Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

–  Чакайце, яшчэ раз здыму — такія ж важныя людзі… - фатограф пераставіў апарат, пацмокаўшы, зірнуў на сонца (ці правільна «кладзецца» на ягоных «кліентаў») і схаваў галаву пад шэрай выцвілай тканінай… На тыя «важныя людзі» Езавітаў і Крэчэўскі (стаялі побач) не маглі не ўсміхнуцца — іхнія ўсмешкі і засталіся ўвекавечанымі на фотакартках, якіх кожнаму Гольдцан зрабіў па тры — тры фотавыявы першага ўрада БНР.

А ў складзе новага Народнага сакратарыята «фотаранжыра» не было. Складваецца новае пісьмо нямецкаму кайзеру з яшчэ адной просьбай афіцыйна прызнаць незалежнасць Беларусі і даць магчымасць беларускаму ўраду «выконваць свае функцыі дзяржаўнага будаўніцтва і кіравання».

У той жа дзень накіравалі пісьмо і прэзідэнту Паўночна-Амерыканскіх Штатаў, нейтральным і ваюючым краінам — з заклікам «выратаваць безабаронную Беларусь ад разгрому і яшчэ да адыходу нямецкага войска забяспечыць краіне знешнюю недатыкальнасць і ўнутраную бяспеку перадачай у рукі Рады ўсёй паўнаты грамадзянскай улады ў краі».

Скірмунт ад'ехаў у Берлін, Сакратарыят узначаліў Серада…

Госць з Вільні

Калі травеньскім адвячоркам Езавітаў прыйшоў да Ядвігіна Ш., у тога за сталом сядзеў госць.

–  Кастусь, знаёмся! — заўважыў, што гаспадар рады госцю. — Наш пашанотны драматург Францішак Аляхновіч. Яшчэ з Буйніцкім у 1910-м спектакаль ставіў!

Парукаўся, агледзеў госця. Высокі лоб з ледзь улоўнымі яшчэ залысінамі, прамы «дужы» нос, змуленыя вусны… У тое першае знаёмства Езавітаў параўнаў Францішка Аляхновіча з… добрым ваўком.

–  А ён жа не з пустымі рукамі да нас ішоў з Вільні, - не супыняўся Ядвігін Ш., штурхнуў у плячук госця. — Падпішы і Кастусю, ён у нас таксама заядлы кніжнік.

Аляхновіч усміхнуўся, дастаў з прыстаўленага да стала чамаданіка тоненькую брашуру, надпісаў, падаў Езавітаву і патлумачыў:

–  Інсцэніроўку я зрабіў, толькі ж гэта яшчэ паўсправы — без пастаноўкі Няміра гэты — не жывы…

Езавітаў прачытаў загаловак: «Бутрым Няміра: Інсцэніраваная легенда В. Ластоўскага «Каменная труна». Вільня, 1918» і падзівіўся:

–  Дык вы і насамрэч з Вільні?

–  З яе.

–  А як дабраліся да нас? Цягніком?

–  Нагамі. Па вёсках, праз фронт. Праўда, і язык дапамагаў…

–  Ты не глядзі… Гэта я яго тут выхранціў. Ён жа босым, у зрэб'і быў… Восем дзён, казаў, клэпаў, - весялеў Ядвігін Ш., - У яго ў Менску маці жыве, на Даўгабродскай, каля Вайсковых могілак — то ж не ісці было такім да маці…

Удвох і правялі Аляхновіча на Даўгабродскую, і назад сунуліся.

–  Ну то што тамака ў свеце чутно? — так Ядвігін Ш. заўсёды пытаў пра клопаты Сакратарыята і Рады.

–  Вось вы ўчора перад хатай палівалі кветкі… - пачаў нечакана Езавітаў. — Але да таго дождж быў…

–  Дык ён жа адно пыл прыбіў, а да каранёў не дастаў.

–  Вось і мне падаецца, што не заўсёды і мы дастаём да каранёў… Народу ж яшчэ не раскатурхалі, толькі пыл прыбіваем.

–  Во як крутнуў!

–  Нашыя ідэі нацыянальнага адраджэння трэ б было глыбей у народныя масы несці. Толькі тады й кветкі цвілі б…

З ініцыятывы Кастуся Езавітава было створана Беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Бацькаўшчына» (яго статут зацвердзілі 17 жніўня 1918 года). Таварыства пачало фінансаваць драматургічную трупу Аляхновіча, якая вечарамі ладзіла свае пастаноўкі ў «Беларускай Хатцы». Езавітаў стаў «другім урадавым дырэктарам» Беларускага тэатра і інспектарам Першых настаўніцкіх курсаў — на якія запісаў усіх маладых стральцоў беларускага палка (які так і не дамогся легалізацыі).

«Навука ў нашым войску ніколі не перашкодзіць», — адказаў на здзіўленыя погляды некаторых.

Настаўнікамі станавіліся і палітыкі: Язэп Варонка чытаў лекцыі па гісторыі Беларусі, Аркадзь Смоліч — па геаграфіі, Тамаш Грыб —

па беларускай мове і літаратуры.

У Менск вярнуўся і Менскі настаўніцкі інстытут. Перад гэтым Усевалад Ігнатоўскі, якога абралі старшынёй савета інстытута, у красавіку з'ездзіў у Маскву ў Цэнтральны камісарыят народнай асветы — пахадайнічаць пра зварот сваёй навучальнай установы на Беларусь і яго фінансаванне, — студэнты ледзь не галадалі. У крэдытах Ігнатоўскаму адмовілі, як і з дазволам на пераезд на Радзіму, адно прапанавалі перабрацца бліжэй да Масквы. Настаўніцкі савет інстытута накіраваў Ігнатоўскага да нямецкіх уладаў. І нечакана камандуючы 10-й нямецкай арміі даў дазвол на рээвакуацыю. 19 верасня цягнік з настаўнікамі, студэнтамі і небагатай інстытуцкай маёмасцю спыніўся ў Менску. Пра размяшчэнне і фінансаванне Менскага настаўніцкага інстытута таксама клапаціўся і Езавітаў. Нямецкія ўлады пачалі плаціць заробак інстытуцкім выкладчыкам, а студэнтам дапамагалі харчам. Аднойчы Стась Новік, памочнік Езавітава, прывёз у студэнцкі інтэрнат шэсцьдзесят пар чаравікаў, таксама атрыманых ад немцаў…

З нечаканай для брата ахвотай распачынаў у інстытуце вучобу і Апанас Новік…

Рада народных міністраў: Менск - Вільня

Рада і Народны сакратарыят пад старшынствам Серады пачыналі перамовы з украінскім урадам гетмана Скарападскага. Варонка і Езавітаў спрабавалі пярэчыць:

–  Гетман — рускі белагвардзеец, яго не падтрымліваюць украінскія нацыянальныя колы. І калі ўжо шукаць пагаднення — дык найперш з імі…

–  Давайце мацаваць сувязі з Дырэкторыяй Віннічэнкі…

Але да іхніх пярэчанняў не прыслухаліся. Дэлегацыю ў Кіеў узначаліў Антон Аўсянік. За тыдзень пасля ад'езду адбыліся аграмадныя змены: калі беларуская дэлегацыя ішла на прыймо да Скарападскага, ужо было вядома пра адстаўку кайзера Вільгельма і рэвалюцыю ў Нямеччыне. Украінскі гетман быў гэтым настолькі абнечаканены, што — спанталычаны — зблытаў беларускіх пасланцоў з нейкімі памешчыкамі з… Бесарабіі. Вось і давялося узгадаць словы Варонкі і Езавітава — і шукаць паразумення з Віннічэнкам. Праўда, Антон Луцкевіч «перастараўся» — заручыўся падтрымкай і кіраўніка савецкай дэлегацыі ў Кіеве Хрысціяна Ракоўскага…

8 кастрычніка Народны сакратарыят пачаў менавацца Радай народных міністраў. Антон Луцкевіч стаў адначасна і прэм'ер-міністрам, і міністрам замежных спраў. Аркадзя Смоліча абралі міністрам земляробства, Аляксандра Цвікевіча — міністрам юстыцыі, Вацлава Іваноўскага, доктара навук — яшчэ ў 1908 годзе ў Мюнхене абараніў доктарскую дысертацыю па хіміі, - міністрам прасветы, Тамаша Грыба — міністрам унутраных спраў. Васіль Захарка застаўся галоўным фінансістам. Язэп Варонка стаў міністрам па справах нацыянальнасцяў. Яму, Кастусю Езавітаву, месца ў новым кабінеце не знайшлося, — ваеннымі справамі пачаў кіраваць палкоўнік Яўгеній Ладноў.

Параіўшыся са Скірмунтам, сябра Рады генерал Кандратовіч меў гутарку з нямецкім генералам Фалькэнгайнам:

–  У самы кароткі тэрмін можна стварыць баявое ядро з дваццаці тысячаў чалавек, а затым папаўняць яго. Віленскія банкіры і памешчыкі гатовы выдаткаваць на барацьбу з бальшавікамі грошы. Ці не зможаце вы падтрымаць будучую групоўку зброяй?

Ды нямецкі генерал нібыта й не зразумеў сказанага. У ягоных вачах ужо не заўважалася былых бадзёрых агеньчыкаў:

–  Калі ў полі зроку нашых войскаў, - выціснуў стомлена, — з'явяцца якія б не былі ўзброеныя сілы — ведайце, мы нацэлім на іх свае кулямёты. А вось ахвотнікам выехаць за граніцу, каб там выступаць супраць бальшавікоў, я прапускі магу выпісаць…

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Два мира. Том 1

Lutea
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
мистика
5.00
рейтинг книги
Два мира. Том 1

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Наука и проклятия

Орлова Анна
Фантастика:
детективная фантастика
5.00
рейтинг книги
Наука и проклятия

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Маглор. Трилогия

Чиркова Вера Андреевна
Маглор
Фантастика:
фэнтези
9.14
рейтинг книги
Маглор. Трилогия

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII