Маўглi (на белорусском языке)
Шрифт:
– А цяпер што робiць гэты бядак?
– Збiраецца есцi або пускаць дым з рота. Людзi ўвесь час што-небудзь робяць ротам, - сказаў Маўглi.
Маўклiвыя следапыты ўбачылi, як стары натаптаў тытуню ў люльку, прыпалiў i пачаў палiць. Яны пастаралiся як след запомнiць пах тытуню, каб потым пазнаць Балдзео нават у сама цёмную ноч.
Затым па сцежцы прайшлi вугальшчыкi i, вядома, спынiлiся пагаманiць з Балдзео, якi лiчыўся найпершым паляўнiчым у гэтых мясцiнах. Усе яны паселi ў кружок i запалiлi, а Багiра i астатнiя падышлi блiжэй i глядзелi на iх, пакуль Балдзео расказваў ад пачатку да канца, з дадаткамi i выдумкамi, усю гiсторыю Маўглi, хлопчыка-пярэваратня. Як ён, Балдзео, забiў Шэр-Хана i
– Калi?
– спыталi вугальшчыкi, якiм таксама вельмi хацелася паглядзець на гэтую цырымонiю.
Балдзео сказаў, што, пакуль ён не вернецца, нiчога рабiць не будуць: у вёсцы хочуць, каб ён спачатку забiў ляснога хлопчыка. Пасля гэтага яны расправяцца з Месуяй i з яе мужам i падзеляць памiж сабою iх зямлю i буйвалаў.
А буйвалы ў мужа Месуi, дарэчы кажучы, вельмi добрыя. Ведзьмаў i чараўнiкоў лепш за ўсё забiваць, гаварыў Балдзео, а такiя людзi, якiя бяруць прыёмышамi ваўкоў-пярэваратняў з лесу, i ёсць сама лiхiя ведзьмары.
Вугальшчыкi баязлiва азiралiся па баках, удзячныя лёсу за тое, што iм не давялося бачыць пярэваратня; аднак яны не сумнявалiся, што гэтакi храбрэц, як Балдзео, знойдзе пярэваратня хутчэй за любога iншага.
Сонца апусцiлася ўжо даволi нiзка, i вугальшчыкi парашылi iсцi ў тую вёску, дзе жыў Балдзео, паглядзець на ведзьму i чараўнiка. Балдзео сказаў, што, вядома, ён павiнен застрэлiць хлопчыка-пярэваратня, але ён i думаць не хоча пра тое, каб няўзброеныя людзi iшлi адны праз джунглi, дзе воўк-пярэварацень можа сустрэцца iм у любую хвiлiну. Ён сам iх праводзiць, i калi сын вядзьмаркi сустрэнецца iм, яны пабачаць, як найпершы тутэйшы паляўнiчы з iм расправiцца. Жрэц даў яму такi амулет супраць пярэваратня, што баяцца няма чаго.
– Што ён гаворыць? Што ён гаворыць? Што ён гаворыць?
– раз-пораз пыталiся ваўкi.
А Маўглi тлумачыў, пакуль не дайшло да ведзьмароў, што было для яго не зусiм зразумела, i тады ён сказаў, што мужчына i жанчына, якiя былi такiя добрыя да яго, злоўлены ў пастку.
– Хiба людзi ловяць людзей?
– спытаў Шэры Брат.
– Так ён кажа. Я штосьцi не разумею. Усе яны, мусiць, проста пашалелi. Навошта спатрэбiлася садзiць у пастку Месую з мужам i што ў iх агульнага са мною? I дзеля чаго ўся гэтая гаворка пра Чырвоную Кветку? Трэба падумаць. Што б яны нi збiралiся рабiць з Месуяй, яны нiчога не пачнуць, пакуль не вернецца Балдзео. Так, значыцца...
– I Маўглi глыбока задумаўся, пры гэтым ён пастукваў пальцамi па тронках нажа.
А Балдзео i вугальшчыкi храбра рушылi ў дарогу, хаваючыся адзiн за аднаго.
– Я зараз жа iду да чалавечай чарады, - сказаў нарэшце Маўглi.
– А гэтыя?
– спытаў Шэры Брат, прагна пазiраючы на смуглыя спiны вугальшчыкаў.
– Правядзiце iх з песняю, - сказаў Маўглi з ухмылкай.
– Я не хачу, каб яны былi каля вясковых варотаў раней, чым сцямнее. Можаце вы затрымаць iх?
Шэры Брат з пагардай ашчэрыў белыя зубы:
– Мы можам без канца вадзiць iх кругам, усё кругам, як коз на прывязi!
– Гэтага мне не трэба. Паспявайце iм крыху, каб яны не сумавалi ў дарозе. Няхай сабе песня будзе i не надта вясёлая, Шэры Брат. Ты таксама iдзi з iмi, Багiра, i падпявай iм. А як настане ноч, сустракайце мяне каля вёскi - Шэры Брат ведае месца.
–
– сказала Багiра пазяхаючы, хоць па вачах было вiдаць, як яна рада гэтак пацешыцца.
– Я павiнна спяваць для нейкiх безвалосых! Што ж, паспрабуем!
Пантэра нагнула галаву, каб яе голас разлёгся па ўсiм лесе, i пачулася працяглае-працяглае "Добрага палявання!" - начны клiч сярод белага дня, даволi страшны для пачатку. Маўглi паслухаў, як гэты клiч пракацiўся па джунглях, то ўзмацняючыся, то зацiхаючы, i замёр дзесьцi ў яго за спiной на сама тужлiвай ноце, i ўсмiхнуўся, бегучы лесам. Ён бачыў, як вугальшчыкi збiлiся ў гурт, як задрыжала стрэльба старога Балдзео, нiбы бананавы лiст на ветры. Потым Шэры Брат правыў: "Йа-ла-хi! Йа-ла-хi!" - паляўнiчы поклiч, якi гучыць, калi Чарада гонiць перад сабою нiльгау - вялiкую шэрую антылопу.
Гэты поклiч, здавалася, iшоў з усiх канцоў лесу адразу i чуўся ўсё блiжэй i блiжэй, пакуль нарэшце не абарваўся побач, зусiм блiзка, на сама пранiзлiвай ноце. Астатнiя тры ваўкi падхапiлi яго, так што нават Маўглi мог бы прысягнуць, што ўся Чарада гонiць дзiчыну па гарачым следзе. А потым усе чацвёра заспявалi цудоўную ранiшнюю Песню Джунгляў, з усiмi трэлямi, пералiвамi i пераходамi, якiя ўмее выводзiць магутнае воўчае горла.
Нiякi пераказ не можа перадаць нi ўражання ад гэтай песнi, нi насмешку, якую надалi ваўкi кожнай ноце, пачуўшы, як затрашчалi сукi, калi вугальшчыкi ад страху палезлi на дрэвы, а Балдзео пачаў мармытаць замовы i заклiнаннi. Потым ваўкi палеглi i заснулi, бо вялi правiльны распарадак жыцця, як i ўсе, хто жыве са свае працы: не выспiшся - не папрацуеш як след.
Тым часам Маўглi пакiдаў за сабой мiлю за мiляй, прабягаючы па дзевяць мiляў за гадзiну, i радаваўся, што анi не аслабеў пасля столькiх месяцаў жыцця сярод людзей. У яго галаве засела адна толькi думка: выручыць Месую з мужам з пасткi, якая б яна нi была, - ён асцерагаўся любых пастак. Пасля гэтага, абяцаў сабе Маўглi, ён расквiтаецца i з усёй вёскай.
Ужо апусцiўся змрок, калi ён убачыў знаёмую пашу i дрэва дхак, пад якiм чакаў яго Шэры Брат у тую ранiцу, як Маўглi забiў Шэр-Хана. Якi нi злосны быў ён на ўсiх людзей, усё ж пры першым позiрку на вясковыя стрэхi ў яго заняло дух. Ён прыкмецiў, што ўсе вярнулiся з поля раней часу i, замест таго каб узяцца за прыгатаванне вячэры, сабралiся натоўпам пад вясковай смакоўнiцай, адкуль чулiся гоман i крык.
– Людзям абавязкова трэба ставiць пасткi для iншых людзей, а без гэтага яны ўсё будуць незадаволены, - сказаў Маўглi.
– Дзве ночы назад яны лавiлi Маўглi, а зараз мне здаецца, што гэтая ноч была многа дажджоў назад. Сёння чарга Месуi з мужам. А заўтра, i паслязаўтра, i на шмат начэй пасля таго зноў надыдзе чарга Маўглi.
Ён прапоўз пад агароджай i, дабраўшыся да хацiны Месуi, зазiрнуў у акно. У пакоi ляжала Месуа, звязаная па руках i нагах, i стагнала, цяжка дыхаючы; яе муж быў прывязаны рамянямi да страката размаляванага ложка. Дзверы хацiны, што выходзiлi на вулiцу, былi моцна падпёрты, i тры цi чатыры чалавекi сядзелi, прыхiлiўшыся да iх спiной.
Маўглi вельмi добра ведаў норавы i звычаi вёскi. Ён сцямiў, што, пакуль людзi ядуць, кураць i размаўляюць, нiчога iншага яны рабiць не будуць; але пасля таго, як яны паядуць, iх трэба асцерагацца. Хутка вернецца i Балдзео, i калi яго павадыры добра саслужылi сваю службу, яму будзе пра што расказаць. Хлопчык залез у акно, нагнуўся над мужчынам i жанчынай i разрэзаў рамянi, што звязвалi iх, дастаў затычкi з рота i пашукаў, цi няма ў хацiне малака.
– Я ведала, я ведала, што ён прыйдзе!
– заплакала Месуа.
– Цяпер я ведаю пэўна, што ён мой сын.
– I яна прытулiла Маўглi да грудзей.