Маўглi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Гэтая вада не пражыве доўга, - сказаў Балу, падыходзячы да iх.
– Зiрнiце на той бераг!
На роўнай нiзiне далёкага берага калючая трава джунгляў засохла на коранi i стаяла мёртвая. Пратаптаныя аленямi i дзiкамi сцежкi да ракi спаласавалi рыжую нiзiну пыльнымi цяснiнамi ў высокай траве, i хоць было яшчэ рана, усе сцежкi былi запоўнены звяр'ём, што спяшалася да вады. Чуваць было, як ланi i iх дзiцяняты кашляюць ад пылу, дробнага, як табака.
Вышэй па рацэ, каля цiхай затокi, што агiнала Скалу Мiру, захавальнiцу Вадзянога Перамiр'я, стаяў
– Праўда, што мы падпарадкоўваемся аднаму Закону, - сказала Багiра, заходзячы ў ваду i скоса пазiраючы на рады брынклiвых рагоў i насцярожаных вачэй там, дзе штурхалiся каля вады аленi i дзiкi.
– Добрага палявання ўсiм, хто са мною адной крывi, - дадала яна, кладучыся i выцягваючыся на ўвесь рост. Яна выставiла адзiн бок з вады i шапнула скрозь зубы: - А каб не гэты Закон, можна было б наладзiць вельмi добрае паляванне.
Чуйныя вушы аленяў пачулi апошнiя словы, i па радах прабег спалоханы шэпт:
– Перамiр'е! Не забывайце пра Перамiр'е!
– Цiшэй! Цiшэй!
– прабурчаў дзiкi слон Хатхi.
– Перамiр'е працягваецца, Багiра. Не час цяпер гаварыць пра паляванне.
– Каму гэта лепей ведаць, як не мне?
– адказала Багiра, водзячы жоўтымi вачамi ўверх па рацэ.
– Я цяпер ем чарапах, лаўлю жаб. Нгайя! Добра было б мне навучыцца жаваць галiнкi!
– Нам бы таксама вельмi гэтага хацелася, ве-ель-мi!
– прабляяла маладзенькае аленяня, якое нарадзiлася толькi гэтай восенню i не ўхваляла старых парадкаў.
Як нi кепска было Народу Джунгляў, але нават слон Хатхi мiжвольна ўсмiхнуўся, а Маўглi, якi ляжаў у цёплай вадзе, апiраючыся на локцi, гучна зарагатаў i замалацiў нагамi.
– Добра сказана, Маленькiя Рожкi!
– правуркатала Багiра.
– Калi Перамiр'е скончыцца, гэта будзе залiчана на тваю карысць.
– I яна пiльна паглядзела ў цемень, каб пазнаць аленяня пры сустрэчы.
Паступова гамонка пайшла па ўсiм вадапоi, уверх i ўнiз па рацэ. Чуваць было, як пялёхкалiся i чмыхалi свiннi, прасiлi пацiснуцца; як рыкалi буйвалы, перагаворваючыся памiж сабой на пясчаных водмелях; як аленi расказвалi адзiн аднаму жаласлiвыя гiсторыi пра тое, што зусiм збiлiся з ног у пошуках харчу. Час ад часу яны пыталiся пра што-небудзь у драпежнiкаў, што стаялi на тым беразе, але навiны былi кепскiя, i гарачы вецер джунгляў з шумам праносiўся памiж скаламi i дрэвамi, засыпаў ваду пылам i галiнкамi.
– I людзi таксама памiраюць за плугам, - сказаў малады алень.
– Ад захаду да цемры я бачыў трох. Яны ляжалi i не рухалiся, i iх буйвалы - побач з iмi. Хутка i мы таксама ляжам i не ўстанем больш.
– Рака памялела з учарашняй ночы, - сказаў Балу.
– О Хатхi, цi даводзiлася табе бачыць засуху,
– Яна мiнецца, яна мiнецца, - адказаў Хатхi, палiваючы вадою з хобата спiну i бакi.
– У нас тут ёсць адзiн, якi не вытрымае доўга, - сказаў Балу i паглядзеў на хлопчыка, якога вельмi любiў.
– Я?
– з абурэннем усклiкнуў Маўглi i сеў у вадзе.
– У мяне няма доўгай поўсцi, што прыкрывае косцi, але калi б злупiць з цябе шкуру, Балу...
Хатхi ажно ўвесь закалацiўся ад смеху, а Балу строга сказаў:
– Дзiцяня, гэтак няможна гаварыць настаўнiку Закону! Мяне яшчэ нiхто не бачыў без шкуры.
– Ды не, я не хацеў сказаць нiчога крыўднага, Балу. Толькi тое, што ты падобны на какосавы арэх у шалупiннi, а я на той самы арэх без шалупiння. А калi гэтае тваё бурае шалупiнне...
Маўглi сядзеў, скрыжаваўшы ногi, i тлумачы, што ён хацеў сказаць, як звычайна засунуўшы палец у рот, але тут Багiра працягнула мяккую лапу i перакулiла яго ў ваду.
– Яшчэ чаго не хапала, - сказала чорная пантэра, калi хлопчык падняўся, пырхаючы ад вады.
– То з Балу трэба злупiць шкуру, то Балу падобны на какосавы арэх. Глядзi, каб ён не зрабiў тое, што робяць какосавыя арэхi!
– А што?
– спытаў Маўглi, забыўшы гэты адзiн з сама старых жартаў у джунглях.
– Каб не разбiў табе галаву, - спакойна адказала Багiра i зноў перакулiла хлопчыка ў ваду.
– Нядобра смяяцца са свайго настаўнiка, - сказаў мядзведзь, пасля таго як Маўглi акунуўся трэцi раз.
– Нядобра?! А чаго ж вы хочаце? Гэты безвалосы бегае па лесе i насмiхаецца, як малпа, з таго, хто быў калiсьцi добрым паляўнiчым, ды яшчэ дзеля пацехi тузае за вусы.
Гэта, чыкiльгаючы, спускаўся да ракi Шэр-Хан, кульгавы тыгр. Ён пачакаў крыху, цешачыся з перапуду, што ўзняўся сярод аленяў на тым беразе, пасля нагнуў да вады вусатую квадратную галаву i пачаў хлябтаць. Пры гэтым ён бурчаў:
– Джунглi цяпер логава для голых шчанюкоў! Зiрнi на мяне, чалавечае дзiцяняi
Маўглi зiрнуў на яго больш дакладна, паглядзеў прама ў вочы i вельмi смела, - i праз хвiлiну Шэр-Хан неспакойна адвярнуўся.
– Маўглi тое, Маўглi гэта!
– прабурчаў ён i зноў пачаў хлябтаць ваду.
– Ён не чалавек i не воўк, а то спалохаўся б. Праз год мне давядзецца прасiць у яго дазволу напiцца! Ух!
– Магчыма, i так, - сказала Багiра, пiльна пазiраючы тыгру ў вочы. Магчыма, i так... Фэ, Шэр-Хан! Што гэта за новае паскудства ты прынёс сюды?
Кульгавы тыгр апусцiў у ваду падбародак i шчокi, i цёмныя масленыя палосы паплылi ўнiз па рацэ.
– Гадзiну назад я забiў чалавека, - нахабна адказаў Шэр-Хан.
Ён не пераставаў хлябтаць ваду i ўсё вуркатаў i бурчаў сабе пад нос.
Шэрагi звяроў уздрыгнулi i захiсталiся, над iмi праляцеў шэпт, якi перайшоў у крык:
– Ён забiў чалавека! Забiў чалавека!
I ўсе паглядзелi на дзiкага слана Хатхi, але той, здавалася, нiчога не чуў. Хатхi нiколi не спяшаецца, таму ён i жыве гэтак доўга.