Крыніцы
Шрифт:
На станцыі былі дзве турбіны i адпаведна — два генератары, адзін з якіх яшчэ ўвосень сапсаваўся. Махнач доўга збіраўся завесці генератар у горад i ўсё адкладваў, a Валатовіч дагаварыўся ў МТС, i Казачэнка, які прыехаў з завода электраматораў, са здавальненнем узяўся адрамантаваць яго. Hi Сяргей, ні Лемяшэвіч не ведалі, што Алёша з першага ж дня — яго добраахвотны памочнік.
Хлопцы ў адных сарочках, бо печ дыхала гарачынёй, з закасанымі рукавамі i з маслянымі плямамі на сарочках i на тварах, ускудлачаныя, сустрэлі няпрошаных гасцей здзіўлена i разгублена. Стаялі, апусціўшы рукі, i шморгалі запэцканымі насамі.
— Вы што, у кіно не былі? — звярнуўся Сяргей да Казачэнкі.
— Ды не, Сяргей Сцяпанавіч… Ведаеце,
— А Аляксей што тут робіць? — спытаў Лемяшэвіч, хоць i сам здагадаўся, што ён можа рабіць каля машыны.
Алёша весела бліснуў вачамі, першым перамогшы разгубленасць.
— Ды хацеў, Міхась Кірылавіч, глянуць на машыну ў разабраным выглядзе, а то вучыць вучым, а бачыць не бачым. А цяпер я ўжо ведаю, што да чаго. Сам разбяру.
Лемяшэвіч стрымаўся, каб не пахваліць вучня. Але не стрымаўся Казачэнка:
— Малайчына ваш Аляксей, я вам скажу. Я спачатку не верыў, ажио гляджу — энтузіяст, механік!
Алёша адвярнуўся, схіліўся над генератарам i пачаў грукаць малатком, мабыць, знарок, каб заглушыць размову пра сябе. Казачэнка спыніў яго:
— Чакай. Пасля выб'ем заклёпку. Давай паяць кантакты…
І яны, як бы забыўшыся на гасцей, зноў пачалі працу: механік уключыў электрапаяльнік, Алёша пачаў чысціць наждачнай паперай кантакты шчотак, якія i так блішчалі; дзяжурны змяншаў абароты дзеючай турбіны — час быў позні, нагрузка падала, стрэлкі на шчыце «занерваваліся».
Калі спачатку крыху разгубіліся «гаспадары» — Казачэнка i Алёша, то цяпер, калі яны заняліся працай, у няёмкім становішчы апынуліся «госці», ва ўсялякім разе няёмкасць гэтую адчуў Лемяшэвіч: «Людзі працуюць да позняй начы, а мы — як экскурсанты».
Ён прапанаваў:
— Пойдзем, няхай працуюць.
Але Наталля Пятроўна глянула на яго. І, мабыць, зразумеўшы, чаму яму захацелася хутчэй пакінуць станцыю, рашуча не згадзілася:
— Не. Пасядзім. Я хачу паглядзець, як яны працуюць. Звярніце ўвагу, якія рукі ў Алёшы!
Рукі — як рукі, аголеныя па локці, дужыя i белыя, нічога асаблівага Лемяшэвіч у ix не ўбачыў.
Яна зняла цёплую хустку, расшпіліла паліто i села на табурэт каля маленькага століка, на якім ляжалі інструменты, зашмальцаваная кніга, газеты i стаялі шчарбаты гладыш i конаўка з гільзы. Сяргей хадзіў вакол разабранага генератара, даваў майстрам парады. Убачыўшы, што Наталля Пятроўна хоча застацца тут надоўга, ён распрануўся i пачаў памагаць. Тады пачаў хадзіць Лемяшэвіч, прыглядаўся, але ніякіх парад даць не мог i таму адчуваў сябе ніякавата. Яму таксама хацелася працаваць разам з імі, але ён разумеў, што карысці не прынясе, толькі будзе перашкаджаць. Аднак усё адно ён энергічна распрануўся, кінуў паліто на парэнчы, што адгароджвалі махавікі i пасы, як бы з намерам нешта рабіць, але тут жа адышоў да Наталлі Пятроўны. Яна вельмі ўважліва i сур'ёзна сачыла за тымі, хто працаваў, i Лемяшэвіч ніяк не мог зразумець, што так прыцягвае яе ўвагу. Для чалавека, не знаёмага з электратэхнікай, работа здавалася зусім нецікавай — ні рытму ў ёй, ні фізічнага напружання, ні цікавых аперацый: Казачэнка i Сяргей йаялі, Алёша нешта абмотваў ізаляцыйнай лентай, а дзяжурны электрык падпільваў ля акна, у цісках, нейкую металічную пласцінку.
За сцяной, у турбіннай камеры, булькала вада, глуха стукала кола турбіны. А тут, у памяшканні, роўна i ўжо не так звонка, як спачатку, гудзеў генератар i рэдка, чапляючыся швом, пляскаў пас.
— Я любуюся Алёшам, — ціха сказала Наталля Пятроўна. — Ён на маіх вачах вырас. Я яго помню вось такім. — Яна паказала рукой.
Лемяшэвіч хацеў быў адказаць ёй, што пра гэта яна гаварыла ўжо аднойчы, але пачуццё, якое ён раптам адчуў, спыніла яго. Ён глянуў зверху на яе валасы, залітыя святлом яркіх лямп. На фоне чорнага коцікавага каўняра яе русыя, з залатым адлівам, валасы, крышачку ўскудлачаныя,
«Фу ты! Не хапала яшчэ клопату! — груба падумаў ён, жадаючы заглушыць прыліў нечаканай пяшчоты да Наталлі Пятроўны. — Яна ж кахае другога, — але тут жа падумаў: — A ці кахае?» — i паглядзеў на Сяргея, які, нічога не падазраючы, корпаўся ў машыне, потым перавёў позірк на Наталлю Пятроўну, заўважыў, як пільна i з якой любасцю назірае яна за працай Сяргея, i здзекліва ўсміхнуўся самому сабе, сваім думкам.
«Не, брат, у каханні табе яшчэ ні разу не шанцавала». Ён адышоў i сеў з газетай у супрацьлеглым кутку на бар'ерчыку i сядзеў там доўга, перакідваючыся з механікамі скупымі словам!.
Прыкладна праз гадзіну Наталля Пятроўна рашуча загадала:
— Ну, вось што, сябры мае, існуе закон аб ахове працы. Ведаеце? Як урач забараняю вам начную работу! Даволі!
Ідучы назад, яны як бы памяняліся ролямі: больш дасціпным i вынаходлівым на жарты, вясёлым быў Сяргей, Лемяшэвіч жа маўчаў.
25
Рая разгарнула падручнік гісторыі i паміж старонкамі, якія трэба было чытаць к заўтрашняму ўроку, знайшла пісьмо. Яна адразу пазнала па почырку — ад каго. У яе трывожна i, бадай, радасна ёкнула сэрца: гэта першае сур'ёзнае пісьмо, якое яна атрымала ў сваім жыцці. А каго не хвалявала першае пісьмо, нават калі яно ад чалавека, не блізкага сэрцу ці зусім незнаёмага! Часам з першым пісьмом прыходзіць адчуванне сталасці i ўсведамленне адказнасці за свае паводзіны i трывога за таго, хто — ты пачынаеш разумець гэта! — прыйдзе i звяжа твой лес са сваім. І таму да ўсяго, што дагэтуль здавалася жартам, ты пачынаеш ставіцца з усёй сур'ёзнасцю.
Магчыма, Рая не адчула ўсяго гэтага. Напэўна, не адчула. Але пісьмо закранула яе дзявочае самалюбства, яе гонар. Калі некалькі дзён назад Алёша сустрэў яе ўвечары на вуліцы i, схапіўшы за рукі, сілком спыніў i паспрабаваў гаварыць, яна абурана вырвалася i ўцякла. А вось пісьмо ніколечкі не абурыла яе. Яна апасліва аглянулася, хоць i была ў пакоі адна, — маці на рабоце, a Віктар Паўлавіч адпачывае пасля абеду ў сваёй бакоўцы — i пачала чытаць.
«Рая!
Я кахаю цябе. Я цябе так кахаю, што не саромеюся сказаць пра гэта табе, усяму класу, усёй вёсцы, калі хочаш. Я ўжо не маленькі, ды i ты сама… — далей нешта старанна закрэслена —…i мне няма чаго саромецца. Ды я табе скажу, што сапраўднае каханне людзі заўсёды разумеюць i ніколі не смяюцца з яго, з яго могуць смяяцца толькі дурні ці нягоднікі. Я моцна кахаю цябе, Рая. Каб ты ведала, як я кахаю цябе, ты ніколі б не адносілася да мяне так, як ты адносішся зараз. Я ж ведаю: ты добрая, у цябе добрае сэрца, мы ж сябравалі з маленства. A хіба ты забыла, як мы сустракаліся ў пачатку дзевятага класа, як мы хаваліся ад людзей, баяліся, каб нас не ўбачылі настаўнікі, якой ты была ласкавай i добрай? Я гэта ніколі не забуду! Дык чаму ж ты так змянілася? Чаму? — зноў выкраслена ажно тры радкі.— Ты неяк сказала мне, што я дурны. Магчыма, я дурны. Але я кахаю цябе, i я хачу, каб ты адказала мне шчыра, па-камсамольску, усё, што ты думаеш, чаму ты стала не такой, якой была раней. Я чакаю твайго адказу!