Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мая Іліяда

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

"Зноў над ракою чаплi сiвыя..."

Зноў над ракою чаплі сівыя Ў плаўны палёт, як калісь, паплылі... Шчасце маё і раны былыя Гускай і лотаццю параслі. Рэкі вярнуліся да вытокаў. Тая, што сонцам была ў жыцці, Недзе далёка, далёка, далёка, Так далёка, што лень ісці. Ды і нашто? У задушнай кватэры Кволыя думкі ў сшытак пісаць? Ў бога хлусні і нажывы верыць? Трохсотгадовыя транты збіраць? Нават на самую лепшую ў свеце, Нават на цёплыя вусны яе Я не змяняю вільготны вецер, Што ў сітнягах над Дняпром пяе. Сумны свой век няхай дажывае З іншым, з другім, пакінуўшы мне Рукі сяброў, жураўліныя зграі, Стрэльбу і рэк асенніх свінец. 

"О вясна! Таполі! Свеце мілы!.."

О вясна! Таполі! Свеце мілы! Сонца німб! Аблокі!
Сад! Рака!
Залатая падаплёка крылаў Маладога звонкага шпака! Вечар зацяпліў бярозак свечы. Я адзін. Ты не памёрла, не. Мой забыты, мой апошні светач, Ты ў чужым акне, а не ў труне. Як магла застацца ты ў кайданах? Як магла адмовіцца пайсці Да палян, дзе месяц закаханы Песні "сноў" блакітныя ўзрасціў? Пэўна, я турму не здолеў тую Гнеўнаю пагардай скалануць, Дзе цябе цалуюць, як катуюць, І ўладарна лашчаць, быццам б'юць. Вей тваіх, плячэй тваіх пахілых Болей не кране мая рука... Над сусветам залатыя крылы Маладога звонкага шпака. Клічуць лебедзі ў начы вясенняй, Кідаючы поўдзень салаўям, І разліў шырокі, і натхненне, Як любоў забытая мая. І няма ў душы маёй праклёнаў, І няма на веях цяжкіх слёз... Заставайся ў клетцы залачонай - Ты сама абрала гэты лёс. Над кахання нашага магілай, Што загубіцца ў былых вяках, Залатая падаплёка крылаў Маладога звонкага шпака. 

IV. Інга і Марыя

Жанчыне з бэзам

І я прайшоў калісьці паўз цябе. Паўз вусны смелыя і рук прынаднасць, І змрок вачэй, глыбокіх, як сусвет. На дне тваіх вачэй блішчэлі зоры, Далёка так, што цэлага жыцця Мне не хапіла б даляцець да іх... Не паляцеў... І гэта так было, Як быццам качаня не захацела Агіднае да лебедзя ляцець. О лебедзь мой, які я быў дурны! Якой дарогай сноўдаўся па свеце, Каму сябе аддаў і раздарыў?! Начамі сон бяжыць вачэй халодных. Начамі змрок. Халодны вецер свішча, Каб разбудзіць змярцвелыя дубы. Крывавыя пупышкі вінаграда Прыціхлі і чакаюць цёплых дзён. А ты ляжыш, і трапятанне вей Бяссоннае, як трапятанне крыл... ...І сёння я ўначы цябе успомніў: Ты крочыла па вуліцы вясенняй, Трымаючы ў руках шалёны бэз, Вільготны бэз, букет вялікіх гронаў, І сонца ў люстрах дажджавых ляжала Пад кожным крокам дарагім тваім. А вочы - два глыбокія сусветы - Паўзверх вільготных і пахучых гронаў З пяшчотаю глядзелі на мяне. Я зразумеў. Яны ж мяне вучылі Калісьці нездрадліваму каханню, Каханню маладому, на якое Не зменіш вопыт схаладнелых год. Ім нельга здрадзіць, і забыць іх нельга, Як нельга з сэрца выкінуць пяшчоту І подла здрадзіць бэзу і сабе... ...Якая раніца ляжыць над светам! Які разліў! Да гарызонта сінь! І ветразі зялёных вербалозаў На сініх водах - зараз страпянуцца, Напоўняцца і ў грэкі паплывуць. Ты, што мяне чакаць даўно забыла, Дапамагла мне, ўспомніла, прыйшла... ...Будзь блаславёна, доўгае жыццё, Яшчэ не скончанае ў добрым свеце. Ўсё будзе. Толькі гронаў тых не будзе, Цябе не будзе і тваіх вачэй. А можа?  Глянь, як свет вакол чакае Святла і цеплыні, даўно забытых. Чакае дуб скарэлы на пагорку, Чакаюць хаты сонечных праменняў, Чакаюць вішні белых пакрывалаў. Душа чакае крыл. І на адхонах Вось-вось, здаецца, расквітнее бэз. 

Шчасце

Не хачу старым упівацца, Не жадаю гібець у сне. Сёння выпаў, як кветкі акацыі, Сакавіцкі апошні снег. Ён крычыць пад нагамі ад шчасця, Ён спявае аб новых днях, І драты, як марскія снасці, Знову здатныя ветразь узняць. Ноч ідзе са мною да рання, Каб сустрэць пацалункам яго - Новы дзень мой, маё світанне, Новы прывід шчасця майго. 

"Бацькi з магiл цяплом дыхнулi..."

Бацькі з магіл цяплом дыхнулі, З узгоркаў снег схаваўся ў роў, І кожны горб шуміць, як вулей, Ад спрэчкі кветак і чмялёў. Загіне, хто ў мінулым дрэмле: Буяна травы ймкнуць да зор Навыперадкі, напярэймы, Узахапы і насупор. Сок крочыць па мільёнах лесвіц, Па клетках - аж да верхавін, Каб падарыць сусвету песні, Здабытыя з зямных глыбінь. Ляжу каля лясных узбочын, Ляжаць і ждуць мяне гады, І п'юць ускінутыя вочы Ўсю повень неба і вады. Мне цяжар шчасця грудзі сплюснуў, Спляліся валасы з травой, І мятлушка сядзіць на вуснах, Каб разам уздыхаць са мной. Даволі марнай жыць пагоняй, Жывецца або не - жыві! Кароўка божая ў далоні, Як кропля божае крыві. І зноў бязмежны свет чакае, Свет сэрцаў, песень і бароў. Дай мне, вясна, шляхі без краю, Дай сэрцу вечную любоў. Зямля гудзе, як цёплы вулей, Знікаюць
крыўды, боль і зло...
Бацькі з магіл цяплом дыхнулі, Каб дзецям жыць лягчэй было. 

Жаўранак - звонкая нiць

Хмары веснія цяжкія, як кентаўры, Песня шчасця пад імі ўзахлёб звініць. Ах, гэта жаўранак, Жаўранак, Жаўранак, Срэбная, Срэбная, Срэбная ніць. Над ракою, тваім зайздросцячы лаўрам, Вадзяны бугай трубіць, як грубіць. Не звяртай увагі, Жаўранак, Жаўранак, Не парві сваю тонкую, Тонкую ніць. Зноў дымеюць разоры і сытая пара На курганы былога майго бяжыць. Працягні з майго сэрца, Жаўранак, Жаўранак, Аж да самага неба Звонкую ніць. 

Мёртвае рэчышча

Мне сказалі: мяне ты шукаеш, Зноў шукаеш - пасля ўсяго, - Плынь начная, калісьці жывая, Што пазбылася ложа свайго. Усё дарэмна: пратокі-песні Абмялелі пад рэзкай травой. Я не Лазар, я не ўваскрэсну, Нават голас пачуўшы твой. Ні твой заклік, калісьці любы, Ні пяшчотны дотык рукі, Ні ад смагі пасохлыя губы Не абудзяць вялікай ракі. 

Крокi ўначы

Цёплы дзень дагарэў. Скача полымя з гулам, Саснячок над ракою ў зялёнай імгле... За дзень сонцам з вадою ўвесь твар абцягнула, Ногі ў голках сасновых. Далоні ў смале. Ўвесь Дняпро у кругах: ходзіць рыба шалёна. На слупах фарватэрных - скупа - агні. Побач з намі - чырвоны, наводдаль - зялёны, Наш адзін, а ў таго у прадонні - двайнік. Раптам - водар халодны свежага сена. Раптам плеск. Гэта стог, вялізны, да хмар, На чаўне, што не большы ніяк за палена, Быццам прывід, плыве на зялёны ліхтар. Над ракою дымок. Ціха полымя шастае, Ты і я ў будане на сене ляжым. Калі ёсць на зямлі дзве унцыі шчасця, - Ўсё яно, без астачы, ў сэрцы маім. Што шукаў ты ў чужой зямлі, чалавеча? І нашто імкнуўся сябе ашукаць, Калі вось пад рукой тваёй цёплыя плечы, Вось віно і вогнішча, ноч і рака. І кахаю, як быццам стакрот паміраю, Поўны кожнай пражытай сваёй вясной. О ўтрапёны агонь, як ты хутка згараеш, І якая кароткая летняя ноч! У вялікім спакоі зямлі шырокай, Да якога праз хвалі мы праплылі, Раптам крокі, мерныя, гучныя крокі Проста ў вуха, прыціснутае да зямлі. Нехта бераг трасе цяжкімі нагамі, Нехта ноч разрывае, бы глупства чаўпе. Не палохайся. Гэта не зубр і не мамант, Гэта бакеншчык гасіць ліхтар на слупе. Цішыня. Над вадою туманныя вежы. Дай мне гэту зямлю з табою абняць. Ты - празрыстасць, ты ўся - нерухомая свежасць, Ўся - глыбінная, аж да канца, цеплыня. Ты не чуеш, як падаюць росы патокам, Як гарлачыкам трызніцца новы дзень, Як нячутнымі, як салаўінымі крокамі Над вялікай ракою каханне ідзе. 

Раманс вiнаграднай лазы

Па туманах касых Вінаградныя вусікі Ўюцца, Ўюцца І імкнуцца спаймаць Малады І гарэзлівы месяц. За глыбокія вочы твае, Што ў тумане, Блакітным тумане Смяюцца, Хай мяне на праменнях Туманных, Абвітых, Спайманых Праменнях Павесяць... Ах, як вішні цвілі! Як здрадлівая Белая мара! Зацягнулі, Завабілі Песняй Птушынай сваёю. А цяпер у завулках, У завулках Так плача гітара Ненадзейнай, Пакінутай, Цалкам адрынутай, Цалкам жаночай Тугою. О, як хочацца жыць! Што з таго, Што вясенняй парой З вішань квецень Зляцела Завеяй, Пяшчотнай І сіняй. Што з таго, што калісьці Памруць Пад асенняй Халоднай касой Залатыя вяргіні... Вяргіні... Вяргіні... Дваццаць год яшчэ можна кахаць! Дыхаць квеценню, Летам і маем. Дваццаць год Вінаградныя вусікі Будуць віцца Па месячных струнах... Ах, няхай яны ўшчэнт заплятуць, Ах, няхай яны мякка спаймаюць Гэты месяц гарэзлівы, Месяц вясёлы І юны. 

Ты і я

Ты і я: пралеска ў снах бурану, Дрэўца вішні ў ярасным агні, Кропля на спіне Левіяфана, Радуга на крылах навальніц. Пад дзевятым валам ветразь ніцы, Верас, што агнём абняў пярун, Павуцінка ў пекле навальніцы, - Адкажы на вуха ўладару, Як мне здужаць ураган і вецер, Вечны мой, зацяты, страшны бой? Як мне, моцнаму, пражыць на свеце Без цябе, танюткай і слабой? 
Поделиться:
Популярные книги

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Имя нам Легион. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 3

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Энфис. Книга 1

Кронос Александр
1. Эрра
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.70
рейтинг книги
Энфис. Книга 1

Младший сын князя. Том 8

Ткачев Андрей Сергеевич
8. Аналитик
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 8

Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Марченко Геннадий Борисович
3. Вторая жизнь Арсения Коренева
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Сильная. Независимая. Моя

Бигси Анна
5. Учителя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сильная. Независимая. Моя

Фею не драконить!

Завойчинская Милена
2. Феями не рождаются
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Фею не драконить!

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II