Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Яму двойчы прапаноўвалі павышэнне — загадчыкам аддзела абкома i апошні раз — намеснікам старшыні аблвыканкома — ён адмовіўся.

— Галоўнае звяно — раён, i прашу пакінуць мяне ў раёне. He кабінетны я работнік, — казаў ён у ЦК. Не згадзіцца з гэтым не маглі. Хто мог адмовіць у жадапні застацца ў раёне? Чалавек адмаўляедда ад павышэння, ад значна болыДага заробку i іншых матэрыяльных выгод, ад пераезду ў горад, каб працаваць у далёкім раёне, у гушчы народа, — што ж можна сказаць пра яго, акрамя пахвалы? A ў сапраўднасці Арцём Захаравіч проста не мог пайсці ні ў якія намеснікі — не ў яго характеры гэта, не мог ён штодзень быць на вачах у начальства. Ей адчуваў, што можа праявіць усе свае здольнасці арганізатара i кіраўніка

толькі ў ролі «першай асобы».

Тфу! Чорт! Ніколі ён не думаў так — «першая асоба». Гэта — выдумка Валатовіча! Але, урэшце, не абраза. Першая дык першая! А чаму i не? Ён адзін цягне раён, ён адзін умее вырашыць пытанні, i людзі ў першую чаргу звяртаюцца да яго. Нават гэты… дырэктар, крытык гэты няшчасны, як i толькі што з'явіўся ў раёне, ужо ведае, да каго пайсці, каб атрымаць грошы; не пайшоў да Валатовіча, a звярнуўся перш за ўсё да яго, Бародкі

«Чорт мяне пацягнуў за язык сказаць яму пра п'янства… Ну, выпіў — i ліха з ім! Хто не п'е!.. Але каб не чапляўся ён да Марыны! А то, бач, які ход прыдумаў — падсяліць сям'ю. Не, трэба было яго паставіць на месца… І пастаўлю! — стукнуў ён кулаком па стале. — І Валатовічу пакажу яго месца! Хопіць ліберальнічаць».

Зазваніў тэлефон. Бародка зусім забыўся, што прасіў выклікаць абком, i на нейкі момант разгубіўся з кім i пра што гаварыць?.. Але тут жа знайшоў выйсце: папрасіў звязаць яго з другім сакратаром.

— Пётр Андрэевіч! Вітаю i віншую! З чым? А як жа. Перада мной зводка па рэспубліцы. Скончылася? Ну, усётакі прыемна. Як там суседзі? Усціменка абагнаў? Нічога, я вырашыў яму ўступіць — няхай пацешыцца хоць раз. Сам кажаш, скончылася спаборніцтва за тэрміны. Га? Затое сеюць у мяне — дай бог. Ужо дваццаць працэнтаў плана… У сухую зямлю? Нічога. У мяне ногі ныюць — будзе дождж… Баюся? Але, баюся. Хоць у мяне на пол i амаль што i няма нічога, але ж шкада i тону якую страціць… ураджай жа мераем у свірне… Пётр Андрэевіч! Дамаўляліся мы, дамаўляліся з табой усё лета ўспомніць былое —-на рыбку… Што? Ці не твае словы — не будзем дзялягамі? Апошнія цёплыя дні. Слухай, калі да нядзелі не раздажджыцца — прыязджай у Глухаўку, а я на ноч выеду, падрыхтую… Сетку, а можа, певадок… Ну, бяры свой спінінг… Я больш паважаю дзедаўскія спосабы. Надзейней… Толіка, вядома, захапі, а я Колю вазьму, няхай перад заняткамі пацешацца. Дамовіліся? Глядзі ж, у суботу пазваню, напомню… Што? Як справы наогул? Ды так, жыву, ваюю… Слухай, я неяк гаварыў ужо… Старшыню райвыканкома мне мацнейшага б… Заданы — вунь якія!.. Не зжыліся, кажаш? Не, наадварот, — рагатнуў Бародка. — Сямейнасць развялі, душа ў душу… Ён чытае кніжкі i няньчыць унукаў, а я працую. Ды не, i не думаў скардзідда… Выцягну, безумоўна! У мяне плечы шырокія. Не, акрамя жартаў, падумайце там, калі ласка…

Скончыўшы размову, ён задаволена пацёр рукі, хваляванне, якое ён перажыў з-за размоў з Валатовічам i Лемяшэвічам, здалося нікчэмным i смешным. І каб давесці ім, што ён ніколькі не зважае на ix недарэчную крытыку, што не баіцца ні за якія свае ўчынкі, ён вырашыў сёння ж паехаць у Крыніцы, i не позна ўначы, a ўдзень заехаць да Марыны.

Ён выйшаў з райкома знешне спакойны, вясёлы, але жонка яго, Алена Сямёнаўна, па нейкіх адной ёй вядомых прыкметах убачыла, што мужу нехта сапсаваў настрой. На яе па-сялянску простым, загарэлым, абветраным i заўчасна пастарэлым твары прамільгнула ўсмешка. Яна ніколі не ведала пачуцця злараднасці, але ў апошні час неяк мімаволі ў яе з'яўлялася здавальненне, калі знаходзіўся чалавек, які гэтаму «грому раёна», як назвала яе мужа адна жанчына, псаваў настрой. Наогул, i сама яна ставілася да мужа з нейкай затоенай насмешлівасцю, як ставяцца дарослыя да юнака, які раптам пачаў уяўляць сябе «пупам зямлі». Ніхто лепш за яе не ведаў гэтага чалавека: яна пражыла з ім дваццаць год. Пятнаццаць з ix, ці нават больш, яна кахала яго шчыра i аддана i лічыла найлепшым чалавекам у свеце,

разумным, мужным, валявым.

Потым яна даведалася, што ён ездзіць да другой. Балюча перажыла яна сваё вялікае жаночае гора: за колькі дзён у яе з'явіліся сівыя валасы на скронях, а на твары, пад ласкавымі карымі вачамі — зморшчыкі. У злосці, калі яны аднойчы даволі шумна пагутарылі — так шумна, што Алена Сямёнаўна ўпершыню i нечакана для сябе шпурнула ў мужа талерку, ён закрычаў, што не кахае яе i не жадае больш жыць з ёй. Але ў ix былі дзеці — сын i дачка, i дзеля ix яна прымірылася, а ён, напэўна, яшчэ спалохаўся партыйнага спагнання. Урэшце Алена Сямёнаўна так звыклася ca сваім становішчам — да чаго ні прывыкае чалавек! — што асабліва i не перажывала ўжо. Толькі часам пасля таго, як ён быў ласкавы (а яна — простая i слабая жанчына, ёй хацелася гэтай ласкі), яна плакала i пакутавала, абражаная ў сваіх найлепшых пачуццях жонкi i маці.

У маленстве Алена Сямёнаўна скончыла толькі чатыры класы, з такой адукацыяй i браў яе старшыня сельсавета Арцём Бародка, які i сам у той час быў ненамнога больш пісьменны. За гады замужжа яна, праўда, шмат чытала, але прафесіі не набыла: нарадзілася трое дзяцей (сярэдні хлопчык памёр у вайиу), апанавалі клопаты па гаспадарцы. Праўда, у эвакуацыі на Урале яна працавала загадчыцай дзіцячых ясляў. Тут, у раёне, ёй не хацелася ісці на адказную працу, але ёй хацелася працаваць, быць з людзьмі, i яна пайшла ў мясцовы калгас, у агародную брыгаду. Бародка спачатку запярэчыў, але хутка зразумеў, што гэта выгодна i для яго. Ён не раз пасля казыраў гэтым перад старшынямі калгасаў i сельсаветаў:

— Жопка сакратара райкома i то працуе ў калгасе. А твая? Твая жонка колькі працадзён мае?

I нават у абкоме хваліўся, што яго жонка працуе ў калгасе.

…Дачка Бародкі — Ніна, студэнтка другога курса педінстытута, сядзела з нагамі на канапе i чытала нейкі даволі-такі, калі меркаваць па выгляду, папулярны раман. Арцём Захаравіч любіў дачку, ціхую, за-думлівую, прыгожую дзяўчыну, якая, здаецца, увабрала ў сябе ўсе найлепшыя рысы i ад маці i ад бацькі. Ён ласкава пахлопаў яе па плячы.

— Чытаем, дачка? Чытай, чытай, пакуль ёсць магчымасць. Я вось дык i рад бы пачытаць — ды куды там! З раніцы да ночы круцішся на раёне. Газету няма калі прагледзець.

Арцём Захаравіч заўважыў, як жонка схавала іранічную ўсмешку, i ўзлаваўся, зноў выплылі з глыбіні душы сённяшнія крыўды. Стала шкада сябе. «Працуешпрацуеш, ночы не спіш, a ўдзячнасці нават ад роднай жонкі няма».

Абедаючы, ён шукаў, да чагоб прычапіцца, каб папракнуць жонку, пакрыўдзіць — адпомсціць ёй за недарэчныя ўсмешкі. Але, як на злосць, усё было надзіва смачнае: i халаднік, i варэнікі з тварагом. Прычапіўся ён да трэцяга — да кісялю.

— Зноў гэтыя стогадовыя журавіны? Чорт ведае што такое — жнівень месяц, а яблыка свежага ніколі не з'ясі!

— Сады высеклі, таварыш кіраўнік, — сурова адказала з кухні Алена Сямёнаўна. Бародку ажио скаланула. — Насадзі сады — тады i патрабуй яблык!

Яна вярнулася ў пакой, на хаду п'ючы кісель.

— Ты гэта — што? — спытаў Арцём Захаравіч.

— A нічога. Так.

— Крытыкуеш?

— А ты ўжо лічыш, што цябе нават жонка не мае права пакрытыкаваць?

Ніна з такім захапленнем глянула на маці, што Бародка сумеўся i толькі паківаў галавой.

— Ну i дзянёк, каб ён спрах! — Ён падняўся з-за стала i ўзяў планшэтку, з якой ніколі не разлучаўся.

— Ты куды едзеш? — спытала Алена Сямёнаўпа.

— У раён.

— Я ведаю, што ў раён, але куды? Цябе часта пытаюць з абкома i ўпаўнаважаныя розныя.

І тут ён вырашыў адпомсціць ёй.

— У Крыніцы паеду, — адказаў ён, гледзячы жонцы ў вочы. Яна нават не маргнула, ні адна рыса не кранулася на яе твары. Але Арцём Захаравіч убачыў, як раптам успыхнула дачка, пачырванела да вушэй, як яна хутка падхапілася i выйшла з пакоя. Гэта яго страшна ўразіла.

Поделиться:
Популярные книги

Сердце Дракона. Том 7

Клеванский Кирилл Сергеевич
7. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.38
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 7

Страж Кодекса. Книга II

Романов Илья Николаевич
2. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга II

Пипец Котенку! 3

Майерс Александр
3. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 3

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Ваше Сиятельство 11

Моури Эрли
11. Ваше Сиятельство
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 11

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи