Шляхам жыцьця
Шрифт:
Янінцэ Паўловіч
*
Для Янінкі, для цёзкі, Шлю паклон шчыры зь вёскі: Жычу, посьле ўсіх навук без прынукі і дакук, Жыці з мужам, а багатым, Каб была век доля сьвятам, Добра жыць І любіць Дружку дружка, Як пяюшка — Птушка птушку, што век звонка Славіць нашую старонку І са мною для цёзкі Шле паклон шчыры зь вёскі!.. Ён і яна
Падымайся, ўставай!
Мой пагляд і мэта
З прыпевак тутэйшага
Я па закону і па веры Ганю свой быт паміж людзей; Жыцьцё сваё ўжо так разьмерыў, Крывулі ў ім каб ні аднэй. Таму я — кум, таму я — сват; Той мне, таму штось вінен я; Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая. *
Да гаспадаркі маю клёку: Як дзед, як прадзед, так вяду; Штось мо' й ня так, як глянуць збоку, Але я дзьму на ўсё ў дуду… Кусток лазовы, ўзрэхаў рад — Ня бачу ў гэтым грэху я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая. *
Я к працы здатны і ахвочы — З гультайствам дружбы не вяду; Натое Бог дзянёк рабочы Даў чалавеку на раду; Тры ж дні якія ў тыдзень сьвят Прасьвяткаваць магу і я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая. *
Жыву з суседзьмі па-суседску, — Пакорны згоды я слуга; Ня быць нікому ў воку рэдзькай Я век стараюсь як мага. Які ж «на козыр» возьме «гад» — Дзяржу ў руках кол ёмка я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая. *
Зладзейства — крый ты мяне Божа, Каб я зрабіў… ражон мне ў бок! Каня ж напасьціць чужым збожжам, У панскім лесе сьсеч дубок, Сянца напхаці панарад — Яшчэ згаджуся з гэтым я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая. *
Зьдзірач, працэнтнік, ліхаімца — Ў мяне такі не чалавек; Я сам з другімі рад дзяліцца, Але ўсё ў меру, як той лек: Ніколі больш як «пяцьдзесят За сто» і ўзяць ня сьмею я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая. *
Я п'янства, п'яніц прост ня зношу: Іх вораг — я, яны — мае; Калі ж сусед мне скажа: «проша» I чарку ставіць на стале, Ўступаю просьбам, рад ня рад. Што ж? — дзьве-тры чаркі — ня хвор я… Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая. *
На пана, жыда і на чына Ня маю ласкі ні крыхі; Хоць перад першым сагнуць сьпіну, З другім гешэфцік завясьці, А з трэйцім знаць ў хабарах лад — Не ад таго падчас і я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая. *
Як людзі добрыя, навукі Я з малку дзён пакаштаваў I расьпішуся без прынукі, Сынка ж у школу не даваў. Дзед без навукі жыў лет шмат, I сыну ж тое дзяўблю я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая. *
Люблю чытаць я і газэты: Як, дзе, што — ведаці люблю; Сякі-такі толк знаю ў гэтым — Купляць жа — дык не прызнаю… Сусед пазычыць яе рад, Чытаць за «дзякуй» ласкаў я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая. *
Знаём з расейскай, з польскай мовай; Сваёй з гасьцьмі ані мру-мру, Хаця ня зрокся і «вясковай» — «Папросту» з «простым» гавару. Зь яе ж рабіць які парад, За гэта дзякую ўжо я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая. *
Так па закону і па веры Ганю свой век паміж людзей; Жыцьцё сваё ўжо так разьмерыў, Крывулі ў ім каб ні аднэй. Таму я — кум, таму я — сват, Той мне, таму штось вінен я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая. VI. Байкі і Аповесьці
Мікіта і валы
Байка
Ці летась, ці залетась, тут ці там — Штось мне няўцям, Ляшыў Мікіта Жыта, I, як на злосьць, яму адну Валы скрывілі баразну. Вось ён і стаў (хоць добра йшлі ўсё лета) Ім выгаварываці гэта: «Я вас, — так кажа, — як магу I сьцерагу, Сам недасплю, А вас кармлю: Трасяначкай зімою, Улетку траўкай лугавою, Штодня вадзіцы Даю з крыніцы. А вы што мне? — Бязбожна Крыўляеце барозны, Хоць і няможна Ўсё такое»… Валы пад тое: «Мы б мо і не крыўлялі, Каб павадоў, ярма і пуг ня зналі». Два мужыкі і глушэц
Байка
Неяк раз вясной На балоце, над рэкой Глушэц на ёлцы заседаў I сам з сабою талкаваў. А ведама усім, Што з мясам гэты птах сваім Бывае дарагім. Дык вось, два мужыкі-панове, Як бы ў змове, Той з аднаго, а той с таго канца Аблаву робяць на глушца. Так падцікаюцца ўсё бліжэй, бліжэй— I той, і той на птушку пальцы ліжэ! Аж так і згледзіў таго той I, як на ліха, ў спор с сабой: «Куды ты лезеш, тонканогі?!»— Шапнуў Іван с сваей дарогі, Рукі нялёгкай чэлавек, З якой слыве свой цэлы век.— «Да гэтай птушкі мне закон, А ты, гультай, адгэтуль вон!» — «Ня твой, а мой! — сапе пан Ежы,— К яму моў сьлед стары, а твой, гад, сьвежы! Я маю с прадзедаў ад веку» «Над гэтай пусткаю апеку!» — — «Не ты, а я тут пан!»— Гукнуў ужо Іван,— «Віш, ты: абраўся „сямідзённік“!»— — «А ты што лепшае, „казённік“?!»— Кідаюць стрэльбы і за грудзі Узяліся людзі. I што-ж будзе?.. Глушэц на гэты іхні шум, Што вёў так шчыра с кумам кум, Падумаў: «Вот, так ласуны над ласунамі: Знайшлі сварыцца Пры чужым карытцы!..» I… паляцеў, залопаўшы крыламі. А ну, чытацелю, згадай канец: Хто мужыкі, а хто такі глушэц? Асёл і навука
Байка
Аслова невуцтва ня раз Служыла дурням за паказ; — Дык вось нарэшце узялі Асла ў навуку аддалі I сталі ўчыць яго чытаць, — Вучылі нават і пісаць. Асёл так шчыра ўчыцца ўмеў, Што кніжкі ўсе, як сена, зьеў I столькі ў гэтым скарыстаў, Што горш убоістым ён стаў!.. *
Людзям ёсьць тут такі прымер (Ёсьць людзі на быдля манер): Хоць колькі ні вучы асла, Аслом ён будзе да канца!.. Ігнат і пьяўкі
Байка
Лет шмат Таму назад Ігнат Гарачынёй, здаецца, Купаўся ў рэчцы І, як на грэх (Бадай, што заяц, Паганец, Сьцежку перабег), К адной зь дзьвюх ног Прынадзіў п’явак трох. Прыліплі, цягнуць, як мага, Аж сохне, корчыцца нага. Бяда! Ўжо кінуўся і сяк і так, Заціснуўшы кулак, Да іхняй скуры небарак, — Яны ж каб дбалі: Смокчуць далей!.. «Э, годзе, кіньце ўжо даіць, сястрыцы, Ці ж мала вам сваёй вадзіцы? — I сьмех, і грэх, і стыд, скажу я, Смактаці кроў чужую!» — Так ім навучна ён талкуе, I ў той жа час (Ня першы п’яўкам, відна, раз) Пачуў адказ: «Мае суседкі вінаваты», — Кіўнула зь іх адна Ігнату, Як ёсьць уся ў бліскучых латах, I пацягнула цёплы смок, Аж колька ў крук згібала бок. «Ня мне, а гэным дзьвюм крывёй Жыць хочацца чужой», — Пачуў ён ад другой Таўстой, таўстой, Ды сёрб, ад першага ямчэй, Даць
*
Што далей там было, — Да байкі не дайшло. П’яўкі ж (ой, чорт недзе рад!), Хоць дней сышло — праходзіць шмат, Жывуць як бы ні ў чым, — А толькі, як даць раду ім, Варожа ўсё Ігнат!.. Страх
У страха вочы вялікі.
Да пары жбан ваду носіць.
Сват
Ня зьведаўшы броду,
Ня сунься ў воду.
З апавяданьня старога дзецюка
— Гэй, лінь там у чарку! Вы ж ціха быць, хлопцы! Ты, Ганька, агню мне нашчупай у копцы. Як лыкну, як пыкну, дый збаю ў прыпеўцы, Як быў я малодшым, як сватаўся к дзеўцы. — Вось гутаркай гэткай азваўся Міхалка, Вядомы ўсім чыста манюка, брахалка. — Зімой было гэта, — гаворыць ён далей, — Дзянькі мясаеду прыйшлі, загулялі, I ўсё загуляла: дзень будні — нядзеляй, — Няма таго дня — вечарынкі, вясельлі. Папіў той гарэлку, той едзе у сваты; Бяз госьця, бяз чаркі ня знойдзеш той хаты. Глядзеў я, глядзеў я, — дый вытрымаць трудна, — А быў я натуры ня вельмі маруднай. Сюд-тут — і гатова: ўжо еду са сватам, — Памёр (пакой вечны!) — ўсе звалі Кандратам, — Знаў добра, як што, да чаго ў такім разе, Па слова ніколі ў кішэню ня лазіў. З сабой у дарогу гарэлкі набралі, — Шынок быў пад Гайнай, шынкар зваўся Гдаляй, — Конь добры быў сватні, званок прычапілі, З бутэлькі пацягнем — што значаць там мілі!.. Эх, чаркі вы, чаркі, хто з вамі задрэме? — Бяда — не бяда, акіян па калені! — Гэй, крыкну, кіруй, сват! — Конь прэ ва ўсе ногі, Хоць дзеўкі ня знаў я, а сват к ёй дарогі. — Кіруй, сват! — Мінаем даліны і горы; Ноч ясна, марозна — і месяц, і зоры. Званок заліваецца, сьвішча палозьзе, Сьнег скача, конь пырхне, — тры пляшкі у возе!.. Ляцім… Вось прыехалі, вылезьлі з санак; Сабака брахнуў, і хтось выйшаў на ганак. — А хто там? — так чуем. — Свае, кажам, людзі. — Дык проша ж у хату! — Сват нешта марудзе. Ідзём. Вось і ў хаце. Лучына пылае. Я толькі гляджу, дзе мая маладая. З парога сказалі, як сьлед: «…пахвалёны!» — Навекі! — сказаў гаспадар на паклоны I просіць садзіцца. Мы селі на лаве. Ці гладка рэч, думаю, пойдзе аб справе? Ня быўшы ў такіх пераплясах ніколі, Сам неяк ня свой ды баюсь мімаволі. Дасталі тытун, затуманілі люлькі, — Капшук мой быў слаўны, — дастаў ад бабулькі, — I, як бы нідзе ні аб чым і ня дбаем, З пустога ў парожняе пераліваем: Адны хтось маўчаць з нас, а слухаюць тыя, Ці тыя замоўкнуць, каб чулі другія. Прайшло з паўгадзіны. Тут сват азірнуўся, Выходзіць у сенцы, з бутэлькай вярнуўся I гутарку аб інтарэсе заводзіць. — Пачну, кажа, проста: круціць нам ня ўходзіць. Прыехалі к вам мы тавар аглядаці; Барыш на стале во, і мы ў вашай хаце! (Вось гэтак, прымерам, па добрай ахвоце Сваты пачынаюцца ў нашай прастоце.) Тут наш гаспадар, як ні ў чым не бывала, Вядзе ў сенцы нас, дзе кабыла стаяла. — Эх, лоўкая шэльма, і ўсё есьць ахвотне! Няма ў бягу лепшай. Аддам за паўсотні. Гіршонак гаенскі прыходзіў сягоньня, Бяз торгу клаў сорак і пяць на далоні. Як гэта пачуў я, ўсяго аж затрэсла! Куды тут нячыстая свата занесла? А ён (пакой вечны!), ня сьцяміўшы рэчы: — Мы ў сваты прыехалі к вам, чалавеча! Хлапец і ня бедны, і добрай натуры, Завецца Міхалка, жыве каля Жмураў… — Я лыпнуў вачыма. Тут зноў неспадзеўкі: — Даруйце васпанства: няма ў мяне дзеўкі! Ўсіх баб — мая баба дый гэтая кляча, Ніхто ў мяне больш іх ня чуў і ня бачыў! Каб лепей хто ляпнуў анучай па мордзе, Як гэта пачуці у гэткай прыгодзе!.. Як выйшаў я з хаты, як селі мы ў сані, Як ехаў я з сватам, — хваліў як ці ганіў, — Вы сьмейдеся самі ці лайце ад ведзем; Мы з сватам тым часам к другой дзеўцы едзем. Бо трэба вам ведаць, што сват мой, Кандратка, Ні ў чым не адступіць, хоць шло б ня ўсё гладка. Прыехалі. Зноў гэтаксама сустрэлі. Сват мой падбадрыўся, мяне больш асьмеліў. Дый мне лягчэй стала: тут бачу дзяўчыну, Хоць дзеўка, сказаць, — адпусьці, Божа, віны!.. Сват гэтага толькі ня цяміць нічога: Яму ўсюды проста, як з моста дарога. Гарэлка ізноў на стале загасьціла, Пайшло дзела ладам; бяседа — аж міла. Дзяўчыну ўжо маем, — што болей нам трэба? Дый буталь гарэлкі — к ёй хлеб і да хлеба. Ўсе гэта ня кепска — па першай няўдачы, Аж з радасьці сват мой чуць-чуць не заплача!.. А я паглядаю к дзяўчыне з-за пляшкі, — Па целе так проста і скачуць мурашкі! Кляну ў духу жонак, сватоў ўсіх і дзевак… Тут быў для мяне не канец неспадзевак! Ня даў, знаць, Бог шчасьця мне ночкаю гэтай, Ці мо' пад такою радзіўся планэтай… Папіўшы гарэлку, дамоў маем ехаць; Сват асалавеў мой, зрабіўся — як вехаць. Ідзём… Бач, за печай сядзіць дзяцей двое: Адно — хлапчанё, а дзяўчынка — другое. — Чые, — спытаў, — гэта? — Аж дзеўка з куточка — Мае, мой ты мілы, сыночак і дочка… Што ж болей? Эх, болей… падлі там сівухі! — Ну і наварыў жа мне сват саладухі! Прайшло з таго часу год дваццаць бяз мала, На сьвет многа што прыбывала, ўбывала; Жаніліся людзі, спраўлялі хрысьціны, Мне толькі на жонку ня стала дзяўчыны… Больш сватацца к дзеўкам мінула дурнота, Прапала адвага, адпала ахвота… Так байку закончыў сваю нам Міхалка — Вядомы ўсім чыста манюка, брахалка. Я слухаў, сьпісаў тут і вам ахвярую, — Ану ж прыйдзе к смаку, тады дам другую.
Поделиться:
Популярные книги
Товарищ "Чума" 2
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Дело Чести
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Час Презрения
4. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запределье
6. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.06
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пятьдесят оттенков серого
1. Пятьдесят оттенков
Проза:
современная проза
8.28
рейтинг книги
Темный Лекарь 4
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00