Маўглi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Вы ведаеце дарогу ў Канхiвару?
– прашаптаў Маўглi.
Яны кiўнулi.
– Добра. Помнiце ж, што баяцца няма чаго. I спяшацца таксама не трэба. Толькi... толькi ў джунглях ззаду вас i наперадзе вас вы, магчыма, пачуеце спевы.
– Няўжо ты думаеш, што мы асмелiлiся б пайсцi ноччу ў джунглi, калi б не баялiся, што нас спаляць? Лепш няхай нас разарвуць звяры, чым заб'юць людзi, сказаў муж Месуi.
Але сама Месуа паглядзела на Маўглi i ўсмiхнулася.
– Кажу вам, - гаварыў далей Маўглi, быццам ён быў мядзведзь Балу i соты раз паўтараў няўважлiваму ваўчаняцi старажытны
– Ён шпарка павярнуўся да Месуi са словамi: Муж твой не верыць мне, але ты паверыш?
– Так, вядома, сын мой. Чалавек ты цi воўк з джунгляў, але я табе веру.
– Ён спалохаецца, калi пачуе спевы майго народа. А ты пазнаеш i ўсё зразумееш. Iдзiце ж i не спяшайцеся, бо спяшацца няма патрэбы: вароты зачынены.
Месуа кiнулася з плачам да ног Маўглi, але ён хуценька падняў яе, сам увесь калоцячыся. Тады яна павiсла ў яго на шыi i называла ўсiмi ласкавымi iмёнамi, якiя толькi прыйшлi ёй на памяць. Яны пайшлi ў бок джунгляў, i Мацi Ваўчыха выскачыла са сваёй засады.
– Правядзi iх!
– сказаў Маўглi.
– I глядзi, каб усе джунглi ведалi, што iх няможна чапаць. Падай голас, а я паклiчу Багiру.
Глухое, працяглае выццё пачулася i замерла, i Маўглi ўбачыў, як муж Месуi ўздрыгнуў i павярнуўся, гатовы ўцякаць назад да хацiны.
– Iдзi, iдзi!
– падбадзёрыў яго Маўглi.
– Я ж сказаў, што вы пачуеце песню. Яна вас будзе праводзiць да самай Канхiвары. Гэта - Ласка Джунгляў.
Месуа падштурхнула свайго мужа ўперад, i цемра спусцiлася над iмi i Ваўчыхай, як раптам Багiра выскачыла ледзь не з-пад ног Маўглi.
– Мне сорамна за тваiх братоў!
– сказала яна муркаючы.
– Як гэта? Хiба яны кепска спявалi для Балдзео?
– спытаў Маўглi.
– Занадта хораша! Занадта! Яны нават мяне змусiлi забыцца на ўсякi гонар, i, клянуся зламаным замком, якi вызвалiў мяне, я бегала па джунглях i спявала, нiбыта ўвесну. Хiба ты нас не чуў?
– У мяне быў iншы клопат. Спытай лепш у Балдзео, цi спадабалася яму песня. Але дзе ж уся чацвёрка? Я хачу, каб нiводзiн з чалавечай чарады не выйшаў сёння за вароты.
– Дык навошта табе чацвёрка?
– сказала Багiра. Пазiраючы на яго палаючымi вачамi, яна пераступала з нагi на нагу i мурлыкала ўсё мацней.
– Я магу затрымаць iх, Маленькi Брат. Гэтыя спевы i людзi, што караскалiся на дрэвы, распалiлi мяне. Я гналася за iмi цэлы дзень - пры святле сонца, у самы поўдзень. Я пiльнавала iх, як ваўкi пiльнуюць аленяў. Я Багiра, Багiра, Багiра! Я скакала з iмi, як скачу са сваiм ценем. Глядзi!
I вялiкая пантэра падскочыла, як кацяня, i пагналася за лiстком, што падаў з дрэва; яна бiла па паветры лапамi то ўправа, то ўлева, i паветра свiстала пад яе ўдарамi, потым бясшумна стала на ўсе чатыры лапы, зноў падскочыла ўгору, i зноў, i зноў, i яе вуркатанне i бурчанне рабiлiся ўсё мацнейшымi i мацнейшымi, як спяванне пары ў катле, што закiпае на агнi.
– Я Багiра - сярод джунгляў, сярод ночы!
– i мая сiла ўся са мною! Хто вытрымае мой нацiск? Дзiцяня,
– Што ж, бi!
– сказаў Маўглi на мове вёскi, а не на мове джунгляў.
I чалавечыя словы адразу спынiлi Багiру. Яна адскочыла назад i, уся калоцячыся, прысела на заднiя лапы, так што яе галава апынулася на адным узроўнi з галавою Маўглi. I зноў Маўглi пачаў глядзець, як глядзеў на непакорных ваўчанят, проста ў зялёныя, як смарагд, вочы, пакуль у глыбiнi зялёных зрэнкаў не пагас чырвоны агонь, як гасне агонь на маяку, пакуль пантэра не адвяла позiрку. Яе галава апускалася ўсё нiжэй i нiжэй, i нарэшце чырвоная тарка языка драпнула нагу Маўглi.
– Багiра, Багiра, Багiра!
– шаптаў хлопчык, настойлiва i лёгка пагладжваючы шыю i дрыготкую спiну.
– Супакойся, супакойся! Гэта ноч вiнаватая, а зусiм не ты!
– Гэта ўсё начныя пахi, - сказала Багiра. Яна апамяталася.
– Паветра быццам клiча мяне. Але адкуль ты гэта ведаеш?
Паветра вакол iндыйскай вёскi напоена ўсякiмi пахамi, а для звера, якi прывык чуць i думаць носам, пахi азначаюць тое самае, што музыка або вiно для чалавека.
Маўглi яшчэ некалькi хвiлiн супакойваў пантэру, i нарэшце яна легла, як кошка перад агнём, склаўшы лапы пад грудзьмi i прыжмурыўшы вочы.
– Ты наш i не наш, з джунгляў i не з джунгляў, - сказала яна нарэшце.
– А я толькi чорная пантэра. Але я люблю цябе, Маленькi Брат.
– Яны штосьцi доўга гамоняць пад дрэвам, - сказаў Маўглi, не зважаючы на яе апошнiя словы.
– Балдзео, мабыць, расказаў iм не адну гiсторыю. Яны хутка прыйдуць для таго, каб выцягнуць гэтую жанчыну з мужам з пасткi i кiнуць iх у Чырвоную Кветку. I ўбачаць, што пастка апусцела. Хо-хо!
– Не, паслухай, - сказала Багiра.
– Няхай яны знойдуць там мяне! Мала хто асмелiцца выйсцi з дому, пасля таго як пабачыць мяне. Не ўпершыню мне сядзець у клетцы, i наўрад каб iм удалося звязаць мяне вяроўкамi.
– Ну, дык будзь разумнiцай!
– сказаў Маўглi смеючыся.
А пантэра ўжо пракралася ў хацiну.
– Брр!
– прынюхалася Багiра.
– Тут пахне чалавекам, але ложак якраз гэткi ж, на якiм я ляжала ў княжацкiм звярынцы ва Ўдайпуры. А цяпер я лягу!
Маўглi пачуў, як зарыпела вяровачная сетка пад цяжарам вялiкага звера.
– Клянуся зламаным замком, якi вызвалiў мяне, яны падумаюць, што злавiлi важную птушку! Iдзi сядзь побач са мною, Маленькi Брат, i мы разам пажадаем iм добрага палявання!
– Не, у мяне iншае ў галаве. Чалавечая чарада не павiнна ведаць, што я таксама ўдзельнiчаю ў гэтай гульнi. Палюй адна. Я не хачу iх бачыць.
– Хай будзе так, - сказала Багiра.
– Вось яны iдуць!
Гамонка пад смакоўнiцай на тым краi вёскi станавiлася ўсё больш шумнай. Пад канец узняўся крык, i натоўп павалiў па вулiцы, размахваючы дубiнкамi, бамбукавымi кiямi, сярпамi i нажамi. Наперадзе ўсiх бег Балдзео, але i астатнiя не адставалi ад яго, яны крычалi:
– Ведзьмара i вядзьмарку сюды! Падпалiце страху над iх галавой! Мы iм пакажам, як няньчыцца з пярэваратнямi! Не, спачатку аддубасiм iх! Факелаў! Болей факелаў.