Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

–  Не совсем ясен ваш вопрос. Если можно, конкретно… — і павярнуўся да Злобіна.

–  Калі просіце канкрэтна — калі ласка! — Гарун усміхнуўся нават. — Вы, скажам так, як сімвал нескаронай рускай інтэлігенцыі прыязджаеце, не хачу казаць уцякаеце… (І зноў абураны гул у зале, а Гарун адно павысіў голас.)…у суседнюю краіну, да суседняга народа — і не заўважаеце яго, дзівіцеся і белымі булкамі, і запоўненымі вулкамі, а на тое, што булкі тыя пяклі беларусы і што гэта вулкі беларускага горада — ці забыліся, ці не бачыце?!

І тут заля пачала ўзрывацца выкрыкамі нібыта абураных слухачоў:

–  Да что он вяжется!

–  По существу вопросы, по существу!

–  Большевицким прихвосням слова не давать!..

Апошняе апякло зусім зблізку — Гарун нават разгледзеў уладальніка гэтага хрыплага барытона — таўставатага «дзеяча» ад журналістыкі. Яны ж былі нават знаёмцамі: у 1918-м, калі газэта «Беларускі Шлях» пераходзіла да менскага таварыства «Заранка», пад Гарунова

рэдактарскае крыло, дзеяч гэты — ці не Гробскі яго прозвішча? — на ўсю чарніў перад немцамі (тымчаснымі «вызваліцелямі» Менска) беларусаў і дамагаўся фундацыі сваіх рускамоўных «Ведомостей»…

Выкрык пра бальшавіцкага прыхвасня крануў за жывое — каго-каго, а яго, Гаруна… Пасля ўсяго напісанага і зробленага ім… Хоць і ведаў, што гробскіх тут — паўзалы…

–  Давайте спокойнее, господа! — нібыта абурана выціснуў Меражкоўскі і прысеў да століка — гэтым вечарам ён больш нічога не сказаў.

–  Да-да, конечно… Хватит… Почитайте, пожалуйста, еще что-либо… — паплыло з галёркі, і Злобін раскрыў свой бліскучы нататнік…

Гарун так і не даседзеў да канца сустрэчы. За ім, ловячы грэблівы зірк «рускага» журналіста ў замалым для ягонага жывата, камечаным пінжаку, падаўся і Алесь.

На выхадзе сустрэлі здзіўленую прыбіральшчыцу.

–  А што паноў пісьменнікаў да канца не даслухалі?
– і зноў плёхнула ў ваду ўжо выкручаную анучу.

–  Ды, ведаеце, і ў зале бруду багата было… — міжволі вылецела ў Гаруна.

–  Як?! — зніякавела прыбіральшчыца. — Я ж яшчэ сённячы ранкам дамывала там…

–  На жаль, бруд той, пэўна, ужо не адмыецца. — Гарун уздыхнуў і прачыніў дзверы. Алесь азірнуўся: у неўразуменні над вядром застыла прыбіральшчыца.

Вогкі вецер астудзіў іх, лізнуў холадам і скочыў да тэатравага франтона. Горад жа і не думаў збірацца спаць — ад гатэля дабягаў стук малатка (нейкі гаспадар-клапатун, не зафіраніўшы вакно, дарабляў у «кватэры» перагародку — цяжарная жонка назірала за ягонай працай), доўгія цені паліцэйскіх пераплылі вуліцу, бадзёра зыкнуў прастуджаным гудком на вакзале цягнік — і вецер нацянькі кінуўся на яго вандроўніцкія запросіны. «Газэты! Цыгарэты!» — адзываўся на ганку гатэля рабаціністы хлапчук…

А да Гаруна падступіла даўкае — як гэтая зімняя пераспелая цямрэча — пачуццё, — каб мог, дык хоць заплач… І заўважыўшы, што і Алесю нясоладка, Алесь старэйшы нырцануў у блізкія ўспаміны:

–  Эх, а тры ж гады таму — 18 снежня 1917-га — тут першы Усебеларускі з'езд праходзіў, а здаецца — паўжыцця мінула… Вось тут… — Гарун зноў вярнуўся да дзвярэй тэатру. — Тут стаяла ганаровая варта Менскага беларускага палку, а там… — Ён тыцнуў у сцяну пальцам. — Там, у зале, не шэрыя сцены былі! Сцэна — «Пагоняй» і бел-чырвона-белымі сцягамі ўпрыгожана! За прэзідыумам — хор Тэраўскага. З артыстамі Ждановіча, усе ў беларускіх строях… І заля, і лёжы, і хады былі заняты дэлегатамі. Ніводная нацыя за перыяд расейскіх рэвалюцыяў не дала такое колькасці ўдзельнікаў… - Яны павольна пакрочылі да Захар'еўскай. — Прадстаўніком на сходзе тым быў запраўды беларускі народ — толькі «кантрабандным» чынам трапіла туды колькі «таварышаў» з маскоўцаў, якія прыехалі з выразнай мэтай справакаваць з'езд. За старшыню абралі Івана Сераду, у сакратарыят, разам з іншымі, увайшлі Тамаш Грыб і я… — Гарун на хвілю перапыніўся. З пляцавага гала злосна налятаў вецер, лязгаў бляхамі начольнікаў і раз'юшана завываў у трубе вадасцёка. Гарун наставіў каўнер, глыбей нацягнуў шапку і падпіхнуў Алеся ў плячук: — Помніцца выступленне аднаго «ўмандатаванага» святара, прыхільніка, — высока паківаў пальцам, — улады саветаў… Ён настойліва гугнявіў пра непадзельнасць трыадзінага рускага народу і параўноўваў з непадзельнасцю Святой тройцы… Была і правакацыя: адзін дундук з «абласнікоў» назваў бел-чырвона-белы сцяг, што вісеў над трыбунай, тряпкой. Я й некалькі вайскоўцаў хацелі вывесці разумніка… А з прэзідыуму да трыбуны падбег генерал Аляксяеўскі і, пацалаваўшы сцяг, папрасіў прысутных не зневажаць першы з'езд бойкай. Адкрыў жа з'езд твой Рак-Міхайлоскі — доўгія воплескі былі!.. А калі хор заспяваў «Адвеку мы спалі, і нас разбудзілі»!.. Божа мой, не паверыш — бальшыня слёзы выцірала… Шчаслівыя слёзы! — Гарун уздыхнуў і зірнуў на Алеся, усміхнуўся. — Цябе з лекцыі звёў, а сам другую распачаў…

— Ды што вы, дзядзька Алесь! Я ж толькі й ведаў пра з'езд, што ён быў…

Бальшавікі разагналі з'езд… А ўсіх жа рэзалюцыяў і матэрыялаў з'езда ў Грыба назбіралася на той час два вялікія — як тоўстыя падушкі! — партфелі… - Гарун закашляўся. — Ды назаўтра сабраліся ў менскім чыгуначным дэпо, дзе з'езд да вольных выбараў перадаў свае паўнамоцтвы сваёй радзе. І зноў бальшавікі спрабавалі гвалтам разагнаць сход, ды чыгуначнікі, дзякуй ім, заступіліся. Дык што, пасля гэтага бальшавікам кланяцца? У іхнія камуны верыць?! На Леніна маліцца?!! — Прайшлі крыху моўчкі. — Ні немцы, ні палякі… - і Гарун цяжка перасмыкнуў вострым коўцікам, — не дазвалялі сабе падобнага…

І зноў — як нядаўні апёк — згадка пра бальшавіцкага прыхвасня… Кім-кім, а бальшавіцкім

памагатым назваць яго мог ці хворы чалавек, ці Гробскі!

«…У пяцігадовым узросьце навучыўшыся чытаць, праседзеўшы два гады ў трэцяй клясе прыходзкага вучылішча — бо «такога недалетку», як напіша Максім Гарэцкі, не дапусьцілі першы год да экзаменаў, ён, Саша Прушынскі, вымушаны быў чакаць яшчэ два гады, каб мець права паступіць у рамесьніцкую вучыльню. У 1902 годзе стаў столярам. У 1904-ым зблізіўся з эсэрамі-максімалістамі. Не даў толькі адтэрміноўкі дваццацігадоваму юнаку арышт — яго схапілі ноччу 4 сакавіка 1907-га ў друкарні па вуліцы Шырокай у Менску, дзе рыхтавалі ўлётку. У лютым 1908-га, раніцай, пераправілі з менскага астрога ў Вільню. Двойчы зьбіраўся суд, і — у 21 год — высылка на пасяленьне ў Сыбір, у Іркуцкую губерню. Цяслярыў, быў на Лене вадалівам, на баржы № 18 рыхтаваў да друку свой першы (і апошні) паэтычны зборнік «Матчын дар» (які ўвосень 1914 года выслаў у Вільню). У выгнаньні пазнаёміўся і пасябраваў з Язэпам Лёсікам. Вярнуўся ў верасьні 1917-га нямоглым, хворым, разам з Язэпам Лёсікам трымаўся, побач з ім у «Вольнай Беларусі» працаваць пачаў (у «Беларускай кнігарні», што ў адным будынку на Захараўскай, насупраць Чырвонага касьцёла, месьцілася, — «Вольная Беларусь» на другім, кнігарня — на першым паверсе).

А якія там заробкі былі?! Харчаваўся кепска — і здароўя не паправіў. На ўтрыманьні сваім і маці меў, і брата малодшага — няўдалага, які й характарам, і абыходжаньнем псаваў Гаруну апошняе здароўе. Вось і думалася потым, ці не мяне, Алеся-Мядзьведзя, апякуючы, за брата малодшага бачыць хацеў — і ўжо хоць тым суцешвацца?..

У выгнаньні Прушынскі і стаў Алесем — лісты да бацькоў так толькі і падпісваў, зрэшты, і вершы — з 1907-га іх — «Маці-Беларусі», «Януку Купале», «Начныя думкі» — друкавала «Наша Ніва». Апошні і даў яму права неяк з маладжавым гонарам усьміхнуцца мне: «За Купалам вы, слуцакі, мяне другім павінны ў ганаровыя сябры сваёй «Папараці-Кветкі» далучыць, бо і я ж нібыта з вамі гэтай кветцы ў «Начных думках» маліўся…» Пасьля чаго я з не меншым гонарам цытаваў па памяці Гарунова:

…Ночкай ля рэчкі раздольна, прывольна! Гуртам русалкі смяюцца, пяюць, Кветкі купальскай шукае бяздольны; З зельлем шаптухі паціху снуюць… Дай мне купальскую кветку ў рукі, Путы жалезныя, мне развяжы, Дай ты мне зельля на гора і мукі, К шчасьцю гасцінец мне дай, пакажы!

Зрэшты, да Алеся Гаруна ён быў Сумным. І псеўданімам Навадворскі падпісваўся — ад назвы фальварка Новы Двор пад Менскам, дзе нарадзіўся, і І. Жывіцам менаваўся — маці, Соф'я Іванаўна, у дзявоцтве мела такое прозьвішча..

Шанаваў, любіў Гарун маці. Чым мог, дапамагаў ёй — яшчэ з маленства. І бялізну мыць і разносіць на кватэры багацейшых — капейчыну на жыцьцё хлапчуком зарабляць. І паэзію сваю «Матчыным дарам» лічыў (так і кнігу назваў).

А яшчэ ён выступаў і Сальвэсем… Пасьля лютаўскай рэвалюцыі 1917 года, пасьля звароту ў Менск сябрам ЦК Беларускай Сацыялістычнай Грамады, абіраўся намесьнікам старшыні Ўсебеларускага з'езду (пра гэта ў размове са мной сьціпла змаўчаў) і рэдактарам газэты «Беларускі Шлях». Першы яе нумар выйшаў 8 сакавіка 1918-га, рэдактарам-выдаўцом значыўся Павел Аляксюк, а памятнага 25 сакавіка зьявіўся і другі. У ім паведамлялася аб перадачы выданьня газэты менскаму таварыству «Заранка» і пераходзе рэдактарскага абавязку «пры бліжэйшым учасьці тых самых супрацоўнікаў» да Аляксандра Прушынскага (Гаруна). З гэтага часу «Беларускі Шлях» стаў зьяўляцца стала і перыядычна. З нумара ў нумар — антышавіністычныя артыкулы, нататкі, фельетоны і вершы, у якіх з вострай сатырай, часам і сарказмам выкрываліся як польская «шырокая» палітыка «ад мора да мора», так і расейская бальшавіцкая «стратэгія». З падобных публікацыяў разам з Бядулевымі і Галубковымі нельга ня вылучыць і ягоных, Гаруновых — 8 артыкулаў-рэплік пад агульнай назвай «Скрыты шавіністы» (падпісаныя псэўданімам А. Навадворскі): у першым — едкі сьмех з бальшавіцкага «міралюбства», у другім — палеміка з М. Даманскай, аўтаркай аднаго скандальнага артыкула, — з выкрыцьцём прыхільнасьці некаторых «беларусаў» то да польскага боку, то да маскоўскага, заклікам вызваліць дарогу сапраўдным рупліўцам беларушчыны; у іншых — высмейванне жонкі Леніна Н. Крупскай, якая заняла высокі пост… Гаруну належаць у «Беларускім Шляху» і сатырычныя вершы «Кар'ера», «Адрас», а таксама «Маленькі фельетон» і «Сабатажнік». Вось яны і былі падпісаны псэўданімам Сальвэсь. І каб толькі маглі бальшавікі дапяць да Прушынскага-Гаруна-Сальвэся — з жывога б мяса рвалі й сольлю сыпалі!.. Вось толькі некалькі стрэлаў «Беларускага Шляху»:

Поделиться:
Популярные книги

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Под Одним Солнцем

Крапивин Владислав Петрович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Под Одним Солнцем

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Жития Святых (все месяцы)

Ростовский Святитель Дмитрий
Религия и эзотерика:
религия
православие
христианство
5.00
рейтинг книги
Жития Святых (все месяцы)