Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сіндбад вяртаецца

Ялугин Эрнест Васильевич

Шрифт:

…Амама ляжаў на брызенце, а каля яго завіхаўся Вахрашчын. «Што гэта? — з жахам падумаў Акліль. — Амаму нехта забіў… Але чаму я не чуў стрэлу? Няўжо ён проста памёр, таму што крычала тая плюгавая птушка?»

Хутка ён, аднак, даведаўся, што Амаму ўдарыла токам, калі той датыкнуўся да корпуса электрастанцыі. Першым яго ўбачыў Вахрашчын, які па нейкай прычыне позна вяртаўся з аазіса. Цяпер механік рабіў Амаме штучнае дыханне — з дапамогай Юсуф-задэ разводзіў яго рукі, а затым рэзка прыціснуў іх да грудзей.

— Патрымайце

зноў каля яго носа нашатыр! — камандаваў ён. — Сардэчнае, каб зрабіць укол, прынеслі?

— Ды позна ўжо, мёртвы ён, — ахрыплым голасам прамовіў Сідкі, які таптаўся побач.

Акліль блізка ад сябе ўбачыў ягоныя прыжмураныя, як у шакала, бязлітасныя вочы. І так яму стала шкада Амаму, які загінуў таму, што хацеў здабыць сабе ваду! Не помнячы сябе, хлопчык раптам учапіўся ў Сідкі.

— Трымайце яго! — закрычаў Акліль. — Гэта ён, ён забіў Амаму!

Бы жалезнымі абцугамі, сціснуў матарыст рукі хлопчыка. Аклілю здалося, што нават хруснулі косці. Ад моцнага штуршка ён грымнуўся вобзем.

— Нельга так малога, — Добыш падняў Акліля, прыгарнуў да сябе.

— Звар'яцеў шчанюк ад страху, — з кароткім смяшком прамовіў Сідкі. — Няма каму вушы надраць.

— Ды ты што гэта, Акліль? — папракнуў Вахрашчын. — Ты бачыў? Не. Амаму токам ударыла, разумееш? Зазямленне аказалася адключаным. Дык гэтак жа Сідкі і на цябе можа сказаць, што ты цішком зазямленне зняў.

— Я?! — закрычаў Акліль, вырываючыся з рук Добыша. — Гэта ён, ён!.. — Хлопчык аж захліпнуўся ад пякучай нянавісці да Сідкі.

— Дыхае… — сказаў у гэты час Вахрашчын, расціраючы Амаме грудзі.— Ну, давай, давай, старайся, хлопча. Я табе яшчэ масаж… Так вось… Нюхні нашатыру… Ага, не падабаецца! Во-о, і мяне пазнае ўжо! Зараз і запытаем, як было з тым зазямленнем.

Амама са здзіўленнем пазіраў наўкола. Потым раптам прыўзняўся, нечым занепакоены.

— Гэта ж ён заўважыў, што электрастанцыя не працуе, — растлумачыў Вахрашчын радасна. — Думае, праспаў! Ляжы, ляжы…

— Сэрца ў яго — дай алах кожнаму, — прамовіў Юсуф-задэ. — Такі ўдар вытрымаць…

— Мсье Вахрашчыну няхай дзякуе, — падаў голас Сідкі.— Ён выратаваў, заўважыў.

— Амама, да станцыі хто-небудзь падыходзіў, калі ты дзяжурыў? — пытаў Вахрашчын.

— Не лезь да чалавека, няхай адляжыцца, — перапыніў яго Юсуф-задэ. — Табе трэба вымову ўляпіць, што тэхніку бяспекі не навучыў захоўваць як след.

— А сляды капытоў бачыў? — павярнуў да яго змарнелы твар Вахрашчын. — Не, хлопец, тут не няшчасны выпадак…

— Гэта ён зрабіў! — зноў закрычаў Акліль, паказваючы на Сідкі.

— Закрыйце рот гэтаму шчаняці! — ашчэрыўся той. — Чуць яго не магу. Пайду ад граху…

— Хто сюды прыязджаў на кані, Амама? — паўтараў сваё на ламанай французскай мове Вахрашчын. Потым схамянуўся: — Можа, ён мяне не разумее ў такім становішчы? Эльмар, перакладзі

яму па-арабску.

Юсуф-задэ паморшчыўся, але паўтарыў пытанне Вахрашчына. У Амамы ў вачах мільгануў сполах.

— Азхара, — прамовіў ён ціха.

— Хто-хто? — нахіліўся да яго Вахрашчын.

— Ды птушку тую так завуць — азхара, — сказаў Юсуф-задэ і зноў на арабскай мове звярнуўся да Амамы: — Хто цябе гэтак, брат?

Амама паківаў галавой. Гэта магло азначаць толькі адно: ён не ведаў, як тое здарылася.

Яшчэ не развіднела, а з аазіса ў лагер з'явілася шмат людзей. Быў сярод іх і бацька Амамы. Нехта паспеў яму сказаць пра здарэнне з сынам. Затым прыехаў на машыне сівабароды раіс. З ім было яшчэ некалькі паважаных сейідаў, а таксама настаўнік — аднарукі малады хлопец у паношанай ваеннай вопратцы. Гэта быў адзін з актывістаў партыі Фронт нацыянальнага вызвалення. Ён адзіны прывітаўся.

Не звяртаючы ні на каго ўвагі, стары хамес увайшоў у вагончык, куды перанеслі Амаму, і загадаў таму ісці дадому.

— Няхай бы яшчэ паляжаў ваш сын, сейід, — звярнуўся да хамеса Добыш. — Тут кандыцыянер, гэта Амаме добра. А к вечару мы самі прывязём яго да вас.

Хамес з пахмурным выглядам выслухаў Добыша і моўчкі павярнуўся да сына, які не вельмі спяшаўся выканаць загад бацькі. Нарэшце ён выйшаў, але накіраваўся не ў бок аазіса, а да электрастанцыі. Там знаходзіўся сівабароды сейід са сваімі прыхільнікамі.

— Растлумачце сваім людзям, што хадзіць каля электрастанцыі нельга, — звярнуўся Добыш да настаўніка. — Мы хочам, каб месца здарэння неадкладна агледзела паліцыя.

Выслухаўшы настаўніка, сівабароды раіс плюнуў у бок электрастанцыі і пагрозліва прамовіў:

— Гэтыя машыны наклікалі на нас бяду. Мы папярэджвалі, што ірум'енам трэба адсюль перабірацца ў іншае месца. Азхара зноў крычала гэтай ноччу. Бяда прыйшла да нас, людзі.

Жыхары аазіса захваляваліся. Нехта з падлеткаў шпурнуў камень у капот рухавіка, другі некалькі разоў дзеўбануў нажом у пярэдні скат.

— Не чапайце машыны! — слабым, але рашучым голасам сказаў Амама.

Амаму абступіла некалькі жанчын, стараючыся адцягнуць ад электрастанцыі. Было падобна на тое, што вось-вось жыхары аазіса пачнуць ламаць абсталяванне. Але тут прагучаў цвёрды голас настаўніка:

— Браты мае, наша ўлада прыслала сюды і гэтыя машыны, і гэтых іншаземцаў, якія ўмеюць імі кіраваць. Нашы людзі таксама тут вучацца валодаць тэхнікай. Але ж ці вы не ведаеце, суседзі,— нават добрага ездака наравісты конь можа скінуць на камяні. Але ўсё роўна бедуіны не любяць хадзіць пешкі.

— Бедуіны толькі да захаду сонца дазвалялі іншаземцам знаходзіцца ў сваіх паселішчах! — закрычаў пагрозліва сівабароды раіс. — І самі не ішлі ні да каго. Амама аслухаўся закону племя і наклікаў бяду не толькі на сябе.

Поделиться:
Популярные книги

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Наследие Маозари 8

Панежин Евгений
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 8

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Охотник на демонов

Шелег Дмитрий Витальевич
2. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
5.83
рейтинг книги
Охотник на демонов

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Эволюционер из трущоб. Том 9

Панарин Антон
9. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 9

Измена. Тайный наследник. Том 2

Лаврова Алиса
2. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник. Том 2

Отличница для ректора. Запретная магия

Воронцова Александра
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отличница для ректора. Запретная магия

Ученик. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
9. Путь
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.67
рейтинг книги
Ученик. Второй пояс