Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сіндбад вяртаецца

Ялугин Эрнест Васильевич

Шрифт:

Першаму Акліль працягвае тэрмас буравому майстру.

— Зноў каля механізмаў без каскі? — злуецца той. — І што ты за сваю старую шэшыю ўчапіўся, як хаджа за зялёную чалму?

Юсуф-задэ гаворыць на арабскай мове, рабочыя яго разумеюць, і ўсе рагочуць. Але Акліль не крыўдуе. О, каб Юсуф-задэ ведаў, што знаходзіцца ў старой шапцы!

— Ну дык каб тваёй нагі больш на буравой не было! — грозна кажа майстар. Але чай повара Мулуда п'е з асалодай і прагнасцю. Аддыхваецца, чакае, пакуль натоляць неймаверную смагу астатнія,

і камандуе: — Пайшлі!

Гадзіны праз паўтары рабочы, які сачыў за адстойнікам, сказаў, што туды з нетраў нічога не вяртаецца. Насунуўшы на вочы белую каску, Юсуф-задэ пабег глядзець.

— Даваць у ствол толькі чыстую ваду і паболей! — загадаў ён. Пасля гэтага пачаў хутка падымаць на паверхню буравы снарад.

— Што такое? — заклапочана пацікавіўся Карнееў. — Заціскае?

— Ды не, — у буравога майстра блішчалі вочы. — Здаецца, падыходзім да вадзянога пласта. Але парода, відаць, з трэшчынамі, усю нашу прамыўку заглынае, нічога каля бурыльнага снарада не застаецца. Трэба адразу закачваць як мага болей.

— Вады зараз прывязуць з аазіса яшчэ, — супакоіў Карнееў.

— Не ведаю, якой вады мы дамо аазісу, але з яго калодзежаў зараз давядзецца браць ды браць, калі такая парода.

— Як гэта — што дамо? — спахмурнеў Карнееў.— Што за настрой?

— А ліха яго ведае, — адказаў Юсуф-задэ. — Ад гэтай спёкі і мне пачынае здавацца, што нам знарок падсунулі гэты ўчастак, на якім французы селі макам.

— Я паказваў даныя нашым геолагам, — сказаў Карнееў.— Яны мяркуюць — месца перспектыўнае.

— Каб жа! — уздыхнуў Юсуф-задэ. — А то ж столькі пякельнай работы — і раптам дарэмна.

Выў, грукатаў матор. Буравы снарад, каб не заціснула раптам сухой пародай, даводзілася то выцягваць, то хутка апускаць у забой. Адстойнік апусцеў зусім, і на яго сценках, умомант высушаных сонцам, зіхацеў тоўсты пласт солі. Раптам з пустыні наляцеў гарачы смерч, закруціўся паміж машын. Запарушыла салёным пылам вочы, адразу не стала чым дыхаць. Людзі чхалі, кашлялі.

— Вады! — камандаваў буравы майстар. І было незразумела: ці то яго пячэ неадольная смага, ці то буравому снараду пагражае небяспека аказацца заціснутым у ствале.

Акліль зноў разносіў чай. З вялікай біклагі ліў ваду людзям на далоні — каб апаласнулі твар, прамылі крыху вочы. У адстойнік з глыбіні ствала па-ранейшаму нічога не вярталася. Трубка перад латком толькі сіпела і пускала аранжавыя пухіры, хаця вада з бака лілася па шлангу пад напорам. Усё праглынала ненажэрнае чэрава Сахары. Машыну-вадавозку зноў накіравалі ў аазіс. З ёй паехаў па загаду повара Мулуда Хуары — купіць у краме спецый і солі. Людзі смяяліся: купляць соль, калі ад яе і так некуды дзецца.

Добыш з матарыстам спешна рыхтавалі на буравой усё неабходнае на выпадак, калі сёння бурыльшчыкам давядзецца працаваць пазней звычайнага. Бо калі раптам адкрыецца вадзяны пласт, то бурыць неабходна хутка і

без перапынку. Са склада каля лагера прывезлі дадатковую бочку саляркі. Прыйшоў Сідкі, паскардзіўся, што на электрастанцыі ў маторы левая фарсунка пачала раптам з перабоямі ўпырскваць у цыліндр паліва, няхай механік паглядзіць, каб потым не наракалі на яго, Сідкі. З Добышам правяраць матор пайшоў Акліль.

А калі вярнуліся, Акліль заўважыў, што рабочы, які сачыў за цыркуляцыйнай сістэмай, выплюхвае на сябе з адстойніка поўныя прыгаршчы вады! Вось гэта навіна! Разам з Добышам яны таксама заспяшаліся туды. З асалодай апусцілі рукі ў гаючую прахалоду. Няхай сабе зусім мутная была вада, але яна штуршкамі выпырсквалася і выпырсквалася з патрубка, з кожным разам усё больш. Рухавік бурыльнай устаноўкі цяпер працаваў штомоцы — на мяжы магчымага, калі ўлічваць спёку. Акліль сцяміў: гэта магло азначаць адно — пачалося ўскрыццё ваданоснага пласта!

Усе, хто знаходзіўся на буравой, дапамагалі Юсуф-задэ і яго камандзе — падцягнуць да палацяў абсадныя трубы, рыхтаваць пасту для тампанажу затрубнага зазору. Над адкрытымі мяхамі з высакамарачным цэментам, раствор якога цвярдзеў у лічаныя мінуты, дыміліся ад ветру белыя хвасты, запудрывалі рукі і твары рабочых.

Раптам да Юсуф-задэ падышоў Вахрашчын.

— Эльмар, — ціха сказаў ён, — вады пайшло многа, але ж яна, як у возеры Баскунчак…

Юсуф-задэ ўзняў стомлены, з запарошанымі цэментам, быццам разам пасівеўшымі брывамі і вусікамі твар і, зірнуўшы на далоні механіка, на белыя пісягі солі, моўчкі пакрочыў да адстойніка… Праз мінуту роздуму ён папрасіў Акліля збегаць у лагер за начальнікам.

…Праз чвэрць гадзіны на буравой і ў лагеры не было чалавека, які б не каштаваў вады, якая выбівалася з нетраў пустыні. Гучна цокаў языком і шматзначна жмурыўся Сідкі, яшчэ больш пачарнеў твар Амамы. Азарт, які нядаўна дапамагаў людзям пераадольваць стому, змяніўся абыякавасцю. Усе раптам адчулі, як жахліва дзейнічае на арганізм чалавека Сахара. У паветры, здавалася, больш не засталося кіслароду, нечым было дыхаць. Толькі Сідкі як ні ў чым не бывала корпаўся ля матораў, змахваў анучкай пыл, падліваў маслёнкай змазку, пасвістваў сабе ды касавурыўся на Карнеева, які ўзіраўся ў ваду адстойніка, нібы праз яе можна было разгледзець, што ж там робіцца — глыбока ў нетрах пустэльні.

Сціх рухавік бурыльнай устаноўкі. Працаваў толькі насос цыркуляцыі, выкідваючы ў адстойнік усё новыя шчодрыя порцыі салёнай вады.

Юсуф-задэ зняў каску, палатняную куртку і акунуў у адстойнік мускулістыя рукі. Потым плюхнуў поўныя прыгаршчы сабе на твар, на грудзі.

— Хаця ў расоле, але ж ахалода, — прамовіў ён, чмыхаючы.

Карнееў пахмурна зірнуў на буравога майстра і машынальна абцёр і без таго ўжо сухія рукі аб крысо курткі.

— Чаму спыніў бурэнне? — строга спытаў у Юсуф-задэ.

Поделиться:
Популярные книги

Очешуеть! Я - жена дракона?!

Амеличева Елена
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.43
рейтинг книги
Очешуеть! Я - жена дракона?!

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Где властвует любовь

Куин Джулия
4. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.94
рейтинг книги
Где властвует любовь

Студент 2

Гуров Валерий Александрович
2. Студент
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Студент 2

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Морозная гряда. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
3. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.91
рейтинг книги
Морозная гряда. Первый пояс

Ванька-ротный

Шумилин Александр Ильич
Фантастика:
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Ванька-ротный

Искатель 2

Шиленко Сергей
2. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 2

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Честное пионерское! Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Честное пионерское!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Честное пионерское! Часть 3