Крыніцы
Шрифт:
Бушыла, які адносіўся да спінінга гэтак жа скептычна, як i да вуды, жартаваў:
— А я гляджу, што гэта мой швагер з механікі на сталярскую справу пераключыўся. Ледзь хату не спаліў, варачы клей. Ну, цяпер мне не жыццё, a масленіца: толькі ўпраўляйся есці вашу рыбу. Вы яшчэ Сяргея прыцягніце да гэтай мірнай справы, а то яго, акрамя трактароў i Марозавай, нічога больш не цікавіць.
Сяргей чырванеў, як дзяўчына, i вінавата ўсміхаўся, як бы просячы прабачэння, што ён вось такі няздатны.
Маці ўздыхала: ёй было шкада старэйшага сына, яна ўжо нават сама спрабавала гаварыць з Наташай на гэтую тэму. Але Сяргей даведаўся i страшэнна
— Пакінь малоць, Адам. Каб ты на што іншае быў спрытны такі, як на язык.
— А я на ўсё спрытны!
Аляксей сам прапанаваў Міхасю Кірылавічу з'ездзіць у нядзелю на Дняпро ca спінінгам. Ён папрасіў у Сяргея эмтээсаўскі матацыкл, сам падрыхтаваў усё неабходнае для таго, каб дзень прабыць на лузе: кацялок, лыжкі, хлеб, сала, цыбулю, соль. Лемяшэвіч завёў будзільнік, каб не праспаць. Але раней, чым зазваніў будзільнік, яго разбудзіў стук у акно — стукаў Аляксей, пад'ехаўшы да школы на матацыкле.
Выехалі — ледзь начало днець. Над лугам i ў нізінах стаяў малочны туман, i ў твар шыбала прыемным вільготным халадком. А на ўзгорках у полі сустрэчны паток паветра быў сухі i цёплы, проста не верылася, што пачынаўся прадапошні летні дзень. Але калі развіднела i позірку адкрыліся прасторы, што імчаліся насустрач матацыклу, паказалася восень — палі ляжалі голыя, шэрыя i смутныя. Толькі дзе-нідзе зелянела ранняя рунь. Маладыя прыдарожныя прысады прыветліва кланяліся запыленымі, усё яшчэ зялёнымі кронамі. Але i пры хуткай яздзе на бярозках i таполях мільгалі залатыя плямкі — жоўтыя лісты; лісце ляжала на дарозе, узлятала i кружылася ў пыльнай завірусе, што віхрылася за матацыклам. Нягледзячы на добры ранішні настрой, Лемяшэвіча апанаваў неасэнсаваны смутак. Пачуццё такое з'яўлялася не раз у пачатку восені. У гэтым годзе яно з'явілася ўпершыню і, здаедца, раней, чым звычайна: у горадзе прыкметы восені заўважаліся пазней. Аляксей ехаў з такой шалёнай хуткасцю, што ў Лемяшэвіча, які не вельмі ёмка сядзеў ззаду, трымаючыся толькі адной рукой, займала дух.
Не хацелася прасіць Аляксея, каб сцішыў ход: юнак можа падумаць, што дырэктар — баязлівец! Але ўрэшце Лемяшэвіч не вытрымаў i жартаўліва папрасіў:
— Аляксей Сцяпанавіч, цішэй, калі ласка, а то пагубляю прыладдзе.
Той крыху збавіў газ, аднак ненадоўга, праз хвіліну зноў толькі мільгалі прысады ды тэлефонныя слупы.
Але раптам ён затармазіў. На краі вялікай гоні пераспелага аўса, недалёка ад дарогі, нерухома стаяў камбайн, збоку ад яго курэў дымок патухшага цяпельца i віднелася чорная постаць соннага вартаўніка. Аляксей праехаў паўз камбайн на самай меншай скорасці, быццам аддаваў чэсць агрэгату. Мінуўшы камбайн, ён уздыхнуў i, злосна націснуўшы на педаль — ажно зароў матор, прамовіў:
— Эх, работнічкі! — І ў гэтым адным слове прагучалі асуджэнне i знявага да людзей, якія так зацягнулі ўборку, што авёс ажно счарнеў, i адначасова пачуўся затоены смутак ад таго, што ён не можа спыніцца, не можа ўзысці на пляцоўку камбайна i ўбіраць цэлы дзень, дацямна, пакуль не ўпадзе раса ці пакуль на полі не застануцца адны копы саломы.
У лесе, праз які яны
На луг выехалі, калі ўзыходзіла сонца. Спыніліся на ўзлессі, на гары, пад старымі каржакаватымі соснамі. Луг адгэтуль відаць — як. акінуць вокам.
Аляксей спыніўся як бы таму, што ўніз з узгорка вяла пясчаная дарога. Але, напэўна, ён зрабіў гэта знарок, каб даць Лемяшэвічу палюбавацца хараством, што адкрылася перад ім, бо пазіраў на дырэктара з радасным іпераможным выглядам, як бы жадаючы сказаць: «А што? Бачыце, якая ў нас прыгажосць?»
Сапраўды, залюбавацца ёсць чым.
Унізе, за пясчаным адхонам, пачыналася града альховых кустоў, на якіх яшчэ ляжаў цень ад лесу. За кустамі, залітая першымі праменнямі сонца, блішчала водная гладзь.
— Дняпро? — спытаў Лемяшэвіч.
— Не. Гэта возера з дзіўнай назвай — Казадоі… Але так называюць — возера, а на самай справе — старое рэчышча. А Дняпро… Вунь бачыце — ліхтарны слуп? А пясок — гэта ўжо на тым баку.
Луг пачынаўся за Казадоямі. На поўнач i на поўдзень у шырокай даліне густа стаялі стагі, розныя па форме — нізкія i пузатыя, высокія i тонкія, прыгожыя i нязграбныя, дзе-нідзе крыху схіленыя, збочаныя, з бярозавымі i дубовымі вопаўзнямі (кажуць, што стагі падобны на гаспадароў, якія ix кідаюць). Стагі нагадвалі дзіўнае войска, рассыпанае на шырокім прасторы. Паміж імі ўзвышаліся старыя дубы-асілкі, а пад імі там-сям, уздоўж крыніцраўчукоў i на пясчаных узгорках, раслі лазнякі. У нізінах ярка зелянела атава, i буйная раса блішчала пад праменнямі сонца, зіхацела i пералівалася вясёлкамі.
Такія шырокія далягляды, што так добра адкрываюцца з высокіх берагоў вялікай ракі, заўсёды выклікаюць яскравае адчуванне неабсяжнасці роднай зямлі, яе непаўторнага хараства, i ад гэтага нараджаецца светлае пачуццё гонару за свой край, захапленне ім. Хочацца ўзняцца i ляцець, ляцець, каб з вышыні агледзець яшчэ больш гэтых цудоўных прастораў.
Мабыць, адчуўшы нешта падобнае, Аляксей спытаў:
— Вы на самалёце ляталі, Міхась Кірылавіч?
— Неаднойчы.
— Мабыць, прыгожа глядзець уніз, на зямлю? Відаць далё-ёка… Праўда?
Лемяшэвіч зразумеў юнака i хвіліну памаўчаў, нібы абдумваючы, як лепей выказаць сваё ўражанне.
— Відаць-то далека, але, ведаеш, там, — настаўнік паказаў у неба, — губляецца — як табе лепш сказаць? — жывое ўспрыняцце зямной прыгажосці. З вышыні, асабліва значнай, зямля нагадвае тапаграфічную карту. Так што зямное хараство трэба разглядаць з зямлі, з неба яно не відаць.
Аляксей засмяяўся.
Недзе далека, за возерам i кустамі, замянташылі косы.
— Пэўна, нашы, — сказаў Аляксей.
Брыгада Сцяпана Касцянка касіла агаву i ўжо з тыдзень жыла на лузе. Да ix Аляксей i ехаў, каб пакінуць у брыгадзе матацыкл. Неўзабаве яны знайшлі ў нізіне чалавек восем касцоў з ix калгаса. Дзяўчаты, якім належала зграбаць сена i кідаць стагі, яшчэ спалі ў буданах з галля, накрытых сенам.
Кашэнне атавы не мае той прывабнасці i паэзіі, што бывае на сенажаці, калі косяць першы раз. Сена з атавы нават не дае таго водару, які звычайна напаўняе луг у чэрвені. Таму i косіцца другі раз без асаблівага ўздыму i ахвоты. Але гэтая невялікая група касцоў ішла даволі дружна, бо вёў яе сам брыгадзір — высокі дужы чалавек, у лапцях, у сподняй кашулі.