Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сіндбад вяртаецца

Ялугин Эрнест Васильевич

Шрифт:

— Але ж ёсць яшчэ і агульны закон нашай краіны, — цвёрда стаяў на сваім настаўнік. — Мы ўсе галасавалі за яго. Так, людзі?

Сівабароды раіс убачыў, што словы настаўніка аказаліся для жыхароў аазіса больш пераканальнымі. Таму ён зноў загаварыў пра ваду.

— Машыны чужынцаў дастаюць з-пад зямлі мёртвую ваду. — Вочы сівабародага пранізвалі настаўніка наскрозь, у іх была цяжкая нянавісць. — Хутка яна залье нашы палі, і тады давядзецца пакінуць гэтыя мясціны.

Пры гэтых словах некаторыя жанчыны ціха залямантавалі, а мужчыны зноў пагрозліва насупіліся.

— Мы маем звесткі ад геолагаў, што глыбока пад зямлёй тут знаходзіцца добрая вада, — сказаў на арабскай

мове Юсуф-задэ, і яго словы не засталіся без увагі.

Але сівабароды адвярнуўся ад буравога майстра, як ад чалавека, які паважаным людзям адважыўся гаварыць няпраўду.

— Наліце ў збан прэснай вады, — сказаў ён, звяртаючыся да стаяўшых побач мужчын, — потым пакладзіце гліны і насыпце пяску, затым каменьчыкаў і зноў гліны, а зверху наліце салёнай вады… — Сівабароды раіс зрабіў працяглую паўзу, каб усе паспелі асэнсаваць сказанае. — Якой яна будзе на дне збана праз дзень ці два?

Вакол ківалі галовамі старыя, многія ўсміхаліся — так проста давёў раіс, што чужынцы гавораць няпраўду.

— А з іх трубы цячэ вада мёртвых! — дадаў раіс і велічна рушыў да сваёй машыны.

— Але ж вы ведаеце, што ў нетрах зямлі ўсё не зусім так, як у невялікім збанку, — звярнуўся да настаўніка крыху збянтэжаны Юсуф-задэ.

Настаўнік кіўнуў.

— Трэба счакаць, — прамовіў ён. — Я пагавару з людзьмі.

— Азхара! — голас сівабародага быў падобны на арліны клёкат. — Птушка бяды крычыць над машынамі чужынцаў. Няхай праткне кап'ё алаха таго з прававерных, хто застанецца тут да захаду сонца!

Людзі ўцягнулі галовы ў плечы. Да Амамы з енкам кінулася яго маці.

— Што такое? — абурана прамовіў Вахрашчын. — Нашы рабочыя пацягнуліся за гэтым старым вешчуном? Хлопцы, нельга справу кідаць!

Але рабочыя з мясцовых, якіх давялося столькі вучыць, рушылі да аазіса, за сівабародым раісам. Той велічна ішоў пешкі, а людзі за ім, бы статак за пастухом.

— Адрар! — паклікаў Добыш аднаго з рабочых, спрытнага і вясёлага хлопца, з якім у яго былі асабліва прыязныя адносіны.

Адрар прыпыніўся, але на яго прыкрыкнуў адзін са старых, і ён пакрочыў за сівабародым, цяжка перастаўляючы ногі.

Спыніць, угаварыць, растлумачыць, што так рабіць нельга, — вось што хацелася Аклілю. Але ад яго старэйшыя толькі адмахваліся, як ад мухі, а падлеткі пачалі дражніць і са смехам кульнулі на пясок, спрытна падставіўшы падножку.

— Мы павінны зараз працаваць асабліва інтэнсіўна, каб вада была якаснай, — сказаў Юсуф-задэ настаўніку, які застаўся з бурыльшчыкамі.— Цяпер кожны чалавек дарагі.

— Зараз нашы пабаяцца, — паківаў галавой настаўнік. — О, вы нават да канца не ўяўляеце, што значыць тут новая вада! Зямлю мы можам хамесам даць, урад усё робіць, каб яе атрымаў той, хто працуе. Але без арашэння — гэта пустыня… Дарэмна вы ўсё ж робіце свідравіну ў гэтым месцы. Трэба было б у той лагчынцы, правей аазіса. У нас існуюць прыкметы, дзе варта капаць калодзеж, а дзе не.

— Так загадана, — коратка адказаў Юсуф-задэ. — Але ў нас, бурыльшчыкаў, таксама існуюць прыкметы: калі браць ваду толькі з аднаго пласта, то яе хутка не хопіць на ўсе калодзежы.

Настаўнік кіўнуў і, паціснуўшы бурыльшчыкам рукі, пайшоў у аазіс.

Лагер апанавала нязвычная ў такі час цішыня.

Але ненадоўга. Быццам схамянуўшыся, заракатаў рухавік электрастанцыі. Следам дзынкнулі сталёвыя трубы на буравой — гэта Юсуф-задэ ўсяго з адным памочнікам мянялі сапсаванае шарашэчнае долата. Тыя, хто застаўся, працавалі цяпер кожны за двух ці трох. Нават повар Мулуд пакінуў Хуары даварваць тарэшту, а сам прыйшоў да бурыльнага майстра і запатрабаваў работу. Спачатку ў яго атрымоўвалася

не вельмі, і ён, пасмейваючыся, прызнаў, што з чарпаком яму ўпраўляцца прасцей, чым з ключом для зашрубоўвання труб. Але Мулуд хутка навучыўся рабіць і новую сваю работу не горш за таварышаў.

Ламалі галаву — куды знік Сідкі. Відаць, таксама застаўся з тымі, хто пайшоў за сівабародым раісам.

А вечарам лагер абляцела навіна: вярнуўся Амама. Навіна была радасная і разам з тым трывожная. Повар Мулуд сказаў:

— Амама падпісаў сабе прысуд.

У яго словах былі і смутак, і гонар за чалавека, які мае мужнасць адстойваць сваю годнасць і права на лепшае жыццё.

29. НАТАЛЕННЕ СМАГІ

Пра ваду, быццам дамовіўшыся, амаль не гаварылі. Ды і наогул стараліся размаўляць як мага менш — эканомілі сілы. Галасы ва ўсіх былі сіплыя ад спёкі і стомы. Карнееў прывёз з першага ўчастка двух кваліфікаваных рабочых, але, як і раней, людзей не хапала. Акліль дапамагаў Амаме сачыць за маторамі. А калі той ішоў на буравую ўкладваць трубы на палаці, хлопец быў асабліва шчаслівы — ён станавіўся адзіным гаспадаром над магутнай машынай. Акліль нават спрабаваў начаваць на электрастанцыі. Па-першае, каб было весялей Амаме. Ну, а потым — ён баяўся Селіма і Хуары. Нешта яны такое задумалі, калі прапанавалі яму аддаць запал, а сабе ўзяць корпус «бондэсанта». Ну канечне ж: запал можна прымацаваць да снарада ці шашкі толу. Часцей жа Акліль начаваў разам з Добышам. Тады яны размаўлялі аб розных цікавых рэчах. Пра маторы таксама. Хаця Акліль ужо цвёрда вырашыў, што будзе бурыльшчыкам.

Буравая ўстаноўка асабліва прыцягвала Акліля, і ён знаходзіў шмат прычын, каб паацірацца каля пульта буравога майстра. Заадно правяраў — якая вада ў адстойніку. Юсуф-задэ жартам стаў клікаць яго — сейід лабарант.

— Як там вада, сейід лабарант? — крычаў ён хлопчыку, калі той з асалодай плюхаўся ля адстойніка. З патрубка вада цяпер лілася бесперапынку. Акліль добра вывучыў адценні яе смаку. Кожны раз смак быў іншым. Вось і на гэты раз — соль ужо не пякла язык.

— Бажуся, гэта «наша» вада! — крыкнуў ён буравому майстру і ўсяму наваколлю.

Юсуф-задэ, недаверліва пасміхваючыся, таксама падышоў да адстойніка, пацёпаў па вадзе далонню, нібы баючыся апарыць пальцы, потым паднёс іх да рота і хмыкнуў.

— А раптам нам на самой справе пашанцуе, а, шэф-лабарант? Ці ж мы для гэтага не стараліся? Ты колькі сюды фляг з чаем сейіда Мулуда перавалок? Відаць, цыстэрну!

Акліль засмяяўся, уявіўшы сабе адразу цэлую цыстэрну пахучага чаю.

— Мы вялікія даўжнікі, так, Акліль? — Юсуф-задэ пакаштаваў ваду, затым зачарпнуў яшчэ прыгаршчы і з дзіцячым здзіўленнем назіраў, як жыватворная вільгаць ільецца скрозь пальцы ў басейн і зіхаціць на сонцы. — Але даўгі аддаём заўжды з працэнтамі. Хоць не так хутка, як некаму хацелася б. Такая наша работа. Ну, бяжы да Карнеева, ды і кожнаму можаш сказаць, каб прыходзілі каштаваць «нашу» ваду.

У наступны момант бурыльны майстар быў ужо зноў строгім і заклапочаным, бо рыхтаваў з рабочымі калону абсадных труб і тампанажны раствор.

К вечару ля «новай» вады, як яе назвалі, сталі паяўляцца маўклівыя жыхары суседніх аазісаў. Яны каштавалі ваду, пераглядваліся і ціха знікалі.

— Гэта ператварылася ў нейкі рытуал, — гаварыў Юсуф-задэ, насупліваючы бровы. У ягоных вачах Акліль бачыў прытоеную радасць.

Але прайшло яшчэ два дні нясцерпнага чакання, пакуль лабарант, працадзіўшы ваду праз некалькі столак марлі, прынёс поўную шклянку Карнееву са словамі:

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Отмороженный 9.0

Гарцевич Евгений Александрович
9. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 9.0

Архил...? 4

Кожевников Павел
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Архил...? 4

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Эпоха Опустошителя. Том I

Павлов Вел
1. Вечное Ристалище
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том I

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Ты не мой BOY

Рам Янка
5. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой BOY