Маўглi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Гэта таму, што я кiнуў туды вялiкi камень, - пасмiхаючыся, сказаў Маўглi, якi часта забаўляўся тым, што шпурляў спелыя папавы ў асiнае гняздо, а пасля кiдаўся бягом да блiжэйшай затокi, каб восы, чаго добрага, яго не дагналi.
– Я запытаўся ў кажана, што ён бачыў. Ён сказаў, што перад вясковымi варотамi цвiце Чырвоная Кветка i людзi сядзяць вакол яе са стрэльбамi. Я кажу нездарма: я ж ведаю з вопыту, - тут Акела зiрнуў на старыя шрамы на сваiх баках, - што людзi носяць стрэльбы не для пацехi. Хутка, Маленькi Брат, чалавек са стрэльбай пойдзе па нашым следзе.
– Але навошта? Людзi прагналi мяне. Што iм
– сярдзiта спытаў Маўглi.
– Ты чалавек, Маленькi Брат, - запярэчыў Акела.
– Не нам, Вольным Паляўнiчым, гаварыць табе, што i навошта робяць твае браты.
Ён ледзь паспеў адхапiць лапу, як паляўнiчы нож глыбока ўпiўся ў зямлю на тым месцы, дзе яна ляжала. Маўглi кiнуў нож так шпарка, што за iм не ўсачыла б вока чалавека, але Акела быў воўк, а нават сабака, якому далёка да дзiкага ваўка, яго прапрадзеда, можа прачнуцца ў час моцнага сну, калi кола калёсаў злёгку дакранецца да яго, i адскочыць убок, перш чым кола наедзе на яго.
– Другi раз, - спакойна сказаў Маўглi, засоўваючы нож у ножны, - не гавары пра чалавечую чараду, калi гаворыш з Маўглi.
– Пфф! Зуб востры, - сказаў Акела, абнюхваючы ямку, што пакiнуў нож у зямлi, - ды толькi жыццё ў чалавечай чарадзе пашкодзiла твайму воку, Маленькi Брат. Я паспеў бы забiць аленя, пакуль ты замахваўся.
Багiра раптам падхапiлася, выцягнула шыю ўперад, панюхала паветра i ўся напружылася. Шэры Брат тут жа паўтарыў усе яе рухi, павярнуўшыся крыху ўлева, каб улавiць вецер, якi дзьмуў справа. Акела ж адскочыў крокаў на пяцьдзесят у бок ветру, прысеў i таксама ўвесь напружыўся. Маўглi глядзеў на iх з зайздрасцю. Нюх у яго быў такi, якi рэдка сустракаецца ў людзей, але гэтаму нюху не хапала той надзвычайнай тонкасцi, якая ўласцiва кожнаму носу ў джунглях, а за тры месяцы жыцця ў дымнай вёсцы нюх яго моцна прытупiўся. Тады ён намачыў палец, пацёр iм нос i выпрастаўся, каб улавiць вецер верхнiм нюхам, якi сама дакладны.
– Чалавек!
– прабурчаў Акела, сядаючы на заднiя лапы.
– Балдзео!
– сказаў Маўглi i сеў.
– Ён iдзе па нашым следзе. А вунь i сонца блiшчыць на яго стрэльбе. Глядзiце!
Сонца толькi блiснула на долю секунды на медных дужках старога мушкета, але нiшто ў джунглях не дае такой успышкi святла, хiба толькi калi воблакi бягуць па небе. Тады лускавiнка слюды, маленькая лужынка i нават блiскучы лiст зiхацяць, як гелiёграф. Але дзень быў бязвоблачны i цiхi.
– Я ведаў, што людзi пагоняцца за намi, - урачыста сказаў Акела. Нездарма я быў Важаком Чарады.
Чацвёра ваўкоў Маўглi, не сказаўшы нiчога, апусцiлiся на зямлю, папаўзлi ўнiз з узгорка i раптам знiклi, быццам расталi сярод цярноўнiку i зялёнага зараснiку.
– Скажыце спачатку, куды вы iдзяце?
– аклiкнуў iх Маўглi.
– Ш-ш! Мы прыкоцiм сюды яго чэрап яшчэ да поўдня!
– абазваўся Шэры Брат.
– Назад! Назад! Стойце! Чалавек не есць чалавека!
– крыкнуў Маўглi.
– А хто быў толькi што ваўком? Хто кiнуў у мяне нажом за тое, што яго назвалi чалавекам?
– сказаў Акела.
Але ўся чацвёрка паслухалася i панура павярнула назад.
– Няўжо я павiнен тлумачыць вам, чаму я раблю тое цi iншае?
– раззлавана спытаў Маўглi.
– Вось вам чалавек! Гэта гаворыць чалавек!
– прабурчала Багiра сабе ў вусы.
– Вось гэтак жа гаварылi людзi вакол княжацкага
– I, узвысiўшы голас, яна дадала: - На гэты раз дзiцяня кажа правiльна: людзi выйшлi на паляванне чарадой. Кепскае гэта паляванне - забiваць аднаго, калi мы не ведаем, што збiраюцца рабiць астатнiя. Пойдзем паглядзiм, чаго хоча ад нас гэты чалавек.
– Мы не пойдзем, - забурчаў Шэры Брат.
– Iдзi на паляванне адзiн, Маленькi Брат! Хто-хто, а мы ведаем, чаго хочам! Мы б даўно прынеслi сюды чэрап.
Маўглi абвёў позiркам усiх сваiх сяброў. Грудзi яго цяжка ўзнiмалiся, а вочы былi поўныя слёз. Ён зрабiў крок уперад, упаў на адно калена i сказаў:
– Хiба я не ведаю, чаго хачу? Зiрнiце на мяне!
Яны неахвотна зiрнулi на Маўглi, потым адвялi вочы ўбок, але ён зноў прымусiў iх глядзець сабе ў вочы, пакуль поўсць не паднялася на iх дыбам i яны не задрыжалi ўсiм целам, а Маўглi ўсё глядзеў ды глядзеў.
– Ну, дык хто ж важак з нас пяцi?
– сказаў ён.
– Ты важак, Маленькi Брат, - адказаў Шэры Брат i лiзнуў Маўглi нагу.
– Тады iдзiце за мной, - сказаў Маўглi.
I ўся чацвёрка, падцяўшы хвасты, паплялася за iм па пятах.
– Вось што бывае ад жыцця ў чалавечай чарадзе, - сказала Багiра, нячутна спускаючыся па ўзгорку ўслед за iмi.
– Цяпер у джунглях не адзiн Закон, Балу.
Стары мядзведзь не адказаў нiчога, але падумаў шмат аб чым.
Маўглi бясшумна прабiраўся па лесе, перасякаў яго пад прамым вуглом да той дарогi, якою iшоў Балдзео. Нарэшце, рассунуўшы кусты, ён убачыў старога з мушкетам на плячы: ён па-сабачы трухаў па старым двухдзённым следзе.
Вы памятаеце, што Маўглi пайшоў ад вёскi з цяжкай шкурай Шэр-Хана на плячах, а за iм беглi Акела i Шэры Брат, так што след быў вельмi выразны. Неўзабаве Балдзео падышоў да таго месца, дзе Акела павярнуў назад i заблытаў след. Тут Балдзео сеў на зямлю, доўга кашляў i бурчаў, потым пачаў гойсаць наўкол, стараючыся зноў натрапiць на след, а ў гэты час тыя, што назiралi за iм, былi гэтак блiзка, што ён мог бы пацэлiць у iх каменем. Нiводзiн звер не можа рухацца гэтак цiха, як воўк, калi ён не хоча, каб яго чулi, а Маўглi, хоць ваўкi лiчылi яго вельмi нязграбным, таксама ўмеў з'яўляцца i знiкаць, нiбы цень. Яны акружылi старога паляўнiчага кальцом, як чарада дэльфiнаў акружае параход, калi той плыве поўным ходам, i размаўлялi смела, бо iхняя мова пачынаецца нiжэй сама нiзкай ноты, якую можа ўлавiць нязвыклае вуха чалавека. На другiм канцы рада знаходзiцца найтанчэйшы пiск кажана, якога многiя людзi не чуюць зусiм. З гэтай ноты пачынаецца гаворка ўсiх птушак, кажаноў i насякомых.
– Гэта лепш за ўсякае iншае паляванне, - сказаў Шэры Брат, калi Балдзео нагнуўся, сапучы i штосьцi разглядаючы.
– Ён падобны на свiнню, якая заблудзiлася ў джунглях каля ракi. Што ён гаворыць?
Балдзео штосьцi сярдзiта мармытаў.
Маўглi растлумачыў:
– Ён кажа, што навокал мяне, мусiць, скакала цэлая гайня ваўкоў. Кажа, што нiколi ў жыццi не бачыў гэткага следу. Кажа, што вельмi стамiўся.
– Ён адпачне, перш чым зноў знойдзе след, - абыякава сказала Багiра, не перастаючы гуляць у хованкi i падкрадвацца з-за ствалоў дрэў.