Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Такое не магло не ўразіць, не магло не натхніць, не магло не падкупіць…

…І як гром з пасвятлелага неба — польскі загад аб раззбраенні Першага беларускага палка. Уноч 28 красавіка палякі занялі Горадню, напалі на полк і інтэрнавалі яго — амаль усіх салдатаў і афіцэраў раззброілі і вывезлі ў лагер на тэрыторыю Польшчы. На вызваленых ад бальшавікоў землях абвяшчалася мабілізацыя ў польскую армію.

Гэтыя весткі сустрэлі Езавітава перад Горадняй, пасля ад'езду місіі з Варшавы. Міністэрства беларускіх

спраў мусіла пераязджаць у Коўну і мець з Горадняй толькі нелегальныя сувязі. Праз некалькі дзён Езавітаў быў у Вільні, каб на месцы разабрацца ў палітыцы беларускіх «прапольскіх» дзеячоў, якіх ачольваў Павел Аляксюк — і пачынаў усё часцей выказвацца супраць «пралітоўца» Варонкі…

4 красавіка быў абраны прэзідэнт Літоўскага Гаспадарства Антон Смэтона, у Тарыбу замест Івана Луцкевіча і Янкі Станкевіча ўвайшлі новыя беларусы — Корчыцкі і Бялецкі. На чале кабінета міністраў 12 красавіка стаў Слежэвіч. Паміж беларускімі прадстаўнікамі Тарыбы і беларускімі арганізацыямі пачаліся перамовы аб тым, каб Язэп Варонка больш не ўваходзіў у літоўскі ўрад — міністрам беларускіх спраў прапаноўвалі стаць Вацлаву Ластоўскаму (які незадоўга перад тым пакінуў сваю пасаду беларускага аташэ пры літоўскай амбасадзе ў Берліне) ці Пятру Крэчэўскаму.

Перамовы да згоды не прывялі, і Варонка застаўся міністрам.

Зялёнае войска

Яшчэ восенню — пасля адыходу немцаў — сяляне Халопеніцкай воласці абралі Лукаша Сяменіка ваенным камісарам. Але ж у першы дзень усталявання ў краі «савецкай» улады бальшавікі арыштавалі яго і пасадзілі ў барысаўскую турму, адкуль праз паўмесяца перавялі ў Менск. Сяляне пачалі збіраць сходы і накіроўваць у Менск пасланцоў з рэзалюцыямі ў абарону свайго героя. Рукапісныя «пастановы» да разгляду прымалі, але на ніводную не адказалі, - і Сяменік заставаўся за кратамі. Ды аднойчы начальніку турмы надакучылі хадакі:

–  Навошта яны гэтага атаманчыка сюды з Барысава прыперлі? Тут і ад сваіх не прадыхнуць. У сябе хай у распыл і пусцяць… — І загадаў адвезці Сяменіка назад. Загадаў неасцярожна пры «хадаку», і вестка тая ўжо на другі дзень прыйшла ў Халопенічы…

27 траўня аўто «чразвычайкі» злосна гыркала, трапляючы на карэнні, што, як змеі, выпаўзалі на дарогу — нібыта пагрэцца на вясновым сонцы. На кузаве — двое з вінтоўкамі і звязаны Сяменік, у кабіне немаладога ўжо веку шафёр, абапал — лес, разлапісты, густы.

Аўто, гыркнуўшы цішэй, прытармазіла і спынілася. На дарозе — воз з бярвёнамі. Дзед у світцы і аблавушцы сцёбае каняку — тая сіліцца й ціснецца назад, хамут ледзь не налазіць на вушы…

–  Дзед, давай у бок са сваёй калымагай! — не ўцерпеў канваір.

–  Куды ж, дзеткі, у бок… Кола вунь… па атосу ў гразь ускочыла! І адкуль тут гэтая яміна?

Канваіры пераглянуліся: нідзе не дзецца, дарога вузкая, не аб'ехаць. Маладзейшы, закінуўшы вінтоўку за плечы, саскочыў з кузава

і пацёгся да каня.

–  А ты б яшчэ больш наклаў… - бубнеў, піхаючы воз. — На халяву так скора і пуп развяжацца.

–  То хто ж думаў, што ў гэту яміну скочу, хай яна не дачакае!

Сяменіку раптам голас старога падаўся знаёмым. Вызірнуў з-за кабіны — так і ёсць: дзед Улас з Крывога хутара!

–  Ся-ядзець! — выкрыкнуў канваір на кузаве і прыціснуў вінтоўку.

І тут бухнуў стрэл, другі… Асунуўся пад воз канваір, а другі сполашна ўскінуў вінтоўку, ды ў тую хвілю на яго наскочыў Сяменік і што сілы тыцнуў плечуком. Канваір перакаўзнуўся цераз драўляны борт і гохнуўся на зямлю. Паспрабаваў ускочыць — і трэці стрэл…

З лесу выйшлі двое — колішнія «зялёнаатрадаўцы».

–  Злазь, Лукаш… Далей машына не паедзе, — празвінеў адзін з іх. Моцна абняліся. Дзед Улас, спіхнуўшы аблавушку набок, бяззуба ўсміхаўся Лукашу:

–  А не распаўнеў ты на казённым харчы…

–  Ды ўжо зараз ад'ядацца буду. — У адказ усміхнуўся і Сяменік. — А я то думаю, як гэта дзед такі воз адзін навярнуў!

І раптам дзед спахмурнеў, тыцнуў пальцам у кабіну… Аберуч абшчаперыўшы руль, спалохана лыпаў вачыма шафёр.

–  Анутка вылазь са сваёй бярлогі, - на яго наставілі вінтоўкі.

Шафёр павольна адкрыў дзверцу, выпхнуўся з кабіны і прысеў на шырокую падножку.

–  Ты глядзі, а мог бы каго-небудзь з нас і падсмаліць! — Сяменік — ужо развязенены — выцягнуў з кабіны вінтоўку. — А-а?

–  То я ж не стралец, а вазец… — Шафёр уздыхнуў і палез па папяросу.

Хутка абярнулі воз. Дзед Улас штурхануў Сяменіка і зноў кіўнуў на шафёра (той так і сядзеў на падножцы — курыў):

–  А што з ім?

Сяменік пачухаў патыліцу, стукнуў даланёй па лёстках воза:

–  Разварочвай, чалавеча, сваю жалезную каняжыну дый едзь назад з мірам.

А той лена павярнуў да яго галаву, зіркнуў з-пад густых броваў:

–  А ты думаеш, што мяне там сустрэнуць з хлебам-соллю?

Сяменік змуліў вусны, задумаўся.

–  У Менску ў цябе хто-небудзь ёсць?

–  Ёсць… Кот, дый той надоечы да сяброўкі згарцаваў.

–  А сам што рабіць думаеш?

–  Я б… — шафёр зняў кепку, стукнуў ёю па калене. — Мне застаецца адно: змяніць жалезнага каня на жывога…

–  Гэта што… — Сяменік здзівіўся. — З намі падацца хочаш?

–  Хачу.

Сяменік агледзеў таварышаў.

–  Хлопцы, а вы ці не зноў у зялёныя падацца сабраліся?

Тыя паціснулі плячыма:

–  Дык сам жа бачыш: цёпла стала, зелянее ўсё наўкол…

–  Што ж, калі так, то паехалі, - ажывіўся Сяменік, падышоў да шафёра: — А цябе, чалавеча, як твой кот называе?

–  Ды цёзкі мы…

–  З катом? — зарагатаў Сяменік.

–  З табой, — усміхнуўся нарэшце і шафёр.

Пакуль мужыкі капалі магілку, каб пахаваць канваіраў, Лукаш-другі схаваў у лесе сваю жалезную канячыну — і вярнуўся з каністрай.

Поделиться:
Популярные книги

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Невеста драконьего принца

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Невеста драконьего принца

Никто и звать никак

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
7.18
рейтинг книги
Никто и звать никак

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Иоанн Антонович

Сахаров Андрей Николаевич
10. Романовы. Династия в романах
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Иоанн Антонович

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия