Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маўглi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ух!
– адклiкнуўся са сваёй пясчанай водмелi Меса, важак буйвалаў.

– Так, Меса, гэта былi буйвалы. Яны прынеслi вестку, што ў адной пячоры ў джунглях сядзiць Страх, што ён безвалосы i ходзiць на заднiх лапах. Тады ўсе мы пайшлi за статкам буйвалаў да гэтай пячоры, i Страх стаяў там каля ўвахода. Так, ён быў безвалосы, як расказвалi буйвалы, i хадзiў на заднiх лапах. Убачыўшы нас, ён крыкнуў, i яго голас пасялiў у нас той страх, якi мы ведаем цяпер, i мы рынулiся прэч, топчучы i наносячы раны адзiн аднаму. У тую ноч Народ Джунгляў не лёг адпачываць увесь разам,

як было ў нас заведзена, а кожнае племя легла асобна - дзiкi з дзiкамi i аленi з аленямi: рогi з рагамi i капыты з капытамi. Свае палеглi са сваiмi i дрыжалi ад страху ўсю ноч.

Толькi Першага з Тыграў не было з намi: ён усё яшчэ хаваўся ў балотах на поўначы, i калi да яго дайшла вестка пра тое, каго мы бачылi ў пячоры, ён сказаў:

"Я пайду да яго i зламлю яму карак".

I ён бег усю ноч, пакуль не дабраўся да пячоры, але дрэвы i лiяны на яго дарозе памяталi загад Тха, нiзка апускалi свае галiны i мецiлi яго на бягу: праводзiлi пальцамi па яго спiне, баках, iлбе i падбародку. I дзе б нi дакраналiся да яго лiяны, заставалася метка або паласа на яго жоўтай шкуры. I гэтыя палосы яго дзецi носяць да нашых дзён! Калi ён падышоў да пячоры, Безвалосы Страх выставiў руку i назваў яго "Паласаты, што прыходзiць уночы", i Першы з Тыграў спалохаўся Безвалосага i, выючы, уцёк назад на балоты...

Тут Маўглi цiхенька засмяяўся, апусцiўшы падбародак у ваду.

– ...Ён выў так моцна, што Тха пачуў яго i спытаў:

"Чаго ты?"

I Першы з Тыграў узняў морду да толькi што створанага неба, якое цяпер такое старое, i сказаў:

"Вярнi мне маю ўладу, о Тха! Мяне зганьбiлi перад усiмi джунглямi: я ўцёк ад Безвалосага, а ён назваў мяне ганебным iменем".

"А чаму?" - спытаў Тха.

"Таму што я запэцкаўся ў балотнай гразi", - адказаў Першы з Тыграў.

"Дык паплавай i пакачайся па мокрай траве, i калi гэта гразь, яна, вядома, сыдзе", - сказаў Тха.

I Першы з Тыграў плаваў, i плаваў, i качаўся па траве, так што джунглi закруцiлiся ў яго перад вачамi, але нiводная плямка не сышла з яго шкуры, i Тха засмяяўся, пазiраючы на яго. Тады Першы з Тыграў спытаў:

"Што ж я зрабiў i чаму гэта здарылася са мною?"

Тха адказаў:

"Ты забiў быка i ўпусцiў Смерць у джунглi, а разам са Смерцю прыйшоў Страх, i таму Народы Джунгляў цяпер баяцца адзiн аднаго, як ты баiшся Безвалосага".

Першы з Тыграў сказаў:

"Яны не пабаяцца мяне, бо я даўно iх ведаю".

"Пайдзi i паглядзi", - адказаў Тха.

Тады Першы з Тыграў пачаў бегаць узад i ўперад па джунглях i гучна клiкаць аленяў, дзiкоў, дзiкабразаў i ўсе Народы Джунгляў. I ўсе яны ўцяклi ад тыгра, якi быў раней iхнiм Суддзёй, таму што баялiся яго цяпер.

Тады Першы з Тыграў вярнуўся да Тха. Гордасць яго была зламана, i стукнуўшыся галавой аб зямлю, ён пачаў грэбцi яе ўсiмi чатырма лапамi i завыў:

"Успомнi, што я калiсьцi быў Валадаром Джунгляў! Не забудзься пра мяне, о Тха! Няхай мае дзецi памятаюць, што калiсьцi я не ведаў нi ганьбы, нi страху!"

I Тха сказаў:

"Гэта я зраблю, бо мы ўдвух з табою бачылi, як стваралiся джунглi. Адна ноч у годзе будзе для цябе i для тваiх

дзяцей такая ж, як была раней, пакуль ты не забiў быка. Калi ты сустрэнеш Безвалосага ў гэтую адзiную ноч - а завуць яго Чалавек, - ты не спалохаешся яго, затое ён будзе баяцца цябе i тваiх дзяцей, быццам вы суддзi джунгляў i гаспадары ўсяго, што ў iх ёсць. Будзь лiтасцiвы да яго ў гэтую ноч Страху, бо цяпер ты ведаеш, што такое Страх".

I тады Першы з Тыграў адказаў:

"Добра. Я задаволены".

Але пасля гэтага, падышоўшы да ракi, каб напiцца, ён убачыў палосы на сваiх баках, успомнiў iмя, якое даў яму Безвалосы, i яго ахапiла лютасць. Цэлы год ён пражыў сярод балотаў, чакаючы, калi Тха выканае сваё абяцанне. I ў адну ноч, калi Месячны Шакал (вечарнiца) узышоў над джунглямi, тыгр адчуў, што надышла яго ноч, i пайшоў да той пячоры, дзе жыў Безвалосы. I ўсё адбылося так, як абяцаў Першы са Сланоў: Безвалосы ўпаў на каленi перад iм i распасцёрся на зямлi, а Першы з Тыграў кiнуўся на яго i зламаў яму хрыбет, думаючы, што ў джунглях больш няма Безвалосых i што ён забiў Страх. I тады, абнюхаўшы сваю здабычу, ён пачуў, што Тха iдзе з лясоў поўначы. I неўзабаве пачуўся голас Першага са Сланоў, той самы голас, якi мы чуем зараз...

Гром пракацiўся па высахлых i паколатых ад спякоты ўзгорках, але не прынёс з сабою дажджу - толькi зарнiцы блiснулi за далёкiмi гарамi. I Хатхi загаварыў зноў:

– Вось гэты голас ён i пачуў. I голас сказаў яму:

"Гэта i ёсць твая лiтасць?"

Першы з Тыграў аблiзнуўся i адказаў:

"Што за бяда? Я забiў Страх".

I Тха сказаў:

"О сляпы i неразумны. Ты развязаў ногi Смерцi, i яна будзе хадзiць за табою па пятах, пакуль ты не памрэш. Ты навучыў чалавека забiваць!"

Першы з Тыграў наступiў на сваю здабычу i сказаў:

"Ён цяпер гэтакi ж, як той бык. Страху больш няма, i я па-ранейшаму буду судзiць Народы Джунгляў".

Але Тха сказаў:

"Нiколi больш не прыйдуць да цябе Народы Джунгляў. Нiколi не перакрыжуюцца iхнiя дарогi з тваiмi, нiколi не будуць яны спаць побач з табою, нi хадзiць за табою, нi пасвiцца каля тваёй бярлогi. Толькi Страх будзе хадзiць за табою па пятах, i калi яму ўздумаецца, бiць цябе зброяй, якой ты не ўбачыш. Ён зробiць так, што зямля правалiцца ў цябе пад нагамi, i лiяна зашмаргнецца на тваёй шыi, i ствалы дрэў паўстануць вакол цябе так высока, што ты не здолееш цераз iх пераскочыць. А напаследак ён злупiць з цябе шкуру i накрые ёю сваiх дзiцянят, каб сагрэць iх. Ты не злiтаваўся над iм, i ён не будзе мець лiтасцi да цябе".

Першы з Тыграў быў вельмi смелы, бо яго ноч яшчэ не мiнула, i ён сказаў:

"Абяцанне Тха па-ранейшаму мае сiлу. Ён не забярэ ў мяне маёй ночы?"

I Тха сказаў:

"Твая ноч застаецца тваёю, як я абяцаў, але за яе давядзецца заплацiць. Ты навучыў чалавека забiваць, а ён усё пераймае хутка".

Першы з Тыграў адказаў:

"Вось ён, у мяне пад нагою, i хрыбет яго зламаны. Няхай ведаюць усе Джунглi, што я забiў Страх".

Але Тха засмяяўся i сказаў:

"Ты забiў аднаго са шматлiкiх i сам скажаш пра гэта джунглям, бо твая ноч мiнула!"

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 8

Flow Ascold
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Кодекс Крови. Книга ХIII

Борзых М.
13. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIII

Законы Рода. Том 9

Flow Ascold
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Скандальный развод, или Хозяйка владений "Драконье сердце"

Милославская Анастасия
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Скандальный развод, или Хозяйка владений Драконье сердце

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Лэрн. На улицах

Кронос Александр
1. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Лэрн. На улицах

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая