Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Мальдзіс Адам

Шрифт:

Наколькі небяспечнымі з'яўляліся змеі, нават мёртвыя, сведчыць такі выпадак. Аднойчы сябры Ельскага злавілі ў час прагулкі маладзенькага ягуара. «Ноччу,— піша падарожнік,— з'явілася яго маці і з рыканнем абышла дом. Яе візіты паўтарыліся некалькі разоў. Каб пракарміць ягуара, мы стралялі лятучых мышэй і птушак. Але па меры росту ягуар станавіўся ўсё больш ненажэрным; тады яму ахвяравалі курэй. А калі не стала і іх — гарэзлівы ягуар схапіў галаву высушанай вужакі, раскусіў яе, наткнуўся на ядавіты зуб — і здох».

Звычайна Ельскі падарожнічаў па лясах у суправаджэнні індзейцаў. Вучоны высока цаніў іх здольнасці, бачыў у карэнных жыхарах Амерыкі паўнацэнных

людзей, якія маюць усе правы на свабоднае і шчаслівае жыццё. «Ходзяць яны ціха і хутка,— пісаў Ельскі пра індзейцаў,— прыкмячаюць на дрэвах нават маленькіх птушак, шэрых і нерухомых, выдатна вызначаюць, які звер пакінуў след на зямлі. Умеюць яны пераймаць голас кожнага звера; у лесе могуць дастаць літаральна ўсё, бо ведаюць карысныя ўласцівасці кожнай расліны, кожнага дрэва». Ельскі смуткаваў з поваду таго, што індзейцаў становіцца ўсё менш і менш, што яны не вытрымліваюць сутыкнення з еўрапейскай «цывілізацыяй», са сквапнымі купцамі, якія за бутэльку гарэлкі набывалі ад іх розныя каштоўнасці. Са свайго боку, мясцовыя жыхары, якіх Ельскі бясплатна лячыў, вельмі паважалі нашага земляка, называлі яго «добрым белым», дапамагалі яму ў паляванні на акул і чарапах, папаўнялі яго калекцыі новымі экземплярамі раслін і жывёл.

Прабыўшы ў Гвіяне звыш чатырох год, К. Ельскі пераехаў у Перу, дзе пражыў яшчэ амаль 10 год. Увесь гэты час вучоны падтрымліваў сувязі з еўрапейскімі музеямі, навуковымі арганізацыямі і паасобнымі вучонымі, выконваў іх заказы. Ён бесперапынна працаваў над рознымі вынаходствамі: то адкрываў сакрэты кітайскай чорнай тушы, то ўдасканальваў спосаб захавання засушаных насякомых. Вельмі цікавымі з'яўляюцца звычаі і абрады жыхароў Паўднёвай Амерыкі, якія Ельскі назіраў у Перу, а затым апісаў у сваіх успамінах.

У сталым узросце вучоны вярнуўся ў Еўропу, ажаніўся і пасяліўся ў Кракаве. Няўрымслівы даследчык па-ранейшаму поўны розных планаў. Ён піша даследаванне «Аб узаемнай залежнасці геалагічных з'яў», удзельнічае ў экспедыцыях у Брэтань і Далмацыю. Яшчэ за некалькі дзён да смерці, якая наступіла 26 лістапада 1896 года, Ельскі працаваў над падручнікам па заалогіі.

Біяграфія Ельскага не вельмі багата на фантастычныя эпізоды, эфектыўныя прыгоды. Нягледзячы на тое што яго шлях пралягаў па экзатычных краінах, ён ні разу не тануў, не трапляў у кіпцюры драпежнага звера, не абрываўся са скал. І ўсё ж жыццё нашага земляка — гэта бесперапынны подзвіг, яркі прыклад штодзённага працавітага служэння навуцы, чалавецтву. Падарожнік і ўрач, батанік і заолаг, географ і геолаг, ён пакінуў прыкметны след у развіцці прыродазнаўства мінулага стагоддзя.

У ПОШУКАХ СТАРАДАЎНІХ РУКАПІСАЎ

Гісторыя беларускай літаратуры XIX стагоддзя поўна белых плям. Спіс яе здабыткаў куды меншы, чым спіс страт. Колькі твораў знішчана няўмольным часам і ваеннымі завірухамі, колькі назаўсёды загінула ў шуфлядах цэнзарскіх сталоў і шафах следчых камісій! Сярод іх — беларускія вершы П. Багрыма, У. Сыракомлі, В. Каратынскага, зборнікі «Скрыпка беларуская» і «Беларускія расказы» Ф. Багушэвіча, паэмы «Гануся», «Андрэй» і «Віялета» Я. Лучыны, польскія п'есы В. Дуніна-Марцінкевіча, гутаркі і драмы А. Вярыгі-Дарэўскага, пераклады А. Абуховіча і многае-многае іншае, што сёння нам вядома толькі па назве або невядома зусім.

Пра некаторых беларускіх пісьменнікаў мінулага стагоддзя мы ведаем толькі адно: яны былі! Вось змест сціплай нататкі ў газеце «Гоман» (1916, № 12): Яну Шэмету-Палачанскаму (нарадзіўся

ў 1826 годзе ў Даўгінаве, памёр у 1905 годзе) належаць беларускія паэмы «Даўгінаўскі пагром», «Вяселле ў Беляка», «Барысаў камень», вершы «Да братоў у пакоях», «За чаркай», «На дзяды», «Думы ў полі» і інш. Частка з гэтых рукапісаў, паведамлялася ў нататцы, захоўваецца ў дачкі пісьменніка ў Цюмені. Аўтар гэтых радкоў пры пасрэдніцтве цюменскай абласной газеты спрабаваў у 1968 годзе адшукаць сляды тых рукапісаў, але сібірскія краязнаўцы адказалі, што прамыя нашчадкі Шэмета-Палачанскага памерлі некалькі год назад, а далёкія сваякі нічога канкрэтнага не ведаюць...

Або вось радкі з верша «Я клічу вас...», які падпісаны псеўданімам Горэвід:

Я клічу вас... ...даволі, годзе Цярпець, галеці дый маўчаці! Пара зварушыцца з магілы! Сабраці ўсё, што есці сілы! Ланцугі цемрачы парваці Ды вольным быці нам — народзе...

Па мужнасці, па рэвалюцыйнасці гэты верш, бадай, не мае ў XIX стагоддзі сабе роўных. І напісаны ён вопытнай рукой. Але хто аўтар гэтых радкоў? На жаль, нават Р. Зямкевіч, у паперах якога верш «Я клічу вас...» захоўваўся побач з вершам «Палякам у дзень 3-га мая», ведаў толькі тое, што пад псеўданімам Горэвід хаваўся даволі адукаваны беларускі селянін.

Ва ўмовах, калі не захаваліся асабістыя архівы беларускіх пісьменнікаў XIX стагоддзя, калі бясследна загінулі многія лепшыя творы і нават цэлыя зборнікі, набываюць асаблівую каштоўнасць кожная архіўная знаходка, кожны новы рукапіс, адкапаны з забыцця. Аб некаторых пошуках і знаходках пойдзе гаворка ніжэй. Праўда, не заўсёды пошукі завяршаліся ўдачай. Часта на змену надзеі прыходзіла расчараванне. Але аб расчараваннях і няўдачах таксама варта расказаць: магчыма, гэта дапаможа ў пошуках іншым.

ПІСЬМЫ НАВОДЗЯЦЬ НА СЛЕД

...Рукапісны аддзел Цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі навук Літоўскай ССР. У высокіх старадаўніх шафах тут захоўваецца многа матэрыялаў па гісторыі беларускай літаратуры: польскія вершы Ф. Багушэвіча і восем сшыткаў з вершамі А. Гурыновіча, артыкулы Б. Тарашкевіча і аўтографы А. Абуховіча, пісьмы Р. Зямкевіча і запісы беларускіх народных песень. І гэта заканамерна: доўгія гады Вільня была асноўным цэнтрам развіцця нашага пісьменства.

Большасць твораў і дакументаў, якія маюць адносіны да гісторыі нашай літаратуры і раней захоўваліся ў Віленскім беларускім музеі, трапіла ў так званы Віленскі беларускі фонд (ВБФ, цяпер — Фонд 21). Гэты фонд ужо даволі добра вывучаны даследчыкамі. Але ці няма цікавых матэрыялаў у іншых фондах аддзела? Напрыклад, у Фондзе аўтографаў (ФА) ці Асноўным фондзе (АФ)?

Пошукі аказаліся плённымі: у Фонд аўтографаў трапіла карэспандэнцыя вядомых віленскіх кнігавыдаўцоў Завадскіх. Тут ёсць пісьмы многіх польскіх аўтараў, якія ў свой час жылі на тэрыторыі Беларусі. Сярод іншых карэспандэнтаў сустракаюцца прозвішчы А. Мастоўскай з Заслаўя, Т. Урублеўскай з Дзісны, В. Замбржыцкага з Оршы. У пачатку мінулага стагоддзя яны ўносілі пасільны ўклад у развіццё культуры на беларускіх землях. А вось тоненькая папка з невядомымі пісьмамі В. Дуніна-Марцінкевіча (ФА-743). Яны адрасаваны прадстаўніку другога пакалення выдаўцоў — Адаму Завадскаму.

Поделиться:
Популярные книги

Наследник в Зеркальной Маске

Тарс Элиан
8. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник в Зеркальной Маске

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Проданная невеста

Завгородняя Анна Александровна
1. Викторианский цикл
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная невеста

Ловушка

Штиль Жанна
3. Леди из будущего
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Ловушка

Кодекс Крови. Книга ХVII

Борзых М.
17. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVII

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Идеальный мир для Демонолога 3

Сапфир Олег
3. Демонолог
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 3

Адаптация

Уленгов Юрий
2. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адаптация

Развод с генералом драконов

Солт Елена
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Развод с генералом драконов

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат