Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхам жыцьця

Купала Янка

Шрифт:

Зіма

Было цёпла. У ваконцы Заглядала ясна сонца. Аж, ні села і ні пала, Зіма зь сьнегам загуляла! Усю нашую старонку Спавіла, як у пялёнку, — Няма траўкі, няма кветак, Пуста гэтак, мёртва гэтак! Сьціхла рэчка, як забіта, Пад шкляною лёду плітай; Лес пашумам не гамоніць, Птушак песьнямі ня звоніць. Век халодны без адмены, Мароз стукае у сьцены, А ад сьнегу днём і ночай Іскры сыплюцца у вочы. Скрыпяць санкі на марозе Па высьлізьганай дарозе… Эй, каб шчаснай больш часінкі, Вось бы зьлётаў да дзяўчынкі!..

Сьнег

Залягла,
як пасьцель,
Лебядзіная бель На загон, на курган. І кажан, і груган Занямеў не на сьмех: Гэта сьнег, толькі сьнег…
За старухай-зямлёй Ты пасьцель, дружа мой, Узваліў на душу, Як бы крыж на мяжу, I ўжо рад не на сьмех: Гэта сьнег, толькі сьнег… Думкі, сэрца, паглёд Абліў лёд, скаваў лёд. Так спавіў, спавіў сам, Каб лягчэй было там, Дзе жыцьцё не на сьмех: Гэта сьнег, толькі сьнег… Ты і жыў, і любіў, Ты ня ўмёр — і забыў, Каб нічога ня дбаць, Сьмела ўдаль паглядаць, Быць самым не на сьмех… Гэта сьнег, толькі сьнег… Хтось — сваяк, не сваяк — Як жыў, скончыўся так. Прагудзеў поп і звон, Ідзі з памяці вон: Бой за хлеб не на сьмех! Гэта сьнег, толькі сьнег… Мо' і лёгкія дні… Не зачэпяць ані Ні бяда, ні нуда, Ні агонь, ні вада… Само шчасьце, сам сьмех! Гэта сьнег, толькі сьнег…

III. Для Яе

*** З зорак усходніх, заходніх…

З зорак усходніх, заходніх, з бліскучай маланкі выткаў бы шаты, З сонца і кветак-пралесак карону — вяночак зьвіў бы табе я. З пальмаў, з цыпрысаў сьвятліцу ў цьвітучай, цяністай строіў бы кнеі; Воблачак зьняў бы на трон зь небасклону, з-пад сонца пышны, багаты. Шоў бы ў палац панаваць з каралеўнай, царэўнай яснай тады я, — Славіць, шчасьлівіць сваю маладую, сьвятую песьняй няпетай. Сэрцавы струны зьвінелі б нязьвеўна, павеўна гімны жывыя; Казку тварыў бы з табой залатую — такую, як думка гэта.

Не прасьпі…

Сьпі, дзяўчына, покуль сонца Не зайграла над хацінай; А як сонца на аконца Бліскі кіне — ўстань, дзяўчына! Ўстань, зьніміся, схамяніся, Ўмыйся сочнаю расою, Сэрцам к сонцу прытуліся, Ветру дай гуляць з касою! Ў сонцы віся далей, вышай, — Паланей, красуй дзянінай, Не пужаючыся крыжа, Сонцу роўная дзяўчына! Заіскрыся кветкай белай На зялёнай сенажаці; Кінь патолю думцы сьмелай, Пасмы радасьці снаваці… Негаданай песьняй-казкай Разыграецца часіна… З сонцам, з сэрцам, зь вечнай ласкай Не прасьпі вясны, дзяўчына!..

Як у лесе зацьвіталі…

Як у лесе зацьвіталі Ліпы ды каліна, — Залатыя сны снавалі Мы з табой, дзяўчына. Калыхаліся, шумелі Вольныя бярозы, Шапацелі, шалясьцелі Трысьнягі ды лозы.
*
Як у жыце наліліся Каласкі нагінна, — Сустрэліся, абняліся Мы з табой, дзяўчына. Мігацелі, зіхацелі У пракосах косы, Заміралі кветкі, зельле, Заміралі росы.
*
Як дасьпела, счырванела Ягада-рабіна, — Ўвокал глянулі нясьмела Мь з табой, дзяўчына. Верасы пад лісьцем спалі, Бор зялёны гнуўся, Недзе пелі ў цёмнай далі. Журавы ды гусі…

Песьня

Зайшло ўжо сонейка, цень лёг на гонейка, Ўецца туман сенажацяй, Выйдзі ж, дзяўчынка, выйдзі, галубка, Ў садзік ка мне пагуляці. Хвілямі шыбкімі ў цені пад ліпкамі Час нам праходзіці будзе; Бачыці будуць зоры і месяц, Бачыць ня будуць нас людзі. Казкамі дзіўнымі будуць галінамі
Ліпкі шумеці, дзівіцца,
Будзе прыветліва пець салавейка, Буду — слугой, ты — царыцай.
Радасьцю, ўцехамі пад ліпак стрэхамі Будзе нам доля ў ноч гэту, Сэрцавы струны ўдарым каханьнем На зайздрасьць цэламу сьвету. Выйдзі ж, дзяўчынка, выйдзі, галубка, Ў садзік ка мне пагуляці; Ўжо зайшло сонейка, цень лёг на гонейка, Ўецца туман сенажацяй.

Людка

Як Людкі ня бачу, — Ня міла мне жыць: I сохну, і плачу, I сон не бяжыць! I хатка — ня міла, Ўрагамі — дружкі, I сьвет — як магіла, I ночкай — дзянькі! Як Людку угледзеў, Забыўся на ўсё! — I плач уцёк недзе, I раем — жыцьцё! Хоць поўна хмар неба, — Сьвет-яснасьць адна! Сам сыты бяз хлеба, Вясёлай душа! Забыты ўсе болькі, Што ходзяць са мной, — Усё хочацца толькі Быць зь Людкай-красой… К ружовенькім шчочкам Губамі прыльнуць I песьню аб Людцы На ўвесь сьвет грымнуць! Грымнуць — прытуліцца Да белых грудзей, Упіцца-забыцца На сьвет, на людзей!

Мая дзяўчынка

У дзяўчынкі, у княгіні, Што падчас мне вочкам кіне, — Каласісты вянок жыта — Коска жычкаю павіта; Пара пасымкаў мятлічкі — Броўкі мілыя ў сястрычкі; Дзьве пралескі — яе вочкі Ці два ў збожжы васілёчкі; Яе шчочкі — роўны ў сонцы Цьвету-ружы ля аконца; Яе губкі — не калінкі, — Проста сьпелыя малінкі! Кветка-лілія з крыніцы — Шыйка гэтай чараўніцы; Два букеты зь незабудкі — Маладыя яе грудкі; Як хмялёчак небадыльны — Стан прытульны, перахільны; Ручкі — хто зраўняўся зь імі! Так і шчасьце не абыме; Сэрца… Ўсюды за ім пойдзеш… Пекла, неба — ўсё там знойдзеш… У дзяўчынкі, у княгіні, Што падчас мне вочкам кіне.

Жнея

Як сама царыца У залатой кароне, Йдзе яна ў вяночку Паміж сьпелых гоняў. З каласкоў вяночак — Моладасьці сьведка — На ёй зіхаціцца, Як у садзе кветка. На грудзях шчасьлівых Каптанок ружовы, У руцэ сярпочак Зублены, сталёвы. Вецер абнімае Стан яе дзявочы, Сонца ёй цалуе Шыю, твар і вочы. Каласкі хінуцца Перад ёй паклонна, Дзівіцца ігруша На мяжы зялёнай. А яна — царыца — Весела, шчасьліва Карануе песьняй Залатое жніва. Сьмела йдзе у сонцы Ўся сама — як сонца, Гэта жнейка наша Ў нашаей старонцы.

Я хацеў бы…

Насьледаваньне з Асныка
Я хацеў бы душу адшукаці такую I такое хацеў бы я сэрца знайсьці, Што са мной праз жыцьцёвую сьцежку блудную Захацела б супольна і згодна ісьці. Вочак пару хацеў бы я мець прад сабою, — Як у ясныя зоры, ў якія б глядзеў, І забыўся б, што ходзіць маркотнасьць за мною, I забыўся б, што крыўды цярплю ад людзей. Адных губак хацеў бы, што мне б саладзілі Пацалункамі горкую долю маю, Што з-пад сэрца, з душы галасок бы здабылі I ўсяму падціналі, што ў жальбах пяю. Я хацеў бы знайсьці ручак беленькіх двое, Што к сабе прыгарнулі б, пясьцілі мяне, Памаглі б мне змагаціся з чорнай нудою, А па сьмерці павекі закрылі бы мне. Я хацеў бы сабе прыгалубіць дзяўчынку, Маю долю-нядолю дзяліці са мной, З сэрцам чыстым, якую б усякай часінкай Я любіў бы, туліў і служыў бы якой. Аднаго толькі сэрца мне трэба, хачу я, I адной, што мяне б зразумела, душы… Хачу мала, так мала, а доля ня чуе: Сіратой сам адзін я гібею ў глушы.
Поделиться:
Популярные книги

Наследник 2

Шимохин Дмитрий
2. Старицкий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Наследник 2

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Аргумент барона Бронина

Ковальчук Олег Валентинович
1. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Госпожа Доктор

Каплунова Александра
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Госпожа Доктор

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Метатель. Книга 7

Тарасов Ник
7. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 7

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Темный Лекарь 11

Токсик Саша
11. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 11

Призыватель нулевого ранга

Дубов Дмитрий
1. Эпоха Гардара
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга