Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Шэсць сябраў Віленскай беларускай рады — Ластоўскі, Луцкевіч, Станкевіч, ксёндз Талочка, Фалькевіч і Сямашка — 27 лістапада ўвайшлі ў склад Тарыбы — літоўскай дзяржаўнай рады, а былы старшыня Рады Першага ўсебеларускага кангрэса Язэп Варонка з 1 снежня 1918 года стаў міністрам беларускіх спраў літоўскага ўрада.

Міністэрства беларускіх спраў прапаноўвала сваіх кандыдатаў на пасады павятовых і гарадскіх камісараў у Горадзеншчыне, а таксама прадстаўнікоў міністэрстваў народнай асветы, справядлівасці, земляробства, дзржаўнай маёмасці, прызначала сваіх суддзяў, следчых, ляснічых, школьных інспектараў. Напачатку яно не мела ў Вільні

свайго будынка і месцілася ў «Новай Устэрыі» на Вялікай вуліцы, затым пераехала на Юр'еўскі праспект — і заняло асобны пакой у будынку літоўскай Тарыбы. Міністэрства беларускіх спраў распачало і перамовы аб стварэнні ў Вільні беларускага войска. Віцэ-міністрам краёвай абароны Літвы стаў запрошаны з Менска генерал Кандратовіч (міністрам быў сам літоўскі прэм'ер Вальдэмарыс).

З-пад Дзвінска і Менска на Вільню пачалі наступ бальшавікі, і Кандратовіч разам з кабінетам Вальдэмарыса папрасіў адстаўкі. Другі кабінет міністраў, які ўзначаліў Шылінгас, напрыканцы снежня эвакуяваўся ў Коўна, а міністэрства беларускіх спраў пастановай ад 19 снежня пераехала ў Горадню. Ад пачатку студзеня 1919-га да канца красавіка яно мусіла прадстаўляць у краі і ўвесь ўрад Літоўскага Гаспадарства, — паколькі не было зносінаў з Коўнам, — і бараніць беларускія паветы ад наездаў польскіх жаўнераў.

Былі тэрмінова прызначаны беларускія камісары ў Беласток, Саколку, Белавеж, Бельск, Дзятлава, Крынкі, Плянты і Ліду (у Ваўкавыск і Ашмяны камісарамі накіравалі літоўцаў).

Камісарам — «начальнікам горада» — з Горадні выехаў у Беласток Кастусь Езавітаў.

Яго зачараваў гэты старадаўні памежны горад — чыгуначны вузел пяці дарог ва ўсе бакі свету, цэнтр прамысловай вытворчасці сукна, скуры, лесу — на шасці з паловай сотнях фабрык працавалі каля дзесяці тысячаў работнікаў. Дні праходзілі ў гарадскіх клопатах, а вечары й ночы Езавітаў праводзіў у бібліятэцы, што месцілася неўздалёк ад ягонага камісарыята, з другога боку Ратушы з заўсёдна дакладным гадзіннікам, дзвюма зялёнымі купалкамі-стрэшкамі (адна большая, другая — зверху — меншая, — на ёй узвышаўся крыж).

Езавітаў пачаў вывучаць гісторыю Беластока. І ўжо на самым пачатку — неспадзеўка: праз год гораду споўніцца 600 гадоў! Заснаванне Беластоку ў 1320 годзе прыпісвалася князю Гедыміну, у часы якога над прытокам Супраслі — рэчкай Белай — была толькі маленечкая вёска. Беласток пачаў хутка развівацца. Напачатку ён дастаўся земскаму чыноўніку беларусу Весялоўскаму. Пры Яне-Казіміры, польскім і беларускім-літоўскім каралі, места было падорана ваяводзе Стэфану Чарнэцкаму — за заслугі ў вайне са шведамі. Ад Чарнэцкага Беласток у спадчыну перайшоў да Браніцкага, які ў 1749 годзе ад караля Аўгуста ІІІ-га дамогся для Беластока гарадскіх правоў. Браніцкія пабудавалі ў горадзе вялікі мастацкі палац, які — як пачалі гаварыць і пісаць паўсюд — па прыгажосці на той час не ўступаў знакамітаму Версалю. Напрыканцы ХVIII стагоддзя да самай смерці ў Беластоку жыла сястра караля Станіслава-Аўгуста Тышкевічовая, якая таксама спрыяла росквіту горада.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Беласток адышоў да Прусаў і быў выкуплены з прыватнага валодання. У 1807 годзе пасля заключэння ў Тыльзеце міру горад далучыла да сябе Расія. З 1808 года ён стаў цэнтрам Беластоцкай вобласці, якую скасавалі ў 1842-ім — і Беласток пачалі лічыць павятовым горадам Горадзенскай губерні. Цэнтрам павета ён быў ажно да 1915 года, пасля чаго — пры нямецкай уладзе —

стаў галоўным горадам Упраўлення Беласток-Горадня…

Здаралася, Езавітаў выходзіў з бібліятэкі, а на Ратушы гадзіннік адбіваў сем разоў. На сон часу не заставалася, і начальнік горада паволі накіроўваўся да белай царквы і касцёла з вострай гатычнай вежкай над франтонам (царква і касцёл месціліся насупраць Ратушы), ішоў, бадзёра ловячы марозныя подыхі ветру, да рынка (ён яшчэ не пачынаў працы) і, сустракаючы заспаных дворнікаў, якія адкідвалі з тратуараў начны снег, вяртаўся — ужо шпарчэй — назад у свой кабінет…

Прамысловасць у горадзе развівалася паспяхова і не патрабавала асаблівых высілкаў камісарыята, і Езавітаў імкнуўся найперш актывізаваць у горадзе культурнае жыццё. Пачалася распрацоўка мерапрыемстваў па святкаванні 600-годдзя Беластока — з удзелам грамадскіх дзеячоў, харавых і драматычных гурткоў (Езавітаў хацеў запрасіць трупу Францішка Аляхновіча). Па школках прайшлі гістарычныя чытанні — у гонар 170-годдзя ад часу надання Беластоку гарадскіх правоў. Беласточчына, здавалася, абуджалася ад няпэўнасці.

А ў лютым 1919-га у горад увайшлі жаўнеры легіёнаў Пілсудскага. Езавітаў мусіў пакінуць горад. Па даручэнні міністэрства беларускіх спраў ён прыняў ад камісара Іваноўскага Плянтова-Шчучынскі павет, а праз два месяцы вярнуўся ў Горадню.

* * *

Першыя дні ў Горадні Езавітаў, пакуль не знайшоў сабе кватэры, начаваў у вайсковай казарме — разам з братамі Новікамі.

–  Дык што ж гэта будзе? — часта не браў сон Стася.

–  Усё паправіцца, вось толькі б з сіламі сабрацца… — малодшаму Апанасу не пазычаць упэўненасці.

–  А вы пра ЛітБелССР чулі? Цяперака ажно дзве дзяржавы-спарышы паўсталі — Літоўскае Гаспадарства і гэта вось ЛітБел… — не маўчалася Стасю.

–  А бальшавікоў раней і адна Заходняя вобласць задавальняла, — адказваў Апанас. — Яе ж лягчэй потым да Расіі прыляпіць было б…

–  Тут, хлопцы, — не ўтрываў і Езавітаў, - як у марыянетачным тэатры разыграна. Самі ж бачыце: 1 студзеня абвесцілі БССР, а ўжо 16-га ЦК бальшавіцкай партыі на чале з Леніным вырашыла адкарнаць ад яе Смаленскую, Віцебскую і Магілёўскую губерні. І засталося ў той БССР толькі часткі Менскай і Горадзенскай…

–  А беларускія камуністыя й ня пікнулі на гэта — лісліва ў рот Леніну і глядзелі! — паківаў галавой Стась.

–  Так. А затым і зусім той БССР не стала… — працягваў Езавітаў. — А як неахвотна Масква нават тую абкарнаную рэспубліку прызнавала?! Усерасійскі ЦМК пастанову пра прызнанне БССР абнародаваў толькі на Усебеларускім з'ездзе саветаў 2 лютага, і тады ж, з падачы Свярдлова, і вырашылі стварыць Літоўска-Беларускую ССР.

–  Дык што гэта… Масква прызнала БССР як дзяржаву ўсяго на… некалькі гадзін — і зляпіла новую? — здзівіўся Апанас.

–  Так.

–  А праз месяц пасля свайго абвяшчэння Жылуновічаўская БССР страціла нават права на аўтаномнасць, — падрахаваў Стась.

–  А што ў сённяшняй ЛітБеліі засталося? Кавалкі Віленшчыны, Меншчыны і Ковеншчыны?

–  Бо амаль уся Літва засталася пад юрыспрудэнцыяй незалежнага дэмакратычнага ўрада, — канстатаваў далей Езавітаў. — А ў кіраўніцтва ЛітБеліі з беларусаў патрапіў адзін Чарвякоў. Вы можа й не чулі аб тым, што пасля ўжо ўзгаданага Усебеларускага з'езда саветаў бальшавікі арыштавалі ледзь не ўвесь урад былой БССР — і Жылуновіча, і Дылу, і Шантыра…

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Два мира. Том 1

Lutea
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
мистика
5.00
рейтинг книги
Два мира. Том 1

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Наука и проклятия

Орлова Анна
Фантастика:
детективная фантастика
5.00
рейтинг книги
Наука и проклятия

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Маглор. Трилогия

Чиркова Вера Андреевна
Маглор
Фантастика:
фэнтези
9.14
рейтинг книги
Маглор. Трилогия

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII