Крыніцы
Шрифт:
«Ведае дачка, ведае Ніна», — i ўпершыню яму стала сорамна за свае паводзіны.
Жонка дакорліва i пагардліва паківала галавой. А тут яшчэ, на няшчасце, у пакой ускочыў сын Коля, шасцікласнік. Ён, відаць, пачуў апошнія еловы бацькі i адразу накінуўся з просьбай:
— Тата! Вазьмі мяне з сабой у Крыніцы. Там такое месца — i рэчка, i лес, не тое што гэты твой раённы цэнтр! Hi дрэўца, нi вады! Вазьмі, тата! Я ж табе замінаць не буду! Ты ж абяцаў.
— Hi ў якія Крыніцы ты не паедзеш! — рашуча сказала маці.
— Ну, што ты, мама, баішся гэтых Крыніц, як немаведама чаго? З'ядуць мяне там, ці што? У мяне ж там хлопцы знаёмыя ёсць. Мы на
— Адчапіся i забудзь пра свае Крыніцы!
Коля адчуў у голасе маці пагрозу i пакрыўджана адвярнуўся, толькі прабурчаў:
— Ну вось!.. Называецца, выхоўваюць дзяцей.
Арцём Захаравіч, нічога не адказаўшы, схапіў шапку i паспешліва выйшаў.
12
За тыдзень да заняткаў па рашэнню «сямейнан рады» Аляксей пакінуў працу ў МТС. Баяліся, што сам ён запярэчыць супраць такога рашэння, але Алёша выслухаў яго моўчкі i адразу згадзіўся: у сваім калгасе, дзе ён рабіў, уборка закончана, a ў другі калгас ехаць яму не хацелася. Перажываў з-за гэтай падзеі адзін Рашчэня.
Але на другі ж дзень Аляксей пашкадаваў, што не паехаў працаваць да самага першага верасня. Без працы было сумна, ды i роля героя, якую яму надалі, не падабалася. Кал i бацька, звычайна скупы на пахвалы дзецям, сказаў проста i коратка: «Малайчына, Алёша», калі Лемяшэвіч, прыйшоўшы вячэраць, моцна паціснуў яму руку i калі сястра Аня жартаўліва пацалавала ў аблуплены нос — гэта яшчэ нішто. Але калі ён заўважыў, што старэйшыя жанчыны, равесніцы яго маці, першыя вітаюцца з ім, Аляксей адчуў сябе няёмка i як бы вінаватым. Аднойчы жанчыны гуртам спынілі яго на вуліцы, ды, як на злосць, якраз супраць Раісінай хаты.
— Добры дзень, Алёша! Ну, Алёшачка, кланяемся табе ад усёй нашай бабскай арміі. Папрацаваў ты гэтае лета адзін за нас!
— Дзякуем табе, Алёша. А то, бывала, эмтээс пад бокам, машын да чорта, а мы па-ранейшаму спіны гнулі, палавіну сярпамі зжыналі. І да дажджоў зацягвалі, дабро гінула.
— А цяпер з хлебам будзем.
— Першыя ў раёне ўбралі.
Гаварылі наперабон, і, вядома, не абышлося без жартаў — такі ўжо народ гэтыя жанчыны.
— Вам бы, дзяўчаты, варта пацалаваць Алёшу па чарзе. Ого, каб мне вашы гады!
Аляксей не ўмеў адказваць на жарт жартам, i ўсе пахвалы для яго былі горш за лаянку. Не суцяшала нават тое, што ix, магчыма, чуе Paica. A калі ён убачыў, што з акна хаты Снегірыхі выглядае Віктар Паўлавіч, то адчуў раптам страшэнную злосць.
Увечары на пасяджэнні праўлення таксама пачалі хваліць яго, i Аляксей, не даелухаўшы да канца, непрыкметна выйшаў i доўга адзін блукаў за вёскай. Потым ляжаў на поплаве, углядаўся ў далёкія зоркі i слухаў, як іграе на піяніна Paica. І стала яму вельмі сумна — сумна ад таго, што Раіса здалася такой далёкай, недасягальнай, страчанай назаўсёды. У гэты міг ён адчуў нянавісць не толькі да Арэшкіна, але i да піяніна.
А дома не давала спакою маці: ёй здавалася, што за час працы Алёша вельмі схуднеў, i яна намагалася за тыдзень, што застаўся да заняткаў, належным чынам «паправіць» сына. Літаральна праз кожныя паўгадзіны яна пытала:
— Алёша, вып'еш сырадою?.. Алёша, можа, смятанкі з'ясі? Халодненькая… Алёша, дзед груш прыслаў, салодкія, як мёд.
А тут яшчэ гэты дырэктар школы. І навошта бацькі ўзялі яго сталавацца? Прагнасць старэчая: хочуць грошай больш мець, быццам мала ім тых, што зарабляюць Сяргей, Адам, Аня i зарабіў ён, Алёша. Праўда,
Гэта ўсе ведалі, i, паважаючы цесця, нават Бушыла прачынаўся да снедання, хоць пасля зноў завальваўся дзенебудзь у садзе спаць. Лемяшэвічу прапанавалі прыходзіць на снеданне гадзінам к дзевяці, але ён, каб не парушаць парадку ў сям'і i ведаючы, як гэта цяжка гаспадыні — карміць у розны час, падымаўся гэтак жа рана i прыходзіў снедаць разам з усімі. Аднаго Алёшу маці ў тыя дні не будзіла: няхай дзіця паспіць. Вячэралі таксама ўсе разам, але Алёша перакусваў раней i ўцякаў гуляць. Толькі ў абед маці прасіла яго, каб нікуды не сыходзіў, i ён мусіў заставацца — ёй хацелася, каб за сталом было як мага больш людзей, бо Сяргей звычайна на абед не з'яўляўся — ехаў куды-небудзь у трактарныя брыгады, а бацька, нягледзячы на сваю акуратнасць, таксама часта спазняўся — спраў у брыгадзіра хапае. У першыя два дні абедалі ўтраіх: Лемяшэвіч, Бушыла i ён, Аляксей. Аляксей еў хутка i моўчкі, не падымаючы ад талеркі вачэй: размоў з дырэктарам ён пазбягаў.
Міхась Кірылавіч пільна i з цікавасцю назіраў за юнаком. Вельмі хацелася разгадаць, як ён ставіцца да сваёй славы. Чаму такі маўклівы, задумлівы, як бы нечым нездаволены? Аднойчы, калі Аляксей выйшаў, Лемяшэвіч спытаў:
— Што, ён у вас заўсёды такі… сур'ёзны?
— У бацьку, — з гонарам за сына адказала Уліта Антонаўна, але тут жа занепакоілася, звяртаючыся да зяця: — A i праўда, Адамка, чамусьці ён невясёлы нейкі. Можа, нездаровы?
— Але ж — нездаровы! Дуб гэткі! Учора на гародзе мяне як чмякнуў, дык i сёння спіна баліць. Проста сумуе без работы i заняткаў, рукі свярбяць. — A калі старая адхінулася, Бушыла палопаў сябе далонямі па грудзях, у тым месцы, дзе сэрца. — Вось што ў яго… У такім узросце — гэта страшэнная рэч, брат, асабліва калі ўзаемнасці няма.
Аляксей сапраўды сумаваў без работы. Першы дзень ён рамантаваў свой стары веласіпед, а потым два дні рабіў вудзільна для спінінга. Лемяшэвічу вельмі хацелася заваяваць давер'е, павагу i дружбу гэтага юнака, узяць яго пад свой уплыў. І ён урэшце знайшоў, чым яго прывабіць. Аляксей ні разу не бачыў спінінга. Міхась Кірылавіч паказаў яму i прапанаваў пайсці на рэчку павучыцца кідаць. На рэчцы ён яшчэ раз падзівіўся спрыту хлопца: праз паўгадзіны Аляксей кідаў не горш за яго, старога мінскага спінінгіста.
Юнак моцна захапіўся новым заняткам i па-дзіцячаму радаваўся, калі пасля гадзін трох стараннай работы яму ўдалося падчапіць невялічкага шчупачка. Лемяшэвіч быў задаволены — аснова для дружбы знайшлася.
— Катушка запасная ў мяне ёсць, усё іншае таксама знойдзецца. Нам бы толькі вудзільна як-небудзь прыдбаць, i мы з табой, Аляксей, штодзень свежую юшку елі б, — сказаў Лемяшэвіч, калі яны вярталіся з рэчкі.
Цераз два дні Аляксей паказаў яму спінінговае вудзільна, якое сам зрабіў. Дырэктар не мог схаваць свайго здзіўлення: вудзільна па знешняму выгляду было не горшае за сапраўднае, купленае — дубовае, разборнае, цудоўна адпаліраванае i нават пакрытае лакам, з адшліфаванымі да бляску кольцамі i трымацелямі катушкі.