Крыніцы
Шрифт:
Сустрэлі рыбакоў прыветліва. Жартавалі:
— Пабачым, што зловіце на гэтыя дарагія прылады свае.
— Адным словам, юшка сёння будзе.
— Будзе, калі мы з табой з брэднікам пабоўтаемся. Прыходзьце на нашу юшку, таварыш дырэктар.
— Кажуць, што вуда гэтая каштуе столькі, што можна год рыбу есці па самай высокай цане…
Потым нехта падаў думку:
— А каб паспрабаваць гэтай прыладзінай у Бяздоннай. Завядзі ix, дзядзька Сцяпан.
Сцяпан Яўменавіч павёў сына i дырэктара да Бяздоннай — так называлі глыбокае азярцо, у якое, як расказвалі касцы, з брэднем лезці ніхто не адважваецца, з сеткай — лодку далека цягнуць.
Лемяшэвіч паставіўся да гэтай «лужыны», як ён назваў яе, скептычна i не спяшаючыся збіраў спінінг.
— Гэта не лужына, Кірылавіч, — як бы пакрыўдзіўшыся за азярцо, сказаў дзядзька Сцяпан. — Вада тут чыстая i халодная — паспрабуй. Відаць, падземныя крыніцы б'юць.
Аляксей тым часам хутка наладзіў свой самаробны спінінг, згараючы ад нецярпення кінуць першым. Падышоўшы да азярца з насцярожанасцю, быццам баючыся спудзіць рыбу, ён падумаў, што вось зараз кіне i… здзівіць Лемяшэвіча i бацьку — схопіць шчупака кілаграмы на тры.
Што ж… бываюць i ў такой справе, як рыбалоўства, радасныя нечаканасці i ўдачы, калі здзяйсняюцца самыя, здаецца, неверагодныя мары i спадзяванні. Рэдка, праўда, але здараедца.
Узмах — i плёснулася недзе на сярэдзіне блясна; парушыўшы спакойную гладзь вады, разышліся зыбкія кругі. Усё — як мае быць!
Аляксей пачаў круціць катушку. Але — што гэта? Няўжо зачапіў? Хлопца ажио пацягпула наперад, напяўся, як струна, шнур, потым катушка туга закруцілася зноў. І раптам — нібы нехта вялікі камень кінуў у ваду, ажио вясёлкай успыхнулі на сонцы пырскі. Аляксей нават не ўправіўся зразумець, у чым тут справа, як пачуў усхваляваны крык Лемяшэвіча:
— Алёша, ёсць! Алёша! Цягні!
Забыўшыся на свой спінінг, на прысутнасць дзядзькі Сцяпана i на ўсе субардынацыі, дырэктар школы, як хлапчук, з радасным крыкам бег да Аляксея. A ў таго ўжо моцна стукала сэрца, здаецца, i перад цяжкім экзаменам яно ніколі не білася так ўсхвалявана, дрыжалі рукі, па лбе пацяклі струменьчыкі поту. Шчупак, які на хвіліну аціх, пачаў ірвацца i біцца, як бы зразумеўшы свой лес. Аляксей напружваў усе сілы, каб цягнуць яго.
— Адпусці! Чорт вазьмі! Сарвецца. Адпусці! — крычаў над вухам дырэктар. — Што ты робіш? Дай я!
Але Аляксей адступіў убок i мацней сціснуў вудзільна. Лемяшэвіч зразумеў, што спінінг у яго не адбярэш зараз нават сілком, i пачаў даваць парады больш спакойна:
— Не цягні наперад, адпусці i павадзі яго. Павадзі!.. Няхай зморыцца, а то сарвецца. Ух, чорт! Ажно вада кіпіць. Так… — Міхась Кірылавіч азартна цёр рукі i разоў колькі хапаўся за вудзільна. — Так, так… Цяпер цягні на сябе… Адпускай! Ага, пачынае здавацца! Яшчэ разок!
Сцяпан Яўменавіч стаяў збоку, курыў i спакойна назіраў барацьбу двух чалавек з адным шчупаком.
— Хутка да сябе! — камандаваў Лемяшэвіч.
Аляксей шпарка закруціў катушку, шчупак пайшоў без асаблівага супраціўлення, i вось ён ужо ў прыбярэжнай траве, відзён увесь — вялізны, чорны, з раскрытай зяпай, са страшнымі вачамі. Аляксей нахіліўся, разглядаючы яго, i здаволена засмяяўся, забыўшыся, што трэба рабіць далей. A Мі.хась Кірылавіч раптам ахнуў i кінуўся ў ваду. У
— Брр… Сапраўды, якая халодная вада! — дрыжаў ён і, крыху збянтэжаны, апраўдваў свой учынак: — Я ўбачыў, што зачапіўся ён толькі за адзін кручок i вось-вось сарвецца. Бачыш — ударыўся аб зямлю i сарваўся.
Сцяпан Яўменавіч, узяўшы шчупака за шчэлепы, важыў у руцэ.
— Кіло пяць будзе! Нішто здабыча! З такой не сорамна вяртацца.
— Удачнік ён у вас, Сцяпан Яўменавіч.
— Але, сыны ў мяне — майстры на ўсе рукі,— пацвердзіў стары Касцянок з гонарам.
За якую гадзіну лоўлі Лемяшэвіч узяў у «лужыне» яшчэ аднаго такога ж шчупака i двух крыху меншых. Аляксей таксама злавіў двух меншых — кілаграмы па два. Увогуле набралася каля пуда рыбы.
— Ну, гэта ўжо забойства, а не паляванне. Не люблю я боўтацца на адным месцы, — сказаў Лемяшэвіч, аднак пасля таго, як доўга нічога не бралася. — Хадзем да ракі.
Аддаўшы большую частку рыбы бацьку, яны рушылі да Дняпра.
Бралася тут горш, але затое як хораша было! Широкая плынь ракі дыхала халаднаватай свежасцю, вабіла да сябе. Яны не стрымаліся, каб перад снеданнем не пакупацца, і, выкупаўшыся, зрабілі вывад, што вада ўсё-такі «не такая, як улетку», хоць дні стаялі слякотный i ночы былі цёплыя.
Прыемна ісці па беразе i спакойна, без намаганняў, без асаблівага выбару месца, адкуль кінуць, — нідзе нічога не перашкаджала, — кідаць i кідаць блясну, сачыць з абрывістага берага, як «іграе» яна ў вадзе, як часам за ёй ідуць акунькі. Ужо сама работа са спінінгам давала тут сапраўднае паляўпічае здавальненне. A калі Лемяшэвіч падчапіў першага невялічкага шчупачка, белага, прыгожага, не падобнага да сваіх чорных азёрных братоў, Аляксей бег паглядзець на яго метраў за дзвесце.
Да паўдня рыбакі адышлі ўніз па цячэншо кіламетраў дзесяць i зусім нечакана ў адной прыгожай мясціне сустрэлі Бародку. Ён сядзеў на беразе пад дубам у адных трусах i курыў; збоку віднеліся ўторкнутыя ў зямлю дзве вуды. Чырвона-зялёныя паплаўкі павольна гойдаліся на вадзе.
Бародка першы ўгледзеў ix i падняўся насустрач, пакінуўшы вуды.
— О! Каго бачу! Удалыя рыбакі! Хваліцеся, што злавілі! — і, заглянуўшы ў торбы, дзе ляжалі ў траве шчупакі i акуні, ажно нахмурыўся, нібы расчараваўся ix багатым уловам. — Уга!..
— А мы яшчэ большую частку ў касдоў нашых пакінулі,— раптам зусім па-дзіцячаму пахваліўся Аляксей.
— Ну? Тады вам трэба даць трохі на юшку, а то з нашага ўлову юшка будзе рэдкая. Не пярэчыце? Хочаце разам паабедаць?
Аляксей паглядзеў на дырэктара: як той? Адмовіцца было няёмка. Акрамя таго, Лемяшэвіч бачыў, з якой цікавасцю i захапленнем глядзіць юнак на сакратара райкома. Аляксей знаходзіўся ў тым камсамольскім узросце, калі старэйшы таварыш, камуніст i асабліва партыйны кіраўнік, здаецца чалавекам незвычайным, ідэалам, у якога хочацца ўсё пераймаць. Культ асобы, бездакорны аўтарытэт аднаго чалавека, вельмі легка прывіваецца ў асяроддзі вось такіх сціплых, працавітых i шчырых, як Аляксей Касцянок, маладых людзей. І таму Аляксей, якога год ці два назад яшчэ выганялі з сельсавета i калгаснай канцылярыі, калі прыязджала раённае начальства, лічыў за гонар паабедаць разам з першым сакратаром, ды яшчэ ў такім экзатычным месцы, на лузе.