Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

Не раіў яму таксама йсці да Тыгэліна, ні да Вітэлія. Можа грашмі й можна было б што з імі зрабіць, можа таксама хацелі б што зрабіць на злосць Пятронію, якога ўплыў намагаюцца падкапаць, але найпраўдападабней здрадзілі б перад цэзарам, як вельмі Лігія дарагая для Плаўтаў, а тагды цэзар тым горш яе не аддаў бы. Тут стары мудрэц пачаў казаць з куслівай іроніяй проці сябе самога: — Маўчаў, Плаўце, маўчаў, Плаўце, маўчаў праз цэлыя гады, а цэзар не любіць тых, што маўчаць! Як жа табе не захапляцца было ягонай красою, цнотай, песняй, ягоным майстэрствам фурмана ды дэкламацыяй вершаў! Як жа табе было не выслаўляць смерці Брытаніка, не сказаць слова пахвальнага

на чэсць маткабойцы ды не павіншаваць з нагоды задушэння Актавіі! Не маеш прадбачлівасці, Аўл, якую мы, шчаслівыя пры двары, маем пад дастаткам.

Гэта сказаўшы, узяў кубак, што насіў за поясам, зачэрпаў з вадаліву вады, адсвяжыў спечаныя вусны і гаварыў далей: — Ох, Нэрон мае ўдзячнае сэрца! Любіць цябе, бо ты служыў Рыму ды ймя ягонае расславіў на ўвесь свет, і любіць мяне, бо вучыў яго замаладу.

Дзеля таго, бач, ведаю, што вада гэта ня ёсць затручанай, і п’ю яе спакойна.

Віно ў маім доме было б менш пэўным, але калі маеш прагу, то напіся смела гэтай вады. Вадацягі вядуць яе з самых гораў Альбанскіх, і, хочучы яе затруціць, трэба затруціць усе вадалівы ў Рыме. Як бачыш, можна быць яшчэ на гэтым свеце бяспечным ды мець спакойную старасць. Я, праўда, хворы, але гэта больш душа хварэе, чым цела.

То была праўда. Сэнэку не хапала тае сілы духа, якую меў, напрыклад, Корнут або Тразэй, дык жыццё ягонае было чарадою ўступак, якія рабіў злачынству. Сам гэта чуў і разумеў, што спадкаемнік прынцыпаў Зэнона з Цытыюма павінен бы іншай ісці дарогай, і цярпеў з гэтае прычыны больш, чым ад боязі смерці. Але ваявода перарваў яму горкія думкі.

— Шляхотны Анэю, — кажа, — ведаю, як цэзар адплаціўся за апеку ў маладых гадох. Але да адабрання нам дзіцяці давёў Пятроні. Парай мне проці яго што, скажы, пад чыімі ён уплывамі, дый сам спрабуй да яго прамовіць, хай старая прыязнь наша дасць табе да гэтага натхненне.

— Пятроні і я, — адказвае Сэнэка, — мы людзі з двух процілеглых абозаў.

Спосабаў на яго не маю, нічыім уплывам ён не паддаецца. Можа ён, паміма свайго цынізму, яшчэ больш варты, чым тыя ўсе злыдні, якімі Нэрон сябе сяння акружыў, але даказваць яму, што зрабіў благі ўчынак, гэта марнаванне часу; Пятроні даўно пачуццё дабра і зла загубіў. Дакажы яму, што ўчынак ягоны ёсць брыдотай, тады засаромецца. Як спаткаюся з ім, то скажу: твой учынак годзен вызвольніка. Калі гэта не паможа — нічога не паможа.

— Дзякую й за гэта, — адказаў ваявода.

Пасля загадаў нясціся да Вініція, якога застаў на фехтунку з хатнім ланістым. Аўла, што бачыў маладога чалавека, які гімнастыкуе тады, калі на Лігію дакананы быў замах, ахапіла страшэнная злосць, якая, зараз пасля адыходу ланісты, вылілася ў горкіх словах. Але Вініць, даведаўшыся аб адабранні Лігіі, так страшна збялеў, што нат злосны Аўл ні на хвіліну не мог думаць аб ягоным судзейніцтве ў гэтым. Пот выступіў на лбе юнака; кроў, якая на хвіліну ўцякла была ў сэрца, ударыла зноў гарачаю хваляй да твару, вочы пачалі іскрыцца, вусны — кідаць бязладныя пытанні. Зайздрасць і закатнасць кідалі ім, моў бура. Здалося яму, што, раз пераступіўшы парог дому цэзаравага, Лігія страчана для яго назаўсёды, і калі Аўл вымавіў імя Пятронія, праз думку маладога ваяра, бы маланка, праімчалася здагадка, што Пятроні закпіў з яго і што або падарункам Лігіі хацеў сабе здабыць новыя ласкі цэзара, або хацеў яе затрымаць сабе. Тое, каб хто, раз угледзеўшы Лігію, не зажадаў яе, не тоўпілася ў ягонай галаве. Закатнасць, знаная ў іхнім родзе, уздымала яго цяпер бы разгуканы конь, адбіраючы прытомнасць.

— Ваявода! — кажа

лаканічным тонам. — Ідзі дадому й чакай мяне… Ведай, што калі б нат родным бацькам маім быў Пятроні, то і тады адамсціўся б за крыўду Лігіі. Ідзі й чакай мяне. Ні Пятроні, ні цэзар мець яе не будуць!

Потым звярнуўся з кулакамі да васковых масак у атрыюме і гукнуў: — На гэтыя маскі смяротныя! Перш яе заб’ю й сябе!

Пасля схапіўся і, кінуўшы яшчэ раз Аўлу: «Чакай мяне», выбег, як ашалелы, з атрыюма ды паляцеў да Пятронія, спіхаючы з дарогі праходзячых.

Аўл жа вярнуўся дамоў з пэўнаю польгай. Думаў, калі Пятроні набухторыў цэзара, каб забраў Лігію для Вініція, то Вініць адвядзе яе дамоў. Нямала яго пацяшала таксама думка, што калі не дасца ўратаваць Лігію, то будзе заслоненай ад смерці й ганьбы дый помшчанай. Верыў, што Вініць даканае тое, што прырок. Бачыў ягоную злосць і знаў закатнасць, свомую гэтаму роду. Ён сам хоць любіў Лігію, як родны бацька, скарэй забіў бы яе, чым аддаў бы цэзару, і каб не сын, апошні ягоны нашчадак, быў бы гэта зрабіў. Аўл быў ваяком, пра стоікаў ледзь чуў, але характарам не быў ад іх далёкі, і для яго паняццяў, і для яго годнасці смерць хутчэй прыняў бы, чым ганьбу.

Вярнуўшыся дамоў, супакоіў Пампонію, пераліў ёй сваю льгу надзеі, і абое пачалі чакаць вестак ад Вініція. Часамі, як адзывалася хада нявольнікаў у атрыюме, ужо думалі, што Вініць вядзе ім дарагое дзіцянё, і гатовы былі з глыбіні душы пабагаславіць абаіх. Але час уцякаў, а вестак не было. Аж толькі ўвечар адазваўся малаток пры браме.

Увайшоў нявольнік і аддаў Аўлу ліст. Стары ваяк, хоць любіў самастрыманасць, браў дрыжачаю рукою ды пачаў прагавіта чытаць, як бы тут пра цэлы дом ягоны расходзілася. Нагла твар пацямнеў, моў хмара яго атуліла.

— Чытай, — кажа, падаючы ліст Пампоніі.

Тая ўзяла й прачытала наступнае: «Марк Вініць — прывітанне Аўлу Плаўту. Што сталася, сталася з волі цэзара, перад якою схілеце галовы, як схіляем я і Пятроні».

Настала доўгае маўчанне.

VI

Пятроні быў дома. Прыдзверны не стаў затрымваць Вініція, які ўляцеў у атрыюм, моў бура, і, даведаўшыся, што гаспадара трэ шукаць у бібліятэцы, з такім самым імпэтам уляцеў туды і, застаўшы Пятронія пішучага, вырваў яму трасцінку з рукі, зламаў і кінуў вобзем, тады ашчаперыў жалезнымі пальцамі ягоныя плячукі і, сунучы твар да ягонага твару, спытаў хрыплівым голасам: — Што ты з ёю зрабіў? Дзе яна?

Але воміг сталася неспадзяваная рэч: хударлявы й распешчаны Пятроні схапіў урэзаную ў плечы далонь маладога атлеты, пасля другую і, трымаючы абедзве ў сваёй адной бы сталёвымі абцугамі, кажа: — Я толькі раніцай бываю недалужны, а вечарам маю даўнюю пругкасць.

Спрабуй вырвацца! Гімнастыцы вучыў цябе хіба ткач, а звычкам — каваль?

На твары ягоным нат не відаць было гневу, толькі ўваччу бліскаў нейкі вогнік адвагі й энэргіі. Па хвіліне пусціў рукі Вініція, а той стаяў перад ім супакораны, засаромлены й злосны.

— Маеш сталёвую руку, — кажа, — але на ўсе пякельныя богі прысягаю табе, калі мяне ты здрадзіў, увапхну табе нож у горла, хоць бы і ў пакоях цэзара.

— Пагаварэм спакойна, — адказвае Пятроні. — Сталь, як бачыш, мацнейшая, чым жалеза, дык, хоць з твайго аднаго плечука можна зрабіць мае два, не патрабую цябе баяцца. Затое горка мне ад твайго грубіянства, і калі б няўдзячнасць людская магла мяне шчэ дзівіць, то дзівіўся б з твае няўдзячнасці.

— Дзе Лігія?

— У люпанарыі, гэта знача ў доме цэзара.

Поделиться:
Популярные книги

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Умеющая искать

Русакова Татьяна
1. Избранница эльты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Умеющая искать

Гимназистка. Под тенью белой лисы

Вонсович Бронислава Антоновна
3. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Под тенью белой лисы

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II