Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Рамнёў праціскаецца скрозь шыхты жаўнераў-беларусаў, сялян і ўдзельнікаў кангрэса — да прэзідыума, каб арыштаваць яго сябраў. За ім — салдаты.

Дэлегаты загаманілі, завалтузіліся. Некаторыя з сялян паразыходзіліся па кутах, а частка разам з жаўнерамі шчыльнай сцяной перакрыла Рамнёву дарогу да прэзідыума. Адзін селянін нават узлез на стул — і пачаў абсыпаць бальшавікоў праклёнамі і паказваць свае далоні:

–  Я таксама савет сялянскіх дэпутатаў!

Яго ніхто не зачапіў, але ніхто і не паслухаў…

З дзесятак сялян пачалі прасіць, каб іх выпусцілі з залы:

–  Мы не разумеем, што робіцца! Мы ж не вінаваты…

Крывашэін, які апынуўся ўжо каля дзвярэй, пацягвае іх за рукавы:

 Проходите… Проходите!

Салдаты з вінтоўкамі напагатове вывелі арыштаваны прэзідыум. Пачуўся спеў «Марсельезы». З другога боку заспявалі «Ад веку мы спалі…». Дэлегаты загрукаталі стуламі — увомірг у зале выраслі барыкады. Усе стоўпіліся, з'ядналіся: і левыя, і правыя, і фракцыі, і групы.

Хутка абралі новы прэзідыум, які абвяшчае пратэст.

–  Что дальше? — Рамнёў крыху зніякавеў. Рэзаўскі ж не супыняўся:

–  Товарищи большевики! Я прошу вас выйти нз зала [15] .

Але бальшавікі-беларусы пратэстуюць…

–  Арестовать вон того кудлатого! — загадвае Крывашэін, паказваючы на старшыю новага прэзідыума.

Распачынаецца атака на барыкаду. Чутны крыкі, грукат стулаў, лаянка. Рамнёў — паперадзе. Каго могуць — хапаюць і выпіхваюць за дзверы.

У складзе новага прэзідыума — жанчына. Яна б'е Крывашэіна па твары. Хтось штурхае Макара Краўцова на Крывашэіна — і той хістаецца, хапае Краўцова за руку:

15

 На кангрэсе прысутнічала і некалькі дзесяткаў бальшавікоў. Пазней Аляксандр Чарвякоў нясмела зазначыў, што кангрэс паспяшаліся разганяць. Кіраўнік КП(б)Б Кнорын таксама прызнаваў, што кангрэс можна было раскалоць: адабраць самых «свядомых» і ўвесці ў бальшавіпкія органы ўлады.

–  Проходите…

Пачынала днець. На вуліцы сабралася з дваццаць коннікаў. Стаялі два браневікі з кулямётамі.

Па Падгорнай вуліцы дэлегаты накіраваліся за арыштаванымі да Камерцыйнай школы — цяпер там месціўся штаб Савета народных камісараў.

Кастусь Езавітаў зірнуў на гадзіннік — было пяць раніцы [16] .

«Контррэвалюцыянеры» ішлі па вуліцы і спявалі рэвалюцыйныя песні…

Зямля пад лёдам

16

 «Самым важным для нас было тое, - напіша пазней Кастусь Езавітаў, - што Першы Ўсебеларускі Кангрэс ясна і рашуча стануў на грунт стварэньня сваёй уласнай беларускай дзяржаўнасьці, што гэтую дзяржаўнасьць ён устанавіў на Беларусі ў форме народнай рэспублікі і што ўладу ў Краю ён перадаў сваёй краёвай уладзе, якую выдзяліў з свайго складу.

Рэзалюцыя гэтая была прынята Першым Усебеларускім Кангрэсам 17 сьнежня на вячэрнім пленарным сходзе Кангрэсу. Прынятая яна была аграмаднаю большасьцю дэлегатаў... З гэтага моманту Беларусь зноў сталася аб'яднанаю нацыянальнаю дзяржаваю, а беларускі народ зноў стаўся дзяржаўнаю нацыяй».

Яшчэ ўвечары была адліга, а ноччу падмарозіла, пасыпаў снег — і не сунімаўся й раніцай. Па сумётах шырокай Захараўскай ісці цяжка, а тут - і студзеньскі вецер ледзь не збіваў з ног, мёў белае пухавінне да бліжэйшага валка-сумёта, пераскокваў віхурай праз яго — і зноў заграбаў снежную пацяруху.

На ўзгорку побач з Юбілейным домам сыйшла з рэек конка. Людзі неахвотна выходзілі з вагона, хтось спрабаваў лаяцца.

–  Далей не паедзем! Замёты. — Стары вазніца пачаў рассыпоньваць коней. — Рэек нават не відно…

Езавітаў пакрочыў шпарчэй. Тры разы абганялі рамізнікі на санях —

вось каму ў такі час заробак!

У «Беларускую Хатку» ён прыйшоў першым.

–  Калі ласка, пане Кастусь, да печкі, грэйцеся, — запрасіла старэйшая Сівіцкая.

–  Баіцёся, што мая барада не растане? — Езавітаў усміхнуўся, ацёпаў з шапкі і каўняра снег, распрануўся, каля люстэрка прыгладзіў бараду: — А што, нашых «калядоўшчыкаў» яшчэ няма?

–  І ня дзіва. Так мяце, што і ўблукаць можна…

Праз хвілін дзесяць з'явіліся Раман Скірмунт, Язэп Варонка, Рак-Міхайлоўскі. Апошнімі прыйшлі Аркадзь Смоліч і Ядвігін Ш.

–  Вы, браткі, не думайце, што гэта я заспаў, - Ядвігін Ш. падштурхнуў Смоліча, усміхнуўся. — Я гэта во касалапу праз гурбы перацягваў…

У сталоўцы паставілі самавар, зачынілі дзверы — і ўраз усе пасур'ёзнелі. Паседжанне пачаў Скірмунт:

–  Ну што ж, спадары, да справы. Перш-наперш, як і дамаўляліся, неабходна вызначыцца з усімі ранейшымі беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі…

–  Так, сфармуляваць іх адносіны да Рады. — Варонка расклаў паперы — зрыхтаваўся пісаць.

–  А што тут думаць? Усе датулешнія арганізацыі трэба лічыць улітымі ў Раду, — прапанова Ядвігіна Ш. Яе ахвотна падтрымалі.

–  Асобна мусім гаварыць пра фінансы, якіх… — Варонка ўздыхнуў, адклаў асадку: — Першае паступленне, праўда, маем. Пазаўчора Бабруйская павятовая ўправа дала камітэту тры тысячы рублёў, паставіўшы варункам, што грошы гэтыя павінны пайсці на скліканне другога ўсебеларускага кангрэса… А яшчэ сябры з украінскага генеральнага сакратарыяту пагадзіліся зрабіць дваццацітысячную пазыку [17] .

–  А як з Беларускай вайсковай радаю? — спытаў Езавітаў.
– Мэтазгодна было б надаць ёй асобны статус і акрэсліць яе непасрэдныя мэты. І акрэсліць найхутчэй…

17

 Грошы былі перададзены з Кіева ў Менск праз аднаго дзяржаўнага «дзеяча» (сведчылі на Паўла Алексюка), але ў касу Выканкама не трапілі.

–  А мэты тут відочныя — падрыхтоўка да здабыцця ўлады ў краі.
– Рак-Міхайлоўскі выглядаў хоць і стомленым, але рашучым.

–  Толькі так! Самі ж пераканаліся, што сіле супрацьстаяць можна толькі сілай. Таму найперш, маеце рацыю, трэба пачаць фармаванне свайго войска, а дзеля гэтага сцягваць у Менск вайсковыя адзінкі, скамплектаваныя з беларусаў. — Варонка агледзеў прысутных і штось пачаў спешка запісваць.

Абудзіўся Смоліч, прыгладзіў, раскладваючы ў прабор, непадатлівыя валасы, паслабіў гальштук — і прапанаваў:

–  Бальшавікі збіраюць Чырвоную армію. Не сакрэт, што агітатараў у іх — не раўняць з намі. І каб выйграць час, чаму б не павесці з імі перамовы пра стварэнне… Беларускай нацыянальнай чырвонай арміі? Скажам, са штабам Заходняй арміі, з тым жа галоўным «вайскаводцам» Крыленкам [18] .

–  У нашым становішчы мы мусім распрацоўваць усё магчымае. — Рак-Міхайлоўскі задумаўся. — І хоць у поспех прапанаванага верыцца слаба, паспрабаваць трэба… Як і звязацца з прадстаўнікамі іншых вайсковых арганізацыяў: у Менску ж нелегальна дзейнічаюць Украінская вайсковая рада Заходняга фронту і Татарскі вайсковы камітэт. І яшчэ… Рада павінна мець у сваім падпарадкаванні мабільную адзінку — тут, у Менску. Па маіх звестках, можна дамагчыся пераводу ў горад 289-га рэзервовага пяхотнага палка, які на семдзесят працэнтаў складзены з беларусаў.

18

 Перамовы распачаліся, але па загадзе Мяснікова былі перарваны.

Поделиться:
Популярные книги

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Невеста драконьего принца

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Невеста драконьего принца

Никто и звать никак

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
7.18
рейтинг книги
Никто и звать никак

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Иоанн Антонович

Сахаров Андрей Николаевич
10. Романовы. Династия в романах
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Иоанн Антонович

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия