яму здаецца геройствам, станоўчай якасцю моцнага чалавека. Уявіце апошняе. Не, вы ўявіце! — настойліва патрабаваў Лемяшэвіч, становячыся супроць Бародкі.— Я не кажу пра ўсё іншае: пра вашых уласных дзяцей, пра вашу сям'ю… Як яны?.. Што скажа ваш Коля?

Напамінак пра дзяцей выклікаў у Бародкі тое ж пачуццё, якое ён адчуў, калі ўбачыў, што Ніна пра ўсё ведае — сорам, няёмкасць, разгубленасць. Ён схаваўся за дым, закашляўся i праз кашаль, махаючы рукой, прымірэнча сказаў:

— Ну, вы… мараліст!

Потым раптам сурова i ўладна загадаў:

— Хопіць!

— Не, не хопіць! — гэтак жа сурова запярэчыў Малашанка. — Не хапае мужнасці выслухаць праўду? А ты выслухай! Выслухай!..

— Пётр Андрэевіч, — умольна папрасіў Бародка, кіўнуўшы ўбок: да агню падыходзіў шафёр.

Арцём Захаравіч гукнуў дзяцей абедаць i ў час абеду быў па-ранейшаму вясёлы, гаманкі, жартаўлівы. Лемяшэвіч з непакоем назіраў з якой зачараванасцю лавіў Алёша кожнае слова сакратара.

13

Раніца першага верасня выдалася хмурная i халодная: уначы ішоў дождж. Аднак гэта не псавала агульнага радаснага, святочнага настрою. Як заўсёды ў гэты дзень, i вучні i настаўнікі з'явіліся задоўга да пачатку заняткаў, i свежаадрамантаваныя гулкія класы i калідоры школы напоўніліся звонкімі дзіцячымі крыкамі, смехам, тупатам ног.

Весела было i ў настаўніцкай. Крышачку ўзрушаныя, узаемна прыв. етлівыя, настаўнікі жартамі сустракалі кожнага свайго калегу. І кожны, мужчына i жанчына, уваходзячы, лічыў сваім абавязкам прывітацца з усімі за руку, хоць дзень назад усе сустракаліся на пасяджэнні педсавета i некаторыя там нават паспрачаліся. Але зараз ніхто

не выказваў нездавальнення раскладам, «форткамі», ніхто не быў яшчэ раздражнёны двойкамі i іншымі няўдачамі. І ўсе яны падабаліся Лемяшэвічу ў гэтай новай для яго, a ў сапраўднаеці ў натуральнай сваёй ролі. Ён з цікавасцю прыглядаўся да кожнага з настаўнікаў, нават да Адама Бушылы, з якім штодзень тройчы сустракаўся за сталом.

Расчырванелая, як бы иечым узрушаная, сядзела на новай канапе, насупраць адчыненага акна, Марына Астапаўна; няспынна смяяліся яе поўныя шчокі: на ix то знікалі, то зноў з'яўляліся прывабныя ямачкі. Апранутая ў новае сіняе плацце з шарсцянай тканіны, яна выглядала прыгожай.

Лемяшэвіч злавіў сябе на тым, што мімаволі любуецца ёй. Ён прымушаў сябе думаць пра яе непрыязна i такую ж непрыязнасць хацеў заўважыць i ў яе адносінах да сябе.

На педсавеце ён нечакана адхіліў Марыну Астапаўну ад кіраўніцтва дзесятым класам, хоць яна кіравала ім у мінулым годзе, i назначыў класным кіраўніком Данілу Платонавіча. Марына Астапаўна не патрабавала тлумачэння, слова не сказала, нібы чакала гэтага. А зараз яна зусім прыветліва глядзела на дырэктара, на Данілу Платонавіча i больш за ўсіх смяялаСя i жартавала. «Актрыса», — думаў Лемяшэвіч, не верачы ў шчырасць яе пачуццяў.

Арэшкін сказаў ёй камплімент:

— А вы ўсё прыгажэеце, Марына Астапаўна!

— А вы лысееце, Віктар Паўлавіч, — адказала яна пад агульны смех.

Завуч, як ніхто, здзівіў Лемяшэвіча сваім выглядам i паводзінамі. Штодзень на працягу месяца Лемяшэвіч бачыў яго ў незвычайным стракатым адзенні: белыя або клятчатыя штаны, курткі з «маланкамі», зялёны або саламяны капялюш, заўсёды кій у руках. І хада нейкая расслабленая, ленаватая. І раптам ён з'явіўся на заняткі ў простым, новым, старанна адпрасаваным гарнітуры, у кепачцы, без кія, рухавы i падцягнуты, як добры афіцэр. Ён адзін быў дзейным: заглядваў у расклад, напамінаў, каму ў які клас ісці, выходзіў у калідор супакойваць вучняў. Вяртаўся i зноў намагаўся сказаць што-небудзь прыемнае жанчынам.

— I ўсё-такі не магу не зазначыць, што ў нашым калектыве найпрыгажэйшыя настаўніцы. Букет! A? — i гладзіў сэрца.

— Дзіва што! У нас жа i дырэктар i завуч халастыя, — знешне сур'ёзна, аднак не без іроніі адказала Вольга Калінаўна, паліваючы кветкі. Увогуле, гэтая дзяўчына, нізкарослая i непрыгожая з твару, паводзіла сябе ў настаўніцкай, як руплівая гаспадыня.

Даніла Платонавіч сядзеў на табурэце, абапёршыся на доўгі стол, што стаяў пасярод пакоя. Ён выпадкова сеў тут, а атрымалася, што нібы гак i трэба, каб етарэйшы настаўнік, ветэран, у гэтыя ўрачыстыя хвіліны сядзеў у цэнтры.

Размаўляючы, жартуючы, настаўнікі, у тым ліку i дырэктар, міма-волі пазіралі на яго: як рэагуе ён, стары i мудры чалавек? Даніла Платонавіч удзельнічаў у размове скупымі заўвагамі, як бы захоўваючы сілы для ўрока. Ён добра разумеў, чаму ўсе такія ўзрушаныя, гаманкія: усе хваляваліся, праўда, адны больш, другія менш, у залежнасці ад стажу работы, ды i сам ён, хоць працуе паўстагоддзя, таксама крыху хваляваўся. А больш за ўсіх, безумоўна, хвалявалася гэтая маладзенькая, зусім яшчэ дзіця, Ядвіга Казіміраўна: ёй праз некалькі хвілін трэба будзе даваць першы ў жыцці самастойны ўрок. І таму яна больш i мацней за ўсіх рагатала, яе смяшыла ўсялякая дробязь, але смех яе быў ненатуральны, дрыготкі, нервовы.

Поделиться:
Популярные книги

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Новый Рал 9

Северный Лис
9. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 9

Убивать чтобы жить 7

Бор Жорж
7. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 7

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Ворон. Осколки нас

Грин Эмилия
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ворон. Осколки нас

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

Путь молодого бога

Рус Дмитрий
8. Играть, чтобы жить
Фантастика:
фэнтези
7.70
рейтинг книги
Путь молодого бога

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Развод с миллиардером

Вильде Арина
1. Золушка и миллиардер
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод с миллиардером

Счастье быть нужным

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Счастье быть нужным

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V