Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маўглi (на белорусском языке)
Шрифт:

Тут выйшла невялiкая затрымка з дзвярной засаўкай. Дзверы былi замкнуты вельмi моцна, але натоўп вырваў засаўку, i святло факелаў залiло пакой, дзе, расцягнуўшыся на ўвесь рост на ложку, скрыжаваўшы лапы i злёгку звесiўшы iх з аднаго краю, чорная i страшная, ляжала Багiра. Хвiлiну ўсе маўчалi, ахопленыя жахам; пярэднiя рады з усяе сiлы пачалi прадзiрацца назад на вулiцу. I ў гэты момант Багiра пазяхнула, старанна i ўсiм напаказ, як пазяхнула б, хочучы зняважыць роўнага сабе. Вусатыя губы прыўзнялiся i рассунулiся, чырвоны язык загарнуўся, нiжняя скiвiца абвiсала ўсё нiжэй i нiжэй, так што вiдаць было гарачае горла; вялiзныя iклы

бялелi ў чорным правале рота, пакуль не ляснулi, быццам стальныя затворы. У наступную хвiлiну вулiца апусцела.

Багiра выскачыла праз акно i стала побач з Маўглi. А людзi, ашалелыя ад страху, iрвалiся ў хацiны, спатыкаючыся i штурхаючы адзiн аднаго.

– Яны не крануцца з месца да свiтання, - спакойна сказала Багiра.
– А цяпер што?

Здавалася, нямая цiшыня, што пануе апоўднi ў час сну, навiсла над вёскай, але, калi прыслухацца, было чуваць, як перасоўваюць па земляной падлозе цяжкiя скрынi са збожжам, падпiраюць iмi дзверы. Багiра казала праўду: да самай ранiцы ў вёсцы нiхто не пашавелiцца.

Маўглi сядзеў нерухома i думаў, i яго твар станавiўся ўсё больш змрочным.

– Што я такое зрабiла?
– сказала нарэшце Багiра i прылашчылася да яго.

– Нiчога, апрача добрага. Папiльнуй iх цяпер да свiтанку, а я засну.
– I Маўглi пабег у лес, павалiўся на камень i заснуў - i праспаў увесь дзень i ўсю ноч.

Калi ён прачнуўся, побач з iм сядзела Багiра i каля яго ног ляжаў толькi што забiты алень.

Багiра з цiкаўнасцю пазiрала, як Маўглi працаваў паляўнiчым нажом, як ён еў i пiў, а потым зноў лёг, абапёршыся падбародкам на руку.

– Жанчына з мужчынам дабралiся да Канхiвары жывыя i здаровыя, - сказала Багiра.
– Твая мацi прыслала вестачку з каршуном Чылем. Яны знайшлi каня яшчэ да поўначы, у той жа вечар, i паехалi вельмi хутка. Хiба гэта не добра?

– Гэта добра, - сказаў Маўглi.

– А твая чалавечая чарада не зварухнулася, пакуль сонца не ўзнялося высока сёння ранiцай. Яны прыгатавалi сабе паесцi, а потым зноў замкнулiся ў сваiх дамах.

– Яны, можа, убачылi цябе?

– Можа. На досвiтку я качалася ў пыле перад варотамi i, здаецца, нават спявала. Ну, Маленькi Брат, больш тут няма чаго рабiць. Хадзем на паляванне са мною i з Балу. Ён знайшоў новыя вулеi i збiраецца паказаць iх табе, i мы ўсе хочам, каб ты, як i раней, быў з намi... Не глядзi гэтак, я баюся цябе! Мужчыну з жанчынай не кiнуць у Чырвоную Кветку, i ўсё ў джунглях застаецца па-ранейшаму. Хiба гэта не праўда? Забудземся пра чалавечую чараду!

– Пра яе забудуцца, i вельмi хутка. Дзе пасецца Хатхi сёння ўночы?

– Дзе ён надумае. Хто можа ведаць, дзе цяпер Маўклiвы? А навошта ён табе? Што гэткае можа зрабiць Хатхi, чаго не маглi б зрабiць мы?

– Скажы, каб ён прыйшоў сюды да мяне разам са сваiмi трыма сынамi.

– Але, дапраўды ж, Маленькi Брат, няможна загадваць Хатхi, каб ён "прыйшоў сюды" або "пайшоў адсюль". Не забывайся, што ён Гаспадар Джунгляў i што ён навучыў цябе Запаветным Словам Джунгляў да таго, як чалавечая чарада змянiла твой твар.

– Гэта нiчога. У мяне таксама ёсць для яго Запаветнае Слова. Скажы, каб ён прыйшоў да Жабяняцi Маўглi, а калi ён не адразу пачуе, скажы яму, каб прыйшоў дзеля вытаптаных палеткаў Бхаратпура.

– "Дзеля вытаптаных палеткаў Бхараптура", - паўтарыла Багiра двойчы цi тройчы, каб не забыцца.
– Iду! Хатхi толькi

раззлуецца, i больш нiчога, а я з радасцю аддала б здабычу цэлага месяца, каб пачуць, якое Запаветнае Слова мае ўладу над Маўклiвым.

Яна пайшла, а Маўглi застаўся i раз'юшана дзёўб зямлю паляўнiчым нажом. Маўглi нi разу ў жыццi не бачыў чалавечай крывi i - што азначала для яго куды больш - нi разу не чуў яе паху да таго часу, пакуль не пачуў пах крывi на рамянях, што звязвалi Месую. А Месуа была добрая да яго, i ён яе любiў. Але як нi былi ненавiсныя для яго жорсткасць, баязлiвасць i балбатлiвасць людзей, ён бы нiзавошта не згадзiўся пазбавiць чалавека жыцця i зноў пачуць гэты страшны пах, чым бы нi ўзнагародзiлi яго за гэта джунглi. Яго план быў куды больш просты i надзейны, i ён засмяяўся сам сабе, успомнiўшы, што яго падказаў яму адзiн з расказаў старога Балдзео пад смакоўнiцай.

– Праўда, гэта было Запаветнае Слова, - вярнуўшыся, шапнула Багiра яму на вуха.
– Яны пасвiлiся каля ракi i паслухалiся мяне, як буйвалы. Глядзi, вунь яны iдуць!

Хатхi i яго тры сыны з'явiлiся, як заўсёды, без адзiнага гуку. Рачны мул яшчэ не высах на iхнiх баках, i Хатхi ў задуменнi дажоўваў зялёнае бананавае дрэўца, якое вырваў бiўнямi. Але кожны рух яго велiзарнага цела гаварыў Багiры, якая разумела ўсё з першага позiрку, што не Гаспадар Джунгляў прыйшоў да хлопчыка-ваўчаняцi, а прыйшоў той, хто баiцца, да таго, хто не баiцца нiчога. Тры сыны Хатхi пагойдвалiся плячо ў плячо ззаду бацькi.

Маўглi толькi крыху прыўзняў галаву, калi Хатхi пажадаў яму добрага палявання. Перш чым сказаць хоць слова, ён прымусiў Хатхi доўга пераступаць з нагi на нагу, пагойдвацца i ўстрэсвацца, а калi загаварыў, дык з Багiрай, а не са сланамi.

– Я хачу расказаць вам адну гiсторыю, а чуў я яе ад паляўнiчага, на якога вы палявалi сёння, - пачаў Маўглi.
– Гэта гiсторыя пра тое, як стары i разумны слон трапiў у пастку i востры кол на дне ямы разарваў яму скуру ад пяткi да пляча, так што застаўся белы шрам.

Маўглi працягнуў руку, i калi Хатхi павярнуўся, пры святле месяца стаў вiдаць доўгi белы шрам на шэрым, як грыфель, баку, быццам яго сцебанулi распаленым бiчом.

Людзi выцягнулi слана з ямы, - гаварыў далей Маўглi, - але ён быў дужы, разарваў путы i ўцёк, i хаваўся, пакуль рана не загаiлася. Тады ён вярнуўся ўночы на палеткi паляўнiчых. Цяпер я прыпамiнаю, што ў яго было тры сыны. Усё гэта адбылося многа-многа дажджоў таму назад i вельмi далёка адгэтуль - на палетках Бхаратпура. Што здарылася з гэтымi палеткамi ў наступнае жнiво, Хатхi?

– Жнiво сабраў я з маiмi трыма сынамi, - сказаў Хатхi.

– А што было з пасевам, якi iдзе за жнiвом?
– спытаў Маўглi.

– Пасеву не было, - сказаў Хатхi.

– А з людзьмi, якiя жылi на палях побач з пасевамi?
– спытаў Маўглi.

– Яны сышлi.

– А з хацiнамi, у якiх спалi людзi?
– спытаў Маўглi.

– Мы раскiдалi стрэхi дамоў, а джунглi паглынулi сцены.

– А што ж было потым?
– спытаў Маўглi.

– Мы напусцiлi джунглi на пяць вёсак; i ў гэтых вёсках, i на iх землях, i на пашах, i на мяккiх, узараных палетках не засталося цяпер нiводнага чалавека, якi атрымлiваў бы ежу ад зямлi. Вось як былi вытаптаны бхаратпурскiя палеткi, i гэта зрабiў я з маiмi трыма сынамi. А цяпер скажы мне, Маўглi, як ты даведаўся пра гэта?
– спытаў Хатхi.

Поделиться:
Популярные книги

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Трудовые будни барышни-попаданки 2

Дэвлин Джейд
2. Барышня-попаданка
Фантастика:
попаданцы
ироническое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Трудовые будни барышни-попаданки 2

Законы Рода. Том 9

Flow Ascold
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Ротмистр Гордеев 3

Дашко Дмитрий
3. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 3

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Николай I Освободитель. Книга 5

Савинков Андрей Николаевич
5. Николай I
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 5

Провалившийся в прошлое

Абердин Александр М.
1. Прогрессор каменного века
Приключения:
исторические приключения
7.42
рейтинг книги
Провалившийся в прошлое

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Русь. Строительство империи 2

Гросов Виктор
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3